Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
Як выглядала сеймавая зала вы даведаецеся з аповяду “Надзвычайны сейм і Гродзенская канстытуцыя 1793 г.”, а перад тым, як расказаць пра падзеі сеймаў у Гродне, неабходна пазнаёміцца з агульнай характарыстыкай сеймаў Рэчы Паспалітай. Фармальна сейм з'яўляўся найвышэйшым органам цэнтральнай улады ў дзяржаве, да выключнай кампетэнцыі якога належала заканадаўства, кантроль дзейнасці ўрада і справы даравання шляхецкага звання. Сейм складаўся з трох станаў (чыноў): пасольскай палаты, Сената і караля.
Пасольская палата ўтваралася з прадстаўнікоў, выбраных у пэўнай лічбе ад ваяводстваў і паветаў усёй Рэчы Паспалі гай, а значыць з Літвы, Беларусі, Украіны, Польшчы. Па сваім сацыяльным складзе паслы (дэпутаіы) належалі да аднаго саслоўя - дваранскага (шляхецкаі а). Тут не было мяшчанаў, якія з 13 ст. валодалі
* Пілястра - плоскас всртыкальнае патаўшчэнне сцяны.
32
Мал. 15. Сенацкая палата, выгляд заходняй сцяны, 1726 г.
Мал. 16. Агульны план сеймавай рэзідэнцыі 1718 г.
33
магдэбурскім правам і мелі прывілеі (вызваленне ад падаткаў і ваеннай службы, у адрозненне ад шляхты). He было духавенства, як прадстаўнікоў свайго саслоўя, а не як саноўнікаў і зямельных уладальнікаў. Даследчык М.Карэеў на гэты конт адзначыў наступнае: "Шляхта, якая запрыгоніла сялянаў і адабрала ад мяшчанаў іх былыя правы і прывілеі, зрабіла з высокіх духоўных пасадаў набытак выключна свайго саслоўя і падпарадкавала сабе карону, вядома, не жадала дзяліцца з кім-небудзь сваімі правамі, не жадала і дэлегаваць каму-небудзь уладу над сабою”.
Сенат (каралеўская рада, Савет паноў рады) стаў вярхоўнай палатай сейма, не змогшы ператварыцца ў выканаўчую ўладу, ва ўрад. Ён складаўся з асобаў, якія займалі высокія пасады ў дзяржаве. Пры Жыгімонце I (1506-1529) іх налічвалася: 2 архібіскупы, 7 біскупаў, 15 ваяводаў, 49 малых і 16 вялікіх кашталянаў, 10 міністраў (па 5 ад Кароны і ВКЛ), 2 вялікіх маршалка, 2 вялікіх канцлера, 2 падканцлера, 2 вялікіх падскарбія, 2 надворных маршалка)*. Усяго такім чынам 99 членаў Сената, або сенатараў, якія былі пажыццёвымі.
Абедзьве палаты сейма знаходзіліся ў сталым узаемным антаганізме. Сенат з незадавальненнем глядзеў на пасольскую палату, якая адняла ад яго частку ўлады, адсунула на тыльны план, а пасольская палата, імкнучыся атрымаць перавагу над сеймікамі, наносіла шкоду мясцоваму значэннюўсіхтых, хтоўваходзіўу складСената.
Трэцім станам сейма з'яўляўся кароль польскі і вялікі князь літоўскі -намінальны глава выканаўчай улады. Ён валодаў правам склікаць сеймы і па радзе сенатараў вызначаць справы для абмеркавання на іх, прысутнічаў на сейме, ад яго імя публікаваліся пастановы сейма, зацверджаныя ім жа. Паступовае падзенне каралеўскай улады пасля спынення дынастыі Пястаў не прывяло да сеймавай улады, і сейм фактычна ўтварыўся як кангрэс паслоў ад асобных аўтаномных ваяводстваў. Вальны (агульны) сейм не атрымаў перавагі над сеймікамі, якія праходзілі ў ваяводствах.
Сеймы былі звычайныя (ардынарныя) і незвычайныя (экстраардынарныя). Згодна з пастановай сейма 1573 г. звычайныя збіраліся адзін раз у два гады на тэрмін 6 тыдняў. Традыцыйна яны адбывалася па жаданні шляхты позняй восенню, або зімою, калі скончаны палявыя працы, лепшыя дарогі і меньшая небяспека ад заразных хваробаў. 3 1591 г. было забаронена склікаць сеймы ў нядзелю або ў святочныя дні. 3 1717 г. яны пачыналіся ў панядзелак пасля св.Міхаіла, а з 1768 г. - у панядзелак пасля св.Барталамея. У 1776 г. вярнуліся да даўняга звычая.
