Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
А. Шукелойць: — Дырэкіар гімназіі, як я ўжо гаварыў, іэта такі шляхціч з ваюліцы Цялешышкі (вельмі цікавы назоў такі сьмешны, таму нашыя бацькі сьмяяліся зь яго). Ён быў пілсудчык, такога сацыялістычна-лібэральнага кірунку. I думаю, што, мусіць, быў масонам. Таму што ў нас у гімназіі вельмі высока цаніўся арганізагар польскай масанэрыі Валер’ян Лукасінскі, маёр, які падрыхгаваў паўсганьне 1831-га году ў Варшаве. Вельмі цікавая, моцная фігура. Яго засуцзілі на ссылку, прыкулі да тачкі. Ён, здаецца, трыццаць гадоў быў на ссылцы. I там памёр. Дырэктар якраз скаўцкаю арганізацыю назваў ягоным імем. Віленская масонская лёжа мела такі лібэральны дух мяйсцовай інтэлігенцыі; ейным кіраўніком нейкі час быў рэкгар Віленскага ўнівэрсітэту, таксама шляхціц зь Лідчыны Вітальд Станееіч. Вельмі прыхільны да беларусаў, між іншым. Так што думаю, што і нас глы Лакуцьеўскі паважаў. (Я ніякай крыўды да яго ня маю, абсалютна і да нікога, бо гэта не ён шюдзіў, а староства — палітычная агеніура ў Ашмяне).
3. Пазьняк: — Між іншым, сын Вітальда Станевіча Рзсцітут Станевіч цяпер у Познані
ўзначальвае „Коло мілосьнікув Літвы". Вельмі прыхільны да беларусаў чалавек. Я быў двойчы ў Познані па ягоным запрашэньні, выступаў там у асяроддзі людзей, поўных сантымэнтаў да Беларусі. I вось касьцёл у Познані маліўся тады за Беларусь. Пан Рэсцітут адмысловую малітву разам з ксяндзамі склаў.
А ўпершыню, яшчэ ў 1997 г., была запрошана мая жонка Галіна, выступала там з дакладам пра Беларусь. Цікава назіраць людзей, якія падыходзяць, бяруцца за гузік і кажуць, што „Беларусь гэта Літва, а „вы” ёсьць ліцьвіны, і мова беларуская ёсьць ліцьвінская, прошэ пана”, што „ тэрас на Літве жондзі Жмуцзь ” і г.д.
Так што Віленшчына ў Полыпчы жыве. Існуе як бы ў двух культурах польскай і беларускай. (Напрыклад, такія вядомыя асобы, як Тадэвуш Канвіцкі, Чэслаў Сэнюх.)
А. Шукелойць: — Вельмі, між інпіым, цікавая тэма. Добра б было да яе потым вярнуцца. Але сюнчу пра гімназію.
Настаўнікам гімназіі быў такі Ётка Наркевіч. Вядомая асоба. Ён быў рэвапюцыянер, належыў да польскай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Летуве, гэта значыць у Коўне. Яны думалі зрабіць паўстаньне, чатырох чалавек. Там іх раскрылі і засудзіпі на сьмерць. Сярод іх гэты Ётка Наркевіч. Ён мясцовы шляхціц, але ведамае такое прозьвішча у беларускай рэвалюцыйнай гісторыі.
3. Пазьняк: — I што яны хацелі зрабіць?
А. Шукелойць: — Далучыць Летуву да Полыпчы.
3. Пазьняк: — I за гэта засудзілі на сьмерць, за змову чагырох і нерэальныя намеры?
А. Шукаюйць: — Змову раскрылі і засудзілі. Тады палякі праз Лігу Нацыяў іх выцягнулі зь Ледувы. Дык вось гэты Наркевіч быў настаўнікам гімнастыкі ў нас. Мяне ён недалюбліваў з увагі на прозьвішча, і вечна гэтае прозьвішча перакручваў на летувіскі лад. Але, калі трэба было недзе выступаць спартоўцам у Вільні, то ён тады ўжо мяне клікаў: „ Слухай, ты паедзеш у групе саколаў (гэта польская гімнастычная арганізацыя Сокал такая). Пайдзі да краўца, ён табе прымерае касьцюм (бо там яны мелі чырвоныя кашулі і зялёную такую марынарку). ■
ВІЛЬНЯ. ЗМАГАРНАЕ ЖЫЦЬЦЁ
Віленскі ўнівэрсітэт
3. Пазьняк: — Цяперака пра Віленскі ўнівэрсітэт. Таксама пра асяроддзе, атмасфэру, палітычнае жыцьцё ў Вільні ў той час.
