Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
3 Пазьняк: — Ці ведалі вы ксяндза Адама Станкевіча?
А. Шукелойць: — А як жа, ведаў. Вось жа ў Вільні жыла мая цётка. Гэта родная сястра маёй маці. У яе двое дзяцей (дачка на ўнівэрсітэце была на гісторыі і сын быў на тэалёгіі, вучыўся за ксяндза). Кожнага году ў час гімназійных вакацыяў я прыязджаў у Вільню адведаць гэту маю цётку. Замужам яна была нібы за літоўцам, Сергіевіч прозьвішча. Быццам бы шляхоцкага такога паходжаньня. Гэты дзядзька мяне вельмі любіў і заўсёды ён абводзіў па Вільні, паказваў Вільню. У першую чаргу йшлі мы ў касьцёл сьвятога Мікалая, гэта на службу Божую, дзе служыў ксёвдз Адам Станкевіч. Там я і ўбачыў першы раз ксяндза Станкевіча, а пасьля службы пайшоў з гэтым сваім дзядзькам зь ім пазнаёміцца, дзе ён мяне прадставіў тады йшчэ вучня гімназіі.
Калі я быў стуцэнтам, жыў на Завальнай.І, часта меў нагоду бачыць ксяндза Станкевіча, які
прыходзіў у рэдакцыю да Яна Пазьняка абмяркаваць розныя публікацыі ды прыносіў свае артыкупы. Ён вельмі свабодна валодаў пяром, і аргыкулы ягоныя былі заўсёды цікавыя. Апрача гэтага южную нядзелю мы ішлі на службу Божую ў касьцёл сьвятога Мікалая, дзе Ян Пазьняк заўсёды іграў на арганах дая службы Божай і разам са студэнтамі сьпяваў духоўныя беларускія песьні. Так што з ксяндзом Станкевічам спатыкаліся вельмі часта.
3. Пазьняк: — Ці не прыходзілася зь ім размаўляць, на якую тэму, якое ўражаньне ён рабіў?
А. Шукелойць: — Мне прыходзілася часта бываць у ягоным працоўным кабінэце, там жа, пры касьцёле сьвятога Мікалая. Бо апрача гэтага ён яшчэ ўтрымоўваў вялікую кватэру на Зарэччы, і на Зарэччы там гаспадыняй была такая Шутовіч, Шутавічанка, сястра ксяндза Янкі Шутовіча. Яе звалі Марыся. Другая сястра — Вэрця, па-мойму, была замужам за Клімовічам. Я ня ўпэўнены. Так што я бываў у ксяндза Станкевіча, бачыў яго пры працы. Заўсёды ён у белым такім фартуху быў на сутану надзетым. Аграмадную бібліятэку меў багаіую.
На другой кватэры я таксама ў яго часта бываў. Там у яго таксама пару студэнтаў жыло, з тых дзеячоў хадэцкіх. Былі там, між іншым, Дасюкевіч (старшыня Беларускага Студэнцкага Саюзу) і Ермалковіч (другі блізкі чалавек, студэнт хадэцкага кірунку). Там заўсёды, як прыязджаў у Вільню, затрымоўваўся Міхась Забзйда-Суміцкі (у Станкевіча на Зарэччы). I я меў шчасьце якраз першы раз, калі прыехаў Забэйда-Суміцкі, забраць яго і з Зарэчча завезьці на пробу ў залю Апольлё (так званая, у Вільні найпрыгажэйшая заля Апольлё была ў літоўскай гімназіі). Там, хіба ў 1936-м годзе, арганізаваны быў вельмі ж на высокім узроўні канцэрт. Сярод гасьцей на гэтым канцэрце былі паслы Сэйму, украінцы, іншыя госьці. Так што я адвёз Забэйду-Суміцкага, завёў яго ў залю і там у гэтую суботу перад канцэртам ён рабіў першую пробу, першы раз я чуў ягоны голас.
Мы ўжо так былі прывыкшы да ксяндза Станкевіча, бачылі яго кожную нядзелю, чупі
ягоныя пропаведзі. Прамовы ягоныя былі моцныя.
Курыя ксяндза Станкевіча выкінула зь Вільні (па-мойму, у 38-м годзе, а можа ў 37-м). Выкінулі яго зь Вільні пад такім меркаваньнем, што Вільня, маўляў ёсьць бпізка мяжы і што яму як такога ўзроўню дзеячу ня можна тут жыць. I перавялі яго ў Слонім.
