• Газеты, часопісы і г.д.
  • Горадня Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.) Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Горадня

    Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
    Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Памер: 140с.
    Гародня 1997
    89.15 МБ
       Толькі патрыятычная партыя была за правядзенне сапраўдных рэформаў.У яе радах былі: маршалкі Чатырохгадовага сейма Казімір Нестар Сапега і Станіслаў Малахоўскі, навуковец і палітычны літаратар Станіслаў Сташыц, ксёндз, гісторык, паэт і сябра Эдукацыйнай камісіі Гуга Калантай. Сачыненне апошняга “Да Станіслава Малахоўскага, рэферэнта кароннага, аб былым сейме некалькі слоў аноніма” стала праграмаю дзейнасці Чатырохгадовага сейма (1788- 1792 гг.). Той паспеў зрабіць
    
    * Алігархічная дзяржава - краіна, у якой палітычная ўлада належыць вузкаму колу асобаў (багатым, ваенным і г.д.)
    
    84
    
    многае: прыняў рашэнне аб павелічэнні арміі да 100 тыс. чалавек; увеў падаткааблажэнне шляхты, духавенства, уладальнікаў старостваў; зацвердзіў праект рэформаў дзяржаўнага кіравання; дамовіўся аб абарончым саюзе з Прусіяй; прыняў Статуг аб сейміках (беззямельная шляхта, якая часта была марыянеткаю ў руках магнатаў, адхілена ад выбараў); распрацаванае Палажэнне аб гарадах падняло сне статус трэцяга саслоўя. Самым значным стала адмена канстытуцыі 1775 г. і прыняцце канстытуцыі 3 мая 1791 г.
          Гэтабыла першая ў Еўропе і другая ў свеце пасля ЗША канстытуцыя. Яе не прынялітолькі два зтрыццаці чатырох сеймікаў Рэчы Паспалітай. Аўтаномія Вялікага княства Літоўскага скасоўвалася і абвяшчалася стварэнне ўнітарнай дзяржавы з адзіным ўрадам, які будзе служыць “усяму нашаму грамадству, Кароне Польскай і Вялікаму княству Літоўскаму”. Юрыдычна беларускае гаспадарства перастала існаваць, але фактычна гэтага не адбылося: захаваліся асобныя дзяржаўныя пасады (урад) і 15 -ці тысячная армія. Згодна з канстытуцыяй, заканадаўчая ўлада даручалася сейму, які падзяляецца на дзве палаты і перавыбіраецца праз два гады. Акрамя сеймаў ардынарных могуць быць сеймы, скліканыя пры неабходнасці сеймавым маршалкам. Ліберум вета, канфедэрацыі і канфедэрацыйныя сеймы адмяняліся. Пытанні вырашаюцца большасцю 3/4 і 2/3 або простай большасцю галасоў, гледзечы на важнасць пытання.
        Выканаўчая ўлада належыць каралю з радаю. Ен таксама з'яўляецца распараджальнікам вайсковай сілы. Польскі прастол аб'яўлены “выбарным па прозвішчы”, гэта значыць спадчынным. Кароль вызначае міністраў, але калі 2/3 сейма патрабуюць яго змены - кароль павінен згадзіцца. Міністры адказныя перад народам і сейм можа аддаць іх сеймаваму суду. За шляхецкім саслоўем замацоўваліся “ільготы, прывілеі і першынствы ў прыватным і грамадскім жыцці". Мяшчанства 21 горада атрымала магчымасць пасылаць на сейм па адным ўпаўнаважаным з вырашальным голасам па пытаннях, якія тычыліся гарадоў, і з дарадчым - па іншых. Абвяшчалася, што сяляне “знаходзяцца пад апекаю законаў”.
      Канстытуцыя 3 мая і рэформы Чатырохгадовага сейма мелі ў цэлым прагрэсіўны характар, таму супраць іх выступалі рэакцыйныя групоўкі магнатаў і шляхты. Яшчэ ў сярэдзіне 1791 і. Ст.Патоцкі і С.Жэвускі выехалі ў Пецярбург, дзе пры непасрэдным удзеле Кацярыны 11 выпрацавалі план ракошу (мецяжу). 14 мая 1792 г. ва ўкраінскім мястэчку Таргавіца ствараецца каронная канфедэрацыя. Па згодзе зтаргавічанамі Расія і Прусія ўводзяць у Рэч Паспалітую свае войскі. Услед за 100-тысячным расійскім войскам уварваліся войскі канфедэрацыі. Без бою былі захоплены Браслаў, Ушачы, Бабруйск, Глуск, Нясвіж, Навагрудак, Слонім. Значныя сутычкі адбыліся пад Мірам (11 чэрвеня), Зэльваю (3 ліпеня), Мсцібавам (10 ліпеня), Брэстам (23 ліпеня).
      Пасля захопу Вільні, 25 ч эрвеня вялікі гетман літоўскі Сымон-Марцін Касакоўскі арганізаваў накшталт кароннай літоўскую канфедэрацыю. 6 ліпеня рускія войскі пад камандаваннем Ю.У.Даўгарукава занялі Гродна. Камендант мясцовай крэпасці, камандуючы літоўскімі войскамі Міхал Забела, маючы 14-ці тысячнае войска, не
    
