• Газеты, часопісы і г.д.
  • Горадня Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.) Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Горадня

    Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
    Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Памер: 140с.
    Гародня 1997
    89.15 МБ
       Зламаць апазіцыю можна было толькі сілаю. Гродна быў акружана войскам так, што ніхтонемогвыйсціздомубезбілета(пашпарта)каменданта. Два батальёны грэнадзераў з 4 гарматамі, пры каторых стаялі з запаленымі кнотамі кананіры, размясціліся ў замкавым двары. У калідорах замка панаставілі варты. Генерал Раўтэнфельдз дванаццаццю расійскімі афіцэрамі ўвайшлі ў залу паседжанняў і селі за пасольскімі лавамі. Арбітры ў залу не дапускаліся, а паслы маглі ўвайсці, але выхад забараняўся. Названыя меры былі прынятыя 2 верасня, і маршалак сейма Бялінскі растлумачыў іх тайнаю змоваю супраць караля. Абураныя паслы паслалі да Сіверса дэлегацыю, а потым дзве гадзіны чакалі яе вяртання з
    
    92
    
    Гарадніцы: расійскі пасол згадзіўся вывесці ззалы афіцэраў, а войскі накінуў да падпісання трактату з Прусіяй. У такіх умовах прайшоў праект Падгорскага, а не Шыдлоўскага, праўда, з папраўкаю, што ратыфікацыя адбудзецца пасля падпісання гандлёвага трактату пры гарантыях Расіі.
      Цікавым быў выступ 11 верасня пасла Мікорскага, які сказаў: “Палякі падобны да кітайскіх фігуркаў, якія стаяць на камінах, і, калі датыкаешся, яны ківаюць галавою. Так ківае галавою Рэч Паспалітая на кожны жэст праконсула, калі той гаворыць выканаць ягоную волю. Сесіі сейма не патрэбны, няхай насол дасць тое, што хоча да зацвярджэння, заўсёды будзе мець сабе бальшыню. Ужо на гэтым сейме мы нічога добрага не зробім. Навошта нас трымаць тут дарэмна? .
          Пацверджаннем гэтага можа быць наступны факт. Калі Сіверс атрымаў з Пецярбурга інструкцыю аб скасаванні Таргавіцкай канфедэрацыі, дык граф Ф.Машынскі склаў ноту, a 15 верасня біскуп Масальскі, К.Мячынскі, Валовіч і некалькі паслоў пайшлі да караля з пытаннем аб ліквідацыі старой і ўкладанні новай (Гродзенскай) канфедэрацыі, на іх погляд, больш законнай, бо выходзіла з сейма. Усе прысутныя пры гэтым падпісалі акт аб стварэнні канфедэрацыі, а на наступны дзень подпісы паставілі амаль усе паслы.
        У гэты самы час прыбыў кур'ер з Берліна: прусы адмаўляліся адзмены ўмоваў трактату, на якіх налягалі паслы. Бухгольц пагражаў захопам новых тэрыторый Польшчы. Паслы-ліцвіны, каб унікнуць прымусу і ганьбы, паціху сталі ўцякаць з Гродна. Сіверс расставіў на гасцінцах пікеты з загадам арыштоўваць кожнага ў каго не будзе білета. 16 верасня чатыры паслы (Ю.Краснадэмбскі, Мікорскі, Ю.-К.Шыдлоўскі, Т.Скаржынскі) былі арыштаваныя і ноччу вывезеныя з горада.
        23 - 24 верасня адбылося знакамітае “нямое” паседжанне. У пачатку яго паслы патрабавалі вынусціць арыштаваных. Да Сіверса двойчы пасылалася дэлегацыя, ездзіў віленскі біскуп, але ўсё дарэмна - расійскі пасол заявіў, што не зробіць гэтага, нават, калі атрымае загад з Пецярбурга, бо так патрабуе сітуацыя. Мала таго, ён абяцаў арыштаваць паслоў, якія засталіся , калі трактат не будзе гірыняты. А.Рачынскі прапанаваў запратэставаць, абвясціць дэкларацыю аб гвалтах і “зачыніцца ў абсалютным маўчанні”, якое, на яго погляд, будзе самым лепшым тлумачэннем “нашых пачуццяў і стану”. Яго падрымаў кароль. сказаўшы, што там, дзе нельга гаварыць,выказваючы свае погляды, застаецца толькі маўчаць.
      Пры магільным маўчанні чытаецца праект трактату. Раўтэнфельд прыносіць загад Сіверса нікога не выпускаць з залы, пакуль не пройдзе галасаванне, абяцае прынесці саломы, каб было дзе спаць. Пагрозыпаслысустрэлімоўчкі. Прачыталідэкларацыю графа Анквіча, якая тлумачыла сітуацыю і неабходнасць паддацца сіле. Яе таксама прамаўчалі. Сакратар прачытаў праект зацвярджэння дэлегацыі для падпісання трактату з Прусіяй - маўчанне. Гадзіннік прабіў тры пасля поўначы. Раўтэнфельд падыйшоў да караля і папрасіў, каб ён аддаў праект на галасаванне. Той адказаў, што не мае ўлады прымусіць паслоў спыніць маўчанне. Генсрал сабраўся ісці па грэнадзёраў, тады Ст.Бялінскі запытаў паслоў: “Ці згодныя ?”. -Некаторыя з патрыётаў прамармыталі, што не згодныя на трактат з Прусіяй.
    
