Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
У гэтым раёне запісалася 90% беларусаў. Асабліва цікава было ў шляхоцкім фальварку такога пана Окрасо (ён, па-мойму, нейкага ня польскага і не беларускага паходжаньня), але жонка ягоная мясцовая беларуска, шляхцянка. Яе якраз не было. Фальварак даволі вялікі. Ён кажа: „ Што вы буцзеце хадзіць па гэтых чвараках. Г эта ўсё беларусы. ” Ен іх усіх запісаў (чалавек сто-сто пяцьдзесят) беларусамі, Але пабачыў, што я троха спалохаўся, кажа: „Няхай стараста да мяне прыдзе, я яму скажу, якой нацыянальнасьці гэтыя людзі. ”
3 Пазьняк:—Чаму ён назваў іх „ чваракамі ”?
А. Шукелойць: — Таму што гэтыя парабкі ягоныя жылі ў такіх спэцыяльных дамох, якія ва ўсіх маёнтках называліся „чваракі”. Там чатыры кватэры былі для чагырох парабкоў з сем’ямі. Дык вось ён сабраў гэтых людзей да сябе, каб я бачыў іх, а потым запісаў іх усіх беларусамі.
Тады пачаў думаць і кажа так: „Вы запішыце мяне палякам, жонку (яна мясцовая шляхцянка) — беларускай. I дзяцей таксама. ”
Гэтыя дакуманты пайшлі ў староства. Там чыноўнік нейкі пераглянуў, А загадана было запісваць так: каталік, гаворыш пацеры папольску — паляк. Мова ня важная. Ня мае значэньня, на яюй ты мове гаворыш. Гэта была афіцыйная польская ўстаноўка. Яна прадоўжваецца, дарэчы, і цяпер у нас, у заходняй Беларусі. Там жа некаторыя польскія ксяндзы кажуць: „Як ты гаворыш пацеры па-польску, значыць паляк. ”
Нават, ведаеце, гэты ваш юнсул польскі ў Горадні, што сядзіць, ён такой самай старамоднай думкі. Тут ёсьць у мяне артыкул з польскай газэты, дзе пра гэтага юнсула акурат пішуць.
Адным словам, пабачылі, ў старостве мае лісты перапісу і перарабілі так, як „трэба” (у іх гэта было проста). Мне нічога не сказалі, але дырэкгару сказалі. I вось аднога разу дырэктар прышоў у наш кляс. Прафэсар захварэў, і ён яго замяняў. Ператядае журнал усіх дзяцей і кажа: „Ведаеце што, я маю непрыемнасьць з староствам. Паслаў, здаецца, самых інгэлігентных хлопцаў з вашага кляса на перапіс, а стараста мне кажа: „Ты што за дурняў мне прыслаў?”
I ўсё. А дырэкгар у мой бок не ілядзіць, там, дзе я сяджу. Мне не прыйшло ў галаву, што гэта гутарка йдзе пра мяне. А думаў я наадварот, што гэта нехта ня даў сабе рады.
Калі ўжо прышлі бальшавікі ў 1939-м годзе, я працаваў настаўнікам гімназіі гэтай самай, пгго скончыў. I вось выбары ў першы Часовы савет Ашмяны. Мяне выбіраюць і выбіраюць аднаго з чыноўнікаў гаіага староства, які быў камуністам з 20-х гадоў, але так ціха сядзеў. Знаёмімся пасьля
Умоўная (сымвалічная) магіла братоў Луцкевічаў на Росаху Вільні
(Фота 3. Пазьняка)
выбараў іэіых. Афіцыйная частка скончылася. Ён падходзе да мяне. Я падаю руку, называю сваё прозьвішча, ён гаворыць: „Товажышу, знам вас еіпчэ учнем гімназіі, паправялэм ваш сьпісовы тэн аркуш, — кажа. — Староста жуціў на стол і кажа: „Відзеце, яке гадзіны выховуён се в нашых шюлах?"
Вось тады я зразумеў што дырэктар, калі казаў, што ён паслаў добрых хлопцаў на перапіс, a стараста яму зьвярнуў увагу, што дурняў папрысылаў то гэта ён меў на ўвазе гэты мамэнт.
3. Пазьняк: — Але ў іх праблемаў не было: перапісалі па-свойму і ўсё?
А. Шуке/юйць:—I ўсё. I нічога не гаварылі, бо ім не выпадала падымаць справу пра беларускае на беларускай тэрыторыі. A то зараз паслы (йшчэ
беларускія тады ў Сойме былі) падоймуць пытаньне. Так што гэта ўсё ціха было.
3. Пазьняк: — Маілі і перапіс не праводзіць, самі напісаць, і ўсё. Лішні кпопат.
