• Газеты, часопісы і г.д.
  • Горадня Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.) Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Горадня

    Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
    Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Памер: 140с.
    Гародня 1997
    89.15 МБ
        На прыкладзе аб'яднанага цэха муляраў, цесляроў, ганчароў, бандароў паглядзім якія яшчэ функцыі належалі цэху. Адпаведна з статутам члены яго павінны былі браць удзел у пахаванні брата і сястры, таварыша; аказваць дапамогу ў выпадку няшчасця, якое выпала на горад ці ратушу; цэхавыя сумы маглі выкарыстоўвацца на дапамогу ўбогім і збяднелым братам.
        Цэхавая арганізацыя вяла барацьбу з гарадскімі рамеснікамі, якія не ўваходзілі ў цэх, так званымі партачамі. Назва гэта між іншым мела і іранічны сэнс - рамеснік ніжэйшы па майстэрстве і кваліфікацыі. На партачоў накладвалі штрафы, цэхі патрабавалі ад магістрата выгнання іх з горада. Статуты цэхаў вялі барацьбу за манаполію на мясцовым рынку: забаранялі партачам, або іншым прывозіць і гандляваць вырабамі, якія рабіў цэх, майстры цэха мела права першынства на закуп сыравіны. У 1633 г. магістрат Гродна атрымаў грамату ад Уладзіслава IY, у якой гаварылася аб тым, што ён павінен “аказваць дапамогу супраць тых, хто, не знаходзячыся ў цэху, без дазволу і згоды прывозіць вырабы, якія вырабляюцца ў іншых месцах”. У 1640 г. Уладзіслаў IV на скарзе гродзенскіх цэхмайстраў зноў выдаў указ аналагічнага зместу.
        Ня гледзечы на суровыя меры, няцэхавыя рамеснікі існавалі. У Гродне былі рамеснікі, якія належалі замку і абслугоўвалі ягоныя патрэбы. Урад падтрымліваў рамеснікаў-яўрэяў, разглядаючы іх, як манапольную крыніцу папаўнення казны. Барацьба цэхаў з апошнімі была пастаяннаю. Вось, напрыклад, у 1652 г. гродзенскі староста Анджэй Катовіч разбіраў справу цэхмайстраў цэха краўцоў і кушнераў з рамеснікамі-яўрэямі. Абодва бакі спасылаліся на свае прывілеі, дадзеныя вялікімі князямі і каралямі. У 1653 г. згадзіліся падпісаць “згоду”: ’’Краўцы, кушнеры і гандляры яўрэі са сваёй кравецкай скрыні павінны даць кожны год на Божае цела да касы нашай гродзенскай цэхавай кравецкай злотых 6 польскіх гатовага гроша і 2 фунты пораху...А, аддаўшы гэтыя павіннасці свае, і вольна гэтым яўрэям такое рамяство публічна кравецкае, кушнерскае і шапачнае рабіць, у крамах і перад крамамі трымаць, па рынку насіць і гандляваць”. У 1706 г. гэтая справа ўзнікла зноў,
    