    93
    
         Маршалак сейма прыступіў да галасавання: “Ці згаджаецеся, каб дэлегацыя падпісала праект ?”. У адказ - маўчанне. Потым Бялінскі яшчэ два разы пытаўся пра гэта ў паслоў, але зноў у адказ была толькі цішыня. Тады Бялінскі сказаў: “Такім чынам, згода, адзінагалосна! Выклікаю канстытуцыйную дэлегацыю да подпісу”. Маўчанне. Дэлегацыя падпісвае трактат. У 3.30 кароль зачыняе паседжанне. Падпалкоўнік граф Марэллі накіроўваецца з трактатам уПецярбург. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай да Прусіі адыйшла тэрыторыя ў 1062 кв.мілі з насельніцтвам 1136389 чалавек і прыбыткам у 6870486 злотаў Югрошаў.
        Пра “нямое” паседжанне Гродзенскага сейма вельмі добра напісаў у сваёй кнізе “Нсторня падення Польшн” С.Салаўеў: “На працягу стагоддзяў народ маўчаў, і шумеў толькі адзін шляхецкі сейм, на ім толькі чуліся прыгожыя рэчы. Але такая з'ява не магла быць доўгай, і сейм вымушаны быў анямець, таму што ўсё было навокал нямым. Можа быць некаторыя будуць здзіўлены гэтым нямым паседжаннем сейма, можа быць у некаторых абудзіцца моцнае спачуванне да анямеўшых дэпутатаў, але хіба іх не мацней здзіўляе яшчэ больш жудаснае аняменне, аняменне цэлага народу ? Хіба яны не бачаць у аняменні дэпутатаў апошняга сейма толькі неабходны вынік анямення цэлага народу ?”.
       У другі перыяд працы сейма акрамя галоўнага пытання вырашаліся і іншыя, такія, як: ваеннае, фінансавае (заняпад банкірскіх дамоў), адабранне грошай ад сенатараў і дзяржаўных службоўцаў, якія не выконваюць свае абавязкі, праект М.Агінскагаабрэформе кіравання. Да войска звярталі ўвагутройчы: 24ліпеня, 19 жніўня, 6 верасня. Войска Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага не мела сродкаў для жыцця, бо доўг казны быў вялікі. Паслы баяліся, што яно кінецца ў разбой, шукалі грошы, каб яго накарміць, прапаноўвалі зменшыць колькасць генералаў, не плаціць таму, хто добра не служыць.
      У гэты самы перыяд, відаць, адбылася большая частка баляў, якія суправаждалі працу сейма. Днём гаварылі пра любоў да Айчыны і велічы цара, які бярэ ў добрую апеку Польшчу і Літву, а вечарам за грошы з расійскай і прускай казны ладзілі застолле, абеды і вячэры, карты,танцы, асамблеі і раўты, адзначалі імяніны Сіверса і караля. Як добра выказаўся гісторык М.Кастамараў, “Пасланнікі, якія прыехалі забіваць Польшчу, частавалі палякаў, а палякі, па сваім звычаі, пілі і танцавалінадвыкапанаймагілайсваёйАйчыны”. Гэтаразумелі і сучаснікі падзеі. Вось, што пісаў Шчураўскі Г.Калантаю: “Лічаць тут, што ні адзін народ так весела не аддае другому сваіх зямлі і людзей, як палякі - бо танцуюць”.
        Пасля 25 верасня пачаўся апошні перыяд працы Гродзенскага сейма, калі галоўнымі пытаннямі былі заключэнне саюзнагатрактату з Расіяй і прыняцце новай (Гродзенскай) канстытуцыі. Праект дамовы Рэчы Паспалітай з Расіяй аб саюзе і сяброўстве паступіў на паседжанне сейма 14 кастрычніка. Умовы яго былі выкладзены ў 17 аргыкулах, сярод іх: узаемныя гарантыі валоданняў, вырашэнне пытанняў аб вайне і міры з згодай абодвух бакоў, апека Польшчы пры ііадпісанні трактатаў, імператрыца гарантавала канстытуцыю і дазваляла зрабіць у ёй змены, расійская і польская шляхта атрымоўвалі роўныя правы ў Расіі і Польшчы.
    