А. Шукепойць:—Ага, Ну, але ж перапіс.
Другі выпадак — 1933 год, па-мойму, выбары мяйсцовых уладаў. (У Ашмянскі гарадзкі Савет.) Мы, вучні, гэтых нашых старшых беларусаў падштурхнулі: трэба, кажам, стварыць лісіу на выбары.
lean Луцкевіч, 1905 г.
Гэтыя старыя кажуць, што нічога ня будзе, ну але калі вы маеце вялікую ахвоту, то рабеце. I вось стварылі лісту мяйсцовых рамесьнікаў сялянаў і рабочых. Ліста пайпша.
Цяпер зьбіраем мы подпісы на гэтую лісту, бо трэба там, каб сто зь нечым было, ці што. Вучні пайпші. Гэты Шчэпановіч, самы багаіы з нашых хлопцаў таксама лісту ўзяў, А ён сярэдні вучань быў слабейшы, дык ён з гэтьмі вартаўнікамі гімназіі быў у добрых дачьненьнях, бо яму трэба было заўсёды паглядзець, як ягоная праца выйшла, можа паправіць нешта трэба, ці піто. Ён ім грошай даваў, гарэлку. Словам, ён упісаў у гэтую лісту двух варіаўнікоў з гімназіі. Потым
йшчэ там недзе нейкіх знайшоў. Словам, людзей такіх паўпісваў, што ня трэба было. Стварылі лісту, падалі, і ўсё ў парадку. Тады паліцыя і гэты палітычны аддзел староства ўзяўся пераглядаць, што гэта за лісга і скуль бяруцца гэтыя людзі. Пачалі апытваць, знайшлі, што варгаўнікі гімназіі падпісалі. Старасга выклікаў дырэкгара. I так дырэктар меў бяду, што рабіць з гэтым усім?
Словам, усё пачало валіцца. Зь лісты паздымалі подпісы — ужо не хапае.
Тады мы пачалі шукаць паправы. Я пайшоў да жыдоўскай арганізацыі, каб зь імі разам яшчэ злучыцца. Прыходжу, там іхны начальнік трымае падобныя лісты. Быў такі Саладуха, кравец. Я прыходжу ў такім вучнёўскім мундзіры і прадстаўляюся, што я прадстаўнік mail групы, пгго лісту беларускую выставіла. Нам цяперака яе валяць, дык мы хацелі б разам з вамі.
Г эты жыд паілядзеў на мяне і кажа: „ Слухай, я цябе ведаю, бацька з табой прыходзіў кожнага году ўвосень і шыў касьцюм вучнёўскі ў гімназію, а тут раптам ты — палітычны дзеяч тагога кірунку? Нешта несамавітае. ”
Ну й словам, гэта вось першая палітычная місія была дая мяне з гэтымі жыдамі. Нічога ня выйшла ўсяроўна. Праваліліся.
3. Пазьняк: — Жыды не падтрымалі?
А. Шукелойць: — He падтрьмалі, так, але і іх, і нас правалілі ўсяроўна, а лісгу зьліквідавалі.
Але аб гэтым зноў — маўчок, нічога абсалютна, дырэктар нічога нам не сказаў.
3. Пазьняк: — I ўлады маўчалі, лісту правалілі і маўчалі?
А. Шукеіойць:—Маўчапі. Але выйшла інпіая справа. Даволі новай тады была. Гэта Рэмарк „ На Заходзе без зьмян ”, калі вы памяіаеце?
3. Пазьняк: — Так, „На заходнім фронце без пераменаў”.
А. Шукелойць: — Але. Потым падобны йшчэ раман „Далоў вайну!” і інпі. Пачалі зьяўляцца гэтыя пацыфістычныя раманы. I мы, іх начытаўшыся, карыстаючы з таго, што на клясную працу давалася 2 гадзіны і можна было пісаць любую тэму (там тры тэмы былі), бралі гэтыя вольныя тэмы і шырылі там, ведаеце, свае попіяды.
Тым часам палякі пачалі тварыць так званы „эканамічны цэнтар” у сярэдзіне Польшчы. Апрача гэтага вырашылі разбудоўваць Гдыню (порт).
Мы пачалі пісаць: „Нашто гроіпы выдаваць на выбудову гэтага порту? Польшча і так ёсьць слабая дзяржава. Лепш грошы даць сельскай гаспадарцы, узьняць сельскую гаспадарку і гэтак далей, I вось атрымліваем гэтыя працы, а там напісана „ добра ”, альбо „ вельмі добра ", а на баку — брат, чырвоным сьпісана — „палітычны поіляд няправільны”. I тады паклікалі нашых бацьюў. (Гэта была падстава паклікаць бацыюў і сказаць, што вось ім нехта ўпраўляе мазгі, і яны выступаюць з антыдзяржаўнымі поглядамі, адкрыта выказваюць антыдзяржаўныя думкі ў зададзеных працах.)
