• Газеты, часопісы і г.д.
  • Горадня Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.) Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Горадня

    Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
    Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Памер: 140с.
    Гародня 1997
    89.15 МБ
       Нямала зрабіў Тызенгаўз і ў галіне культуры. У 1765 - 1780 гг. у Гродне грала капэла - найбольш буйны і высокапрафесійны калектыў у ВКЛ. У яго склад уваходзілі італьянскі кампазітар і капельмайстар К.Абатэ, чэхі Эндерле і Геранім, мясцовыя музыканты: капельмайстар і першы скрыпач Л.Сітанскі. ТВежбаловіч, Д.Пташынскі, Я.Насулевіч, С.Швед і іншыя. У 1779 г. налічвалася 30 музыкантаў і 7 “хлопцаў з капэлы” (вучняў). У рэпертуары капэлы былі араторыі, сімфоніі, мессы, бытовая музыка (серэнады, танцы, дывертысмент), музыка да сцэнічных твораў. Напрыклад, капэла выконвала оперу А.Грэтры “Цудоўны”, сімфонію І.Гайдэна, суправаджала камедыі “Севільскі цырульнік” П.Бомарше, ’’Вясковы балет” і “Балет пекараў” Г.Пецінеці.
       Тэатр Тызенгаўза складаўся з вакальнай групы і балетнай трупы. Першая ў 1776 г. налічвала 17 чалавек, сярод якіх: М.Сітанская, Г.Змітровіч, Д.Малевіч, Я.Гіблер, А.Давіа. Другая мела ў 1779 г. больш за 30 чалавек. Першым балетмайстрам быў І.Пецінеці (1774 - 1779 гг.), а потым - К.А.Марэлі і яго жонка прыма-балерына А.Саламоні (Ніні). І.Пецінеці ставіў балеты на сваё лібрэта і танцаваў галоўныя партыі. Сярод артыстаў вылучаліся Л.Пецінеці, Д.Пекарская-Сітанская, М.Рымінскі, А.Дарэўская, А.Бжазінскі і іншыя, многія з якіх з 1785 г. сталі вядомымі на варшаўскай сцэне. 3 пастановак тэатра, акрамя вышэй названых камедый, трэба прыгадаць оперу “Магніфік” (“Беспадобны”) А.Грэтры, балет “Квартэт дудароў” І.Пецінеці.
       У будынку езуіцкай калегіі Тызенгаўз заснаваў у 1775 г. каралеўскую друкарню і быў да 1785 г. яе арэндатарам. Відаць, упершыню ў Рэчы Паспалітай запрасіў ён сюды людзей, якія маглі рабіць штампы на матрыцы і ліць літары. Адсюль бралі іх літоўскія і варшаўскія друкарні. У гродзенскай друкарні выдавалі падручнікі, польскія і лацінскія малітоўнікі, рэчы дэпутатаў гродзенскіх сеймаў, бухгалтарскія кнігі, рэкламныя праспекты, афішы, аб'явы, бланкі. У 1776 - 1783 гг. выходзіла першая на тэрыторыі Беларусі газета ‘Тазэта Гродзеньска”, а ў 1776 - 1800 гг. -“Каляндар гаспадарскі Літоўскі”. Абодва выданні былі на польскай мове. Выдавалася таксама арыгінальная навукова-папулярная і мастацкая літаратура - усяго каля 100 кніг. Напрыклад, прыгаданыя намі “Флора Літвы” Жылібера (у 1781 г.), "Усходняя гісторыя аб Задзігу” Вальтэра (1776), “Кароткі збор карфагенскай і егіпецкай
    
