Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
73
падзеі нарадзілі Тызенгаўзу шмат ворагаў і ён стаў аб'ектам першых нападаў з боку шляхты. У 1765 г. адбылася ў эканоміях аграрная рэформа: грашовая рэнта заменена адпрацовачнай. Гэта быў крок назад, які выклікаў у 1769 г. паўстанне сялян. Для паляпшэння гаспадаркі набылі ў Германіі коней, у Англіі - авечак, у Галандыі - кароў. Пачалася меліярацыя, нракладваліся дарогі.
Асноўную ролю ў рэформах Тызенгаўза павінны былі адыграць мануфактуры. Па падліках розных даследчыкаў іх налічвалася звыш 20. У межах сучаснай гэрыторыі Гродна намі ўстаноўлена 16 прадпрыемстваў. На Гарадніцы дзейнічалі: карункавая і залататкацкая мануфактуры ( у 1760-1783 гг.), палатняная (1766- 1845,з 1779г. у Ласосне), суконная (1766- 1860, з 1779 г. у Гродне), воўнавая (з 1766 г. створана “Кампанія воўнавых мануфактураў”, якая мела прадзільнае, ткацкае, валяльнае, стрыгальнае, всрсальнае і фарбавальнае аддзяленні), панчошная мануфактура (1768 -1783 гг.), карэтна-экіпажная (1770 -1783), гарбарная (1770-1860, да 1777 г. у Гродне), металаапрацоўчая (1770 - 1780), шаўкаткацкая (так званая “персіярня”, 1770 - 1789), тытунёвая (ёсць на плане 1780 г.) У Гродне працавалі мануфактуры золата- срэбранітачныя (1760 -1783), атаксама па вытворчасці гуляльных картаў, шкляных пацерак і посуду. У Ласосне, пры ўпадзенні ракі Ласасянкі ў Нёман, знаходзіліся тры прадпрыемствы: палатнянае (1779 - 1845), воўнавае (1766 -?), фарбавальнае і тонкасуконнае (1779 - 1860). Невядома дзе знаходзіліся, згаданыя ў літаратуры, паташовыя, дзягцярныя, лесапільныя заводы, бровары, свечная і дывановая (паркаленабіўная) мануфактуры. Агульны кошт абсталявання Гродзенскіх каралеўскіх мануфактураў складаў 116767 злотых. На іх працавалада 3000 прыгонных рабочых, каля 400 прыгонных вучняў, да 70 майстроў і назіральнікаў.
Што ж выраблялі на пералічаных мануфактурах ? Самыя розныя рэчы. На панчошнай - шоўкавыя, баваўняныя і ваўняныя панчохі. На суконнай - рознае сукно і камлот (ваўняная тканіна з дамешкам шоўкавай або баваўнянай ніткі ), якія пастаўляліся каралеўскаму двару. На карункавай і залататкацкай мануфактуры плялі каштоўныя карункі, выраблялі залатую і срэбную ніткі, галуны, ордэны і рабілі некаторыя ювелірныя вырабы. На карэтна-экіпажнай мануфактуры працавалі сталяр зГаландыіі адзін з найлепшых парыжскіх майстроў экіпажаў, якога браты Бекю здолелі выцягнуць з Бастыліі. Яны майстравалі “экіпажы накшталт парыжскіх”.
На шоўкаткацкай мануфактуры выраблялі шаўковыя магэрыі, гладкі і ўзоравы аксаміт, камізэлькі, жупаны, стужкі, хусткі, шалі, атлас, габелены, а таксама “літыя” паясы падобныядаслуцкіх. Уіхвытворчасцібраліўдзелмастакіі майстры з Італіі, Францыі (напрыклад, Францішак Селіма з Ліона). Яны ўнеслі ў вытворчасць “гарадніцкіх” паясоў заходнееўрапейскія метады тэхналогіі і ўсходнія матывы арнаментаў у сярэдняй частцы і ва ўзорах на канцах паясоў. Металаапрацоўчая мануфактура выпускала вырабы з жалеза і медзі: цвікі, іголкі, дзвярныя завесы, замкі, шпількі, лапаты, напільнікі. На палатнянай мануфактуры выраблялі палатно для абрусаў і сурвэтак, муслін, батыст. Тут працаваў з 1780 г. ткач з Ноўгарада, майстрыз Швейцарыі.
