Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
Іншыя фабрыкі я аглядаў бегла; мне казалі, што разам іх пятнаццаць і заня га на іх тысяча пяцьсот асобаў; у лісце пана Жылібера названы яшчэ наступныя: 5. Фабрыка шаўковых панчох. 6. Ткальні рознага палатна. 7. Майстэрня брусельскіх карункаў, таксама з залатых і сярэбраных нітак. 8. Фабрыка капялюшаў, пра якую мы ўжо ўспаміналі ў пункце чацвёртым. 9. Сталярня, якая выпускае вельмі прыгожыя вырабы і абслугоўвае названую ў пункце чацвёртым фабрыку экіпажаў 10. Фабрыка ігральных картаў. 11. Фабрыка зброі. Дзве апошнія, здаецца, месцяцца ў горадзе.
ГІрыгарад, дзе знаходзяцца прадпрыемствы, называецца Гарадніца. Для работнікаў збудавалі новыя дамы, такія, як у Шаўлях (у Літве, цяпер Шаўляй -аўт.) або нават крыху меншыя, падобныя да дамоў каланістаў у Брандэнбурзе на
120
Памераніі. Вялікія ж будынкі, у якіх працуюць, былі раней стайнямі коннай гвардыі Аўгуста III. Паколькі яны драўляныя і ў іх мала месца, на адлегласці паўмілі ад Гродна павінны вырасці вялікія мураваныя будынкі, а ўсе гэтыя фабрыкі будуць перанесены туды”.
Новыя карпусы для фабрыкаў, пра якія ідзе размова ў апошніх радках будаваліся ў Ласосне. У 1777 г. туды перавялі фабрыку паходняў і васковых свечак.
3 вялікай цікавасцю чытаюцца радкі, якія Бернулі прысвяціў Ж.Э.Жыліберу і медычнай школе: “Пан Жылібер з’яўляецца лекарам з Ліёна, членам тамашняй Акадэміі навук, доктарам універсітэта ў Манпелье і г.д., навукоўцам, вядомым па многіх творах не толькі ў сваёй айчыне, але нават сярод іншых (нямецкіх -аўт.) медыкаў. Між іншым, пад яго рэдакцыяй выйшаў збор твораў знакамітага Саважа... Цяпер некалькі гадоў жыве ў Гродне як адзіны прафесар акадэміі ці школы, якую заснаваў польскі кароль, каб пятнаццаць маладых людзей вучыць натуральнай гісторыі і медыцыне, і атрымоўвае тут добрую заработную плату. Гэта выдатная ўстанова... бо раней, асабліва ў глыбіні краіны, медыцынская навука стаяла на нізкім узроўні і нават у сталіцы дапамогі можна спадзявацца толькі ад чужаземных лекараў... Батаніка сапраўды здаецца галоўнай спецыяльнасцю гэтага навукоўца; ужо ў Ліёне ён чытаў публічныя лекцыі па гэтым прадмеце і, пэўна, дзякуючы такім яго інтарэсам квітнее батанічны сад. Жылібер запэўніваў мяне, што сёлета выгадаваў дзве тысячы розных раслінаў. He абмяжоўваецца ён аднак гэтым жывым гербарыем, бо бачыў я ў яго сабраныя матэрыялы да трох розных батанічных даследванняў: першае - гэта агульная батаніка, упарадкаваная паводле сістэмы Турнефора, другое - тое самае паводле Лінея, трэцяе - гэта апісанне раслін выключна літоўскіх. Апошнія паслужаць яму матэрыялам да твора “Літоўская флора”, над якой пан Жылібер працуе. Значную частку гэтай працы бачыў я ўжо гатовай; як запэўнівае аўтар, батанікі знойдуць тут мноства раслін, аб якіх нават не меркавалі, што яны распаўсюджаны ў Літве...Кабінет натуральнай гісторыі, з якім спалучаецца набор экспанатаў па фізіцы, хоць у многіх адносінах яшчэ не ўкамплектаваны, аднак вельмі багаты на мінералы. Асноўную частку кабінета складае калекцыя, што калісьці належала нябожчыку палкоўніку Магніцкаму, бібліятэкару вялікага літоўскага гетмана Міхаіла Радзівіла (па іншай інфармацыі - збор самога князя) і была закуплена каралём. Я бачыў тут літоўскую жалезную руду, цэнтнер якой утрымліваў каля сарака фунтаў жалеза (фунт - каля 0,4 кг -аўт.), а таксама медную руду, адносна яе аднак ёсць сумненні, ці літоўскі гэта прадукт. Асабліва здзіўлялі тут мяне розныя літоўскія скамянеласці і г.