Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
3 палітычных прычынаў заняпаду Тызенгаўза раім успомніць расійскую палітыкуў дачыненні да Рэчы Паспалітай пасляяепершагападзелу: прыцясненне ў гандлёвых, эканамічных і палітычных адносінах. Сакратар Тызенгаўза Богуш пісаў, што расійскі пасол Штакельберг ненавідзеў падскарбія.І нам зразумела чаму - рэформы ўмацоўвалі незалежнасць Рэчы Паспалітай. Пасол ад імя манархіні заявіў, што Расія не дасць крэдыту на пагашэнне першага ўнёску за галандскі доўг, пакуль не адхіляць яго ад каралеўскіх эканоміяў. Баязнь імператрыцы прымусіла Станіслава Аўгуста Панятоўскага падпісаць загад аб адстаўцы Тызенгаўза.
Да пералічаных прычынаў трэба дадаць адмоўныя рысы характара і паводзін Тызенгаўза. Як мы ўжо гаварылі, да мэты ён ішоў простым шляхам,часам жорстка, дэспатычна, ужываючы сілу, ціск, парушаючы ўсе правы. Разумны і таленавіты чалавек усё ж быў кепскім эканамістам, бо шмат чаго не змог прадугледзець. Яму не хапала тэарэтычных ведаў і практычнага вопыту, цярпення і празарлівасці сталага дзяржаўнага дзеяча. Добрыя рэформы ажыццяўляліся вельмі паспешна. Выбіцкі прызнаваў, што Тызенгаўз “не ішоў да зараджэння і развіцця культуры паступова, а хацеў у літоўскіх пушчах адразу квітнеючую Галандыю бачыць, якая стаі оддзямі да сваёй сталасці падымалася”. Тады, як “...наша зямля не была яшчэ падрыхтавана прыняць кінутыя ў яе зерня столькіх эканамічна-палітычных благ' Інакш кажучы, Тызенгаўз апярэдзіў свой час.
Узнікае пытанне: гледзечы на такія вынікі тызенгаўзаўскіх рэформаў, ці маюць яны нейкае значэнне? Безумоўна маюць. Гродна з правінцыйнага,спакойнага, бруднага гарадка. які ажываў толькі ў часы сеймаў, за 15 гадоў стаў узорным
81
прамыслова-культурным цэнтрам. Па Беларусі і Літве раз'ехаліся вучні тызенгаўзаўскіх школаў, а таксама тыя хлопцы і дзяўчаты, якіх навучылі нейкаму рамяству замежныя майстры. Яны панеслі ў народ новыя веды, прыёмы працы. культуру вытворчасці. Як гаворыцца, зерне ўкінутае ў пашу рана ці іюзна - прарасце. Артысты і музыканты гродзенскіх трупаў выступалі пазней у Варшаўскай оперы і балеце. Антоні Тызенгаўз у сваіх рэформах абапіраўся на дробную шляхту, аб'ядноўваў яе на сейміках, злучаў сем'і, ”і тым самым,- успамінае Богуш,-даказваў, што ўся літоўская правінцыя адзін голас, адну волю за каралём мае на сеймах”.
...У касцёле езуіцкага кляштара ёсць помнік Тызенгаўза: з шэра-зялёнага мармуру пастамент, на якім устаноўлена бронзавая скульпгура жанчыны ў самотнай позе, з пальмавай галінкаю ў руцэ. На абяліску - вялікі медальён з барэльефам Антонія Тызенгаўза, які напамінае нам вядомы скульптурны партрэт Вальтэра: голы чэрап, твар валявога чалавека, які ведае сабе цану. Пад медальёнам надпіс: ’’Антоні Тызенгаўз, староста Гродзенскі, казначэй Вялікага княства Літоўскага.1733 -1785".Гісторыя ўзнікнення гэтага помніка даволі цікавая. Згодна з надпісам, яго паставіла графіня Марыя Аляксандраўна Пшэздзецкая з роду Тызенгаўза, выконваючы волю брата і бацькі. На самой справе гэта не зусім так.Дзякуючы знойдзенаму ў Нацыянальным гістарычным архіве Гродна прашэнню графа Канстанціна Аляксандравіча Пшэздзецкага ад 18 сакавіка 1893 г., вядома, што задумка паставіць помнік належала камер-юнкеру двара яго імператарскай высокасці графу Канстанціну Тызенгаўзу. Выканаць яе ён не паспеў, бо ў 1852 г. і іамёр. Духоўным тэстаментам абавязак пабудовы помніка быў ускладзены на ўнука Антонія Тызенгаўза, Райнольда. Але і гэты нашчадак, відаць, нічога не зрабіў.
