Гутаркі з Антонам Шукелойцем  Зянон Пазьняк

Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Зянон Пазьняк

Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
51.87 МБ
Вось мы зь ім і прыехалі ў Ашмяны. Так што Сукержыс адразу, як прафэсійны настаўнік, пайшоў працаваць у гімназію, сказаў што ён настаўнік, пераязджае сюды, прыміце яго на рабогу. Ну і дырэкгар (йшчэ польская тады гімназія) яго прыняў.
А з Хаесам мы пачалі арганізоўваць першую беларускую вячэрнюю сярэднюю школу дзеля таго, што ў горадзе тады і ў раёне патрэбныя былі людзі, якія ведалі беларускую мову і канцылярскую працу.
Гэтых дзяўчатаў й хлопцаў, што прышлі працаваць у гарадзкую ўправу, у раённую ўправу (некаторыя зь іх мелі польскія сямігодкі скончыўшы, некаторыя крыху нейкіх іншых шюлаў ці некалькі клясаў гімназіі) — усіх гэта мы сабралі і арганізавалі вячэрнюю Першую бепарускую сярэднюю школу. (Гімназія, як я ўжо казаў была йшчэ польская.) Тады, недзе пасьля нейкага часу, у гімназію пайшоў і я. Паколькі тут усталявалася Беларуская дзяржава, то пагрэбная была ў шюле беларуская мова.
Тады, калі я прышоў у гімназію, дырэкгара гімназіі ўжо не было. Яго бальшавікі арыштавалі, відаць, у тым самым часе прыблізна, як і беларускіх дзеячоў. Было яшчэ чатырох настаўнікаў, што памяталі мяне з Ашмянскай гімназіі. Я пераехаў зь Вільні тады адразу разам з тымі габрэямі, згодна з пастановай, што „разьязджацца і працаваць на арганізаваньне”.
Я прышоў у гэтую гімназію як настаўнік на першы настаўніцкі курс. Калі вырашылі пераводзіць школы на беларускую мову, то паклікалі першую групу настаўнікаў з польскіх шюлаў. Многія зь іх ведалі беларускую мову, бо йшчэ ў сэмінарыі нейкі час выкладалася беларуская мова. 3 гэтай групы было чалавек 50 першых настаўнікаў. Я ў тым самым клясе, у якім некалі здаваў іспыт, правёў першую лекцыю
Савецкі прафсаюзны білет А. Шукелойця.
беларускай мовы. I потым цэлы час на працягу месяца.
Прышлі каляды, калядныя канікулы, і мы паклікалі зноў другую групу настаўнікаў. I так паступова школы пачалі пераходзіць на беларускую мову.
У гэтым часе адбываліся ў горадзе таксама розныя адміністрацыйныя выбары. У выніку першых выбараў я быў выбраны у Гарадзкі Савет. Мне даручыпі аддзел асьветы і кудыуры.
Насіупны курс настаўнікаў падрьктавалі, і пачалася арганізацыя школьніцтва. Тады пасьля калядаў я пайшоў настаўнікам беларускай мовы ў
гімназію. (Ужо гімназія стала беларускай сярэдняй школай.) Усе прадметы, з вынягкам толькі магэматыкі, якую выкладаў цяпер парасейску той прафэсар, які намовіў майго бацьку, каб аддаць мяне ў гімназію. А так усе прадметы ўжо выкладалі на беларускай мове.
Ішла адбудова школьніцтва. Тады, пасьля Новага году, усюды, па ўсёй заходняй Беларусі, быў загад арганізаваць настаўніцкія 6-месячныя курсы. На гэтыя 6-месячныя курсы вымагалася мінімальная асьвета (польская сямігодка). Паступалі людзі з рознай асьветай: былі толькі з сямігодкай, былі тыя, што мелі пару курсаў унівэрсітэту (так прынамсі ў нас, у Ашмяншчыне было).
