Гутаркі з Антонам Шукелойцем  Зянон Пазьняк

Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Зянон Пазьняк

Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
51.87 МБ
Другой такой арганізацыяй была каапэратыўная Самапомач, выходзіў часапіс. I потым яшчэ ў гэтым часе да Хадэцыі належыла і „Калосьсе" — літараіурна-мастацкі часапіс. Усе гэтыя часапісы, якія былі ў падпарадкаваньні Хадэцыі, вызначаліся тым, што выходзілі стала, без перабояў (і „Крыніца ’, і „Шлях моладзі", і „Калосьсе”).
У гэтым часе ціск быў даволі моцны, вельмі частыя былі канфіскагы „Крыніцы”, а пасьля канфіскацыяў заўсёды быў суд. Гэтьк судоў набралася на Яна Пазьняка так шмаг. што ў канцы, здаецца, яго ці ні пасадзілі, ня памятаю.
3.	Пазьняк:—На ім вісела 35 судовых справаў.
А. Шукепойць: — I на ягонае мейсца прышоў малады, толькі што закончыўшы ўнівэрсітэт Ada.it Дасюкевіч, інжэнер аграноміі. Дарэчы, сваяк ксяндза Станкевіча. За часоў нямецкай
акупацыі быў расстраляны немцамі недзе ў Вялейіпчыне, там, дзе ён поўніў функцыю, здаецца, старшыні раёну.
Другой асобай, што ў Віпьні была з групы Хадэцыі — гэта таксама інжэнер-аграном Адольф Клімовіч, які займаўся гаспадарчымі справамі, каапэратывамі, выдаваў гаспадарчы часопіс.
Трэцяй асобай — магістар права Янка Шутовіч, які быў рэдактарам „Калосься
Апрача гэтага ў Вільні Хадэцыя мела шмат маладых людзей сярод студэнтаў Беларускага Студэнцкага Саюзу. Быў у нейкім часе старшынём Беларускага Сіудэнцкага Саюзу Ada.it Дасюкевіч.
За маіх часоў адзін раз Хадэцыя (па-мойму, у 1937-м годзе) рабіла вялікі Зьезд. Аднак паліцыя даведалася, і гэты Зьезд разагналі. Ён меў ддбыцца ў вялікай залі на Завальнай, 1. Але потым сабраліся пасьля разгону дэлегаты з правінцыі і адбылі свой зьезд. На гэтым зьезьдзе адбылася зьмена назову: Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя зьмяніла назоў на Беларускае Народнае Аб’еднаньне. I ў гэтым часе ад БХД адкалолася правая частка з ксяндзом Гадлеўскім і Шкялёнкам і сарганізавалі новы часапіс „ Беларускі Фронг
3 Пазьняк: — I паріыю „Беларускі Народны Фронт”.
А. Шукепойць: — Трэба сказаць яшчэ, што недзе ў 38-м годзе ўсе гэтыя арганізацыі былі зачыненыя.
Цяпер яшчэ аб жыцьці Яна Пазьняка. Вось у гэтым доме, у якім ён быў гаспадаром і ў якім знаходзіліся гэтыя арганізацыі, ён меў і сваю квагэру. Кватэра была вельмі сьціплая. Гэта адзін паюй — ягоная рэдакцыя, даволі вузкі, у канцы дома. Другі паюй болыпы—гэта спальня. I йшчэ быў трэці пакой.
Апрача гэтага была вялікая кухня, зь якой карысталіся і Пазьнякі, і мы, усе студэнты, што жылі ў вялікай залі (дзе стаялі па баках гэтыя дзераўляныя, прыгожа зробленыя тапчаны). У залі (я ўжо казаў) нешта жыло каля дзесяці сіудэнтаў і двух студэнтаў такіх старэйшых і ўжо заслужаных для Хадэцыі, жыло ў памешканьні
Пазьняка. Гэта быў абсальвэнт медыцыны, пазьней докгар Язэп Малецкі і другі Станіслаў Нарушэвіч. Малецкі і Нарушэвіч апынупіся на эміграцыі, выехалі ў Аўстралію. Доктар Малецкі ўжо там памёр, а Нарушэвіч, здаецца, яшчэ жыве.
Пазьнякі мелі трое дзяцей. Гэта старшы сын Стась, Станіслаў, тады меў гадоў 14 ці 15, хадзіў у беларускую гімназію. Малодшай ад яго на нёкалькі гадоў была дачка Галіна, і трэці
друкарня, быў яіпчэ адзін паюй, што адпаведнік таго першага памешканьня, кухні, дзе жыло яшчэ чагырох, здаецца, студэнтаў. Між іншымі там быў студэіп права Вацпаў Пануцэвіч, ведамы дзеяч на эміграцыі.
