Гутаркі з Антонам Шукелойцем  Зянон Пазьняк

Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Зянон Пазьняк

Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
51.87 МБ
А. Шукелойць: — Падтрымалі шмат хто. Гэта Літоўскі Сіуцэнцкі Саюз, Украінскі Студэнцкі Саюз. 3 польскіх арганізацыяў — Саюз незалежнай сацыялістычнай моладзі, некагорыя йшчэ дэмакратычныя арганізацыі таксама. Але гэта была мяншыня, усё ж. Мяншыня была супраць. Габрэі мелі вельмі абмежаваныя магчымасьці на ўнівэрсітэце, і асабліва вельмі дрэнна, што шавіністы проста фізічна іх зьбівалі.
3.	Пазьняк: — I хто гэтым займаўся?
А. Шукелойць: — Гэта польскія нацыяналістычныя арганізацыі. Такая тады была польская моладзь, розныя арганізацыі шавіністычнага харакгару.
3.	Пазьняк: — Як да гэтага адносіўся рэкгар і кіраўніцтва ўнівэрсітэту?
А. Шукелойць: — Розныя рэкгары па-рознаму адносіліся, Вельмі нэгатыўна ставіўся да гэтага Станевіч, рэктар Якавіцкі (Якавіцкі — гэта прозьвішча беларускае, тыповае). Гэта быў прафэсар медыцыны. Ён зрокся ўнівэрсытэту і рэкгарства.
Цэлы шэраг прафэсараў былі супраць. Напрыклад, многія прафэсары ў выніку гэтага беспарадку перанесьлі свае лекцыі з аўдыторыяў унівэрсітэту ў свае сэмінары. Скажам, мой прафэсар, ведамы паляк з Кракаўскага ўнівэрсітэту прафэсар этнаграфіі і этналёгіі Казімір Мушынскі. Ён перанёс свае лекцыі ў сэмінар. Такі ведамы прафэсар Крыдль, прафэсар літаратуры — таксама перанёс.
3.	Пазьняк: — К там ужо не дзяліліся па лаўках?
А. Шукелоііць: — He, там прафэсар меў большае права, чым у аўдыторыі. Бо гэта ж сэмінар. Гэта ёсьць мейсца, дзе бібліятэка аддадзена прадмеіу, дзе ёсьць асістэнты, дзе студэнты працуюць, дзе больш вольна можна было захоўвацца. I гэта зачыненае мейсца. Там іншы студэнт ня мае права зайсьці, а толькі той, што зьвязаны прафэсіяй. Былі выпадкі. Адзін габрэй, студэнт з нашага сэмінару, працаваў над магістарскай працай, Яўхім Хаес. Прыгожы мужчына, але з тыпова габрэйскім выілядам. To
яго раз шавіністы моцна пабілі на вупіцы, разьбілі акуляры. Нейкі час не прыходзіў на лекцыі. Прафэсар потым выслаў асісгэнтку даведацца, што зь ім. Ён зьявіўся з пабітым тварам. Так што прафэсура была супраць. Ня ўся, але частка дэмакрагычнае прафэсуры.
Вельмі нэгатыўна ставіўся таксама прафэсар Эрэнкройц. Але былі вядома і прыхільнікі, такія, як гэты прафэсар Вуйціцкі. Гэтае прозьвішча, я кажу, кампрамэтуе палякаў, цяпер ніхго ня хоча яго ўспамінаць.
Пры Вуйціцкім унівэрсітэцкую аўтаномію паступова (з зьменай ўраду ў кірунку фашызму) ліквідавалі. У канцы да таго дайшло, пгго сіудэнгам-беларусам у сьценах унівэрсітэту не дазвалялі сьпяваць па-беларуску.
3.	Пазьняк: — Гэта шакуе. Цяперашняя Полыпча мае зусім іншы дэмакратычны выгляд.
А. Шукелойць: — Так, вядома. На ўнівэрсітэце былі яшчэ дзьве беларускія арганізацыі. Гэта памянёная ўжо карпарацыя „Скарынія", на чале яюй стаяўКастусь Глінскі (яна адлучылася ад унівэрсітэту), і другая арганізацыя краязнаўча-навуковага харакгару — Таварыства прыяцеляў „Беларусаведы ” (так яно па-беларуску называлася). На ўнівэрсітэце былі арганізацыі розных тыпаў. Былі „зьвёнжі" (саюзы) ідэалягічнага пераважна характару: Саюз сацыялістычнай моладзі, Дэмакратычнай моладзі, Беларускі Студэнцкі Саюз. I былі „ колы ” (юлы — гэта ёсьць кружкі прафэсійнай моладзі: кола паляністаў юла гісторыкаў, юла медыкаў). I нашая гэта арганізацыя Таварыства прыяцеляў „Беларусаведы" падходзіла ва ўнівэрсітэцкай сістэме пад групу гэтых колаў. Старшынём „кола” Таварыства прыяцеіяў „Беларусаведы" быў доктар Станіслаў Станкевіч, пасьля быў Вітаўт Тумаш, пасьля Тумаша зьмяніў я. Я быў два гады (1937 і 1938-ы). А пасьля мяне зьмяніла (калі я ўжо быў на чацьвертым годзе) сіудэнтка геаграфіі (прозьвішча не прыпомню).