    20
    
    і падстараста Рыгор Катовіч вырашыў яе на карысць цэха на падставе “згоды” 1653 г.
        У цэх аб'ядноўваліся рамеснікі-хрысціяне: праваслаўныя, католікі, уніяты, кальвіністы, лютэране. Яўрэйскія рамеснікі стваралі свае цэхі-брацтвы. У некаторых выпадках яны аб'ядноўваліся ў агульныя арганізацыі з хрысціянскімі рамеснікамі-партачамі. Гэтыя цэхі прыціскаліся з двух бакоў: цэхам і яўрэйскай абшчынай (кагалам), у якім багатая яўрэйская вярхушка не жадала выпусціць з сваіх рук яўрэяў-рамеснікаў.
        Заняпад цэхаў пачаўся ў канцы 18 ст. Яны ўсё больш станавіліся перашкодаю для развіцця індывідуальных здольнасцяў і вытворчай працы рамесніка. Пры гарадзенскім старосце Антоні Тызенгаўзе* з'явіліся першыя манафактуры**, на якіх не патрабавалася прыналежнасць да цэха. У гэты час павялічыўся прывоз замежных тавараў, вырасла канкурэнцыя. Усё гэта не спрыяла развіццю цэхаў, але яны праіснавалі яшчэ больш за 100 гадоў. У 1850 г. міністэрства ўнутраных спраў ужо Расійскай імперыі распрацавала пастанову, адпаведна з якой быў складзены спіс рамесных цэхаў па гарадах і мястэчках заходніх, украінскіх і наварасійскіх губерняў. У буйных гарадах Беларусі налічвалася ад 15 да 20 цэхаў.
        У 1852 г. Сенат выдаў закон, па якім цэхавыя арганізацыі ліквідаваліся ў гарадах і мястэчках, дзе колькасць рамеснікаў была нязначная.У такіх населеных пунктах можна было займацца рамяством запісаўшыся ў рамеснае саслоўе, не ўваходзячы ў цэх. У 19 ст. цэхавая арганізацыя ўжо не выступала замкнутай карпарацыяй, якой яна была ў папярэдні перыяд: ад запісу ў цэх вызвалялася значная колькасць рамеснікаў такіх спецыяльнасцяў, як брукары, цесляры, падзёншчыкі, чорнарабочыя, фурманы і іншыя. Члены цэхаў маглі наймаца на працу на фабрыкі і заводы.
        20 сакавіка 1893 г. генерал-губернатар Віленскі, Ковенскі, Гродзенскі выдаў распараджэнне гродзенскаму губернатару ліквідаваць цэхі і на іх месца ўсталяваць спрошчанас рамеснае ўпраўленне ў Вільні, Коўне, Беластоку, Гродне. 27 красавіка выйшла распараджэнне гродзенскага губернатара: маёмасць цэхаў перадавалася ўпраўленням, а дзе іх не было - магістратам, або мясцовай уладзе. 14 сакавіка 1926 г., калі Гродна было ў складзе Польшчы***, у гродзенскай ратушы быў падпісаны акт аднаўлення дзейнасці першых цэхаў цырульнікаў,кавалёў, слесараў, шаўцоў, кушнераў. Яны існавалі да 1939 г.
        Такім чынам, цэхі ў свой час адыгралі прагрэсіўную ролю. Яны з'яўляліся як раз той формай арганізацыі прамысловасці, якая адпавядала вызначанаму ўзроўню развіцця вытворчых сілаў у сярэднявечным горадзе. Ва ўмовах Рэчы Паспалітай цэхі былі менавіта такімі арганізацыямі, з дапамогаю якіх гараджане-рамеснікі
    
    * Антоні Тызенгауз - пра яго чытайце асобны аповяд у гэтай кнізе: "Квітнеючая Галандыя" на Нёмане".
    
    ** Мануфактура - прадпрыемства, заснаванае на падзеле працы і ручной рамесніцкай тэхніцы.
    
    *** Гродна знаходзіўся ў складзе Польскай Рэспублікі да верасня 1939 г. згодна з перамір'ем ад 12.10.1920 г. і Рыжскага мірнага дагавора ад 19.03.1921 г.
    
    21
    
    адстойвалі свае інтарэсы, правы і прывілеі ў барацьбе з феадальна-шляхецкім наступленнем на горад. Каб забяспечыць манапольнае становішча на мясцовым рынку, цэх пільна сачыў за якасцю сваіх вырабаў. Калі на выкананую кепска працу ў цэх паступала скарга, вінаваты павінен быў за свой кошт выправіць выраб, або вярнуць выдаткі і аплаціць штраф. У некаторых выпадках майстра маглі пазбавіць права займацца рамяством.
       Цэхавая арганізацыя будавалася на асновах узаемадапамогі, таму ў цяжкі час сябры цэха маглі разлічваць на дапамогу. Цэхі адыгралі важную ролю ў саслоўнай кансалідацыі гараджанаў. Але разам са станоўчымі фактарамі ў цэхах былі і адмоўныя: сацыяльна-эканамічная няроўнасць унутры цэха, абмежаванасць рамеснікаў ў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, рэгламентацыя набыцця сыравіны, манапалізацыя мясцовага рынку. У рэшце рэшт гэтыя адмоўныя рысы і прывялі да заняпаду цэхаў.
    
    
    
    Мал. 12. Вялікі князь ліпюўскі Жыгімонпі, кароль польскі Жыгімонт 111 Ваза.
    
    22
    
    
            ЦЭНТР ВЯЛІКАКНЯСКАЙ ЭКАНОМІІ.
    