Пазьнякі жылі вельмі сьціпла. Ян Пазьняк працаваў цэлы дзень, бо ж усю гэтую карэспандэнцыю трэба было чытаць, рэдагаваць, рабіць карэкіуру.
Янка Пазьняк, ягоная жонка Марыя і малодшая дачка Галіна ў рэдакцыі „Беларускай Крыніцы Вільня, сярэдзіна 1930-хгг.
наймалодшы хлопчык Ясь, хадзіў у пачатковую школу. Нехта з гэтых дзяцей (ня памятаю, магчыма, Галіна), спалі ў кухні. Так што Пазьняковае памешканьне цалкам было акупаванае праз студэнтаў — усюды былі стуцэнты.
Пасьля Зьезду Хадэцыі і тых назіраньняў паліцыі нас, сіудэнтаў, з гэтай залі выкінулі. Мы мусілі разыйсьціся, шукаць прыватных памешканьняў па горадзе.
3. Пазьняк: — Паліцыя патрабавала?
А. Шукелойць: Так, паліцыя забараніла. Толькі ў другім памешканьні, дзе месьцілася
„Крыніца” выходзіла раз на тыдзень, рэгупярна, працы было пмат. Так што скончыўшы працу вечарам, ён часта, я ўжо казаў, выходзіў на вялікую залю, для адпачынку іграў на піяніне, бо Ян Пазьняк па сваей першай прафэсіі быў арганісты. Тады часта вёў з намі розныя гутаркі, дыскусіі. I так вечарам разыходзіліся ізноў.
Стась—гэта ваш бацька — нараніцы адным з першых уставаў і кіпяціў ваду, гэта значыць гарбату. Кожны з нас прыносіў нешта там, што ён меў пераважна нейкія сухары, што студэнгыпалешукі мелі цэлымі мяхамі (прывозілі заўсёды). Найлепшым такім сьнеданьнем гэта
быў смачны хлеб (з такой пжарні Турана) з маслам. Гэта самае вялікае было дасягненьне, калі яно было штодня. Прытым многія з нас мелі магчымасьць карыстацца з студэнцкай сталоўкі. А там на сталах стаяла дастаткова хлеба. Так што заўсёды йпічэ, зьеўшы абед, пару лустаў гэтага хлеба забіралі з сабой.
Вось такія цяжкія ўмовы былі. Бальшыня студэнтаў працавала фізічна, асабліва першыя гады, Пасьля альбо атрымоўвалі стыпэндыі, альбо ўладжваліся пры ўнівэрсітэце недзе асістэнтамі.
3	гэтай групы, дзе я жыў тады, быў яшчэ докгар Смаршчок, які на трэцім годзе быў пакліканы асістэнтам пры катэдры фізіалёгіі, а таксама другі студэнт медыцыны Махонька, які таксама працаваў пры ўнівэрсітэце. Я перайшоў на працу ў музэй пасьля другога году. I вось так людзі разыходзіліся.
Абое Пазьнякі былі людзьмі музыкальнымі. Я ўжо гаварыў што сам Ян Пазьняк па першай сваей прафэсіі быў арганістым. Ён меў закончаную тады ў Вільні музычную адукацыю. Была адзіная такая добрая прафэсійная шюла арганістых імя Монтвіла. (Вядомы філянтроп і мецэнаг — 3/7.).Так, ведамы віленскі грамадзкі дзеяч. Так што ён гэтую школу заснаваў. Яна выпускала пасьля 4-х гадоў (па-мойму) арганістых, якія валодалі добра і арганамі, і паірафілі арганізаваць хор.
Пры Беларускім Інстытуце
Гаспадаркі і Культуры быў хор, які належыў да Хадэцыі. У нядзелю заўсёды, пасьля службы Божай у касьцёле сьвятога Мікалая, зьбіралася вялікая грамада беларусаў, шго жылі ў Вільні, і тут заўсёды была падрыхтаваная нейкая праграма. Чыталі невялікі рэфэрат, былі дэклямацыі, і потым сьпяваў хор. Пры Беларускім Інстытуце Гаспадаркі і Культуры быў таксама нейкі час драматычны гурток. Гзта раней, я яго
ўжо не застаў. На правінцыі яны (хадэкі) мелі некалькі прывагных беларускіх школаў.
Жонка Пазьняка Марыся (Марыя) належыла да студэнцкага хору, якім кіраваў Шырма. Да апошняга часу (да 1939-га году), на колькі я памятаю, яна была сталай сьпявачкай у хоры.
3.	Пазьняк: — У хоры сыіявала яшчэ малодшая сястра Яна Пазьняка Вікторыя.
Кастусь Езавітаў
(Фота 1920-х гг.)