У Слоніме ён быў прэфэкгам у пальскай жаночай гімназіі. I вось, рыхтуючы магэрыял да сваёй працы па народным ткацгве, якую прапанаваў мне прафэсар Мушынскі, я езьдзіў па цэлай заходняй Беларусі (гэта значыць ВіленскаНаваградзкім ваяводзтвах), заяжджаў спачагку ў ваяводзтва, выбіраў дазвол, потым у староствах выбіраў дазвол і потым шукаў недзе нейкай вёскі ў ™іне і там ужо працаваў тады з гэтымі ткалямі на сваю тэму. I там тады я ў нядзелю вырашыў пайсьці на службу Божую, дзе правіў яе ксёндз Сганкевіч. На гэтую службу прыходзілі тады (апрача вучнёўскай моладзі) пераважна інтэлігенцыя. Ксёвдз меў казаньне, зразумела, на польскай мове. Але на мяне яно зрабіла вельмі моцнае ўражаньне. Станкевіч быў выдаіны прамоўца.
Пасьля службы Божай я зайшоў спэцыяльна йшчэ яго адведаў. Там даволі доўга гутарылі пра сітуацыю ў Віпьні, пра зьмест маёй працы, пра паездку і інш. Гэта было апошняе маё спатканьне з ксяндзом Станкевічам.
* * *
Недзе, відаць ў 1933-м годзе, мы (група вучняў беларусаў Ашмянскай польскай гімназіі) вырашылі рабіць угодкі паўстаньня Случчыны (Слуцкі Збройны Чын). Паколькі я найлепш Вільню ведаў дык мяне выправілі туды, каб знайсьці адпаведных матэр’ялаў і фатаграфіяў. Ну й вось я прыйшоў у музэй з гэтым сваім дзядзькам. Ен пазнаёміў мяне з Антонам Луцкевічам. Там быў яшчэ Сяргей Бусеп такі, інжэнер, удзельнік Слуцкага паўстаньня (я вельмі задаволены, што мінулага году выцягнулі гэтае прозьвішча). Быў там Краўцоў Макар — вельмі моцная фігура, афіцэр, аўтар гімну „Мы выйдзем шчыльнымірадамі Там было йшчэ, памойму, нейкіх пара асобаў сядзелі у Луцкевіча.
Вільня. 2001 г. Базылянскія муры
Я кажу, што вось прыехаў, мы задумалі ўславіць угодкі Слуцкага паўстаньня, хацелі б мець партрэт кіраўніка Слуцкага паўстаньня, апрача гэтага — матэр’ялы. Я іляджу, Бусел і Краўцоў Макар пераіпянуліся так, усьміхнуліся між сабой. Луцкевіч мне кажа: „Слухай, у нас, у беларусаў троха інакш, як у палякаў. Гэта вы хацелі б мець паргрэт таюга Пілсудзкага, а ў нас такога няма. Героем Слуцкага паўстаньня ёсьць Слуцкі народ. Вось як. ”
беларусы і патрыёгы, то гэта ня тое, што яны арганізавалі гэтае паўстаньне. Бо паўстаньне Случчыны арганізаваў слуцкі народ. I таму фатаграфіі адпаведнай, як у палякаў Пілсудзкага, няма.
Вось і прыклаў лёду да галавы. Далей кажа: „Вось пазнаёмся, гэта ёсьць афіцэры Слуцкага паўстаньня. А гэты — Косьцевіч, ён быў афіцэрам, а інжэнер Бусел быў старшынёй такой арганізацыі моладзі, іпто называлася „Папараць-
Вілыія. 2001 г. Вулачка
(Фота 3. Пазьняка)
I тады пачынае мне тлумачыць, што Случчына, знайшоўшыся ў такім палажэньні (а яна была проціў бальшавікоў настроена) вырашыла падняць паўстаньне. Зрабіла Зьезд Случчыны, і Зьезд Случчыны выбраў старшыню Зьезду Случчыны, гэта Васіля Русака. Чалавек выбраны. Зьезд Случчыны пастанавіў весьці паўстаньне і выбраў Раду Случчыны: I на чале Рады Случчыны стаў Пракулевіч, выбралі Пракулевіча. Чалавек выбраны. Пракупевіч зноў, як выканаўца волі случчаюў, народу, пачаў наймаць афіцэраў, і таму слуцкія афіцэры ўсе, ня іледзячы, што яны
кветка”. Ён, вучань гімназіі, увайшоў як прадстаўнік гэтай моладзі ў Раду Случчыны, і таму ён адзін з гэтых кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня. ” I кажа далей Луцкевіч: „ Шчэ час за малы. Магчыма, што недзе некалі нехта выявіць некага, хто будзе, чый партрэт можна павешаць, ладзячы ўгодкі Слуцкага паўстаньня. А пакуль што палажэньне вось гэтакае. ” Такім было маё першае спатканьне з Луцкевічам.