Дырэктар сказаў бацькам: „Слухайце, могуць нашую гімназію зачыніць за такія погляды. Бо вось ужо там той Дэмбіньскі выйшаў, аказаўся камуністам, а тут, браг ты мой, цэлая група расьце. I таму вы ім скажыце, што погляды іхныя палітычныя мы паважаем (гэта іхная справа—як скончаць гімназію). Але тут, у гімназіі, яны мусяць пісаць працу так, як вымагае шюла. I ўсё. Бо йнакш, — кажа, — наша гімназія ўжо й так ледзь трывае. Бо павыпускалі усялякіх галаварэзаў. ”
Ну і бацькі тады нас паклікалі... Нам паставілі „тройкі” за паводзіны. Але не на гэтым канец. Прыходзе 8 ы кляс. Я якраз восеняй захварэў, так што ў выніку прастуды вока адно пачало сьлепнуць. Мяне паслалі ў Вільню ў клініку ўнівэрсітэцкую, там зрабілі апэрацыю. Я даволі шмат прапусьціў гадзінаў. Але я быў сярэднім вучнем.
Затое во гэтыя некаторыя мае сябры, напрыклад, Барановіч, вельмі добра вучыліся. Тым часам прыходзе канец году 8-га клясу (1934 год). Раптам нас не дапускаюць да „маіуры”. Нешта, 9 чалавек, сярод гэтых — пяць нас, беларусаў. Неяк усіх зьдзівіла, асабліва мяне. Я думаю: якога ж прадмету я не дабраў? Лаціну — я адзін з лешпых, найлепш дэкпямую лацінскія вершы, польскую мову — таксама, гісторыю — ня можна затрымаць з гісторыі. У чым справа?
Можа, я сярэдні вучань з матэматыкі, і матэматык, во гэты самы прафэсар, які намовіў бацьку, каб аддаць мяне ў гімназію, Сікорскі. Я да Сікорскага адразу. „Пане прафэсожэ, які я мам стопень з матэматыкі?”
— А які мысліш?
— Я мысьле, жэ „двуя”, бо да маіуры не дапушчаён.
— А кго тобе поведзял, — прафэсар кажа, — жэ я тобе „двуя” поставілэм? Ты ж пшэцеж не заслугуеш?
Аляксандар Барановіч. 1938 г.
(выкадроўка)
Значыць, не з матэматыкі „ двойку ” паставілі. Я пайшоў да дырэкгара. Пытаю дырэкгара: „Я хацеў бы ведаць, па чым я атрымаў „ двойку ”, што мяне не дапусьцілі да матуры? ”
А дырэктар кажа: „Ты зашмат гадзінаў прапусьціў. Усё, сядзі другі год. ”
3. Пазьняк: — Дык гімназіста нават не папярэджвалі, за што яму ставяць „двойкі”, яны што, ніякіх правоў ня мелі?
А. Шукепойць: — He дапусьцілі, і ўсё. Значыць, пяць чалавек. Словам, нас пяцёх гэтых во, што ў выбарах прымалі актыўны ўдзел, вырашылі пакараць гэтакім спосабам: пакінуць на другі год і здаваць матуру ўжо ў наступным годзе.
Антон Шукелойць. 2001 г.
(Фота 3. Пазьняка)
Але зноў, ніхто нічога не сказаў, што гэта была палітычная справа. Ціха. Толькі потым гэты самы Барановіч, бацька, „чырвоны шляхціч”, нам расглумачыў: „Слухайце, гэта невялікае йшчэ пакараньне,—кажа,—паюнупі вас йшчэ на адзін год. Маілі пасадзіць у турму і, — кажа, — выпусьціць з воўчым білетам”.
Вось такія гісторыі з палітыкай былі ў гімназіі.
Загое на другі год мы ўжо нармальна здалі матуру, і першы раз дырэкгар гімназіі, гэты самы Антон Лакуцьеўскі, прывітаў нас: „В тым року выпушчамы пеньцю бялорусінув з еднай нашай клясы, і я жычэ ім усяго найлепшага і думаю, што яны будуць супрацоўнічаць з польскім урадам... і гэтак далей — на карысьць нашай дзяржавы. ”
А гэты Аляксандар Барановіч таксама з прамовай высіупіў, падзякваў за навуку і апеку на працягу нашага бываньня ў гімназіі і заявіў, што мы—беларусы. Так што першы раз пяць чалавек выходзіла з такім шумам.
3. Пазьняк: — Што яшчэ можна сказаць пра дырэкгара гімназіі?