• Газеты, часопісы і г.д.
  • Горадня Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.) Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Горадня

    Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
    Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Памер: 140с.
    Гародня 1997
    89.15 МБ
        Думаю, зацікавіць чытача пастанова сейма аб манетным двары.У ёй гаварылася аб тым, што за панесеныя страты ў выніку закрыцця да заканчэння трактату манетнага двара Ціту Лівію Бараціні (Бурацціне) аддадзены ў адміністрацыю срэбны манетны двор у Кароне і ВКЛ з усімі яго прыбыткамі. Толькі ён павінен біць манету адпаведнай вагі і узору, як пастанавіў сейм 1677 г. Некалькі гадоў назад Ціт Лівій прапанаваў зрабіць масавую эмісію медных солідаў (празваных потым барацінкамі) вартасцю ў 1/3 срэбнага гроша. Аперацыя казне не ўдалася, але Бараціні ўнікнуў абвінавачванняў і сам выставіў ёй рахунак на 1,5 млн. злотых.
        Значнае месца на паседжаннях сейма занялі прыватныя пытанні, адкрыццё кірмашоў, рамонт мастоў, справы гарадоў, абвяшчэнне шляхецкіх правоў, зацвярджэнне даўніх правоў татараў і яўрэяў.
        92 пастановы тычыліся ВКЛ і ў “Кнізе правоў” яны выдзелены асобна. Сярод больш цікавых такія пастановы, як: аб правілах, па якім маршалкаўскае кіраванне павінна судзіць людзей, якія парушаюць спакой, дысціпліну і парадак; аб скарбавым трыбунале ВКЛ, які павінен сабрацца на паседжанні 2 студзеня 1680 г. у Вільні; аб камісіі,якая павіннасабрацьгіберну войску ВКЛ,атаксамазрабіцьвыплаты,”каб не было пакрыўджаных і заслужаных жаўнераў аддзякаваць”, для чаго сабрацца на паседжанні ў Гродне 15 ліпеня 1679 г.; аб павятовых скарбавых судах, якія трэба абраць на рэляцыйных сейміках у дапамогу збораў усіх падаткаў, што пойдуць на выплату войску; аб пошце ВКЛ; аб г.Вільне, які параўноўваўся ў правах з Кракавам.
        Гродзенцам цікава будзе даведацца пра рэзюме Гродзенскай камісіі. У ім гаварылася пра працяг працы камісіі пасля рэляцыйнага сейміка, бо горад яшчэ цалкам не адноўлены і пастановаю Варшаўскага сейма не падпадае пад экзэкуцыі, а гараджане вызвалены ад падаткаў Рэчы Паспалітай. Даваць пляцы ў горадзе і дазваляць будавацца на іх ваяводствам і паветам ВКЛ, паслам, сенатарам, падскарбіям, арандатарам і рэгентам ВКЛ. Гродзенскія мяшчане павінны былі адмураваць ратушу, адрамантаваць былыя будынкі, прычым лазню і бойню * перанесці на бераг Нёмана або Гарадніцу, каб горад добра будаваўся.
        3     пастановы аб прызнанні правоў розных асобаў на пляцы, двары і камяніцы
    