    78
    
    гісторыі” Г.Барэцкага (1776).
        Антоні Тызенгаўз меў характар самаўладны і дэспатычны - да мэты ішоў простым шляхам, не зважаў на перашкоды, вызначаўся працавітасцю і невычарпальнай крыніцай задумкаў. Спаў, відаць, не больш яктры-чатыры гадзіны. За пятнаццаць гадоў свайго староства ў Гродне Тызенгаўз зрабіў многае, але нажыў ворагаў. Мы ўжо ведаем пра незадавальненне шляхты, у якой забралі зямлюпасля выверкі межаў эканоміяў. Жыхары эканоміяў, у якіх забралі дзяцей на працу на мануфактурах, або вучыцца ў школах, называлі Тызенгаўза д'яблам. Кансерватыўныя магнаты. старагюльская партыя, лічылі яго вар'ятам, бо баяліся, шторэформы прывядуцьдаліквідацыі тагачаснага палітычнага і грамадскага ладу. Патрыёты адхіліліся ад Тызенгаўза, бо бачылі яго паслухмянай зброяй караля, чалавекам, які выконвае для яго самую брудную палітычную працу.
        Аберагаючы казну Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Тызенгаўз настроіў супраць сябе каралеўскую сям'ю: сястру караля Браніцкую з Беластока, брата экс-падкаморыя Казімежа Панятоўскага, пляменнікаў Станіслава і Юзафа Панятоўскіх. У антытызенгаўзаўскую апазіцыю ўвайшлі Мнішак, Тышкевіч, Чартарыйскія, Касакоўскія, Борхі.
        Пра тое, як магутнага фаварыта абклалі з розных бакоў, піша ў сваёй аповесці Мар'ян Брандыс: ”Пад яго капалі з дапамогаю інтрыг і даносаў: царскі пасол у Варшаве знаходзіў на сваім стале перасцярогі, што насілле, якое чыніў надворны падскарбі, прывядуць да ўсеагульнага паўстання шляхты ў Літве. Пецярбург непакоілі сакрэтнай інфармацыяй, што на гарадніцкіх фабрыках льюць гарматы і робяць зброю. Уплывовым магнатам нашэптвалі, што каралеўскі фаварыт развіццём прамысловасці імкнецца расхістаць становішча алігархаў. Прагрэсіўных пісьменнікаў абуджалі супраць нечалавечых метадаў, якія выкарыстоўваюцца на Гарадніцы і ў Ласосне”.
        Каб праверыць сапраўднасць выказаных супраць Тызенгаўза абвінавачванняў, позняй восенню 1776 г. у Гродна па дарозе ў Пецярбург завітаў пляменнік караля Станіслаў Панятоўскі. Такім чынам, на Гарадніцы сустрэліся два выдатныя чалавекі, якія пры іншых абставінах маглі б ідэальна супрацоўнічаць на карысць краіны. Станіслаў напісаў каралю даволі аб'ектыўную справаздачу, дзе адзначыў: будынкі мануфактураў больш падобныя на феадальныя замкі, а не на сучасныя фабрыкі; справы падскарбія - імправізацыя, а не дакладныя лічбы і выразныя планы; уся прадукцыя мануфактураў вырабляецца з імпартнай сыравіны; на прадпрыемствах пануюць рабскія ўмовы нрацы.
        Кароль вагаўся да 1780 г. Яму не хацелася развітвацца з сябрам, з міністрам, які мог выконваць усе яго жаданні і ведаў усе яго самыя інтымныя сакрэты.Толькі, калі ў Тызенгаўза ўпершыню не хапіла грошай, каб задаволіць фінансавыя патрэбы, пакрыўджаны манарх згадзіўся адняць у падскарбія каралеўскія эканоміі.
        Пераемнікам стаў маршал ВКЛ Францішак Жэвускі (1780 - 1781 гг.). Па яго загадзе падкаморы варшаўскі Валенці Сабалеўскі ўварваўся на Гарадніцу, склікаў усіх падданых і гарнізонных афіцэраў, паказаў каралеўскі загад і абвясціў Жэвускага
    