    85
    
    перашкаджае гэтаму. Відаць, таму, што кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі і аддаў загад паддацца рускаму войску.
          У кастрычніку Таргавіцкая канфедэрацыя пераязджае з Брэста ў Гродна. 18 лістапада выходзіць першы нумар газеты “Вядомосці Гродзеньске” - орган канфедэрацыі - на польскай мове. Друкавалася яна ў гродзенскай друкарні і выходзіла па серадах і нядзелях. Усяго за лістапад - снежань выйшла 12 нумароў. Тут можна было знайсці афіцыйныя матэрыялы, паведамленні генеральнай канфедэрацыі абодвух народаў, а таксама - гродзенскую рэгіянальную інфармацыю. Напрыклад, ў N2 паведамлялася аб прыездзе ў Гродна дэлегацыі з Польшчы з скаргаю на рускія войскі. якія занялі польскія паветы. У N4 была змешчана пастанова канфедэрацыі ВКЛ пра захаванне парадку і бяспекі натэрыторыі Гродна. N6 даваў інфармацыю аб прыездзе ў Гродна 28 лістапада генерала М.І.Галянішчава-Кутузава. У N9 быў надрукаваны артыкул пра святкаванне ў Гродне імянінаў Кацярыны II5 і 12 снежня 1792 г.
       12 студзеня 1793 г. Расія і Прусія падпісалі канвенцыю аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Гэты гвалт над пераможанай краінай трэба было паказаць палюбоўнай уступкай палякаў і ліцвінаў (беларусаў). Для гэтага і збіраўся надзвычайны гродзенскі сейм.Галоўнымі дзеючымі асобамі ў такіх умовах былі, безумоўна не сеймавыя станы (кароль, сенатары, дэпутаты), а паслы Расіі і Прусіі. Пазнаёмімся з імі.
        Галоўную скрыпку іграў граф Якаў-Іаган Сіверс - выхадзец з старажытнага дваранскага роду, карані якога ў Даніі. Службовую кар'еру пачаў пісцом у калегіі замежных справаў, а ў 1789 г. быў назначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом Расіі ў Рэчы Паспалітай. У гэтай якасці кантраляваў дзейнасць Станіслава Аўгуста Панятоўскага праз сваіх агентаў у ягоным кабінеце. У Гродне Сіверс усталяваў над ім такі жорсткі кантроль, што кароль павінен быў падпарадкоўвацца яго волі, дакладваць аб змесце сваёй карэспандэнцыі, скараціць сваю канцылярыю, толькі з ведама Сіверса падтрымліваў сувязь з сваім кабінетам і прызначаў на высокія пасады. 62-х гадовы Сіверс быў чалавекам дзейным, праніклівым істрыманым. Ён выклікаў павагу, надзеі і страх. 21 сакавіка рускі пасол прыехаў у Гродна і быў сустрэты ружэйным салютам войска таргавічанаў каля палаца Тызенгаўза на Гарадніцы.Тут ён і пасяліўся на час сейма.
        Людвіг-Генрых Бухгольц праводзіў даволі жвавую дзейнасць падчас Чатырохгадовага сейма. Даследчык апошняга В.Калінка даў яму наступную характарыстыку: ’’Цяжкі, гультаяваты да візітаў і да інтарэсаў, сярэдніх здольнасцяў, павярхоўны, добра сябе трымае, меў у Польшчы нязначныя сувязі". 3 сярэдзіны жніўня 1792 г. да 23 чэрвеня 1794 г. быў паслом Прусіі ў Рэчы Паспалітай, актыўна дзейнічаў у перыяд Таргавіцкай канфедэрацыі, а потым у час касцюшкаўскага паўстання. На гродзенскім сейме прыслухоўваўся да Сіверса і карыстаўся яго дапамогаю ў складаных сітуацыях.
            Станіслаў Аўгуст Панятоўскі стаў каралём польскім і вялікім князем літоўскім у 1764 г. пры падтрымцы Кацярыны II, прускага караля Фрыдрыха II і
    
