Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
36
або з-за пратэсту пакідаў залу паседжанняў.
Пасля выбару маршалка тайна, без публікі (арбітраў) правяралі годнасць (паўнамоцтва) паслоў, удакладнялі іх спіс. Парою трэба было разглядзець сітуацыю, калі павятовы сеймік прысылаў два камплекты паслоў. Далей палаты злучаліся. Маршалак выступаў з прамоваю да караля, яму адказваў каронны або літоўскі канцлер, у залежнасці ад таго, дзе адбываўся сейм (у Кароне ці ВКЛ). Паслы ішлі цалаваць руку каралю. Рэферэндар* стану чытаў каралеўскую прысягу і pakta konwenta**, маршалак прасіў караля раздаць вольныя пасады і староствы. Сенатары выступалі перад пасламі са сваімі прапановамі і пажаданнямі. Прычым, калі выступаў каронны сенатар, яго выклікаў вялікі каронны маршалак, калі літоўскі -дык вялікі літоўскі маршалак. 3 сенатараў фармаваліся неабходныя камісіі.
Часта гэтыя працэдуры зацягваліся на некалькі дзён. Нарэшце абвяшчалася павестка дня і далей паседжанні ішлі асобна па палатах. У пасольскай палаце ішло абмеркаванне спачатку прапановаў “старэйшых братоў” (сената) і караля, а потым разбіраліся з пажаданнямі шляхты, якая засталася ў сваіх дамах. Паступова прышлі да таго, што складаныя пытанні спачатку вырашаліся ў спецыяльных камісіях. У эпоху Станіслава Аўгуста Панятоўскага гэта стала абавязковым. Камісіі войска, адукацыі, казначэйства былі арганізаваны як выканаўчая ўлада. Акрамя таго існавалі правінцыйныя (рэгіянальныя) камісіі, такія, як Вялікапалян, Малапалян, Ліцвінаў, Прусаў. Калі было неабходным, адбываліся спецыяльныя супольныя паседжанні дзьвюх палат у прысутнасці караля.
Пытанні на сеймах прымаліся аднагалосна, існавала права liberum veto (не дазваляю) - права любога пасла сейма сваім пратэстам не дапусціць прыняцця пастановы: пісаў маніфест, заносіў яго ў земскую або гарадскую канцылярыю і ад'язджаў). Практыкавацца гэтае права пачало з сярэдзіны 17 ст. і выцякала з узмацнення ролі павятовых сеймікаў. 3 1652 г. па 1763 г. з 73 сеймаў 37 было сарвана.
Нельга разумець liberum veto ў літаральным сэнсе. Адзін пасол не мог сарваць сейм, калі ў ім існавала згода. На пратэст аднаго не звярталі ўвагі, але, калі ўнутры сейма былі моцныя спрэчкі, тады якая-небудзь партыя магла звярнуцца да яго, як да зручнага сродка зрыву сейма. Знаходзілі "сляпога" або несумленнага пасла, які ў імя прынцыпу ці за грошы зрываў сейм, браў на сябе ўсю мярзотнасць учынка, бо грамадская думка заўсёды да такіх людзей ставілася з пагардай.
Паколькі liberum veto часта прыводзіла да зрыву сеймаў, прыйшла думка да сеймаў пад канфедэрацыяй, якія праходзілі па спецыяльных правілах: пастановы не патрабавалі аднагалоснай згоды, а прымаліся большасцю галасоў. У перыяд упадку парламентарызму ў РэчыПаспалітай(1760-1790-я гады)да фармавання канфедэрацыяў схіляліся даволі часта. Яскравыя прыклады такіх сеймаў - гэта сеймы, якія зацвердзілі першы і другі падзелы Рэчы Паспалііай.
За пяць дзён да завяршэння сэсіі палаты злучаліся і разбіралі пастановы, якія
* Рэферэндар - пасада, якая адпавядае больш позняй - сакратара камісіі прашэнняў.
