Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
Важкі ўклад зрабіў Жылібер і ў развіццё іншых галінаў прыродазнаўства. Даследуючы прыродныя багацці Гарадзеншчыны, ён знайшоў у даліне Нёмана торф, балотную жалезную руду. На працягу ўсіх гадоў працы на Беларусі і ў Літве ён вёў рэгулярныя метэаралагічныя назіранні, займаўся мінералогіяй. Некаторыя вынікі яго разнастайнай працы можна знайсці ў Ліёнскім выданні 1788 г. “Гісторыя раслінаў Еўропы”*, прадмова да якога - сапраўдны фізіка-гсаграфічны нарыс тагачаснай Літвы. “Вывучаючы глебы Панямоння, Жылібер і іншыя навукоўцы знаходзілі ў ваколіцах Гродна, Навагрудка і Нясвіжа розныя самыя каштоўныя камяні, якія карысталіся ў той час вялікім попытам. Французскі даследчык здзіўляўся мноствам нябачаных раней крэмняў, звонку пакрытых белай карой, а ўнутры чорных. бліскучых і цвёрдых. Калі па такім каменьчыку білі жалезам, з яго ляцелі іекры. А паміж крэмянямі траплялася шмат скамянелых шкарлупінак дагістарычных малюскаў - эхнітаў, белямнітаў, тэктанітаў. У некаторых мясцінах Жылібер і яго вучні адкопвалі каменныя глыбы цёмна-сіняга і крывянога колеру. Палітуруючы іх, можна было атрымаць пліты, па цвёрдасці роўныя яшме. Унутры глыб часам віднеліся цяжкія жаўтавата-карычневыя калчаданы велічынёй з арэх. А ў пясчаных пластах Жылібер натыкаўся на каштоўныя агаты і сердалікі, змяшаныя з скамянеласцямі. Іншы раз дажджы агалялі або вымывалі з пясчаных узгоркаў, асабліва каля Гродна, кавалкі бурштыну. Аднойчы французскі вучоны знайшоў бурштын жоўта-апельсінавага колеру велічынёй з кулак “ (“Шляхі вялі праз Беларусь”, сЛ02).
Вернемся яшчэ раз да “Флоры Лі гвы". якая паставіла аўтара у шэраг галоўных батанікаў Еўропы, бо неабходна адзначыць, што гэтае выданне было першай і, на жаль, засталося адзінай часткай вялікай тэарэтычнай працы Жылібера пад агульнай назвай “Натуральная іісторыя ВКЛ". Многія матэрыялы “Флоры Літвы" былі выкарыстаны аўтарам пры выданні ‘Тісторыі раслінаў Еўропы". якое мела вялікае
* Gilibert J.E. 1 listorc des plainest)'Europe. T. 1-2,- Lion. 1798.
117
значэнне для сусветнай сістэматыкі* і фларыстыкі. Л ў працы “Даследванне прыроды Літвы”** - новыя глыбокія даследванні па анагоміі зубра, лася, бабра і іншых малавядомых у Еўропе жывёлін. Таму нагураліст сярэдзіны XIX ст. А.Лдамовіч вельмі слушна лічыць Жылібера адным з пачынальнікаў параўнальнай анатоміі ў Рэчы Паспалітай.
Такім чынам, сваёй практычнай і тэарэтычнай дзейнаецю Жылібер эфектыўна наспрыяў фармаванню як вонкавай,так і ўнутранай прасторы Гродна (чаго варты ў гэтым сэнсе адзін толькі гродзенскі батанічны сад!). У 1781 г. Жылібер нераехаў у Вільню разам са зборамі навуковых твораў, дапаможнікамі і прыборамі, калекцыямі мінералаў і акамянеласцяў, чучалаў жывёлінаў і рыбаў, гербарыямі і рэдкімі раслінамі з батанічнага саду. Усё гэта паслужыла надмуркам для медычнага факультэта віленскага універсітэта. А гродзенскі батанічны сад даволі хутка прыйшоў у заняпад (нават цяжка ўявіць, якія страты панесла гродзенская гарадская прастора - і вонкавая. і ўнутраная). Але любая прастора гак ці інакш аказвае на асобу любога ўзроўню педагагічнае ўздзеянне, бо выконвае, акрамя іншых, і выхаваўчую функцыю. Прычым, незалежна адтаго, усведамляе, ці не ўсведамляе гна чалавек, у любым выпадку мае сэнс разважанне аб выхаваўчай прасторы горада, рзгіёну, краіны, наватаб глабальнай выхаваўчай прасторы. А калі пагадзіцца, што найважнейшай часткай выхавання з’яўляецца адукацыя, то ў вынадку з Жыліберам мы можам канстатаваць, што значэнне яго асобы ў фармаванні педагагічнай прасторы (перш за ўсё Гродна) велізарнае. Яго нават цяжка перабольшыць. Дарэчы, педагагічны, асветніцкі бок дзейнасці Жылібера зусім яшчэ не даследаваны. Першым гэтае пытанне закрануў у сваіх працах гродзенскі гісторык медыцыны Ф.І.Ігнатовіч***, які звярнуў увагу не толькі на канкрэтную практычна-педагагічную дзейнасць Жылібера як арганізатара медычнай адукацыі ў ВКЛ і стваральніка першай батанічнай школы на Беларусі і ў Літве, але і як на асветніка-мысляра еўрапейскага ўзроўню, які распрацаваў і практычна прымяняў методыку як навучання, так і навуковага доследу з выкарыстаннем параўнальнага аналізу і сістэматызацыяй набытых ведаў. Прычым, з апорай і нраекцыяй на краязнаўчы (рэгіянальны) матэрыял.