Пра Васіля Русака самыя случчакі гаварылі, што быццам бы гэта чалавек вельмі мала пісьменны, але ён быў з харызмай, і таму яго
народ Случчыны выбраў на старшыню Зьезду Случчыны. А сам па сабе ён, здаецца, быў ці старшыня нейкай воласьці на Случчыне, ці старшыня, можа, нейкай сельскай грамады. Словам, чалавек зь невялікай асьветай. Але аказаўшыся на эміграцыі, ён такі з добрым сялянскім розумам быў, закончыў сярэднюю
КсёндзАдам Станкевіч
асьвету, а потым закончыў агранамічны факультэт (нейкай палітэхнікі) і быў інжэнер і аграном. Жаніўся з чэіпкай, яна мела бізнэс і, па-мойму, ці ня толькі краму. Яны ў краме гэтай жылі. Ён меў вельмі прыгожую бібліятэку. Грошай не шкадаваў купляў кніжкі, апраўляў іх. Тады, калі прыйшлі бальшавікі, яго адразу арыштавалі і ня ведама, ці расстралялі, ці саслалі. Словам, ён выявіўся як прыгожая постаць лідара Случчыны.
3. Пазьняк: — Бальшавікі, кажаце, арыш-
тавалі. Дык гэта маюцца на ўвазе тыя бальшавікі, якія ў 1944-м прышлі?
А. Шукепойць: — Так, у 44-м годзе. Пракулевіч жа (адвакат, па-мойму, юрыст з асьветы) таксама апынўся на эміграцыі (ці ня толькі ў Бэрліне). Потым з часткай дзеячоў БНР вярнуўся ў БССР, і там яго саслалі.
3 пункту іледжаньня Антона Адамовіча, ён дзяліў беларускіх герояў заўсёды на дзьве групы: гэта герой чыстай вады і трагічны герой. Трагічныя героі, гэта тыя, што паехалі назад, у БССР да бальшавікоў, будаваць Беларускі Дом, а там іх потым саслалі і расстралялі. Адным з такіх герояў быў Сымон РакМіхайлоўскі, які паехаў туды і якога саслалі на Далёкую Поўнач. Адзін украінец зь ім там разам жыў у лягеры. Той украінец потым дзіўным тропам прыехаў на Украіну, а потым аказаўся на эміграцыі (уцёк разам зь немцамі). Ён напісаў успамін, там ён вельмі цікава згадвае пра РакМіхайлоўскага, які казаў: „Нам так і трэба. Ня шкодзіць, правільна бальшавікі зрабілі. Так нам і трэба, на гэта мы й заслужылі. ”
3. Пазьняк: — Гэта была іронія?
А. Шукелойць:—Так, прызнаньне Рак-Міхайлоўскага.
3. Пазьняк: — Што зрабілі памылку і заслужылі таюй кары за свае ілюзіі.
А. Шукеіюйць: — Так. Другі, аб кім трэба сказаць — гэта Сяргей
Бусея. Я маю ў сваім архіве кароценькі лісг, калі яго саслалі на Далёкую Поўнач і ён там піша да сваіх сяброў (даслоўна): „Ня будзем плакаць і ня будзем каяцца за няўмела пастаўлены крок. ” Вось як прышлі бальшавікі ў 39-м годзе, то там цзлая група беларускіх дзеячоў у Вільні пайшла зь імі на супрацоўніцтва. Яны думалі, што гэта будзе так, як калісь у БССР, буцзе НЭП. Гэты НЭП яны паграпяць выкарыстаць і ў гэтым часе выхаваць беларускую інтэлігенцыю. А там ідзе вайна, чым
вайна скончыцца, — няведама, магчыма, бальшавікоў разаб’юць, а мы будзем мець інтэлігенцыю. Вось гэта крок быў пастаўлены няправільны.
Інжэнер Сяргей Бусел быў вельмі цікавым чалавекам, Ен таксама са Случчыны, скончыў у Празе аграномію. У Вільні ён (вельмі дзіўна)
працаваў на габрэйскіх фермах, выхоўваў маладых жыдоўскіх хлопцаў і дзяўчат, што паехалі будаваць Ізраіль. Дзеля таго, што гэтыя фермы і гэтую моладзь, якую ў Полыпчы габрэі рыхтавалі на выезд у Палестыну, тады на будову свайго дому вяла арганізацыя Паалей Сыён. Гэта палітычная арганізацыя, якая паўстала на Беларусі, яна была адпаведнікам нашай эсэраўшчыны (гэта значыць, народніцкага такога сацыялізму), I вось Бусел у іх працаваў, рыхгаваў дзяцей на выезд.
3. Пазьняк: — Цікава, як жа яны дазволілі негабрэю выхоўваць сваіх піянэраў?
А. Шукенойць: — Ен вучыў іх земляробчай спэцыяльнасьці.