** ІІа-лацінску paktio konventus - дакумент, у якім пералічаны нейкія ўмовы.
37
былі прыняты паасобку.Ухваленыя аднагалосна адразу станавіліся законамі. Да 1791 г. пастановы (канстытуцыі) сейма зацвярждаў кароль. Іх друкавалі ў выглядзе асобнай брашуры, ставілі пячаткі і разсылалі па ваяводствах. У 18 ст. па ініцыятыве Станіслава Канарскага сабралі ўсе пастановы сейма і выдалі некалькі тамоў "Volumina Legum" ("Кніга Правоў")-
На заканчэнне сейма праходзіла ўрачыстае набажэнства ў касцёле, дзе ўсе спявалі "Те Deum"*. Паслы раз'язджаліся па сваіх ваяводствах і склікалі праз старостаў або ваяводаў рэляцыйныя сеймікі. Яны пачыналіся ў адзін і той жа дзень па ўсёй Рэчы Паспалітай і доўжыліся некалькі дзён. Паслы рабілі справаздачу аб ходзе сейма, знаёмілі шляхту з прынятымі пастановамі. Тыя, якія тычыліся павета або ваяводства заносіліся ў земскія ці гродскія кнігі.
А цяпер, калі чытач ужо падрыхтаваны, можна пазнаёміцца з Гродзенскімі сеймамі. Сабраць матэрыял пра іх было даволі складана, таму не ўсе яны змястоўна апісаны. Маім паслядоўнікам яшчэ будзе над чым папрацаваць.
Першы ардынарны сейм, як мы ўжо ведаем, праходзіў у Старым замку з 15 снежня 1678 г. па 4 красавіка 1679 г. Вось, што піша дварэцкі князя Чартарыйскага Таннер, сведкасейму:’’Паміж вяльможамі я прыкмеціў тут вялікае спаборніцтва з-за месца і ўшанаванні: іншыя ваяводы наўмысна не з'яўляліся даўжэй, каб насустрач ім выехала паболей знаці і тым павялічыла бляск іх уезду, што і было адзінаю прычынаю адтэрміноўкі сейма”. Частка паслоў пакінула паседжанні яшчэ да заканчэння сейма, скардзіўшыся на кепскае размеркаванне і на нявыгады жыцця ў горадзе, “у той час яшчэ дрэнна адбудаванага” (П.Баброўскі).
Справа ў тым, што Гродна быў моцна пашкоджаны ў руска-польскую вайну 1654-1667 гг. Рускія войскі занялі горад 22 жніўня 1655 г. пасля спусташальнага пажара, ад якога згарэла большая частка Гродна. Потым акупавалі яго пад час руска-шведскай вайны 1656-1658 гг. шведы. Затым зноў - рускія, ад якіх вызваліліся восенню 1660 г. Варшаўскі сейм 1661 г. пастанавіў: ”У сувязі з тым, што г. Гродна з фальваркамі і прадмесцямі датла разбураны і спустошаны маскоўскімі войскамі, дык для таго, каб яго становішча магло палепшыцца, мы вызваляем гродзенскіх мяшчан і яўрэяў тэрмінам на 4 гады ад аплаты мыту і чапавага, a таксама цалкам падцвярждаем прывілей, падараваны ім да уніі, аб вольным гандлі па рэках Нёману і Неце”.
На сейме прысутнічалі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян III Сабескі, нямала паслоў ад каралёў і князёў (напрыклад,ад рымскага імператара - граф фон Альтгэйм). Сярод паслоў і сенатараў былі: гетман вялікі літоўскі** Міхал Казімір Пац, канцлер літоўскі Кшыштаў Пац, маршалак вялікі літоўскі Гіляры Аляксандр Палубінскі, падскарбі надворны літоўскі Бенядыкт Павел Сапега, брэсцкі ваявода Ян Апалінскі, лідскі падстароста Эліяш Міхал Рымвід і шмат іншых.
3 наступленнем 1679 г. і павялічэннем колькасці сенатараў сейм нарэшце
* "Те Deum" (лац.) - "Цябе божа, ухваляем".
** Гетман вялікі літоўскі - вайсковае званне, якое адпавядае ваеннаму міністру і галоўнакамандуючаму.
38
распачаў сваю працу. Як узгадвае Таннер, ’кароль, седзечы пад так званым балдахінам на каралеўскім троне, рассейваў вакол сябе прамені веліччы; ваяводы сядзелі па баках, за імі стаялі кашталяны і старосты, а затым іншая шляхта і народ замыкалі сход. Я аднак ні разу не змог нічога зразумець ад вялікага крыку і пратэстаў, гоману і праклёнаў”. Маршалкам сейма быў выбраны канюшы* ВКЛ Францішак Сапега. Праца сейма праходзіла ў вострай барацьбе паміж каралём з дваром і апазіцыяй магнатаў.Тры разы сенатары адыходзілі з пратэстамі, жадаючы сарваш. сейм, але тайна падкупленыя зноў варочаліся. Меней значныя ўдзельнікі, даведаўшыся пра гэта, таксама сталі прыбягаць да пратэстаў, разлічваючы зарабіць грошы. Да liberum veto з боку двара прыбягаў Я.Шыманоўскі, а з апазіцыі - пісар літоўскі А.Гелгуд.