За справу ўзялася ягоная сястра Марыя Пшэздзецкая, народжаная Тызенгаўз. Яназамовіла помнікульвоўскагаскульптараТамашаДукаса, алеў 1886 г. памерла. Яе сын Канстанцін жыў у Варшаве, па вуліцы Факзал, ва ўласным доме N6, адкуль і паслаў прашэнне, у якім прасіў гродзенскага губернатара аб дазволе паставіць зроблены свайму прадзеду помнік у Фарным касцёле. Губернатар, даведаўшыся ад паліцмайстра, што “няма падставаў лічыць, што гэты помнік будуецца ў памяць падзей 1863 і 1864 гадоў”, адказаў варшаўскаму паліцмайстру: ”3 майго боку перашкодаў не сустракаецца”.
Адказ губернатара быў даведзены да Канстанціна Тызенгаўза, аб чым сведчыць ягоная распіска ад 27 красавіка 1893 г. Але спатрэбілася паменьшыць алтар часоўні св.Міхаіла, дзе вырашылі паставіць помнік. Граф піша наступнае прашэнне ад 13 кастрычніка 1894 г. Віленская духоўная кансісторыя дае згоду. Здаецца, што ўжо нічога не стрымлівае, тым не меньш у 1896 г. гродзенскі паліцмайстар даносіў губернатару,што помнік яшчэ не пастаўлены. Гродзенскі гісторык Ю.Гардзееў лічыць, што ён быў уладкаваны ў Фарным касцёле недзе ў 1896 -1900 гг. Імя Тызенгаўза ўвекавечана ў назве плошчы на Гарадніцы. Спачатку гэта было зроблена ў 1931 г., а потым - у 1991 г„ калі гарадская тапанімічная камісія вырашыла назваць старую частку плошчы Леніна імем чалавека, які сваёй дзейнасцю спрыяў развіццю горада. У Гродне цяпер існуе капэла Тызенгаўза і галерэя “Тызенгаўз”. Традыцыі культурнага жыцця працягваюцца.
82
НАДЗВЫЧАЙНЫ СЕЙМ I ГРОДЗЕНСКАЯ КАНСТЫТУЦЫЯ 1793 г.
Гродна 1793 года - гэта невялікі заходнееўрапейскі горад з насельніцтвам каля чатырох тысяч чалавек. Стаіць перабудаваны Стары замак, а насупраць -каралеўскі палац (Новы замак). У горадзе знаходзяцца дамы Радзівілаў, Агінскіх, Сангушкаў, Юндзілаў, Сапегаў. Да іх прытуліліся двары і дворыкі з вялікімі садамі заможнай шляхты. Шматдраўляныхмяшчанскіхдвароўпасярод агародаў ісадоў. На Гарадніцы захаваліся будынкі, што ўзніклі ў час дзейнасці Тызенгаўза, а таксама апусцелы Батанічны сад і мануфактуры. Узвышаюцца над горадам купалы сямі касцёлаў з кляштарамі і царквы Ражаства Багародзіцы з манастыром, стаіць яшчэ драўляная сінагога. На гандлёвай плошчы ёсць драўляная ратуша. 17 красавіка адбылася сесія Генеральнай канфедэрацыі таргавічанаў (гэта значыць кароннай і ВКЛ).
У маі 1793 г. у Гродна пачала з'язжацца, вобразна кажучы, уся Рэч Паспалітая: каля 12 сенатараў, каля 140 сеймавых паслоў, міністры, ваяводы, каштэляны, бііскупы, іншыя высокія чыны, кароль са сваім невялікім дваром. Прыехалі замежныя паслы: Расіі - надзвычайны і паўнамоцны пасол Я.Е.Сіверс, Прусіі -паўнамоцны пасол Л.-Г.Бухгольц, Аўстрыі - Б.дэ Кашэ, Швецыі - Е.-Х.Толь, Англіі -В.Гардынер, Галандыі - Крыгінгейм, папскі нунцый - Ф.-М.Салуцца.
Вядома, што такі вялікі з'езд людзей не мог не прывабіць гандляроў. Уздоўж галоўнай вуліцы, якая вяла з Гарадніцы да Рынка, размеркаваліся крамы і склады з Варшавы. Каля езуіцкага кляштара, на Рынкавай і Замкавай плошчах вырас другі горад з розных шалашоў, палаткаў, лаўкаў, будкаў, у якіх гандлявалі не толькі беларусы, яўрэі, палякі, але і расейцы, немцы, армяне, англічане, персы,татары.