    
       Згодна з пастановай Кракаўскага сейма загадам Жыгімонra III ад 28 снсжня 1588 года Гродзенскае староства пераўтварылася ў жаномію. Гродзенскім дзяржаўцам (старостам) стаў Фёдар Скумін-Тышкевіч ( ? - 1618).
      Кабзразумець сутнасць і неабходнасць гэтага гістарычнага факту, нам з Вамі, шаноўны чытач, трэба ўнікнуць у тагачасныя жанамічныя праблемы і абавязкова, перш за ўсё, даведацца, што ёсць староства, а што ёсць эканомія і чым яны адрозніваюцца.
       Староства - дзяржаўны маёнтак, які вялікі князь у ВКЛ (адпаведна кароль у Польшчы) у XVI-XV1II стагоддзях даваў у часоваеасабістае карыстанне нейкаму свайму феадалу за службу.
       На той час існавалі "гродавыя" і “нягродавыя” староствы. Гродавыя староствы прыпісваліся да судова-адміністрацыйных цэшраў (звычайна імі з’яўляліся вялікакняскія ці каралеўскія замкі) і складалі “кармленне” - поўнае ўтрыманне -дзяржаўных службовых асобаў - сгаростаў.
       Староста кіраваў адміністрацыйнай акругай - паветам (як у ВКЛ так і ў Польшчы). Ён прызначаўся вялікім князем і радай з ліку знатных феадалаў і выконваў не толькі адміністрацыйныя але і судовыя функцыі. Намеснік староствы называўся паўстаростам. Гродавае староства староста атрымліваў у часовае карыстанне.
       Паўстароста кіраваў намесніцтвам і назіраў за выкананнем судовых выракаў. Ён ўваходзіў у склад ніжэйшага замкавага суда. Трэба ведаць (і нс блытаць!), што паўстаростамі ў той час таксама называлі наглядчыка замка і эканома маёнтка.
       Нягродавае староства давалася на пажыццёвае карысганне асобнаму феадалу ў якасці ўзнагароды за асабістыя паслугі вялікаму князю ні дзяржаве. Нягродавыя староствы таксама здаваліся ў арэнду за пэўную гадавую плату ці ў заклад за грашовую пазыку.
       3 1562 г. старосты ўносілі ў казну на ўтрыманне войска кварту - чацьвёртую частку свайго чыстага даходу.
       Слова “Эканомія” грэцкае і дакладна азначае: “Кіраванне гаспадаркай”. Фактычна гэта ёсць ўладанне, выдзеленае з дзяржаўных зямель і даходы ад якога цалкам ідуць на ўтрыманне вялікакняскага (ці каралеўскага) двара і задавальненне патрэбаў прыдворнай казны.
       Эканоміі мелі ўласнае адміністрацыйна-гаспадарчае кіраванне. У межах Вялікага княства Літоўскага (натэрыторыі сучаснай Беларусі) існавалі Брэсцкая, Гродзенская, Кобрынская, Лідская. Магілёўская, Пінская і Слонімская эканоміі. Прававая сістэма ВКЛ XV і асабліва XVI стагоддзяў у галіне феадальнага землеўладання сфармавалася на падставе мясцовага звычаёвага права, нарматыўных актаў дзяржаўных установаў і прававых традыцыяў на землях ВКЛ.
       Крыніцамі для стварэння гэтай сістэмы былі Судзебнік Казіміра 1468 г„ Статуты ВКЛ 1529 і 1566 гадоў, настановы (канстыгуцыі) сеймаў, вялікакняскія
    
    23
    
    прывілеі (граматы), пастановы павятовых сеймікаў. Пэўны ўплыў на распрацоўку прававой сістэмы мелі і нормы царкоўнага права, як каталіцкага, так і праваслаўнага. Лагічным завяршэннем гэтай сістэмы з’явіўся Статут ВКЛ 1588 г„ які ствараўся пры нспасрэдным удзеле Стэфана Баторыя і на тэрыторыі сучасных Беларусі, Л і гвы і Украіны дзейнічаў аж да 1840 і.. калі быў скасаваны расейскім царом Мікалаем 1.
       Такім чынам, падзел уладанняў на вялікакняскія (дзяржаўныя) і ўласныя (так званыя вотчыны* і бенефіцыі**) быў закладзены ў прававую сістэму ВКЛ. Гпа спрыяла таму, што, пачынаючы з канца XV стагоддзя. дзяржаўны зямельны фонд паступова скарачаўся за кошт раздачы вялікім князем зямель феадалам.
       Феадалы мелі права гірадаваць вотчыны, мяняць іх, дарыць. перадаваць у спадчыну, закладваць. Вялікі князь (інакш - гаспадар) лічыўся вярхоўным землеўладальнікам і ўвасабляў феадальную дзяржаву. Таму менавіта ён раздаваў сваім васалам зямлю ў пажыццёвае ўладанне, дзяржання “да жывага" - толькі адной, канкрэтна гэтай фізічнай асабе, да “двух жыватоў” - на два пакаленні ці бестэрміновае - “да волі і ласкі гаспадарскай"*** .Прычым, прававая сістэма разумела ўладанне, у адрозненні ад уласнасці, як фактычнае валоданнс зямлёй з абмежаванымі правамі распараджацца ёю.