Пры Б&шрускім Студэнцкім Саюзе таксама япічэ лічыўся хор Шырмы. Ён, фактычна, мусіў бы быць як самастойная арганізацыя. Але з увагі на тое, што ішоў прасьлед беларусаў польскай паліцыяй, дык яму выгадней было пры
ўнівэрсітэце (з увагі на тое, што ўнівэрсітэт яшчэ ўсё ж захоўваў некаторыя традыцыі унівэрсітэцкіх рэспублікаў). I таму хор Шырмы быў пры ўнівэрсітэце. Называўся ён Хор Беларускага Студэнцкага Саюзу пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. Балыпыня ў хоры былі ўсё ж студэнты, хаця некаторых Шырма прыцягваў (ведамых добрымі галасамі) і зь беларускай гімназіі, нават і зь нейкіх школаў.
Мне вельмі прыемна было (як сябру гэтага хору) прачытаць у адным з артыкудаў (па-мойму, ведамага дасьледніка віленскіх беларускіх арганізацыяў Арсена Ліса), што наш хор Шырмы лічыўся найлепшым хорам. Я, прачытаўшы гэты артыкул, пачаў сабе раздумываць, як гэта сапраўды было. I сапраўды, палякі добрага хору ня мелі, адзіны добры хор такі польскі быў вялікі — гэта хор касьцёлу айцоў Бернардынаў але ён меў вельмі спэцыфічны харакгар касьцельнага хору.
3.	Пазьняк: — Некалі ў канцы 1960-х гадоў я здымаў фотаальбом „Браслаўшчына”, зайшоў у браслаўскі шпіталь (каб сфатаграфаваць апэрацыю) і спаткаў там лекара-хірурга Фэрдынанда Ляўшу, які закончыў Віленскі ўнівэрсітэт і быў сябрам Беларускага Студэнцкага Саюзу (дарэчы, бываў у доме Пазьняюў). Гэты Ляўша казаў мне, што хор Рыгора Шырмы быў тады найлепшым у заходняй Беларусі.
А. Шукелойць: — Ад нас мог быць лепшым хорам — гэта хіба што габрэйскі хор. Яны мелі кансэрваторыю і сваіх здольных музыкаў і сьпевакоў. Наш хор цешыуся вельмі добрай рэпутацыяй у Вільні, выступаў пры розных нагодах, скажам, у Бернардынскім садзе, выступаў у такой вялікай залі на Коньскай вуліцы (заля Віленскай кансэрваторыі). Ён вызначаўся йпічэ тым, што меў багаты рэпэртуар, сьпяваў ня толькі беларускія песьні, але, згодна вымогі, царкоўна-славянскія творы. Вось, скажам, рабілі спэцыяльныя канцэргы калядак. Апрача гэтага ён часта выступаў таксама ў віленскім радыё.
Прыемна было, што беларускае музычнае мастацтва чуе цэлая Полыпча, бо тады, калі выступаў хор Беларускага Студэнцкага Саюзу ў віленскім радыё, то гэта перадача йшла на цэлую
Польшчу, ці трансьлявалася іншымі радыёстанцыямі.
ТБШ — гэта старая беларуская арганізацыя, закладзеная йшчэ ў 20-х гадах. Старшынямі яе былі людзі розных палітычных перакананьняў. Быў нейкі час Тарашкевіч, быў нейкі час ксёндз Адам Станкевіч, здаецца, Астроўскі. Словам, у рэзупьтаце росту Грамады, ТБШ (якое ўГрамадзе
мела сваімі старшынямі такіх выдатных людзей, як Тарашкевіч, ксёндз Станкевіч, ня можна страціць. Зьвярнуліся да Беларускага Студэнцкага Саюзу, і Саюз выслаў групу студэнтаў (гэта Шчорс, Войтэнка, Аўген Аніська). Гэтыя студэнты ўвайшлі ў галоўную ўправу (значыць прынялі ўдзел у выбарах) і аднавілі ТБШ, надалі яму зноў нацыянальны характар, бо яна ўжо мела
Група студзнтаў гуманістычнага факультзту Віленскага ўнівзрсітзту (1936—1938 гг.), што належылі da „Беларускага Студінцкага Саюзу”. Зыіева ааправа 1-ы pad: Валянціна Пашкевіч (Жукоўская), Марыя Мілюць, прафзсар Эрвііі Кайічідар, Эма Залкінд (гісторык, габрзйка), доктар Янка Станкеаіч (лектар беларускай мовы). 2-гі pad: Антон Шукелойць, Марыя Войтанка, Янка Хвораст (філёляг), Анзля Каткееіч (гісторык), Станіслаў Станкевіч, Мар’ян Пяцюкевіч (зтнограф).