Ворсавыя дываны і шпалеры рабілі на дывановай мануфактуры. Дываны
74
вызначаліся прыгажосцю кампазіцыі і высокай тэхнікай ткацтва. На пераважна блакітным або залацістым полі раскіданы букеты, вазоны і кошыкі з кветкамі. На мануфактуры пацерак выраблялі акрамя пацерак шкляны посуд: бакалы, келіхі, пляшкі і штофы ў традыцыйных для Беларусі формах чатырохгранных квартаў. Посуд упрыгожваўся гравіроўкай у выглядзе нейзажаў, выяваў людзей і птушак, вензеляў. На працу ў бровары Тызенгаўз запрасіў півавараў і саладоўнікаў з Чэхіі. Пабудавалі будынкі, набылі посуд і абсталяванне. На вывучку да замежных спецыялістаў Тызенгаўз даў сваіх сялян, а таксама тых, хто хацеў. Калі яны навучыліся варыць “здаровае, смачнае, пажыўнае” піва, дык раз'ехаліся па ўсім Вялікім княстве Літоўскім і сталі настаўнікамі для іншых.
Як бачым, асноўнымі таварамі тызенгаўзаўскіх мануфактураў былі прадметы раскошы. Гэта было невыпадкова. Падскарбі разумеў, што пры натуральнай гаспадарцы ў сялянскіх дварах і маёнтках уласнікаў выраблялася ўсё неабходнае: прадукты, вопратка, абутак, прылады працы, прадметы хатняга ўжытку. Магнаты і шляхта куплялі толькі каштоўныя рэчы, прычым замежнага паходжання. Тызенгаўз прапаноўваў сваё, часам лепшага гатунку, чым імпартнае, праўда, даражэйшае з-за высокіх цэнаў на замежную сыравіну і аплаты працы іншаземных майстроў.
Прывознай сыравінай забяспечвала мануфактуры купецкая кантора “Бекю і К”. Яна абменьвала яе на мясцовыя прадукты. Кантора была шматфункцыянальнай: падтрымлівала зносіны з замежнымі гандлёвымі фірмамі, перасылала асігнацыі, векселя, трымала карэспандэнцыю з іншаземнымі купцамі, з'яўлялася ашчаднай касай для майстроў і службоўцаў.
Звярнуў увагу Тызенгаўз і на шляхі зносінаў. Будаваліся новыя дарогі. Напрыклад, Гродна-Беласток, абсаджаная дрэвамі, шырокая, брукаваная, з кюветамі. Рамантаваліся старыя гасцінцы, рабіліся насыпы, узводзіліся масгы і плаціны. Францішак Мілікант Нарвойш тры гады расчышчаў русло Нёмана ад камянёў: ад Гродна да Віліі было расколата або ўзарвана каля 3 мільёнаў буйных камянёў. Быў пабудаваны Каралеўскі (з 1846 г. Днепра-Бугскі) канал, які дазволіў заходнім губерням адпраўляць сваю прадукцыю да партоў Каспійскага і Чорнага мароў.
Другой складанай часткай рэформаў Тызенгаўза былі пераўтварэнні ў асвеце і культуры. Паколькі адбываўся будаўнічы бум, відаць, адной з першых створаных школаў была будаўнічая. Кіраваў ёю галоўны архітэктар ВКЛ італьянец Джузепе (Юзаф) Сака.Чатыры “прафесары” вучылі 11 вучняў матэматыцы (2 гадзіны ў дзень), архітэктурнаму малюнку (4 гадзіны), рахункаводству (1 гадзіна), каліграфіі. Заняткіішліз 5.00да20.00 з перапынкамі па 1 гадзіне на абед і вячэру. Сур'ёзную ўвагу ўдзялялі практыцы: 6 гадзін вучні праводзілі каля “камяннай сцяны” і аглядалі фабрычныя працы, а зімою працавалі ў майстэрні па вырабе мадэляў.
Развіцце эканомікі патрабавала адкрыцця цэлага шэрагу школаў. Бухгалтарская школа пад кіраўніцтвам Барановіча рыхтавала рахмайстраў, кантралёраў, пісараў, рэгістратараў. Яшчэ былі школы землямераў, каморнікаў, чарчэння і малюнка.
У 1775 ‘ 1781 гг. у Гродне дзейнічала медыцынская школа (акадэмія) пад кіраўніцтвам французскага нрафесара анатоміі, хірургіі і натуральнай гісторыі Жана-
75
Мал. 31. Батанічны сад Ж.-Э. Жылібера і тэатр А. Тызенгаўза (злева). Фатаздымак пач. 20 cm.
Ма.і. 32. Шкейцарская даліна ў Батанічным еадзе.
