Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
У час майго старшынства ў Таварыстве прыяцеляў „Беларусаведы” я сарганізаваў беларусаведны курс і запрасіў на выкладчыка літаратуры Антона Луцкевіча. Ён у заходняй Беларусі ў тыя часы быў найвыдагнейшым літаратуразнаўцам і літаратурным крытыкам. Хаця ў дачыненьні да Луцкевіча тады беларускае грамадзтва мела вялікія
засьцярогі з увагі на тое, што ў час грамадаўскага працэсу Луцкевіч там выказаўся выразна па польскай старане. Пасьля гэтага быў звольнены ён, Астроўскі, Акінчыц, а іншых грамадаўцаў засудзілі на многія гады турмы. Для нас, для тьк, што прыходзілі з польскіх гімназіяў гатыя сваркі між групамі беларускага грамадзтва ці беларускіх дзеячоў ня мелі значэньня. Мы арыенгаваліся ў асноўным на людзей, якія ў дадзеным выпадку былі нам патрэбныя і якія вызначаліся ведай у
патрэбных нам кірунках беларусаведы, I таму Луцкевіч у нас быў вельмі паважаным лекгарам. Лекцыі ён вёў на ўнівэрсітэце, цэлы курс па беларускай літаратуры, на высокім узроўні, цікавым для ўсіх нас.
3. Пазьняк: — Ці былі яшчэ ў Вас якія асабістыя зь ім кантакты, цікавыя размовы?
Мікола Чарнзцкі 1938 г.
А. Шукелойць: — Неяк восеньню Вільня арганізавала такі тыдзень музэяў. Таму віленчукі і розныя наведвальнікі Вільні ў гэтым часе стараліся адведваць віленскія музэі. Беларусаў у першую чаргу цікавіў Беларускі Музэй імя Луцкевіча. I таму сіудэнты дапамагалі Луцкевічу, былі праваднікамі па залях музэю. Я там таксама бываў, хаця я ў гэтьм часе ўжо працаваў у Віленскім этнаграфічным музэі і мусіў адбываць тыя гадзіны, калі наш унівэрсітэцкі музэй быў
адчынены. Цяпер экспанагы, якія я прывозіў зь вёсак, я стараўся перадаць у музэй Луцкевіча. 3 такіх цікавых экспанатаў была там іконка, вышытая пацеркамі, бісерам вышытая, якую я перадаў. Некаторыя паясы перадаў. Рэчы былі невялікага фармагу, але вялікай каштоўнасьці,
Антон Луцкевіч
дзеля таго, што музэй хоць быў багаты па колькасьці сваіх калекцыяў, але ня меў магчымасьці ўсё разьмясьціць на тых плошчах у базыльянскіх мурах, якія выдзеліў горад.
Пасьля з Антонам Луцкевічам часта прыходзілася спатыкацца ў музэі, абводзячы людзей, якія прыязджапі ў Вільню. У сэнсе палітычным, як ведама, Луцкевіч быў адным зь лідараў сацыялістычнай Грамады, і ён у такіх сацыялістычных перакананьнях заставаўся да канца.
Я б хацеў яшчэ расказаць адзін жарт, паколькі мы раней гаварылі пра ксяндза Станкевіча. Гэта адзін з тых вечаровых жартаў, якія расказваў Ян Пазьняк вечарам для нас, студэнтаў. Антон Луцкевіч, як ведама, быў масонам і належыў да масонскай лёжы ў Вільні. Адзін раз ён вырашыў зацягнуць у лёжу ксяндза Станкевіча, бо гэта ж выдатны дзеяч, і там, відаць, у лёжы, вельмі хацелі б яго мець. I вось ён ужо дамовіўся зь ім, і яны пайшлі. Але ён ня кажа ксяндзу Станкевічу, куды яны йдуць. Вось, маўляў, ідуць адведаць там некага, ня памятаю ўжо каго, магчыма, што рэктара ўнівэрсітэту Станевіча. Ну і прыйшлі ўжо, і падымаюцца па сходах перад дзьвярыма лёжы. Луцкевіч кажа: „Ведаеш, мы з табой прышлі ў лёжу масонаў”. I тут ксёндз Станкевіч даў драла. Адразу, адмовіўся ісьці іуды і сыйшоў назад. Так што такая няўдача была Луцкевіча ў ягоным супрацоўніцтве з масонскай лёжай,
3. Пазьняк: — Ці гэта было зьвязана з сацыялізмам?
А. Шукеяойць: — He. Лёжы масонскія былі самы па сабе. I Тарашкевіч належыў да масонскай лёжы; ня ведаю, хто там яшчэ. Але наагул сацыялізм з масонствам не хадзіў у пары. Масонства — гэта такі лібэралізм у шырокім маштабе.
