Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
Наклад агрымаўся невялікі (дзесьці каля паўтары тысячы асобнікаў) і амаль увесь ён „паехаў” на Беларусь. Пры гэтым, улічваючы цяперашнія цяжкасьці, створаныя дпя беларускай кулыуры, я разаслаў пераклад індывідуальна ста сямідзесяці асобам творчай і навуковай эпіты: беларускім пісьменьнікам, паэтам, літаратурным крытыкам, навукоўцам, журналісгам, мастакам і гд.
Я быў перакананы, што з-за савецкай цэнзуры, ад якой раней цярпела ўся наша кулыура, мала хто зь іх да гэтага мог прачытаць „Парсіваля ” твор рамантычны, сьветлы, аптымістычны і павучальны, у якім адпюстраваны сэнс духоўных шуканьняў чалавека.
Мінуў год. Штыль. Поўная абсалютная
цішыня. Нідзе ні літары, ні слоўца, ні гуку. Гэта (ужо ў трэці раз) мяне ўразіла найболып. Ня ведаю, ці тут адбіваецца цяперашні бядотны стан беларускай літаратуры, ці стан беларускага духу, але факг ёсьць факт: „Парсіваль" для беларусаў не існуе. I таму невясёлыя меркаваньні прыходзяць у галаву.
Леанід Галяк быў, на маю думку, высокай беларускай асобай, ён меў узровень думаньня, калі ўзяўся за пераклад „Парсіваля" і ведаў, што павінен рабіць.
А. Шукелойць: — Безумоўна, гэта была постаць, У іншых умовах ён бы мог шмаг болыл зрабіць для Беларусі.
Антон Шукелойць
(Фота 3. Пазьняка)
Пра Галяка яшчэ памятаю такі факт. Калі ён сюнчыў аплікантуру і стараўся пайсьці ў суц, то акруговы суддзя ў Вільні, Крычынскі, з паходжаньня татарын, яму кажа, што ты, маўляў, зьмяні сваю нацыянальнасьць. „Пішашся беларусам, ну хто цябе прыме, — кажа. — Вось мы ж татары, мусульмане, а лічымся палякамі — і ўскзды на высокіх становішчах. ’’
Але Галяк не пайшоў на гэта.
3. Пазьняк: — Тыповая прыкмета акупацыі. Беларусы на сваёй зямлі не маілі займаць пасады.
А. Шукелойць: — Тады былі такія паняцьці. Улада была не беларуская.
* Выданьне перакладу Л. Галяка ў Ватэнштэце зрабіў Янка Сурвіла.
ЮНАЦТВА. ЗАБРАНЫ КРАМ
3. Пазьняк: — Пачнем канцэптуальна: год нараджэньня, дзяцінства, месца, бацькі, як усё разьвівалася.
А. Шукелойць: — Так што нарадзіўся я па старым сгылі 6-га ліпеня (па новым — 19 ліпеня) 1915 года ў вёа/ы Якелеўшчына. Гэта маленькая вёсачка была, тры ўчасткі зямлі, на якіх граф
музыкаў тады мала было, а вясельлі былі доўгія, так што дзед мой у хаце праводзіў толькі прыбггізна два дні ў тыдні. А так ён як выйшаў граць, то ў пятніцу ўжо паехаў вечарам. Суботу, нядзелю, панядзелак граў. Потым аўторак — да маладой і вяртаўся толькі ўжо зноў у сераду і чацьвер. Граў без канца. Нават бацька расказваў
Бацька Лнтона Шукелойця (таксама Антон) і маці Бенедыкта ія старой прадіедаўскай хаты, пабудаванай яшчз ў XVIII стагоддзі. Здымак пэрыяду 1-й Сусьветнай вайны.
Чапскі іэтых людзей пасадзіў чамусьці ў садзе. У мяйсцовасьці гэтай адзін з агароднікаў рыхтаваў прышчэпы дрэваў. Называўся ён Якей, таму і мясцовасьць гэтая, і вёска потым ягонае імя мела — Якелеўшчына. Гэта ад Ашмянаў калі па простай лініі лічыць, дык 8 кілёмэтраў ад Жупранаў — 2.
Дзяды мае былі музыканты. Дзед мой непасрэдна — Базыль Шукелоййь, іграў на скрыпцы. Два ягоныя браты, Юрка і Язэп, ігралі на цымбалах і на басэтлі. 3 расказу майго бацькі,
што ў гэтай хаце музыка не пераставала і на Вялікі пост. Бо на Вялікі пост (гэта ж у тыя часы вельмі сурова прытрымліваліся пастоў) ксяндзы прысылалі дзеду майму розных сьляпых, каб іх вучыў іграць, каб яны маілі потым скрыпкай зарабіць сабе на кавалак хлеба.