А. Шукелойць: — Апрача гэтага, Ян Пазьняк у нядзелю заўсёды ў касьцёле ііраў на арганах і таксама кіраваў музычнай часткай у час каталіцкай Божай службы, якую правіў пераважна ксёндз Адам Станкевіч у касьцёле сьвятога Мікалая. Гэта адзіны касьцёл (здаецца, найстарэйшы касьцёл у Вільні), які належыў да летувісаў і ў якім беларусы таксама мелі права на Божую службу ў нядзелю.
3.	Пазьняк: — У беларускай мове была елужба?
А. Шукепойць: — Служба была ў лацінскай мове, але ўсе так званыя дадатковыя набажэнствы былі ў беларускай мове.
Алрача гэтага ксёндз Станкевіч заўсёды вясной арганізоўваў беларускую пілігрымку ў Кальварыю. На гэтую пілігрымку прыходзілі людзі (беларусы-каталікі) таксама з правінцыі, адусюль. Тады адбывалася заўсёды вялікая
дзеячамі Хадэцыі быў у вельмі добрых дачыненьнях. Па-першае, ён амаль кожны вечар прыходзіў на зборкі Беларускага Сіудэнцкага Саюзу на Завальнай, 1. 1 вечарамі студэнты заўсёды туды прыходзілі. Па-другое, Танк належыў да часапісу „Калосьсе”. Там заўсёды друкавалі вершы Танка.
Я цяпер знаходжу фатаграфіі Танка з рознымі дзеячамі (вось, напрыклад, з Станіславам Станкевічам) і прашу, каб перафатаграфавалі ня
Прафэсар Казімір Мушынскі (справа) у час зтнаграфічнай экспэдыцыі са студэнтамі па Беларусі.
каталіцкая беларуская дэманстрацыя ў горадзе Вільні. Бывала нскалькі сьвятароў: ксёндз Адам Станкевіч, ксёндз Гадлеўскі, ксёндз Шутовіч часта прыязджаў ксёндз Татарыновіч, з правінцыі звычайна ксяндзы былі. Апрача таго йшчэ таксама быў ксёндз Глякоўскі, які стала жыў у Вільні і правіў службу пры касьцеле сьвятога Яна (гэта той унівэрсітэцкі касьцёл).
3.	Пазьняк: — А ці памятаеце ў гэтым асяроддзі Максіма Танкаі Ці зьяўляўся ён там?
А. Шукелойць: — Максім Танк быў (дзіўна, што зусім інакш пішуць пра Танка). Танк з
толькі фота, але і адварот. Там заўсёды вельмі такія патрыятычныя прысьвячэньні Танкавыя.
Таму ня дзіва, што карыстаючы з тых пераменаў на Беларусі, якія Танка засталі ўжо зусім хворым, ён папрасіў, каб пахавалі яго пад Бел-Чырвона-Бегіьш Сьцягам.
Аднойчы. дарэчы ўспомніць пры гэтай нагодзе, што ўдзень неяк я быў вольны і сядзеў у зале Беларускага Студэнцкага Саюзу, аж прышоў Танк. Мы зь ім даўжэйшы час гаварылі, а потым я сказаў што вось мой далёкі сваяк Мар’ян Пецюкевіч працуе загадчыкам аддзелу саветыкі ў
бібліятэцы Ўрублеўскіх і што я гатовы яго зь ім пазнаёміць, каб ён меў магчымасьць карыстацца з той мастацкай літаратуры, якая выходзіць у БССР. Я яго завёў у бібліятэку і пазнаёміў з Пецюкевічам.
Яшчэ я хачу зьвярнуць увагу (таксама ўсё гла прамоўчваецца) на паірыятычны настрой Максіма
Танка. Танк бываў таксама ў ксяндза Ггрмановіча. Айцец Германовіч у гэтым часе быў настаяцелем Дому марыянаў, што знаходзіўся над Вялыіёй.
3 Пазьняк: — Цяперака вуліца Жыгімонта, 12.
А. Шукелойцы —Тады, магчыма, называлася Зыгмунтоўская. Там якраз два ці тры дамкі такія, у вельмі прыгожым мейсцы, былі купленыя за дар княгіні Магдалены Радзівіл. 1 там была такая залька вялікая, дзе жылі стуцэнты-марыяне. Дарэчы, сярод гэтых студэнтаў быў пазьнейшы ведамы дзеяч на эміграцыі біскуп Чэслаў Сіповіч.
Я быў там на адным літараіурным вечары, дзе Танк чытаў свае вершы, a айцец Германовіч быў кіраўніком таго вечару. Так што пра дачыненьні Танка і пра ягоныя сустрэчы зь беларускімі дзеячамі, ня толькі камуністычнымі, стараюцца прамоўчваць.
А наогул Танк меў магутны талент. Вялікія пэрспэктывы. I вось як сталася. Гістарычна яму не пашанцавала. Бальшавізм падрэзаў яму крылы. Ен не разьвіўся, як