76
Эмануэля Жылібера (1741 - 1814). Адбылося тры выпускі ўрачоў, а пасля адхілення Тызенгаўза яна была пераведзена ў Вільню, дзе стала асновай фармавання медыцынскага факультэта ўніверсітэта. У гродзенскай медыцынскай школебыло два аддзяленні: шляхецкае, якое рыхтавала ўрачоў высокай кваліфікацыі для гарадоў, і мяшчанскае, з якога выпускаліся лекары і хірургі для вёсак. Пры школе існавалі акушэрскія курсы, дзе занягкі вяла акушэрка-францужанка. He ўдалося адкрыць ветэрынарскую школу - шляхта грэбавала гэтай прафесіяй. У школе была багатая бібліятэка па медыцыне і натуральнай гісторыі, значную частку якой прывёз Жылібер з Ліона, а таксама кабінет мінералогіі (каля 10 тысяч экспанатаў). Практычныя заняткі вяліся ў створаным шпіталі на 60 чалавек. У параўнанні з цэнтральным шпіталем Парыжа “Стэлд'е” тут былі значна лепшыя ўмовы: хворыя ляжалі не на саломе, пакладзенай на падлозе, а мелі ложакзпасцельнымірэчамі.
Жылібер прыехаў у Гродна з багатым гербарыем. Як батанік, ён адразу прыступіў да стварэння Каралеўскага батанічнага сада (цяпер Стары парк імя Жылібера). Ён не саступаў ні воднаму еўрапейскаму батанічнаму саду па разнастайнасці, экзатычнасці, па колькасці дрэў, кустарнікаў, траў, імхоў. У 1778 г. іх было каля 2 гысяч відаў. Гэта былі і мясцовыя расліны з ваколіцаў Гродна, Брэста, Навагруда, Нясвіжа, Вільні, Варшавы, і далёкія амерыканскія або сібірскія (прысланыя акадэмікам Пецярбургскай АН П.С.Паласам). Шляхам абмену прыходзілі расліны з Вены, Англіі, Страсбурга і іншых месцаў. Такога сада не было ні ў Варшаве, ні ў Вільні, ні, нават, у Кракаве. Жылібер напісаў манаграфію “Флора Літвы”, тры тамы якой выдадзены ў Гродне, а два - у Вільні. Тут апісаны калекцыі раслінаў, знойдзеныя ў большасці на тэрыторыі Беларусі, пераважна з Гродзеншчыны. Жылібер зрабіў фітагеаграфічную карту раслінаў ваколіцаў Гродна, якая, відаць, была першай падобнай картай ў Еўропе.
у 1774 - 1780 гг. у Гродне існавала музычная школа. Яна знаходзілася ў музычным флігелі (Крывой афіцыне). У трох класах былі сабраны музычна адораныя дзеці прыгонных сялян і мяшчан васьмі-дзесяці гадовага ўзросту. Акрамя агульнаадукацыйных прадметаў (пісьмо, арыфметыка, малюнак, французская і італьянская мовы, рукадзелле, этыкет), іх вучылі іграць на музыкальных інструментах (скрыпцы, флейце, фагоце, альце, трубе і іншых), спяваць, танцаваць, нотнай грамаце, кампазіцыі і тэорыі музыкі.Свае веды і ўменні перадавалі вучням скрыпач і капельмайстар Л.Сітанскі (кіраўнік школы), музыканты і артысты капэлы, вакальнай і балетнай груп Гродзенскага тэатра, у тым ліку італьянцы: кампазітар і капельмайстар К.Абатэ і харэограф Г.Пецінеці.
Тызенгаўз планаваў адкрыць у Гродне астранамічную абсерваторыю.Нарвойш, якога мы ўжо ўспаміналі, быў пасланы ў Галандыю, Германію, Англію для закупу абсталявання. Але з адхіленнем Тызенгаўза ад працы абставіны змяніліся і яна створана не была. Па гэтай самай прычыне не адкрылася Акадэмія навук, хоць была ўжо складзена праграма, збіраліся адукаваныя людзі, папаўняліся кнігасховішчы і натуральныя кабінеты. He адбыўся пераезд на Гродзеншчыну французскага асветніка, пісьменніка і кампазітара Жан-Жака Русо, з якім Тызенгаўз
77
пазнаёміўся ў Парыжы ў 1778 г. Вялікі філосаф ужо згадзіўся ехаць у Белавежскую пушчу, але нечаканы выпадак з палякам - авантурыстам Вянжэвічам, які яго падмануў, сарваў пераезд.
29 чэрвеня 1773 г. у Гродне адчыніўся корпус кадэтаў. На жаль, звесткі пра яго мінімальныя: вядома, што ён праіснаваў да 1782 г. і ў 1780 г. ім кіраваў палкоўнік Фрэйліх. Яшчэ ў літаратуры можна знайсці спасылку, што корпус нейкі час размяшчаўся ў будынку медыцынскай школы, дзе сёння знаходзіцца Гродзенская камендатура ў Старым парку. На самой справе гэты будынак быў пабудаваны ў 1783 г., калі ні школы, ні корпуса ўжо не існавала. Відаць, не памыляецца гродзенскі даследчык Юры Гардзееў, які лічыць, што корпус быў у палацы Сангушкаў (цяпер вул.Савецкая, 1).