д. Бачыў я, праўда, толькі нешматлікія ўзоры, як дрэва чорнай яліны, што нагадвае агат. ..кавалак бурштыну велічынёй з малы кулак і г.д. Вядома з польскай натуральнай гісторыі Рачынскага і з дакладнага пераказу той самай працы, зробленага панам Дзюбуа, што гэты край багаты такімі мінераламі. Многія з гэтых каменняў, асабліва агаты і караліяліты, вельмі тонка шліфуюць у гродзенскай фабрыцы: бачыў я ў кабінеце розныя вырабы з тых каменняў, напрыклад, табакеркі і г.д....Кнігазбор ўжо цяпер вельмі каштоўны; знайшоў я тут парыжскую “Энцыклапедыю” і мноства
121
другіх твораў, нядаўна выдадзеных у Францыі і Германіі ў галіне медыцыны і прыродазнаўства; між іншым, упершыню тут я пабачыў выдатны твор пана Жакэна з Вены пад назвай “Аўстрыйская флора”. Яшчэ большай рэдкасцю гэтага роду, якую мне паказаў пан Жылібер, было трыста медных пласцін, якія Генрых IV, французскі кароль, загадаў выгравіраваць пад наглядам Рышэра дэ Больваля, але якія ніколі не друкаваліся”.
Наведаў Бернулі і гродзенскі тэатр: “Тызенгаўз з’яўляецца асаблівым аматарам музыкі і трымае капэлу, якая складаецца з звыш трыццаці асобаў і двух італьянскіх сапраністаў. Ён меў намер выбудаваць прыстойны тэатр, пакуль што камедыі і музычныя камедыі ставіў у сваім тэатры. Вялікая і прыгожая зала, у якой збіраюцца госці перад і пасля абеду, зручна прыстасаваная да гэтай мэты, бо ў ёй ёсць спецыяльнае ўзвышэнне”.
Амаль адначасова з Бернулі восенню 1778 г. у Гродне пабываў англійскі падарожнік і гісторык Уільям Кокс, які ў якасці выхавацеля графа Шэмброка ў 1775-79 гг. аб’ездзіў большую частку Еўропы. У 1784-94 гг. паўтарыў сваё падарожжа. 3 1805 быў архідыяканам у Вільтшыры. У 1818 страціў зрок, але дзякуючы фенаменальнай памяці працягваў свае літаратурныя заняткі. Аўтар больш за дваццаць буйных, шматтамовых працаў па гісторыі, мемуараў. Амаль усе яго выданні перакладзены на нямецкую і французскую мовы. Дзякуючы ўласным здольнасцям да цікавага выкладання, спалучанымі з шырокай эрудыцыяй і добрасумленнымі адносінамі да крыніцаў, абагаціў сусветную гістарычную навуку шматлікімі новымі звесткамі. У 1784-90 гг. была выдадзена ягоная трохтомавая праца “Падарожжа праз Польшчу, Расію, Швецыю і Данію”*, многія старонкі якой прысвечаныя мясцінам, звязаным з сучаснай Гродзеншчынай.
Як і ў Бернулі, найбольшую цікавасць у Кокса абудзілі гродзенскія мануфактуры. Яго назіранні добра дапаўняюць уражанні Бернулі: “... воўну, лён, каноплі і воск, патрэбныя для вытворчасці, бралі з мясцовых гаспадарак; шоўк, паперу, жалеза, фарбы, золата і срэбра для вышывак і тонкія ніткі для карункаў прывозілі з-за мяжы... занята (усяго на ўсіх фабрыках - аўт.) 3000 чалавек, лічачы сюды і тых, якія працуюць па хатах у навакольных вёсках, дзе яны ткуць палатно і ваўняныя тканіны. Рознымі галінамі вытворчасці загадваюць 70 майстроў-іншаземцаў; усе астатнія рабочыя - з ліку мясцовых жыхароў... Загадчыкі скардзяцца натое, што вучні не праяўляюць ніякага старання і што хаця іх апранаюць і харчуюць лепш, чым астатніх сялян, тым не менш іх можна толькі сілай прымусіць працаваць на фабрыцы. Яно і не дзіўна, бо гэтыя людзі ўсё ж не вольныя і не ўпэўнены ў тым, што заробленыя імі грошы будуць належаць ім; нярэдка здаралася, што з іх утрымлівалі частку гэтых грошай за чынш, не заплачаны іх бацькамі. Адна з работніцаў, больш бойкая, чым іншыя сказала аднойчы загадчыку, калі ён заахвочваў яе старанней працаваць: “Якая мне карысць, калі я паслухаю вас? Як бы я добра не старалася, працаваць буду я, а даход будзе атрымоўваць гаспадар”.