Бацька мой, таксама Антось, па лініі музыкаў не пайшоў. 1 скончыў такую дырэктарскую школу, чагырохгадовую, якая давала яму даволі добрую асьвету, як ён казаў. I з цэлымі лікамі, і з дробамі ўмеў матэматыку рабіць. У войска
пайшоў у артылерыю. Там яго прынялі зноў у нейкую вайсковую школу і яшчэ падцягнулі. У войску ён быў 7 гадоў бо якраз настала вайна Расеі зь Японіяй, так што адваяваў вайну, йшчэ крыж Георгіеўскі атрымаў. I ўсё, дахаты ён не вярнуўся.
Ягоны сябра Казімір Мінцзвіч з такой жа вёсачкі (ад нас недапёка), нгго называлася ўжо Засьценкам (сам ён быў арганісты, вывучыўся на арганістага, таксама саматугам нейкім), уладзіўся ў Петраградзе. Спачатку там пры нейкай краме мясной, а потым ажаніўся з гаспадыняй гэтай крамы і стаў уласьнікам мясной фабрычкі. Ён запрасіў майго бацьку ў Петраград, і разам яны разгарнулі гэты бізнэс. Мелі, апрача гэтай фабрычкі ў Петраградзе на вуглу Гарохавай і Садовай вуліцаў яшчэ чатыры крамы. I так дажылі яны аж да 1-й Сусьветнай вайны, калі майго бацьку зноў паклікалі ў войска. У Петраград ён ужо не вярнуўся.
Жаніўся ён яшчэ ў Петраградзе. Жонка ягоная (мая маці) з Браслаўшчыны Пецюкевічанка, Бенедыкта Пецюкевіч, далёкая сваячка гэтага ведамага беларускага дзеяча ў Беласточчыне Map ’яна Пецюкевіча, паходзіла з той самай вёскі Цяцеркі. Іхная цэлая сям’я маладых (там два браты, тры сястры) былі тады ў Петраградзе.
Беларуская сьведамасьць маіх бацькоў паходзіць з Петраграду. У нас наагул ня пішацца аб тым, што ў Петраградзе, апрача прафэсара Шыпіпы, ягоных вучняў, ксяндзоў гэтых беларускіх, акадэмікаў і такіх асобаў як Тарашкевіч і Янка Купала, там жа ж была маса беларуская, маса работнікаў на розных фабрыках, маса жанчын, якія працавалі на розных працах. Петраград — гэта быў ня толькі для беларускай інтэлігенцыі такім цэнтральным месцам, але таксама дпя беларускіх працоўных масаў. I вось там у выніку гэтых вечароў розных, сустрэчаў, тэатру Буйніцкага, і выступленьняў Купалы ды Шыпілы, набіралі людзі сьведамасьці і вярталіся на Беларусь ужо сьведамымі бепарусамі. Многія зь іх — сьведамымі дзеячамі, якія потым прымалі ўдзел у адраджэньні заходняй Беларусі.
Пачаткі
А. Шукелойць: — Цяпер навука. Цікавы выпадак хацеў бы расказаць, як мне першы раз у галаву асела беларускасьць, Гэта выбары ў Віленскі Сойм, Соймік ці Сойм, які прыняў рашэньне аб ліквідацыі сярэдняй Літвы і далучэньні да Польшчы. I вось мой бацька і дзядзька паехалі ў Куцевічы (гэта мейсца нашае гміны) на такі мітынг у гэтай справе. Беларусы тады стаялі на пазыцыі байкоту выбараў. Байкатавалі. Тады ў Барунах быў адзін зь ведмых беларускіх дзеячоў ксёндз Mixon Пятроўскі такі. I вось гэты ксёндз Пятроўскі, выступаючы, кажа: „Слухайце, у нас, дай Бог, каб каровы штогод цяліліся, якога тут уцяленьня гэтыя палякі хочуць ад нас". А гэта справа йшла аб „вцеленіі"* Віленшчыны да Польшчы. Ну, у нас усе рассьмяяліся, і мне гэта так села ў галаву.
Другая беларушчына такая, што мне засела ў сьведамасьці, гэта я, можа, гады чатыры меў. Да нас з суседняй вёсачкі прыходзіла заўсёды на нядзелю дачка аднаго з братоў бацькі, які загінуў у выпадку ў лесе. Яна ўжо пайшла ў школу, у польскую, зразумела. Ну і навучылася нейкага вершыка, прыйшла і ўсё дзеду хацела пахвал іцца, што ўмее польскі верш. I пачынае гаварыць. A дзед мой: „У маёй хаце ня пшыкаць! Тут трэба гаварыць папросіу. ” Так што мы ўсе абселі. На польскай мове у хаце нас больш ужо ніхто ня чуў.