Незвычайныя сеймы збіраліся ў важных выпадках на патрэбе і таму сярод іх вылучаюць розныя тыпы сеймаў. Надзвычайны збіраўся праз 4 тыдні пасля абвяшчэння ўніверсала караля, зацверджанага радай Сената. Паседжанні праходзілі
* Ваявода - вайсковы і грамадзянскі кіраўнік ваяводства; кашталян - камендант умацаванага горада, замка; маршалак вялікі злучаў пасады кіраўніка дваром, міністра ўнутр спраў, гал. кіраўніка ў Сенаце; канцлер вялікі выконваў абавязкі м-ра замежных спраў, ведаў дзяржархівамі і вялікай дзяржаўнай пячаткай; падскарбі вялікі - дзяржаўны казначэй, або міністр фінансаў, які таксама ведаў каралеўскімі даходамі і аховаю каралеўскіх рэгаліяў.
34
дватыдні, на працягу якіх вырашаліся толькітыяпытанні,дзеля якіх склікаўся сейм. У час безкаралеўства адбываліся канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны сеймы. На першых двух удзельнічалі толькі два сеймавыя станы - пасольская палата і Сенат.
Канвакацыйны сейм склікаўся прымасам па ўзгадненні з радай Сената. На ім выпраўлялі "памылкі грамадскага ладу", да якіх прывяло панаванне апошняга манарха. Ішлападрыхтоўкаўмоваў кіраваннядля будучага караля і самой элекцыі. Элекцыйны сейм - сейм, на якім адбываліся выбары караля (большасцю галасоў). На каранацыйным сейме праходзіў абрад каранацыі караля і зацвярждаліся пастановы, прынятыя на канвакацыйным і элекцыйным сеймах. Звычайна былі ў Кракаве, дзе захоўваліся каралеўскія рэгаліі.
Да незвычайных сеймаў адносяцца таксама канфедэрацыйныя, канстытуцыйныя і інквізыцыйны. Канфедэрацыі складаліся для дасягнення сваіх палітычных мэтаў і, ня гледзечы на іх забарону ў 1717г.,выкарыстоўвалісяў 18 ст. і прыхільнікамі, і пярэчнікамі рэформ. Склікаліся сканфедэрызаваныя сеймы як і звычайныя, маршалкам быў маршалак канфедэрацыі, пастановы прымаліся бальшынёю галасоў. 28 мая 1791 г. Чатырохгадовы сейм прыняў пастанову аб канстытуцыйным сейме. Збіраецца ён адзін раз у 25 гадоў па пажаданні 4/5 або 5/6 сеймавых інструкцыяў для перагляду Канстытуцыі і ўнясення паправак. Першы такі сейм павінен быў адбыцца ў 1816 г., але ў гэты час, як вядома, самой Рэчы Паспалітай ужо не існавала. Інквізіцыйны сейм быў толькі аднойчы, у 1592 г., калі Жыгімонт III растлумачваў некаторыя свае погляды і паводзіны.
Да канстытуцыі 3 мая 1791 г. права і абавязак склікання сейма належалі выключна каралю. Звычайна ён раіўся з сенатарамі: у сваіх лістах пытаўся ці лічаць яны неабходным склікаць сейм, у які тэрмін і якая яго праграма. Прыняўшы рашэнне аб скліканні сейма, кароль абвяшчаў пра гэта ўніверсалам за 2-3 тыдні. 3 канцылярыі да сенатараў пасылаліся лісты, у якіх пералічваліся самыя важныя пытанні будучага сейма. Універсал ці ліст адсылаўся таксама ў гарадскую канцылярыю, дзе рабіліся копіі і рассылаліся па мясцовых уладах ваяводстваў і паветаў, буйных магнатах. Апошнія павінны былі данесці змест да насельніцтва: лісты абвяшчаліся на кірмашах, таргах, сходах шляхты, прыбіваліся на касцельных дзвярах.