    40
    
    можна даведацца пра планіроўку вуліцаў Гродна. Над р.Нёман размясціўся пляц з дваром ваяводы Троцкага Марціна Агінскага пад назвамі " Дзенкоўскі", "Чорнабаеўскі","Клімаўскі" “у адным кавалку пакінуты”. На вуліцы Маставой знаходзіліся пляцы з дварамі ваяводы і старосты Мсціслаўскага Яна Агінскага, а таксама рэферэндара ВКЛ Кіпрыяна Паўла Бжастоўскага пры кляштары гродзенскіх бернардынак. Паблізу месціўся двор маршалка Слонімскага Гераніма Пясецкага: адным бокам і канцом ён прымыкаў да кляштара, другім - да двара Яна Агінскага, трэцім - у бок Нёмана.
        На Кургане ў канцы горада быў двор з пляцамі жонкі і нашчадкаў падкаморыя кароннага* Вільгельма Готарда Бутлера. Людвіка Караліна народжаная княжна Радзівіл, бацька якой канюшы ВКЛ, набыла пляц на гарадскім грунце (цяпер тут скверык з фантанам на Савецкай плошчы). Ад юрысдыкцыі замкавай і гарадской набыў пляц скарбнік ВКЛ, пісар гродскі** Андрэй Казімір Скорабагаты, ад розных пасэсараў купіў і разбудаваў пляц мечнік*** Кіеўскі Якуб Лабенскі. Па вуліцы Віленскай стаяўдомз ііляцам харужага**** Андрэя Сцыпіёна. Два пляца паміж вуліц Падольнай і Бернардынскай належалі супругам Жыволтам і знаходзіліся паміж Мікалаем Бурмістрам і Леонам Гласка каля гарадскіх складоў і месцам стаянкі гандляроў. Паблізу апошняй была камяніца Леона і Марыянны Эйсмантаў.
        Другі гродзенскі сейм Рэчы Паспалітай, відаць, адбываўся ўсяго адзін дзень, 14 студзеня 1681 г. Заслухалі справаздачы паслоў, адпраўленых да замежных двароў. Высвятлілася наступная карціна. Імператар Леапольд з надзеяй, што лагодныя сродкі адхіляць ад яго буру, адмовіўся ад саюзу і дапамогі. Людовік XIV адмовіўся, як саюзнік Турцыі і рады, што туркі прыгнятаюць Аўстрыю ў Венгрыі. Венецыя, паслухмяная Францыі, не дазволіла паслу князю Міхалу Радзівілу ўступіць у свае межы. Такім чынам, Рэч Паспалітая не знайшла саюзнікаў для вайны з Турцыяй. Яна мела толькі благаслаўленне папы Інакенція XI, абяцанкі духоўных громаў, ягоных адозваў і грошай.
        Сейм ужо было ўхваліў не прымаць ганебнага міру з Турцыяй, рабіць вялікуюпадрыхтоўкудавайны ілёс краю перадаць у рукі Яна III, але французская партыя перамагла. Як мы ведаем, закон забараняў паседжанні паслоў пры свячах, акароль, каб хутчэй скончыць працу, загадаў запаліць паходні ў суседніх пакоях. Пасол Дамброўскі сарваў сейм, заявіўшы, што парушаны закон. Ян Ш аказаўся разброеным на доўгі час. Усё прапала нерад выказам liberum veto.
        Трэці генеральны сейм у Гродне праходзіў з 27 студзеня па 15 сакавіка 1688 г. На ім „рысутнічалі: кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян III з жонкаю Марыяй-Казімірай, каралеўскі двор і амаль увесь дыпламатычны корпус пры ім - папскі нунцый архіепіскай кесарыйскі Кантэльмі, германскі пасланнік барон Зараўскі, французскі пасол марк-граф Бецюн, брандэнбургскі пасол граф Дона.
    
    * Падкаморы каронны - прыдворная пасада займаўся зямельнымі справамі і размежаваннем.
    