    86
    
    групоўкі магнатаў ’’Фамілія” на чале з Чартарыйскімі. Гэта, відаць, і вызначала паводзіны Панятоўскага. У знешняй палітыцы ён арыентуецца на Расію, ва ўнутранай - спачатку на рэформы, удзельнічае ў распрацоўцы канстытуцыі 3 мая, a ў час рускай ваеннай інтэрвенцыі далучаецца да Таргавіцкай канфедэрацыі. Польскія гісторыкі лічаць, што каралю не хапала цвёрдай паслядоўнасці, стальной волі, вялікай асабістай годнасці і грамадзянскай адвагі - гэта прыводзіла да нешчаслівага выніку многія яго намеры падчас трыццацігадовага панавання.
           Сейм адбываўся ў Новым замку. Як выглядала зала для паседжанняў апісваюць літаратары У.Рэймант і Ю.Крашэўскі. ГІершы піша, што зала была “вельмі высокай і доўгай, з белымі сценамі, разсечанымі высокімі вокнамі, якія надавалі ёй выгляд храма, толькі з больш сціплым убраннем. Падабенствы яшчэ больш узмацнялі скляпеністая столь, размаляваная блакітнымі разеткамі, з якіх звешваліся на пазалочаных ланцугах чатыры бронзавыя люстры, па пяцьдзесят васковых свечак кожная, і вісеўшыя паміж вокнаў партрэты каралёў у каранацыйнай вопратцы”. Крашэўскі працягвае: ”У глыбіні стаяў трон караля, па абодва бакі якога стаялі два рады крэслаў для сенатараў, а за імі лаўкі для паслоў. У сярэдзіне шырокае месца было парожнім. Насупраць трона, на другім канцы залы быў пастаўлены стол для маршалка, па баках - крэслы для маршалкаў двара і міністраў. За лаўкамі паслоў ішлі галерэі для арбітраў, якім, праўда, увесь час адмаўлялі ўваход, так што часцей іх займалі рускія афіцэры”. Прапаноўваем чытачам наведаць Новы замак і самім паглядзець залу, якая знаходзіцца на першым паверсе з левага ад ўваходу боку.
       Сейм праходзіў з 17 чэрвеня па 23 лістапада. Паколькі надзвычайныя сеймы па рашэнні сейма 1768 г. павінны адбывацца на працягу двух тыдняў, прыйшлося некалькі разоў прымаць рашэнне аб працягу сэсіі. Умоўна паседжанні сейма можна падзяліць на тры перыяды адпаведна з галоўным пытаннем, якое вырашалася ў гэты час. Першы перыяд працягваўся з 17 чэрвеня па 22 ліпеня, калі стаяла пытанне аб заключэнні трактату з Расіяй.
          Як заўсёды перад пачаткам сейма ў замкавай капліцы адбылася імша. Першае паседжанне пачаў найстарэйшы ў іерархіі кракаўскі пасол граф Юзэф Анквіч. Потым выбралі маршалкам Станіслава Бялінскага і больш за чатыры гадзін спрачаліся аб тэксце ягонай прысягі. Прыняў ён яе толькі на трэцім паседжанні. Тады Бялінскі трымаў прамову да караля, у якой намаляваў бездань, у якую трапіла Польшча ад дзейнасці рэвалюцыйнага сейма, таму цяперашні сейм мае абавязак выцягнуць яе адтуль. Ужо з першага дняСіверсспрабаваўнедапусціць на паседжанні арбітраў і ўплываць на ход снравы вайсковай сілай: пяць паслоў-патрыётаў былі затрыманы ў дамах рускімі афіцэрамі, пад Гроднам стаяў конны полк, а каля замка - батальён стральцоў.
            21 чэрвеня Бялінскі зачытаў ноты расійскага і прускага паслоў аб ратыфікацыі іх захопаў. Ноты былі аднолькавыя, што сведчыла аб згодзе дзьвух манархаў. Кароль адазваўся на гэта гым, што нагадаў аб сваім далучэнні да Таргавіцкай канфедэрацыі з умоваю захавання цэласці Рэчы Паспалітай. 3 прамоваў
    
    87
    
    Мал. 33. Новы замак. 3 акварэлі Н. Орды. 19 cm.
    
    
    
    88
    
    
    наступнага дня ўвагі заслугоўвае выступ А.Карскага, які сказаў: “Трэба памерці, але ўратаваць Айчыну. А калі маем загінуць, дык загінем з гонарам, а не з ганьбаю”. 23 чэрвеня абмяркоўвалі праекты адказу абедзвюм дзяржавам і прынялі іх.