Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
Першыя сумненні ў існаванні Гродзенскага манетнага двара ўзніклі напачатку 1980-х гг. пасля ўпэўненных сцверджанняў нямецкіх даследчыкаў, што згаданыя манеты чаканіліся ў Ліпску (Лейпцыі у). Зараз гэтыя сумневы надзяляюць асобныя польскія і беларускія даследчыкі і нумізматы. На сённешні дзень гэтае пытанне патрабуе далейшых спецыяльных даследванняў і застаецца адкрытым. Сапраўды, не толькі ў Гродне і ваколіцах, але нідзе на Беларусі і Літве не зафіксаваны знаходкі гэтых манетаў. У той час, калі ў Лейпцыгу такія знаходкі ня рэдкасць. Далей,
59
чамусьці не засталося ніякіх слядоў функцыянавання ў Гродне манетнага двара, што зусім неверагодна, бо гэтая складаная і грувасткая вытворчасць, якая да таго ж патрабуе вялікай колькасці (некалькі тонаў) срэбра. Як бы там ні было, гістарычная ісціна перш за ўсё - і яе трэба настойліва адшукваць. Але няма сумневу, што ў любым выпадку наш горад прычыніўся да з’яўлення такіх цікавых помнікаў культуры.
Застаецца толькі дадаць, што прыхільнікі польскага караля Станіслава Ляшчынскага не прамінулі расшыфраваць літары “L - Р” на манеце як “Ludu placz” - гора (ці слёзы) народа. I ў гэтым таксама ёсць свой уласны глыбінны сэнс.
Але на гэтым значныя падзеі 1705 г. у Гродне далёка не скончыліся. У наступныя тыдні шпарка рыхтаваліся абарончыя ўмацаванні вакол Гродна. Прычым, прадмесці былі знішчаны з дапамогай агню (!). Мабыць для таго, каб зрабіць горад яшчэ больш недасягальным. Цікава, хто аддаў такі загад - цар ці Агільві, а можа вялікі князь? Між тым жыццё працягвалася і разам з жудаснымі падзеямі адбываліся радасныя (і даволі значныя ў культурным плане). Шостага студзеня абодва дзяржаўцы - Аўгуст Другі і Пётр Першы (што не зробіш дзеля сябра, брата і суседа!) - былі на ўрачыстым асвячэнні толькі што збудаванага касцёла езуіцкага кляштару. Касцёл асвяшчаўся ў гонар святога Францыска Ксавсрыя. I сёння мы, гарадзенцы, з гонарам паказваем адзін аднаму і сваім гасцям гэты бадай што самы выдатны помнік культуры еўрапейскага ўзроўню. Езуіцкі калегіюм ў гонар каранаваных асобаў даў урачысты абед, а шкаляры - спектакль. Аўгуст уручыў Меншыкаву за асабістыя заслугі ордэн Белага арла (аднаму з першых).
У дзень ад’езду з Гродна Пётр Першы выдае два ўказы. Першы тычыцца Агільві: “Всё войско в небытнн вручаю его королевскому велнчеству польскому, которому нзвольте быть послушнымн, как нам во всех делах м указах, от его велнчества радн обшей нашей пользы пронсходяшнх”. Другім указам Меншыкаў атрымлівае чын генерала ад кавалерыі і галоўнакамандуючага кавалерыйскімі палкамі. 25 снежня 1705 г. Меншыкаў паведамляе цару з Гродна (ліст датаваны 14 снежня па старым стылі): “О непрнятеле, прн Варшаве будучнм, здесь подлннная ведомость есть, что оной, взяв там сей день (по нх календарю) Рождества хрнстова, хочет, кончая, сюда ндтн... Но мы рассуждаем: еслн слё время продолжлтся, то путь ему через Внслу займёт (понеже co вчерашнего дня стал быть здесь прл жёстком морозе веллкой ветер, прл котором довольно снегу выпало). Однако ж мы во всякой готовностл л чаем мллостл Божлл, что непрлятель внезапно на нас не нападёт”.
60
Ч а с т к а 1-я
А Б Л О Г A
Лютая зіма 1706 года, Нёман пакрыты тоўстым пластом ільду.
ДЗЕНЬ 3-га студзеня, нядзеля. Гродзенскі замак. Меншыкаў і Волкаў.
МЕНШЫКАЎ (дыктуе); “Высокаблагородный господнн контра-адмнрал* ... Доношу вашей мнлостн, что непрнятель, как по нынешннм ведомостям слышно, в прежннх местах обретается ... Заспм здравня вашей мнлостп госгюду всемогушему в сохраненне предав, пребываю вашей мнлостм ннжайшн слуга Александр Меншнков. Нс Гроднн декабря 23 дня 1705”.