Перад сеймам па ваяводствах, паветах і землях збіраліся сеймікі. Праходзілі яны ў адпаведных мясцінах (напрыклад, у Горадне), у памяшканнях касцёлаў. У паседжаннях прымалі ўдзел шляхта пэўнага рэгіёна і сенатары, якія тут жылі. Як пісаў гісторык М.Кастамараў, шляхта“сасловамі гонаруна вуснах карысталася сваімі правамі вольнага грамадзяніна для таго, каб прадаць іх панам на сейміках. Паны кармілі, паілі, плацілі некалькі чырвонцаў і шляхта галасавала так, як трэба было пану, выбірала паслом на сейм таго, каго ён прызначыў, пісала і зацвярждала тыя інструкцыі, якія ён прыдумваў. Частымі былі бойкі і нярэдка можна было сустрэць удзельнікаў сеймікаў без вока, рукі, пальцаў, кульгавых”.
На сейміках выступаў пасланец (легат) караля, які даносіў да сабраных пытанні,
35
прапанаваныя для сейма. Іх абмяркоўвалі, пункты, па якіх усе былі згодныя запісваліся і станавіліся часткаю праектаў, прапанаваных пасламі ўжо на сейме. Бальшынёю галасоў выбіраліся паслы на сейм. Упершыню гэта было зроблена ў 1468 г. 3 часоў Жыгімонта I ад кожнага ваяводства было па 2 паслы, пазней ад вялікіх ваяводстваў - па 3-6 і болей. Паслом мог быць толькі той, хто нарадзіўся ў гэтым краі, жыў у ваяводстве, меў маёмасць і 18 поўных гадоў, не знаходзіўся пад следствам, не меў фінансавых даўгоў. Як бачыце, не патрабавалася веданне законаў і традыцыяў, адпаведнага ўзроўню адукацыі. Расходы паслоў на дарогу несла ваяводства, а ўтрыманне падчас сейму - казна РП.
Паслы на сейміках атрымоўвалі інструкцыі, у аснову якіх клаліся агульныя і мясцовыя пытанні,вынесеныя на абмеркаванне. Адпаведна з інструкцыяй паслы павінныбылідзейнічаць на сейме. Напрыклад, у інструкцыі гродзенскім паслам на сейм 1733 г. прапаноўвалася настойваць на рамонце Гродзенскага замка за кошт сталовых каралеўскіх маёнткаў або на сродкі Рэчы Паспалітай,бо наступны ардынарны сейм павінен адбыцца ў Гродне. У інструкцыі 1766 г. гродзенскім паслам раілі патрабаваць, каб генеральныя сеймы склікаліся па чарзе ў Гродне і Варшаве, а таксама дабіцца пераносу паседжанняў Літоўскага галоўнага трыбунала з Навагрудка ў Гродна, прасіць аб забароне ўвозу прадметаў раскошы з-за мяжы.
Пасля ваяводскіх сеймікаў склікаліся генеральныя сеймікі. На іх збіраліся паслы з ваяводства і сенатары ВКЛ, якія тут жылі. На паседжаннях паслы параўноўвалі свае інструкцыі, злучалі іх у адну, дамаўляліся па пытаннях, якія будуць абмяркоўвацца на сейме. Генеральныя сеймікі ВКЛ звычайна адбываліся ў Ваўкавыску, а з 1631 г.- у Слоніме, пазней - у Гродне. 3 18 ст.- у час паседжанняў сейма (па правінцыях).
Перад пачаткам сейма ў кафедральным альбо парафіяльным касцёле адбывалася набажэнства ў прысутнасці трох станаў сейма. Адсюль ішлі паспаліта да месца правядзення паседжанняў. Там падзяляліся на дзьве палаты. У сенаце быў кароль і вялікікнязь, аўпасольскайвыбіралімаршалка. Пазаконеён выбіраўся бальшынёю галасоў і па чарзе з Кароны, Літвы, Малапольшчы. Маршалак быў душою сейма і сеймавых абрадаў, ад яго залежаў ход сесіі, таму каралеўскі двор і апазіцыя імкнуліся прасунуць свайго кандыдата. Ад выбару маршалка можна было прадказаць вынікі сейма
У абавязкі маршалка ўваходзіла наступнае:
- падаць паслам пыпшнні для абмеркавання;
- даваць голас ахвотнікам;
- утрымліваць парадак і мірыць спрэчкі;
- караць маўчаннем тых, хто падымае шум і буру;
- адкрываць і закрываць паседжанні, вызначаць наступны дзень і гадзіны працы;
- чытаць пастановы палаты сенатарам і каралю.
Хворага маршалка замяшчаў першы пасол той правінцыі адкуль быў выбраны маршалак. Сейм не меў вагі і лічыўся нелегальным, калі маршалак не згаджаўся