    79
    
    сгаростаю эканоміі. Да пакоя Тызенгаўза была пастаўлена варта, каб ніхто, нават, слугі не маглі ўвайсці. Ён быў вымушаны пакінуць палац і шукаць прытулку ў езуіцкім калегіюме. Жэвускі зачыніў з 1 жніўня 1780 г. усе мануфакгуры, а рабочых распусціў па дамах (пазней значная частка прадпрыемстваў зноў стала працаваць, шго мы адзначалі вышэй). У эканоміі праводзіў рабаўніцкую палітыку, імкнучыся пакласці як мага больш ў асабісты кішэнь: пакінуўшы краіну, ён паклаў у адзін з венскіх банкаў 500 тысяч дукатаў.
       На паседжанні Літоўскага трыбунала ў Гродне Тызенгаўз паказаў кантракт. які быў заключаны з ім на кіраўніцтва эканоміямі ў 1777 г. на 12 гадоў. Ён падаўтаксама “Заяву”, дзе адзначаў, што за час яго кіраўніцтва даходы сталовых маёнткаў караля павялічыліся ў 3/4, a 1/4 пайшла на рамонт маёнткаў, міліярацыю, упрыгожанне, фундушы, асвету. Тызенгаўз заяўляў, што грошы не пайшлі на легкадумныя траты, а на выдаткі сур'ёзныя, на пазыкі каралю, атакім чынам на задавальненне польскага народа. Былы староста скардзіўся на тое, што адабралі частку яго асабістых папераў з архіва эканоміі, дакументы і рэестры, каб не змог разабрацца з разлікамі з сваімі даўжнікамі. Ён растлумачваў, што ўціск на яго не ідзе на карысць самым крэдыторам, што за некалькі апошніх гадоў не атрымліваў дзяржаўную аплату за насаду падскарбія.Трыбунал, спачатку прыняўшы рашэнне аб звароце кіраўніцтва эканоміямі Тызенгаўзу, потым пад ціскам прыехаўшага з Варшавы біскупа К.Касакоўскага з палком каралеўскіх уланаў змяніў прысуд. Пяццю галасамі супраць сямі выдаецца дэкрэт аб адабранні ад Тызенгаўза каралеўскіх эканомій.
       Польскі пісьменнік і палітычны дзеяч Станіслаў Сташыц, як сведка, пісаў: ’’Вось і няма ў цябе Гарадніцы. Вось і фанабэрысты чужаземец, сабраўшы свае прылады, з усмешкаю пакідае чужы край. Вось і тысячы рабочых рук просяць хлеба. У адзінае імгненне ад аднаго канца краіны да другога кожны грамадзянін гэтае страшнае імгненне адчуў”.
       Насейме 1780 г. Тызенгаўзу здрадзілі наватсамыя б.і ¹ я людзі. Ёнабараняўся доўга, шматслоўна і непераканаўча. Скончыў прадказаннем, што пераемнікі будуць горшыя за яго. Гісторык Юзаф Ігнаці Крашэўскі пісаў, што яго бабуля ўспамінала пра Тызенгаўза, калі той прыехаў да іх пераначаваць пасля сейма: увесь вечар ён прастаяў як анямелы, апусціўшы галаву, твар быў самотны і скажоны пакутаю.
        У 1783 г. адбыўся асэсарскі суд. Літоўская скарбовая камісія правяла следства дзейнасці Тызенгаўза на пасадах кіраўніка каралеўскімі мануфактурамі і арэндатаракаралеўскіхэканомій.Тызенгаўзпавіненбыўвярнуць 1 млн.800тыс. злотых (па іншых звестках - 4 млн.), асабісты маёнтак быў канфіскаваны. На гродзенскім сейме 1784 г. Тызенгаўз таксама быў прызнаны вінаватым ў нанясенні шкоды каралеўскай казне, але сяквестр і фінансавы доўг былі знятыя. Сейм прызначыў яму пенсію падскарбія.
       Пасля адстаўкі Тызенгаўз, гледзечы на пагібель сваёй працы, страціў розум. але быў вылечаны. Па ўспамінах Богуша, некаторы час жыў у віленскім прадмесці Сніпішкі, ва ўбогім драўляным доме, куды з бліжняга кляштара піяраў св.Рафала прыходзілі манахі, прыглядалі, чыталі кнігі. Памёр Тызенгаўз 31 сакавіка 1785 г.
    
    80
    
    у Варшаве. Відаць, апошнім цвіком у накрыўцы яго труны была навіна, якая дайшла да Рэчы Паспалітай у жніўні 1784 г. аб адмове саксонцаў даць Станіславу Панятоўскаму крэдыты для тызенгаўзаўскіх мануфактураў.
        Злы рок не пакідаў Тызенгаўза і пасля смерці: спачатку ён быў пахаваны ў фамільным склепе кармяліцкага кляштара м.Жалудка, а потым два разы перазахаваны. Сёння ў склепе касцёла Ушэсця ёсць пяць умураваных у сцяну белых мармуровых дошак. На адной з іх надпіс: ”Тут спачываюць астанкі сяброў роду графаў Тызенгаўзаў з XVUIct., перанесеныя з трунаў старога касцёла ў гэтую святыню. Вечны спакой дай ім, Гасподзь”. Сярод гэтых астанкаў пакоіцца і рчфарматар Антоні Тызенгаўз.
        Незадоўга да сустрэчы 1776 г. са Станіславым Панятоўскім на Гарадніцы Тызенгаўз ездзіў у Галандыю і Італію, каб абавязкова дакапацца да прычынаў чужых поспехаў і асабістых неўдачаў. Як яны бачацца нам сёння? Гэта комплекс эканамічных, палітычных і суб'ектыўных прычынаў. Пачнем з эканамічных. Каралеўскія мануфактуры ў 1780 г. мелі дэфіцыт у 190 тыс. злотых. Тавары залежваліся на складах, бо былі даражэйшымі за замежныя. Сабекошт павялічвалі расходы на імпартныя абсталяванне, станкі і сыравіну (70%), высокія заробкі замежных майстроў, нізкая вытворчасць працы прыгонных (выкарыстоўвалі, нават, дзіцячую працу). Выпуск пераважна прадметаў раскошы і без таго звужаў вузкі пры натуральнай гаспадарцы мясцовы рынак рэалізацыі прадукцыі. Шмат фінансавых сродкаў ішло на будаўніцтва будынкаў мануфактураў, адміністратыўных і культурных установаў, дарог, мастоў і г.д. - усё тое, што не дае імгненных прыбыткаў.