А. Шукелойць: — Скончыўшы гімназію, я ня меў магчымасьці траціць ані аднаго году, бо з маёй „апініяй”, пратэрмінаваўшы адзін год пасьля сканчэньня гімназіі, я не атрымаў бы пасьведчаньня аб маральнасьці, аб палітычнай надзейнасьці. I дзеля гэтага я мусіў адразу пасіупаць на ўнівэрсітэт, хаця ў нас становішча ў доме было вельмі цяжкое. Якраз у гэтым годзе памёр мой бацька, незадоўга перад матурай.
3. Пазьняк:—Колькі ў вас было зямлі ў сям’ і?
А. Шукелойць: — Недзе каля 20-ці гакгараў усіх разам, зь лесам і пашай. Я мусіў ісьці адразу на ўнівэрсітэт. Mae гэтыя палітычныя настаўнікі хацелі, каб я йшоў на юрыдычны факультэт і рыхтаваўся на прафэсійнага палітыка ці прафэсійнага рэвалюцыянера. Але мяне неяк іуцы не цягнула, і я пайшоў на гуманітарны, гуманістычны факультэт, на аддзел філялёгіі, з думкай, што я буцу вывучаць этналёгію.
Калі я вучыўся ў гімназіі (недзе ў 7-м клясе), ведамы прафэсар Кракаўскага унівэрсітэту Казімір Мушынскі рассылаў апытальнікі, ня памятаю, у справе нейкага народнага сьвята, і гэты апыгальнік мой яму вельмі спадабаўся. Ен напісаў ліст. што заклікае мяне на ўнівэрсітэт, каб быць ягоным студэнтам. Дык вось, паколькі Мушынскі з Кракава пераязджаў у Вільню ў 1935-м годзе, каб прыняць туг катэдру этнаграфііэтналёгіі, дык я вырашыў запісацца на гуманітарны факупьтэт, і да гэтага прафэсара Мушынскага. Паколькі адзін сэмэстар яго не было, дык я пайшоў на славянскую філялёгію да прафэсара Эрвіна Кашмідара. Гэта быў немец, спэцыяльна запрошаны Віленскім унівэрсітэтам зь Нямеччыны, вялікі прыяцель беларусаў. Ён быў куратарам (гэта значыць, апекуном) Беларускага Сіудэнцкага Саюзу і Таварыства Прыяцеляўбеларусаведы.
Такім парадкам я знайшоўся на ўнівэрсітэце. У справе кватэры і жыльля, і нейкай магчымасьці ўтрымацца мне адразу парадзілі зьвярнуцца да ксяндза Адама Станкевіча, які іпмат дапамагаў студэнтам. Станкевіч уладзіў мяне, паслаў даЯна Пазьняка — рэдактара газэты „Крыніца
Яны жылі тады ў доме на Завальнай,!; займалі цэлы паверх (паргэр дому). I там ў вялікай залі жылі сіудэнты. Гзта значыць, былі тапчаны пры сьценах такія з дошчак, прыгожа зробленыя. На тапчанох гэтых сядзелі людзі ў час розных там
Старонка з польскага вайсковага білету А. Шукелойця.
імпрэзаў, канцэртаў і сходаў. А ўноч, на вечар, зьяўляліся туды студэнты, даставалі з гэтых тапчаноў свае пасьцелі, раскладалі і там спалі. Гэтак там, у залі на Завальнай,1, у гэны час спала каля дзесяці слудэнтаў-беларусаў.
Гаспадаром гэтага ўсяго парадку быў Ян Пазьняк. Факгычна, тут была цэнтраля Бепарускай Хрысьціянскай Дшакратыі. (Перад
гэтым яна была на вуліцы Людвісарскай, 9, дзе знаходзілася „Крыніца", друкарня і жылі тады Пазьнякі. Гэты дом захаваўся.)
Дом на Завальнай,1 быў уласнасьцю, здаецца, парафіі касьцёлу, што знаходзіўся на Завальнай вуліцы. Гэта—кальвінаў.
На партэры былі два вялікія памешканьні. 3 аднэй стараны была вялікая заля (туг месьціўся Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры); меншая заля аддавалася для Беларускага Студэнцкага Саюзу. Было памешканьне для рэдактара „Крыніцы”, і там жа — рэдакцыя „ Крыніцы ” — гэта Яна Пазьняка.
3 другога боку (гэта як бы вялікая хата, другі канец) была друкарня імя Скарыны. Там таксама знаходзіліся рэдакцыі „Шляху моладзі”, „Калосься”. Была таксама кнігарня, а фактычна гэта быў кніжны склад, адкуль высылаліся на правінцыю беларускія кнігі.
3 гэтых студэнтаў яшчэ (сярод нас, жывых) ёсьць докіар Мацьвей (Мітрафан) Смаршчок (паэт Бярозка), якога ўсе ведаюць на эміграцыі з увагі на ягоную актыўнасьць і асабліва грашовую дапамогу розным выданьням і розным праектам. Так шго ў гэтым памешканьні на Завальнай,! я прабыў два гады. Дом гэты цяпер не існуе. Там пляц і нейкі помнік, па-мойму, летувіскаму паэту.