Пачаў я вучыцца. Сарганізавалі дырэктарскую школку. На дырэктара прасілі такога Талочку, што заюнчыў у Ашмяне гарадзюе вучылішча. Вось ён там нас вучыў такім старым спосабам, значыць. Пацеры спачатку трэба было гаварыць, пасьля пераходзілі на лемантар чытаць. Пісалі праўдзівымі пёрамі. Гэта значыць, трэба было навучыцца пяро гэтае гусінае завастрыць. Такія пачаткі мае былі ў гэтай дырэкгарскай школе.
Затым я пайшоў ужо ў Жупраны ў пачатковую полыжую школу. Дырэктарская школка таксама, фактычна, была польская. Па-польску вучылі чытаць, а астатняе ўсё йшло па-беларуску: гутарка дырэкгарская, прыклады і г.д.
Wcielenie — уключэньне, далучэньне, інкарпарацыя (польск.)
У Жупранах я трапіў у першы кляс. Тут быў ужо польскі настаўнік Ян Сташынскі, які скончыў сэмінарыю. Ён з намі пачаў спачатку на скрыпцы граць, кантраляваў, які ў нас слых, якія здольнасьці музычныя. Пасьля мы ляпілі з гліны. Так ён пачынаў гэтую асьвету, згодаа з тагачаснай польскай пачагювай мэтодыкай.
і Пазьняк: — У якім годзе гэта было?
А. Шукелойць: — У дырэктарскую школку я пайшоў у 1923-м годзе, а ў польскую—ў 24-м.
Дык вось гэты настаўнік Ян доўга мяне там у першым клясе не трымаў і перавёў у другі кляс. Так нгго я за першы год сюнчыў два клясы.
Пасьля ў трэці кляс перайшоў. Там другі настаўнік быў, эмігрант, паходзіў з Полаччыны, Антон Чарнзціа. Там я ізноў да паўгоду быў у трэцім клясе, потым перавялі мяне ў чацьвёрты. Так што я за два гады заюнчыў чатыры клясы пачатювай школы.
3 гэтых школьных часоў йшчэ на адну рэч хачу зьвярнуць увагу, яна са мной таксама жыла доўгія гады. Гэта калі я быў у першым клясе, недзе пад зіму ўжо, позьняй восеньню, памерла графіня. Яна з дому была Радзівілянка. I вось школа вырашыла сарганізаваць хор, і ў гэты хор гэты самы настаўнік мой, Ян, паклікаў мяне. Так што я ад першай клясы пачатковай школы і аж да заканчэньня ўнівэрсітэту быў у хоры. (Пазьней у Шырмы.)
3. Пазьняк: — Дык кажаце, графіня была з дому Радзівілаў?
А. Шукелойць: — Ага, графіня Чапская з дому Радзівілаў. У Жупранах іхны касьцёл пабудаваны графам Чапскім, і там яны й пахаваныя.
Цяпер, як я трапіў у гімназію. Вырашыў я ісьці, як бацькі вырашылі, у 5-ы кляс пачатковай шголы. А потым пайду ў настаўніцкую сэмінарыю, буду настаўнікам. I ўжо дагаварыліся. Восень прыйшла, і я рыхтуюся ў гэты 5 кляс. Дапамагаю бацьку гараць: ваджу коней, а бацька ходзе за плугам. Пагода прыгожая. Аднае суботы
бацька падсунуў плуг пад корань (бо гаралі ў лесе пасеку, якую бацька вырабляў) і зламаў нарог. Вырашыў пайсьці ў Жупраны да каваля, каб гэты нарог паправіць і дакончыць работу да нядзелі. A мяне пакінуў коней пасьціць. Тым часам бацька, выйшаўшы на дарогу, спаткаў чалавека. Інтэлігентны спадар едзе маленькай павозачкай, і ў яго папсавалася кола. Ён зыез і мучыцца каля гэтага ваза. Бацька падышоў, яму дапамог і ў гэтым часе разгаварыўся. Аказываецца, што гэты чалавек—заступнік дырэктара гімназіі, прафэсар Аляксандар Сікорскі, які едзе з Ашмяны да сваіх бацьюў у Смаргоні. Там ягоны бацька фэльчар.
Вынятак мэтрычнага з a nicy з кнігі хрышчэньняў Жупранскага касьцёла.
Ну і бацька расказаў што вось мае такога сьша, які сгончыў 4 клясы за два гады. Гэты заступнік дырэкгара кажа: „ Нашто яго трымаць у пачатковай шюле? Аддавайце да нас у гімназію, йшчэ ёсьць пара мейсцаў. Вось у гэтым годзе, едзь, адразу ў панядзелак. ” Ну і так напісаў ён запіску да дырэкгара, а бацька. вярнуўшыся да юней, кажа мне: „ Распрагай, трэба рыхтавацца ў гімназію. ”