    ** Пісар гродскі - сябра і сакрагар гродскага суда.
    
    *** Мечнік - нес меч перад харужым.
    
    **** Харужы - кіраваў атрадам шляхты свайго павета, нёс сцяг.
    
    41
    
       Пяць тыдняў працягваліся спрэчкі паміж каралеўскім сямействам і апазіцыяй на чале з Сапегамі. Скончыліся яны безвынікова. Упершыню сейм быў сарваны яшча да выбара маршалка пасольскай палаты. Падкаморы віленскі харунжы Дамброўскі (відаць, той самы, пра якога мы гаварылі вышэй), падтрымліваючы Сапегаў, пратэставаў супраць таго, што кароль у сенаце пасадзіў свайго сына Якуба каля сябе па левую руку. Магнаты-прыхільнікі Леапольда, які хацеў аддаць польскую карону каму-небудзь з архікнязеў, дабіваліся прызнання спадчыны да трона. Кароль хацеў пазбегнуць безкаралеўя і для дабра краю, і як бацька трох сыноў, але вымушаны быў адмовіцца ад гэтай думкі, бо адчуваў моцнае дзеянне замежных інтрыгаў.
       Спрабуючы неяк выйсці з бязвыхаднага становішча, Ян Ш склікаў на нараду сенатараў. Але і яна, як піша гісторык Е.Арлоўскі, ”не дала ніякіх выразных вынікаў, у дадатак, каралю прыйшлося быць сведкаю непрыстойных выпадаў, накіраваных супраць яго асобы, на якія ён, аднак адказваў з вялікай годнасцю з вышыні свайго трону”.
       Літоўскі трыбунал вынес на гэты сейм справу мысляра-атэіста Казіміра Лышчынскага, які ў гэты час сядзеў у гродзенскай турме пасля другога арышту. Паколькі сейм быў сарваны, справу не паспелі абмеркаваць. Ужо на варшаўскім сейме 28 лютага 1689 г. яму вынясуць смяротны прысуд - спаліць. Кароль заменіць кару, па просьбе Лышчынскага, на адсячэнне галавы.
       Чацвёрты гродзенскі сейм Рэчы Паспалітай праходзіў з 31 снежня 1692 г. па 12 лютага 1693 г., калі быў сарваны. Маршалкам сейма абралі пісара польнага літоўскага* Міхаіла-Крыспіна Кіршэнштэйна. Сярод паслоў знаходзіліся: войскі жмудзкі** Ян Тызенгаўз і мечнік Ежы Тызенгаўз - патомкі вядомага нам Антонія Тызенгаўза. Адным з галоўных пытанняў стаялі адносіны з Турцыяй. У лютым 1690 г. 80 тысяч татар і 20 тысяч турак ажыццявілі набег на Рэч Паспалітую, агнём і мячом спустошылі каралеўскія маёмасці, амаль самаго караля ў Злачаве не злавілі. У адказ 14 кастрычніка 1691 г. пачалі выправу каралеўскія войскі: захапілі шэраг крэпасцяў туркаў, абклалі з усіх бакоў Камянец, і новая мяжа прайшла па р.Прут. Татарскага хана турбаваў спакой, але намаганні аказаліся дарэмнымі -сейм сарвалі, а наступны сабраўся ў Варшаве 22 снежня 1693 г.
       Пяты вальны сейм у Гродне засядаў з 3 кастрычніка па 14 снежня 1718 г. Гэта быў час, калі працягвалася доўгая Паўночная вайна Расіі са Швецыяй. 30 лістапада быў забіты пры штурме нарвежскай крэпасці Фрыдрыхгалле шведскі кароль Карл XII, здолеўшы перад гэтым прымірыцца з саюзнікамі Пятра I. Рускі цар зноў застаўся са сваім ворагам сам на сам. На гродзенскім сейме Рэчы Паспалітай была прынята пастанова аб паспалітым рушанні войска Кароны Польскай, ВКЛ і правінцыяў. якія ім належалі, Інфлянцкага княства, Курляндыі і іншых. Гэтым хацелі дабіцца вываду рускіх войскаў з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Царскаму паслу князю Якаву Даўгарукаму, як бачым, не ўдалося сарваць сейм.
    
    * I Іісар вольны літоўскі - службовая асоба ва ўстановах дзяржаўнага апарату ВКЛ.
    
    ** Войскі жмудскі - стражнікзамка ў Жмудзі.
    
    42
    
       Другая пастанова сейма таксама была звязана з вайной і называлася “Унутраная бяспека”. У ёй падцвярджалася прыхільнасць усіх станаў, зямель, ваяводстваў Кароны Польскай і ВКЛ да Варшаўскага трактату, прынятаму 3 лістапада 1716 г. і зацверджанаму на сейме 1717 г. Першы артыкул ягоабвяшчаў:”...Кабусе агулам і кожны паасобку пажытак, гонар, узаемныя выгоды і бяспеку маёмасці паспалітай падтрымлівалі, разам аб гэтым стараліся, як за права вольнасці і іншыя прэрагатывы Веліччы Дзяржавы”.
        Пастанова “Вольны голас” падкрэслівала неабходнасць захоўвання права liberum veto:” Паколькі вольны голас, які грунтуецца на праве не дазваляць ёсць самая першая галоўная каштоўнасць вольнага народу гэтай Рэчы Паспалітай, таму оны на сеймах, сейміках і ўсялякіх гіублічных сходах навечна захоўваць загадваем”.
        Адна з пастановаў сейма тычылася маршалка сейма, старосты Мінскага Кшыштафа Завішы. Яшчэ на каранацыйным сейме яму была дэкларавана сума ў 4 тысячы талераў. Да гэтага часу яе не выгілацілі, таму пастанавілі даручыць справу Віленскай каморы* і выдаць грошы да 1 сакавіка 1719 г.
       Значную ўвагу ўдзялілі пытанню аб адкладзе сейма. У пастанове на гэты конт гаварылася:’Тэты ж самы сейм для абмеркавання бяспекі і іншых публічных патрэбаў пад гэтым самым маршалкам і з гэтымі самымі пасламі адкладваем; выбар часу і месца кароль пакідае за сабою, калі патрэбна будзе дык хутка, калі не - дык у 1719 г., восенню. Тэрмін, пытанні, абрад сейма будзе абгавораны з падскарбіямі каронным і літоўскім”. На наступны сейм пераносіліся наступныя пытанні: пасылка пасланцаў у замежныя двары, вырашэнне прэтэнзіяў і фінансавых задавальненняў, пад' ём з упадку гарадоў, разбураных вайною (у тым ліку Гродна).