ДЗЕНЬ 8-га студзеня, пятніца. Варшава. Карл XII і ягоны ад’ютанат.
КАРЛ XII (падпісвае загад войску і перадае адзін асобнік ад’ютанту): - Як мага хутчэй у Вільню, Левенгаўпту**. У бок Гродна рухаемся сёння.
Гродзенскі замак. Меншыкаў і Волкаў.
МЕНШЫКАЎ (дыкгуе, усміхаючыся): “Высокаблагородный господнн контра-адмнрал ... Зело повеселнлнсь на Рождество прн довольной стрельбе нс пушек без опасення, понеже, хотя некоторые нз Гроднн чрез пнсьма по польскнм непостоянным ведомостям (которым отнюдь вернть не надлежнт), нас н тревожнлн, однако п мы, будучн в Пултуску (н в 4 мнлях or Варшавы), нмкакой протнвной ведомостн не нмелн, н всё здесь слава Богу, смнрно ...”.
ДЗЕНЬ 14-га студзеня, чацвер. Гродзенскі замак. Меншыкаў і Волкаў.
МЕНШЫКАЎ (дыктуе): “... ваша мнлость, не пзволые беспоконтся: мы здесь совершенно готовы, полкн нашн сюда собнраются н вскоре совсем управнмся ...”
ДЗЕНЬ 20-га студзеня, серада. Гродзенскі замак. Меншыкаў і Рэпнін.
РЭПНІН (з трывогай): - Ваше снятельство, только что получены ведомостн о том, что враг от Варшавы быстро двнгается к Гродно.
МЕНШЫКАЎ (упэўнена): - He тревожтесь, господнн генерал, на марше не вся армня, а токмо часть её невелнкая, понеже невозможно мыслнть такнм временем, хотя „ не нынешннм несвободным путём, так поспешно нттн.
ДЗЕНЬ 14 студзеня, чацвер. Гродзенскі замак. Меншыкаў і Волкаў.
МЕНШЫКАЎ (упэўнена дыктуе): ”... ваша мнлость, хотя непрнятель поход свой к Гродне провозглашает, однакож нам кажется, хошет нас обойтн н в Внлне с Левенгауптом случнтся, к которому о походе н указ выслан ...”
ДЗЕНЬ 22-га студзеня, пятніца.
Гродзенскі замак. Аўгуст, Агільві, Меншыкаў, Рэпнін, іншыя члены ваеннай Рады.
* Так А.Д.Меншыкаў звяртаўся ў лістах да Пятра Першага. Гэтай прывілегіяй карыстаўся толькі ён адзін.
** Левенгаўпт Адам Людвіг (1659-1719), генерал-лейтэнант шведскага войска пад час Паўночнай вайны (1700-1721).
61
АЎГУСТ: - На паседжанні нашай ваеннай Рады адно пытанне - як сустрэць шведскага караля? Прапаную абмеркаваць тры магчымасці:
а) ісці насустрач ворагу і атакаваць яго, пакуль ён не ўз’яднаўся з войскам генерала Рэншыльда*;
б) чакаць прыходу караля Карла і абараняцца за натуральнымі фартэцыямі;
в) адступаць.
Прашу выказвацца.
МЕНШЫКАЎ: -Я н генерал Репннн счнтаем целесообразным отступленпе на северо-запад, к Полоцку.
АГІЛЬВІ:-А я счнтаю более разумным остацца тут, в Гродне, н оборонять его.
АУГУСТ: - Мая думка: адпраўляем пратакол паседжання нашай Рады цару Пятру. Няхай ён прымае рашэнне.
МЕНШЫКАУ (пра сябе): - А король “умывает рукн”.
ДЗЕНЬ 23-га студзеня, субота. Масква.
ПЁТР ПЕРШЫ (прачытаўшы пратакол паседжання ваеннай Рады ў Гродна): -Король Карл ндёт к Гродне для атакн нашнх войск. А отступать невозможно. Надобно остацца в Гродне, еслн Карл подойдёт к городу однн, п немедленно отступать к Внльне н Полоцку, еслн шведскне войска соедннятся н пойдут на штурм. (запісвае гэтыя меркаванні ў лісце да Аўгуста. Потым піша ліст Меншыкаву): “Князю Меншнкову ... По полученню сего моего пнсьма нзволь немедленно ко мне навстречу ехать, чтоб я мог безопаснее с вамн в Гродно путь нметь. Я надеюсь, что по полученнн сего моего пнсьма долго мешкать н сему протнвен не будет. Пакн подтверждаю нмянно, кой час сне пнсьмо получнш, тот час ко мне поезжай ... Пер**. Января 12 дня”.