* Trevels into Poland, Rassia, Sweden, Danmark. 3 t.- London, 1784,- 90 s.
122
У большасці дзяўчат быў сумны выгляд; відаць яны працавалі пад прымусам, а не з-за любові да справы. У выглядзе заахвочвання, калі пройдзе некалькі гадоў, хацелі адпускаць на волю тых, якія будуць працаваць старанней за іншых, ці акажуцца больш кемлівыя і ўмелыя. Але гэта прапанова была адкінута на той падставе, што, атрымаўшы волю, рабочыя не сталі б працаваць на фабрыцы, якая страціла б такім чынам самых лепшых работнікаў і работніц... На наступны дзень мы абедалі з літоўскім віцэ-канцлерам графам Тызенгаўзам; гэта быў абед, наладжаны для выбаршчыкаў перад наступным сеймікам. За сталом сядзела 80 чалавек; амаль усе без выключэння былі ў нацыянальных польскіх касцюмах, з абстрыжанымі валасамі па польскім звычаі. Перад абедам яны з пашанай віталіся з графам; прычым, адны цалавалі падол яго аддзення, іншыя ж схіляліся і цалавалі яму ногі. Вечарам граф даў баль, які скончыўся цудоўнай вячэрай. Танцавалі польскі танец і англійскую кадрылю.”.
У мемуарах Кокса знаходзім таксама звесткі аб дзейнасці ў Гродне Ж.Э.Жылібера. Якраз паводле Кокса вядома, што французскі натураліст старанна, з дапамогай вучняў і калегаў, збіраў і рыхтаваў матэрыялы для абагульняльнай (па-сутнасці, энцыклапедычнага ўзроўню) “Натуральнай гісторыі ВКЛ”. He абмінуў Кокс і гродзенскі батанічны сад, якому не было яшчэ двух гадоў. “У ім было 1500 экзатычных раслінаў і некалькі далікатных амерыканскіх раслінаў, якія добра раслі на адкрытым паветры” - з задавальненнем адзначае Кокс і дадае, што пазнаёміўся з некалькімі сотнямі асобнікаў расліннага свету ВКЛ, а таксама з раслінамі, насенне і саджанцы якіх прыслаў Жыліберу пецярбургскі навуковец П.Палас (ён дапамог надрукаваць Жыліберу працу аб раслінах ВКЛ у “Вясцях Расійскай Акадэміі”).
Вельмі цікавыя назіранні аб нашым горадзе пакінуў у сваім дзённіку нямецкі асветнік, філосаф і грамадскі дзеяч, ураджэнец Насанхубэна (каля Данцыга -сучаснага Гданьска, Польшча) Ёган Георг Адам Форстэр. Разам з бацькам ён яшчэ ў 1765-66 гг. вандраваў па Расіі, а ў 1772-75 удзельнічаў у другім сусветным падарожжы Дж. Кука (1728-1779), аб чым напісаў кнігу “Падарожжа вакол свету” (1777) г., Прафесар натуральных навук універсітэта ў Каселі (Германія, 1778-84 гг.). Прафесар Віленскага універсітэта (1784-87 гг.). Дырэктар бібліятэкі універсітэта Майнца (з 1788 г.). Памёр у Парыжы. Вядомы яшчэ адзін яго твор: “Нарысы Ніжняга Рэйну...” (т. 1-3, 1791-94).
Літаратурная творчасць Форстэра вызначаецца шырынёй праблематыкі (геаграфія, прыродазнаўства, этнаграфія, эстэтыка, гісторыя культуры і г.д.), яскравым антыфеадальным накірункам. У філасофіі паддзяляў погляды французскіх матэрыялістаў. Прыхільнік Вялікай французскай рэвалюцыі і актыўны ўдзельнік Рэйнска-нямецкага Канвента (віцэ-прэзідэнт, 1793 г.), які ў сакавіку 1793 абвясціў Майнскую рэспубліку і прыняў рашэнне аб далучэнні яе да Французскай Рэспублікі. Форстар узначаліў дэлегацыі майнскага канвента ў Парыж. Пасля заняпаду Майнскай камуны застаўся ў Парыжы на баку якабінцаў. Вядомыя таксама яго пераклады “Краткого Росснйского летопнсца” М.В.Ламаносава на ангельскую