Польскія ўлады стараліся ліквідаваць усе беларускія арганізацыі. Іх, пракгычна, былі ўжо зьліквідавалі. Заставаўся йшчэ Беларускі музэй у Вільні. Гэты музэй, як я ўжо казаў яны думалі далучыць да новатворанага гістарычнага музэю горада Вільні, які меў знаходзіцца ў новым будынку. Гэта апошняе, за што Луцкевіч і беларусы змагаліся, каб утрымаць незалежнасьць музэю. Але пачалася вайна, і ўся гэтая справа скончылася.
3 прыходам балыпавікоў (я тады ў Вільні ня быў) сабраўся там віленскі беларускі актыў (і ў тым — Луцкевіч), сацыялісты гэтыя розных кірункаў, і вырашылі, што ня ведама, ці гэты бальшавізм тут утрымаецца і як доўга, але трэба выкарыстаць магчымасьці, якія цяпер ёсьць, так, як калісь выкарыстоўвалі ў цэнтральнай Беларусі ў час НЭПу. I таму трэба ісьці
працаваць ў іхныя арганізацыі і там праводзіць сваю работу, Крок памылковы, пра які мы толькі што гаварылі.
I вось Луцкевіч тады, пасьля гэтага ўсяго, на іншым сходзе віленскай інтэлігенцыі выступаў з прывітаньнем бальшавікоў. Гэта было
памерлі, Я заўсёды гаварыў, што, відаць, яны загінулі адразу ў Вільні, загінулі, бо ніхто зь іх нідзе не спатыкаўся на гэтых дарогах ссылак ды турмаў.
Тым часам беларусаў там (у Вільні і Менску) нехта пераканаў, што Антон Луцкевіч памёр у
Група беларускіх эсзраў. 1938 г. Зьлева направа: Аляксандар (Аляксандравіч) Барановіч (студзнт права), інжзнер Сяргей Бусел, Антон Шукелойць, Аўген Аніська (студэнт права, рздактар „Золаку”), доктар Мікола Чарнзцкі (доктар гісторыі Карлаўскага ўнівзрсітзту ў Празе; пасьля Тамаша Грыбалідзр беларускіх зсзраў і ідэоляг), доктар Мітрафан (Мацьвей) Смаршчок (на зміграцыі пазт Анаталь Бярозка; жыве ў ЗША ў штаце Мініапаліс).
перададзена па радыё. Але потым іх пачалі арыштоўваць. Арыштавалі Луцкевіча, інжэнера Бусла (які ўжо кіраваў сельскай гаспадаркай), тады арыштавалі Яна Пазьняка, сэнатара Вячаслава Багдановіча, Аляксандра Уласава, словам, цэлы шэраг беларускіх дзеячоў. I сьлед па іх згінуў. Цяпер іх разшукваюць і мяняюць даты, дзе і калі яны
1946-м годзе, і гэтую даіу яны напісалі на помніку Луцкевіча на Росах. ІДяпер у гэтым годзе нядаўна прышоў ліст тут да сям’і Луцкевічаў, да Яніны Шабуні-Каханоўскай, што быццам бы знайшлі нейкі дакумант, піто на ссыпцы недзе памёр ён у 1942-м годзе. 1 ўсё думаюць зьмяніць там гэтую даіу на помніку на Росах. Так што лёс яго няведамы.
Пра нашых дзеячоў, што загінупі задарма, я асабіста маю толькі маленькую заметку, тую зацемку ад Сяргея Бусла, дзе ён з горыччу піша пра расплату за ілюзіі і памылкі.
3. Пазьняк: — Яны не з’арыентаваліся, што бальшавікі прышлі, каб іх зьнішчыць.
А. Шукаюйць: — Так. Але калі мы ўжо пры тэме аб зьнішчэньнях, якія тварылі бальшавікі, то я раскажу яшчэ пра аднаго моцнага беларуса.
У Вільні быў выдатны дзеяч, надзвычайны прамоўца, можа нават з цывільных прамоўцаў найлепшы, гэта доктар Франук Грышкевіч. Ен сам з каталіцкай сям’і. Першыя гады недзе ў гімназіі ён выявіўся як паэт, блізкі быу да хадэцыі. А потым, пасьля вучобы ў Празе і пасьля кантактаў там, ён стаў на адкрыта камуністычную ідэалёгію. Калі ён прыехаў у заходнюю Беларусь, яму вельмі цяжка было: нідзе не працаваў. Праўда ажаніўся з дзяўчынай з выдатнай беларускай сям’і, з дачкой Кэпепя. Гэта такі віленскі беларус, быў апекуном беларускай гімназіі.
Так што мы міма волі знайшліся каля асобы доктара Францішка Грышкевіча. У заходняй Беларусі гэта выдатны дзяяч камуністычнага кірунку, які ў выніку 2-й Сусьветнай вайны і тых пераменаў, якія адбываліся на Беларусі,
перайшоў на нацыянальныя пазыцыі. За часы нямецкай акупацыі ён быў дырэктарам адноўленай беларускай гімназіі ў Вільні. I на гэтай пазыцыі заставаўся да канца. 3 прыходам бальшавікоў быў арыштаваны і скончыў самагубствам.