Прыехалі ў Гродна сваякі і знаёмыя сенатараў і паслоў, шукальнікі пасад, прыбыткаў, старостваў, артысты. Як пчолы на мёд, зляцеліся авантурысты, гульцы, шулеры, інтрыганы. Асобна адзначым паненак, якія шукалі сабе жаніхоў, і прыгожых паняў - маркізу Луллі, графіню Камеллі, Агінскую, Ажароўскую, графіню Патоцкую, княгіню Чацвярцінскую, баранэсу Гейкінс, панну Нарбут. Нездарма прыбыла з Варшавы Ле-Ду з модамі і мадысткамі. У горадзе не засталося ніводнага дома, ні воднага амбара, ніводнага самага захудалага будынка, дзе б не жылі людзі. Знайсці квагэру было вельмі цяжка: пакой з ложкам на суткі каштаваў да трох дукатаў.* Нават рабілі шалашы з дошак і галінак, дзе размяшчаліся слугі, жывёла і коні.
Якая ж падзея прымусла столькі народу кінуць сваё нармальнае жытло і прыехаць у Гродна? Давайцеуціснемся ў натоўп, які сабраўсякаля палаца Сапегі (на сённяшняй вуліцы К.Маркса), і паслухаем, што так гучна чытае з дошкі аб'яваў нейкі пан у касцюме варшаўскага франта:
* Дукат - агульнаеўрапейская назва залатой манеты (3,4 гр), якую чаканілі ў Венецыі (з 1140 г.), Венгрыі і Чэхіі (каля 1325-1326), Германіі (сяр. 14 ст.), Польшчы (1320,1528), ВКЛ (1562).
83
”3 дазволу канфедэрацыяў абодвух народаў. Аўстрыйска-пруска-маскоўская антрэпрыза будзе мець гонар даць на днях перад шаноўнай публікай Гродна і ваколіцаў прадстаўленне камедыі ў трох актах, складзенай асабіста Яго Вялікасцю каралём ГІрусіі і якая з 1772 г. не прадстаўлялася, пад назваю: “Падзел Польшчы”.
Перад першым актам - трыа: Вольнасць, Роўнасць, Незалежнасць. Праспяваюць яснавяльможныя паслы суседніх краінаў пад акампанемент бізуноў.
Акт другі: ”Не дазволяць - усё роўна расхапаем!”
Перад трэцім актам будзе паказаны балет пад назваю: ’’Пацешныя гульні Прасвятой Троіцы”, у якім Шчэнсны-Патоцкі, Жэвускі і Браніцкі пратанцуюць урачысты паланэз пад акампанемент гарматных залпаў на фоне дэкарацыі з вёсак і гарадоў.ахопленых полымем. У канцы, для поўнага іх задавальнення, адбудзецца ўсеагульная разня грамадзянаў, якія не належаць да канфедэрацыі.
Білеты па даступных цэнах, а часам і проста ў крэдыт, можна атрымаць у Я.Сіверса, Бухгольца і ў некаторых польскіхілітоўскіхсаноўнікаў”.
Цікавая афішка была прыклеена каля ўваходу ў рызніцу дамініканскага кляштара: “Даводзіцца да ўсеагульнага ведама, што ў Новым замку, у пакоях Яго Вялікасці караля, адбываецца пастаянны продаж за наяўныя грошы ваяводстваў і вобласцяў, якія яшчэ засталіся ў Рэчы Паспалітай, а таксама розных больш непатрэбных упрыгожванняў, такіх як: кароны, скіпетры, тэксты каралеўскай прысягі, продаж вайсковых частак і амуніцыі. Тамсама за памяркоўную плату можна набыць расійскія тытулы і высокія пасады, ордэны і адабраныя ў сумленных людзей маёнткі".
Каб зразумець усю трагедыю, якая разыгралася на апошнім сейме Рэчы Паспалітай у Гродне, пазнаёмімся з ягонай перадгісторыяй. Канфедэратыўная дзяржава ў канцы 18 ст. скочвалася ў прорву, патрэбныя былі рэформы, якія б выцягнулі яе на шлях прагрэсіўнага развіцця. Партыя караля спадзявалася правесці іх з дазволу і пры патрымцы Расіі, але гэта быў самападман: Кацярына II хацела захаваць у Рэчы Паспалітай анархію і бяссілле. Партыя алігархіі (старашляхецкая), у якую ўваходзілі: вялікі гетман каронны Яг Браніцкі, польны гетман Севярын Жэвускі і генерал кароннай артылерыі Станіслаў Шчэнсны-Патоцкі дзейнічала супраць караля. жадала адабраць ад яго ўладу і пераўтварыць Рэч Паспалітую ў алігархічную дзяржаву.* Яны не думалі пра аднаўленне і рэформы, наадварот, з'яўляліся абаронцамі “залатой шляхецкай вольнасці”. Апору шукалі таксама ў Расіі і былі ў зносінах з князем Р.А.ГІацёмкіным, фельдмаршалам і фаварытам Кацярыны II.