Вечарам заўсёды, пасьля таго, як мы, студэнты, ўжо вярнуліся ў гэтую залю, Ян Пазьняк заканчваў працу ў рэдакцыйньм сваім кабінэце, прыходзіў да нас і любіў расказваць цікавыя анэкдоты пра палітычных дзеячоў.
Ян Пазьняк, як ведама, быў сябрам Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі і, тым болып, займаў кіруючае становішча ў гэтай партыі, і таму ягоныя анэкдоты тычыліся пераважна розных дзеячоў сацыялістычнага кірунку. Вось адзін з такіх анэкдогаў што я хачу расказаць, гэта — як выдатнага нашага дзеяча, ведамага Канстанціна Езавітава, за адну ноч сацыялістычны урад ў Менску паднёс з паручніка да палюўніка.
Як ведама, Езавітаў прыняў актыўны ўдзел у сгварэньні Рады БНР, быў заслужаным афіцэрам. Вельмі прыгожы ягоны нарыс ёсьць, як ён выгнаў бальшавікоў зь Менску ў 1918 годзе. Ну і паколькі такі высоказаслужаны чалавек, то вось гэты
першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі вырашыў яго падняць да генэрала. Ноч цэлую сядзелі, згодна з вымогамі ваеннага Статуту, заўсёды падымалі яго на адзін чын вышэй, тады казалі тост і выпівалі. (Як ведама, сацыялісты, асабліва эсэры, любілі выпіць.) Так вялі яго паступова: штабс-капітан, капітан, маёр, падпалкоўнік, палюўнік. Ужо пачало сьвітаць. Давялі яго да палкоўніка, выпілі. Гарэлкі болей не было — скончылася, і Езавітаў застаўся палкоўнікам. Генэралам ужо яго не маглі менаваць: не хапіла гарэлкі. I сонца ўзыйшло, разьвіднела.
Прафэсар Эрвін Кашмідар
(выкадроўка)
Вось такога тыпу анэкдоты пра южнага з гэтых палітычных дзеячоў (асабліва Тамаша Грыба, Мамоныу (быў такі), Палуту Бадунову) любіў расказваць Ян Пазьняк.
У гэтым часе, калі я быў студэшам (з 1935-га па 1939-ы год), ужо балыцыня ці ўсе палітычныя арганізацыі беларускія былі амаль што зьліквідаваныя. Ужо не было „ Грамады ”, ані тых іншых арганізацыяў левага кірунку, з выняткам толькі (у падпольлі была) КПЗБ. I тая ў нейкім часе была зачынена па распараджэньні Сталіна. Адзінай арганізацыяй у гэтым часе ў заходняй
Вільня. 2000 г. Катэдральны пляц
(Фота 3. Пазьняка)
Вільня. 2000 г. Вострая Брама
(Фота 3. Пазьняка)
Ян Пазьняк. 1938 л (фотаграфіка). Замардаваны рускімі бальшавікамі ў 1939 г. Верагодна-у Курапатах.
Беларусі (сапраўды дзеючай, на паверхні) — гэта была Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя з сваімі рознымі падарганізацыямі, як напрыклад, Беларускі Інстыіут гаспадаркі і купьтуры. Там было таксама беларускае выдавецтва. Словам, Ян Пазьняк у тым часе быў старшынём Хадэцыі. Таму што недзе (думаю, можа ў 1926-м ці ў каторым годзе) была забарона біскупа Ялбжыкоўскага, што ксяндзы каталіцкія ня могуць належыць да палітычных партыяў. Ці гэта адносілася да польскіх палітычных партыяў я ня ведаю. Але на аснове гэтага распараджэньня, беларускія ксяндзы мусілі выступіць зь Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі.
Так што ў гэтым часе Ян Пазьняк быў старшынём цэлай гэтай групы арганізацыяў, зьвязаных зь Беларускай Хрысьціянскай Дэмакрагыяй — Хадэцыяй, у скарочаньні.
Да Хадэцыі, апрача Інстытуту, належыў і друкаваны орган Хадэцыі „Крыніца" ці „Беларуская крыніца”, таксама часопіс моладзі „Шлях мтадзі". У заходняй Беларусі палякі не далі дазволу сарганізаваць арганізацыю моладзі. I таму арганізацыяў моладзі не было. Затое вось гэты „Шлях моладзі” поўніў такую функцыю нібы цэнтралі моладзі, бяз розьніцы палітычных перакананьняў. Там зьмяшчалі свае аргыкулы, вершы, прозу, паэты розных кірункаў.