    94
    
    Дадатковада гэтага трактату далучаўся гандлёвы. Пераважнай бальшынёю галасоў праект быў прыняты. Пры падпісанні трактату прысутнічалі Сіверс са сваёю світаю і браты (Валерыян і Мікалай ) Зубавы.
       За заключэнне саюзнага трактату Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўзнагародзіў Сіверса і графа В.Зубава лентай Белага Арла. 27 кастрычніка Кацярына II выдала рэскрыпт, дзе быў спіс узнагароджаных. Сіверс атрымаў ордэн св. Уладзіміра 2 ступені і вёскі без вызначэння колькасці прыгонных душаў. Гетман С.Касакоўскі быў узнагароджаны пярсцёнкам залмазамі, Бялінскі, Л.Плятар, П.Ажароўскі -пярсцёнкамі з брыльянтамі, падскарбі М.-К.Агінскі - табакеркаю з выяваю Кацярыны II, упрыгожанаю брыльянтамі, епіскап Ю.Касакоўскі, М.-Г. Радзівіл, Л.Тышкевіч - табакеркамі з партрэтам імператрыцы і ўпрыгожанымі алмазамі і г.д. Трынаццаць пярсцёнкаў і табакерка не мелі выбітых імёнаў, яны былі дадзены Сіверсудляраздачыпаягонымвырашэнні, відаць, тым, хто прадаў сваю Айчыну, дапамагаючы здзейсніць чарговы падзел Рэчы Паспалітай.
         3 18лістапада на паседжаннях сейма абмяркоўвалітэкстновайканстытуцыі. Яна складалася з 16 артыкулаў:
       1.    Рэч Паспалітая - адзінае, непадзельнае цела, вольнае і незалежнае. Вышэйшым заканадаўчым органамз'яўляецца сейм, які складаецца з дзвюх палат. Толькі ён можа прымаць законы, аб'яўляць вайну, заключаць мір, трактаты, пасылаць паслоў, кіраваць манетным дваром. Выканаўчая ўлада належыць Пастаяннай радзе, у якую ўваходзяць 13 прадстаўнікоў з Кароны Польскай і 11 - з Літвы.
       2.       Феод* Рэчы Паспалітай застаецца пры ёй вечна.
       3.       Галоўная рэлігія - каталіцкая.
       4.    Пераход у іншую веру караецца выгнаннем з РП. Правы, дадзеныя дэсідэнтам ў 1775 г. захоўваюцца.
       5.       Каралём можа быць выбраны толькі католік.
       6.       Законы Вялікага княства Літоўскага застаюцца непарушнымі.
       7.       Тое самае тычыцца Курляндыі і Семігаліі.
       8.       Ніякая дзяржаўная ўлада не можа адрываць і аддаваць правінцыі.
       9.       Гарантуецца вольная элекцыя (выбар) караля.
       10.      Кароль, згодна з пастановамі сейма, павінен захоўваць заключаныя дамовы.
       11.    Усе грамадзяне Рэчы Паспалітай (у тым ліку і асеўшыя чужаземцы) падлягаюць адзінаму суду, маюць аднолькавыя правы: апекі, недатыкальнасці асобы і ўласнасці. Шляхта захоўвае права годнасці, гонару, духоўных і свецкіх пасадаў, роўнасці адпаведна з станам.
       12.    Шляхціц, мяшчанін, аседлы чужаземец, той, хто мае пасэсію** павінны трымацца права “нічога не браць у палон, калі не перамог па законе”.
       13.    Уласнасць шляхты, уладальнікаў земскай маёмасці і іх падданых ніколі не можа быць забрана. Права “жыцця і смерці" ліквідуецца. За забойства падданага
    
    * Феод - спадчыннае зямельнае ўладанне.
    
    **Пасэсія - зямельнае валоданне на пэўна акрэслены час.
    
    95
    
    селяніна суд можа прызначыць вінаватаму ўладальніку смяротную кару.
       14.    Гарантуецца права вольнага голасу на сейміках і сеймах. Забараняюцца лісты і друк, якія выступаюць супраць рэлігіі і кардыянальных законаў.