* Ад грэчаск. сістэматыкос = упарадкаваны - вобласць ведаў, у межах якіх вырашаюцца задачы ўпарадкавання абазначэнняў і апісанняў усёй сукупнасці састаўных чаетак. утвараючых нскаторую сферу рэчаіснасці, нсйкую цэласнасць; неабходнасць сістэматыкі ўзнікас ва ўсіх навуках, якія маюць справу са складанымі ўнутрана-разгалінаванымі і размежаванымі сістэмамі аб’ектаў: у хіміі, біялогіі, геаграфіі, гсалогіі. мовазнаўстве. этнаграфіі і інш.
** Gilibert J.E. Indagatores naturae in Lithuania.-Vilnae, 1781.
*** Гл.: Пгнатовпч Ф.П. Вкладучёных іі восппташшков Гродненской меднцпнской академші в развптне меднко-бнологнческнх наук в Беларусп іі Лптве , Дзсячы аховы здароўя і медынынскай навукі Беларусі і Літвы на пераломе 18-19 сгаі оддзяў-1 родна-Белавічы. 1992,-С.27-31; Нгнатовпч Ф.Н. Гроднснская мсдшшнская академня (к220-летпюсодня основанпя)/ /I Ісгорня медішпны п здравоохраненпя Гроднешшіны: матер.научн.конф,- Гродно, 1995.- Ч.2.-С.33-34.
118
Па сутнасці, у сучасным разуменні методыка Жылібера была накіравана на выпрацоўку у сваіх калегаў і вучняў сістэмнага мыслення - зусім новага, уласцівага больш канцу XIX - пачатку XX стагоддзяў ды нашаму часу светагляду, асэнсаванне якога пачалося з сярэдзіны XX ст. з узнікненнем істотна новай навукі кібернетыкі*.
20-21 верасня 1778 г. Гродна наведаў нямецкі астраном і падарожнік, ураджэнец Базеля Ёган Бернулі. Мэта яго візіту была вельмі канкрэтнай: азнаёміцца з гарадзенскімі мануфактурамі, пра якія ён ужо ведаў з брашуры, надрукаванай Жыліберам годам раней на французскай мове ў форме адкрытага ліста да свайго калегі ў Ліёне Вітэ. Але, як сталася, Бернулі цікавілі не толькі мануфактуры. Адразу пасля прыезду ў Гродна ён занатоўвае ў сваім дзённіку: “Вялікая і прыгожая гаспода, якую мы здабылі пасля вялікіх цяжкасцяў, на першы погляд вока абяцала нам усе зручнасці і мажлівасці адпачыць; ды, на жаль, мы апынуліся сярод чатырох свежапафарбаваных сцен, дзе не было ні ложка, ні крэсла, ні нават падаконіка, на які можна было б што-небудзь пакласці - так зрэшты, выглядалі ўсе пакоі: не было нават замкоў у дзвярах, акрамя гэтага уладальнікі заезда (хоць гэта былі і немцы) зусім дрэнна кіравалі гасподай. 3 прычыны, што выпала нядзеля, шмат галоты сабралася тут, каб пагуляць і патанцаваць, карацей - не было сэнсу затрымлівацца тут даўжэй”.
Адзначыўшы такім чынам не надта прывабную гарадзенскую гасціннасць, Бернулі, можа каб змяніць уражанні, адразу наведвае звярынец, што месціўся на левым беразе Нёмана, якраз насупраць Замкавай гары. Напаткаўшы там “караля беларускіх пушчаў”, ён з задавальненнем адзначыў: “3 усіх відаў прыроды найбольшую маю цікавасць выклікаў жывы зубр, якога я бачыў у заалагічным агародзе, у маленькім хляве. Жывёліна гэтая, якую няслушна атаясамліваюць з першабытным быком, распаўсюджаным на Мазоўшы і званым там турам, становіцца ўсё болып рэдкасцю. Зубру, якога я бачыў, усяго шаснаццаць месяцаў, але вышынёй ён быў роўны даросламу быку; барады, што ў некаторых зуброў сягае аж да зямлі, доўгай не меў; поўсць на хрыбце ў гэтых звяроў аддае мускусам, гэты пах захаваўся ў касмыку поўсці, узятай мной на памяць (кавалак гарадзенскай прасторы, прыхопленай вандроўнікам на радзіму-А.Г.), увогуле ўсе мае назіранні супадаюць з апісаннямі, зробленымі Герберштэйнам і іншымі”.