ДЗЕНЬ 24 студзеня, нядзеля. Гродзенскі замак. Меншыкаў (адзін).
МЕНШЫКАЎ (прачытаўшы ліст Пятра Першага): - Волков!!!
З’яўляецца, запыхаўшыся, Волкаў і моўчкі становіцца перад гаспадаром).
МЕНШЫКАЎ: - Немедля седлать коня!
Левы бераг Нёмана каля Гродна.
КАРЛ XII (гледзячы на абарончыя ўмацаванні горада, скаваныя лёдам): - Як толькі падыйдзе абоз, здзейснім пераправу.
(Шведскія войскі размяшчаюцца пад адкрытым небам; Карл усю ноч раз’язджае на кані па сваіх палках і ўважліва прыслухоўваецца у бок Гродна: ці не чуваць адтуль гукаў, якія сведчаць аб падрыхтоўцы да вылазкі).
ДЗЕНЬ 25-га студзеня, панядзелак.
Раён вёскі Дзевятоўка пад Гроднам.
Войска Карла XII перапраўляецца праз Нёман. Атрад расейскіх драгунаў робіідь няўдалую спробу спыніць іх.
ДЗЕНЬ 26-га студзеня, аўторак. Паўднёва-усходняе наваколле Гродна.
* Рэншыльд Карл Густаў, шведскі фельдмарашал, камандзір корпусу пад час Паўночнай вайны.
**Так, звычайна апускаючы літару “т”, падпісваўся Пстр Псршы.
62
КАРЛ ХП (уважліва агледзеўшы ўмацаванні горада):
- He, штурм немагчымы. Неабходна адрэзаць шляхі адступлення расейскаму войску на ўсход, блакаваць горад, каб не даць магчымасці шматлікаму гарнізону папаўняць запас ежы і фуражу і ў рэшце рэшт прымусіць яго да капітуляцыі.
ДЗЕНЬ 27-га студзеня, серада. Усходні бок ад Гродна. Шведскае войска з-за недахопу харчавання ў навакольных вёсках адсоўваецца на адлегласць 5 вёрстаў ад Гродна, агаляючы такім чынам шлях на поўнач.
Вязьма. Пётр Першы піша ліст да Меншыкава і Рэпніна з загадам пакінуць Гродна і рухацца на поўнач, у бок Вільні.
ДЗЕНЬ 28-га студзеня, чацвер. Гродзенскі замак.
АЎГУСТ ДРУГІ (спяшаючыся, дапісвае ліст Пятру Першаму): “Ваша вялікасць... Гродна пакідаю раптоўна і тэрмінова разам са сваім войскам і чатырма расейскімі драгунскімі палкамі, каб вярнуцца з дапамогаю. Упэўнены, што хутчэй за ўсё кароль Карл у Расею зімою не сунецца. Вельмі патрэбны грошы як на ўтрыманне саксонскага войска, так і на ўтрыманне расейскага войска ў Саксоніі. Да таго ж патрабую поўнай улады над войскам.” (кароль запячатвае ліст і хутка пакідае замак і горад праз нёманскі мост).
Ч а с т к а 2-я
УРАЧЫСТЫ Д 3 ЕНЬ
ДЗЕНЬ 28-га студзеня, чацвер.
Мястэчка Жалудок (70 вёрстаў ад Гродна).
КАРЛ XII: - Тут спынімся канчаткова. Пачакаем, пакуль расейскае войска зробіць спробу выйсці з Гродна і рушыць да сваіх межаў. А пакуль што няхай мае раз’езды спыняць усялякія спробы гродзенскага гарнізона звязацца з навакольным светам.
Гродзенскі замак.
АГІЛЬВІ (у роспачы заканчвае ліст да Пятра Першага): “... хотя не ведаю, как те пред вашнм царскнм велнчеством н пред чесном мнром оправдатнсь могут, которые мене здесь прн разорванном н разорённом войске без денег, без магазейну, без артнллернн п полковых лошадей покннулн, все войска в замешанне прнведшп: как непрнятель прншёл, без моего нзвестня, не сказав мне нн слова, от войска н чнну своего убежалн н тем уходом людям неохотне прнбавнлп, прочнм же, которые ешё в Гродно прнттн нмелн, случай дан для убежання...”