3. Пазьняк: — Гэта 1944-ы год?
А. Шукелойць: — Так, 44-ы. Гэта быў усё ж выдатны дзеяч, добры знаток беларускай літаратуры, добры пэдагог, асабліва выдатны прамоўца. Я першы раз чуў ягоную прамову ў нас на сьвяткаваньні 15-х угодкаў Беларускага Сіудэнцкага Саюзу ў залі Сьнядэцкіх, дзе ягоны выступ вельмі часта перабівалі апладысмэнтамі прысутныя ў залі. Потым унівэрсітэцкая адміністрацыя папрасіла, каб гэтага прамоўцу не запрашаць на нашыя ўрачыстасьці, бо гэта вельмі „дэмагагічныя”, моцныя антыпольскія выступленьні.
Вось такім я ведаў Грышкевіча. У тыя часы я часта зь ім спатыкаўся, бо я быў у кантакце з тымі, што вучыліся ў Празе, асабліва з доктарам Чарнзцкім і з гэтым інжэнерам Буслам. Грышкевіч быў клясычным прыкладам таго трагічнага героя, яюга акрэсьліў Антон Адамовіч. Супрацоўнічаў з бальшавікамі на 100 працэнтаў і яны яго — зьліквідавалі.
Панараліа Вііыіі. 2001 г.
(Фота 3. Пазьняка)
ПЕРШЫЯ САВЕТЫ (1939-1941)
А. Шукелойць: — Канец Польшчы і пачатак Беларусі я праседзеў у гумне ў свайго дзядзькі Вінцука ў сваёй вёсцы. Баяўся вылазіць, бо пачуў, што ў Вільні арыштоўваюць і высылаюць у Бярозу Картузкую, у тым ліку і студэнтаў. Для мяне лепш было б абмінуць тыя арышты.
У вёсцы ўжо гаварылі: вось прыдуць бальшавікі. Што яны сабой ўяўляюць? Палякамі людзі былі настрашаныя, таму гэты мой дзядзька Вінцук, які быў у Першую Сусьветную вайну і ў рэвалюцыю ў Маскве і бачыў іх бпіжэй, займаў некагорае становішча там, кажа: „ Э, слухай, няма чаго баяцца, гэта ж нашыя людзі прыходзяць! ”
Ну вось, прыйшлі балынавікі. Мы чулі, што ўжо рыхтуюцца іх спатыкаць у Жупранах. Як ужо бальшавікі гэтыя прышлі, я адразу падаўся ў Віпьню. Прыехаў у Вільню, каб даведацца, што чуваць і што рабіць. I там мне сказалі, што ўжо розныя гэтыя паседжаньні былі, і што пастанавілі ўключацца ў работу, выкарыстоўваць гэты мамэні вайны і рабіць беларускую справу. Такая пастанова была беларускай інтэлігенцыі з Луцкевічам, а потым такую ж самую пастанову прыняла і нашая група „Золак”. (Гэта значыць, з гэтых беларускіх сацыялістых, тыпу эсэраў з докгарам Чарнэцкім на чале.) I на аснове гэтых пастановаў інтэлігенцыя пайшла працаваць перад усім у школьніцтва: трэба было падняць школьніцтва, а потым — згодна з рознымі прафэсіямі людзей, — іншыя дзялянкі жыцьця. (Другой галоўнай дзялянкай была для нас сельская гаспадарка.)
На школьнай ніве
У Вільні я не паказваўся нідзе, наваг на сваю кватэру не заехаў (там, дзе я жыў), а спаткаўся з маімі прыяцелямі габрэямі. ГэтаЯкаў Сукержыс, сын ашмянскага настаўніка, заюнчыў магэматычна-прыродаведны факультэт, спэцыяліст па тэалёгіі, які быў 6 гадоў настаўнікам габрэйскай сэмінарыі ў Вільні, выдатны пэдагог, з добрым
веданьнем беларускай мовы; і другі—гэта Яўхім Хаес, мой калега па этнаграфіі, які працаваў у Габрэйскім Інстьпуце ў Вільні. Гэта ў тыя часы была некаранаваная Акадэмія Навук усяго жыдоўства ў сьвеце, таму што Ізраіль у той час йшчэ не існаваў, а былі там невялікія групкі моладзі, якія выкуплялі ад арабаў фермы, арганізоўвалі фабрыкі і будавалі першую сваю сталіцу Тэль-Авіў. Я забраў гэтага другога майго прыяцеля Хаеса (ён камуніст па сваіх перакананьнях, даўжэйшы час, шэсьць гадоў здаецца, сядзеў у турмах, там спатыкаўся зь беларусамі, беларускую справу добра ведаў).