Пытанняў для абмеркавання на гэтым сейме набралася шмат, бо пастановаў прынялі 261. Больш за 200 з іх было аб справах рэгіянальных і прыватных. Перш за ўсе трэба падкрэсліць, што нарэшце завяршылася трохгадовая барацьба шляхты аб абмежаванні пазапарламенцкай дзейнасці манарха (ён паабяцаў, што “ніякая пастанова ў “Кнігу правоў” не ўвойдзе, і падпісваць не буду”). Памятны сейм і тым, што прыняў пастанову абдзейнасці самога сейма. "Дэкларацыя аб сеймах ііадвяла вынікі абмеркавання парадку сеймавых абрадаў на папярэдніх сеймах 1677 і 1678 гг.
Асаблівая ўвага надавалася пастанове сейма 1633 г., але на ім не было ніякай пастановы аб абрадах сейма. Польскі даследчык Матвіеўскі лічыць, што адбылася памылка - меліся на думцы дзве пастановы сейма 1613 г.: ”Аб сеймах і сейміках” і “Аб пастановах”. У гродзенскай “Дэкларацыі аб сеймах’ гаварылася, што за пяць дзён да заканчэння сейма абедзьве палаты збіраюцца разам і ўжо нельга будзе разлучацца, паказвалася на немагчымасць доўжыць або скарачаць тэрмін паседжанняў, праводзіць іх пры свечках, агаворваўся фінансавы бок паслоў, але не было нічога аб першым дні абрадаў сейма - аб чым спрачаліся ўдзельнікі сейма.
Пад уплывам дыскусіі прынялі пастанову аб абавязковай аплаце належнай сумы войску. Рада сената перасцярагалася ад змянення квотаў на войска. Кошты ўтрымання павінны былі ўзяць на сябе ваяводства. У другой пастанове, якая тычылася войска, гаварылася аб рашэнні перадаць 2/3 сумы грошай, атрыманых ад Масквы (2 мільёны злотаў), кароннаму войску, a 1/3 - войску ВКЛ.
Востра стаяла праблема падаткаў, якія сабралі, але не перадалі ў казну. Завершыць справу даручалася Радомскаму скарбаваму трыбуналу, на паседжанні якога ў Львоў шляхта павінна была выслаць сваіх прадстаўнікоў , выбраных на сейме. Старостам і арандатарам каралеўскіх маёнткаў дазвалялася закладаць грошы за падданых.
Жвавая дыскусія была аб дзейнасці трыбуналаў**. Вырашана, што ягоны дэпутат не можа быць паслом на сейм, што насельніцтва падлягае таму трыбуналу,
* Канюшы - земскі, або ваяводскі чын.
** Трыбуналы: Галоўны літоўскі (ВКЛ) - вышэйшы апеляцыйны суд у ВКЛ; скарбавы займаўся фінансавымі справамі.
39
які дзейнічае ў той правінцыі, дзе ён жыве, што трэба падрыхтаваць праект пастановы аб трыбуналах на наступны сейм.
Шмат увагі засяродзілі на пытаннях замежнай палітыкі, дзе дайшло да збліжэння поглядаў двара і апазіцыі. Нармалізаваліся адносіны з Масквою: быў зацверджаны Андрусаўскі мір 1667 г., выбраны камісары наперамовыаб вечным спакоі (з ВКЛ - канюшы Францішак Сапега, пісар Анджэй Гелгуд). Зменена палітыка да Турцыі: Ян III Сабескі выказаў намер заклікаць хрысціянскіх манархаў да свайго роду крыжовага паходу супраць Атаманскай імперыі, стаяла пытанне аб ваенным стане, але яно не прайшло. Намецілася збліжэнне з Брандэнбургам і іншымі, хто мог дапамагчы ў выпадку вайны з Турцыяй. Былі выбраны дзве камісіі для выра шэння памежных пытанняў: аб размежаванні паміж Інфляндскім княствам, Курляндыяй і Інфлянтамі шведскага караля, аб зацверджанні межаў паміж Рэччу Паспалітай і Аўстрыяй.