На наступны дзень Бернулі наведаў мануфактуры. Свае ўласныя назіранні ён спалучыў з брашурай Жылібера, якую меў пры сябе. Апісанне, зробленае такім чынам, уяўляе настолькі вялікую каштоўнасць, што яно цалкам у перакладзе аўтараў было змешчана ў кнізе “Шляхі вялі праз Беларусь”. Улічваючы, што кніга гэтая была выдадзена больш за 15 гадоў таму і зараз каштоўнасць яе яшчэ больш павысілася, мы прыводзім гэтыя апісанні, як і ўсе астатнія цытаты з твораў Бернулі і іншых пра Гродна, якія знайшлі ў згаданай кнізе, цалкам: “1. У першай фабрыцы,
* Заснавальнікам кібернэтыкі (1948 г.) з’яўляецца амерыканскі вучоны Норбэрт Вінэр (1894-1964), бацька якога, дарэчы, ураджэнец г. Беластока (тагачасная Гродзенская губерня).
119
якую я аглядаў, выраблялі шаўковыя тканіны, аксаміт і г.д. з золатам, срэбрам або без іх, па ліёнскім спосабе. Яны выкананы старанна і з густам, таму мне вельмі спадабаліся; майстры - з французаў, якія дасканала ведаюць сваё рамяство. Хваляць яны кемлівасць і спрытнасць, з якой мясцовыя работнікі здольныя ўсё пераймаць. Вырабляюць тут у вялікай колькасці шаўковыя хусцінкі, якія русінкі прызвычаены насіць на галаве, а таксама паясы для палякаў, часта вельмі каштоўныя, у цане да трыццаці дукатаў за штуку. Нярэдка сустракаюць паясы, чырвоныя з аднаго боку і зялёныя з другога, зробленыя так, каб афіцэры змаглі іх насіць пры абодвух колерах сваіх мундзіраў. Бываюць таксама паясы трохколері;-ыя з аднаго боку.
He менш прыгожыя былі камізэлькі і хусткі на шыю з залатым і срэбраным фонам. Я палічыў усяго шэсцьдзесят два варштаты: сорак у адной і дваццаць два ў другой зале; з іх дваццаць чатыры былі прызначаны для вырабу польскіх (фактычна слуцкіх - аўт.) паясоў, якія ткуцца ў даўжыню. Плата рабочых пры ўсіх варштатах складае пяцьдзесят дукатаў. 2. Фабрыка залатой і срэбранай мішуры складаецца з дзесяці варштатаў, прычым, выпускаюцца тут таксама вырабы, для якіх патрэбна такая мішура. На гэтай фабрыцы ці папярэдняй я бачыў галуны, зробленыя па праекце самога караля. 3. На фабрыцы сукна налічваецца дзесяць варштатаў, да іх належыць таксама семь варштатаў у Брэсце.
Сукны вырабляюцца тут немцамі і пад наглядам немцаў і выглядаюць вельмі прыгожа. Літоўскі локаць (каля 65 см - аўт.) самага лепшага сукна каштуе адзін дукат. Шырыня ж сукна дасягае да дзесяці чвэрцяў (каля паўтара метра - аўт.). Самую лепшую воўну прывозяць з Любліна, камень яе (32 фунты або каля 13 кілаграмаў - аўт.) каштуе тры дукаты. 4. На фабрыцы экіпажаў занята каля пяцідзесяці работнікаў. Каб адкрыць гэтую фабрыку, каб паказаць работнікам добрыя мадэлі і як мага хутчэй задаволіць сваіх кліентаў, граф Тызенгаўз завёз каля дваццаці экіпажаў з Англіі, не толькі вельмі добра зробленых, як усе вырабы гэтай краіны, але таксама можна сказаць, раскошных. Бачыў я некалькі з іх, зробленых ужо на гродзенскай фабрыцы, - выклікалі зусім добрае ўражанне. Лак наносіць італьянец Сальвеці; ужывае ён, між іншым, прыгожы пакост з чарапахі; гэта дазваляе імітаваць чарапахавы панцыр. Яго работнікі робяць гаксама лакіраваныя капялюшы. Маляром - нехта Бортэльман з Брабанта.