прадстаўляла культурную частку Грамады, школьніцтва, перадусім) разраслося несамавіта, і тады, калі ліквідавалі Грамаду, ліквідавалі адначасна і ТБШ. Тады ТБШ зайшло зусім у тупік, асабліва ў 30-я гады. Ня ведаю, бо гэта йшчэ перада мной было (як я паступіў на ўнівэрсітэт), але нехта зь дзеячоў ТБШ, магчыма, нават і Шырма, зьвярнуўся да Беларускага Студэнцкага Саюзу, каб яны ім дапамаілі. Таму ў некага там думка паўстала, што такую заслужаную арганізацыю, якая ў розныя часы
такі харакгар пра-бальшавіцкай арганізацыі. Абнавілі арганізацыю і выбралі на старшыню вельмі такога саліднага адваката Стэцкееіча (стары дзеяч, яшчэ з „ нашаніўскіх ” часоў, які карыстаўся павагай усіх беларусаў). Заслупнікам старшыні быў Тумаш.
Часта Вітаўіу Тумашу закідалі, што ён нібыта быў з бальшавікамі, што ён быў радыкальна левы чалавек. Гэта няпраўда. Ён ніколі ня быў радыкалам. Сакратаром ТБШ, дарэчы, стаў Шырма.
Перамены засьведчылі, што ТБШ нібы працягвае старыя традыцыі беларускай культурніцкай арганізацыі, а з другога боку, што нібы не адарвалася ад Грамады', што яно, у параўнаньні зь Беларускім Інстытутам Гаспадаркі і Культуры (створанага хадэкамі), на чале якога стаяў ксёндз Гадпеўскі, ёсьць арганізацыяй таюй лявейшай.
Яны пачалі працу сваю вельмі актыўна. Выдалі адмысловы ліст у змаганьні за беларускую школу, які падпісала ТБШ і Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры. Гэты ліст разышоўся шырока па ўсёй заходняй Беларусі. Зь ім йшлі ў староствы з змаганьнем за беларускае шюльніцтва. Гэта апошняя моцная акцыя была дзьвёх заслужаных беларускіх культурніцкіх арганізацыяў. У выніку гэтага ўсяго іх потым палякі абедзьве разам і зачынілі (па-мойму, у 1937 годзе).
Пасьля гэтага на беларускім грунце з культурных навуковых арганізацыяў заставалася Беларускае Навуковае Таварыства. якім кіраваў Антон Луцкевіч, і якое таксама на гвалт палякі хацелі зачыніць. Знакаміты Беларускі Музэй (які належыў да Беларускага Навуковага Таварыства) імкнуліся уліць у створаны новы Гістарычны музэй у Вільні.
Але ўжо настала вайна, і гэты праекг у палякаў не прайшоў. Йшчэ засталіся не зачыненыя (дзякуючы аўтаноміям унівэрсітэтаў) Беларускі Студэнцкі Саюз і Таварыства прыяцеляў „Бларусаведы”. Пра арганізацыю Таварыства прыяцеляў „Беларусаведы” мала пішуць. A шкада. Яна выдала друкам два цікавыя апытальнікі, адзін Мар’яна Пецюкевіча „Этнаграфічны апытальнік”, а другі докгара Янкі Станкевіча „Моўны апытальнік”. Прытым ейныя архівы былі на ўнівэрсітэце, тэчка нашага „Коло пшыяцюл белорусознавства’’ знаходзілася ў прафэсара Кашмідара ў ягонай выкладовай залі. I там яна засталася. Цікава, дзе гэты архіў падзеўся? Гэта трэба было б спраўдзіць, таму што там ёсьць адказы, асабліва вельмі прыгожы моўны адказ на апытальнік Янкі Станкевіча, докгара Вітаўта Тумаша (тады студэнта медыцыны) зь вёскі Сыіягліцы ў
Вялейскім раёне. Там усе асаблівасьці іхнай мовы. Ёсьць і другія адказы на апытальнікі. Архіў гэны добра б было знайсьці.
Таварыства прыяцеляў „Беларусаведы" вяло беларусаведную акцыю сярод студэнтаў. Паюлькі абедзьве беларускія гімназіі былі ўжо зачьшеныя, то на ўнівэрсітэт беларусы-студэнты прыходзілі з польскіх гімназіяў. 3 польскіх гімназіяў яны прыходзілі з польскай мовай, гісторыяй і г.д., і толькі з сьведамасьцяй беларускай. I вось каб надаць ім беларускае „Я” — трэба было весьці курс „Беларусаведы”, у якім за майго старшынства літараіуру вёў Антон Луцкевіч, мову Янка Станкевіч, гісторыю Беларусі Шкялёнак (гэта малады адвакат ў Вільні, але ён адначасна й добры гісторык; ва ўнівэрсітэце спэцыяльна вывучаў часы Вялікага Княства Літоўскага), курс пра беларускае мастацтва, архітэктуру вёў Лявон Дубейкоўскі. Гэтыя студэнты з польскіх гімназіяў прыходзілі часта зь беларускай мовай сваёй мясцовасьці, дыялектамі, і тут яны здабывалі тады беларускую літаратурную мову, даведваліся, ці правіпьна асьвятлялі гісторыю Беларусі, усьведамлялі значэньне беларускага мастацтва і г.д.