Хлопец ці дзяўчына, калі прышлі з закончанай польскай сямігодкай, то ад іх не вымагалася алгебры ведаць, геамэтрыі ці трыганамэтрыі, але арыентавацца ў межах арыфмэтыкі. Перадусім націск быў на мэтодыку, каб умелі выкладаць, вучыць. Гэта вельмі вялікая справа. Так некаму здаецца, што як ён мае вялікую асьвету, дык ён можа вучыць дзяцей, скажам, у пачатковай школе ці сярэдняй. He, тут трэба ведаць, як вучыць. Націск быў на пэдагогіку, там выкладчыкамі былі найлепшыя пэдагогі з нашага раёну.
Выпусьцілі тады гэты 6-месячны курс хлопцаў і дзяўчаг. Да вясны яны здалі іспыты. Некаторыя з тых, што слабейшыя былі, у школу пайсьці не маілі, то іх накіравалі ў бібліяіэкі, альбо ў так званыя хаты-чытальні. А ў аснаўным у нас ў Ашмяне, падрыхтавалі, можа, нейкіх больш сотні настаўнікаў новага выпуску гэтых 6-месячных курсаў.
Пачатак 40-га году. Новыя настаўнікі ўжо разышліся па школах. Прафэсійных польскіх настаўнікаў не звальнялі, яны заставаліся, Прайшлі курс беларускай мовы і заставаліся, Сярод іх было вельмі шмат прыхільных да беларускай справы. Як ведама, польскае настаўніцгва міжваеннай Польшчы было левае, і таму дая іх праца ў беларускай школе не рабіла вялікай розьніцы, А тыя, што былі афіцэры ці нацыяналісты, то яны паўцякалі.
3.	Пазьняк: — Які быў склад польскага настаўніцгва па нацыянальнасьці?
А. Шукелойць: — Па нацыянальнасьці шмат зь іх было палякаў і прысланых з Польшчы. Але былі і беларусы. Былі й такія палякі, што пратрывалі на Беларусі ад пачатку незалежнасьці Польшчы, гэта па 18, 19 гадоў. Так што дпя іх мова беларуская была ведамая: у вясковых школах яны ж працавалі з нашымі людзьмі.
Цікавыя былі выпадкі ў шюльніцгве. 3 аднаго боку паляк настаўнік з добрым веданьнем пэдагогікі, і з другога — малады гэты 6-месячны настаўнік. Гэты 6-месячны настаўнік у беларускай кнізе ставіў націскі над словамі. У малодшых кпясах пачатговай школы апэруецца невялікай колькасьцю слоў. Там, ведаючы пару сот слоў зусім добра можна весьці лекцыю. Так што школы былі ў добрым вьплядзе.
Гэта 1939-1940 навучальны год. У гэтым годзе зрабілі йшчэ адзін вялікі курс настаўнікаў. Тры групы былі. Адна група, што добра ведалі мову (выкладаў нейкі лекгар, зь Менску прыехаўшы). Другая група з сярэднім веданьнем мовы. Трэцяя група, што беларускай мовы ня ведалі і якую я вёў выкладаў беларускую мову па-польску (беларускую грамагыку).
Пасьля гэтага мяне паслалі ў Менск, у камуністычны інстытут журналістыкі КІЖ. Там вяліся курсы для савецкай мясцовай адміністрацыі, што ўжо ўключылася ў працу ў заходняй Беларусі. Ну й пасьля месяца, закончыўшы гэты курс, я вярнуўся ўжо пад восень, і тут мне запрапанавалі альбо старшынёй горада Ашмяны, альбо школьным інспэкгарам. Ну, зразумела, я пайшоў на школьнага інспэкгара.
Яны вельмі хацелі, тым больш, што там у райюме партыі быў такі прыяцель беларусаў даволі вялікі — Галушчанка. Ён беларус з Гомельшчыны, паляшук. Гэтак я пачаў інспэктарскую працу. Пачаў езьдзіць па шюлах, глядзець, як уключыліся гэтыя нашыя з 6месячных курсаў настаўнікі ў аднаўленьне беларускіх шюлаў.
У выніку ўсяго паўстала шмат новых беларускіх школаў там, дзе яны калісь былі, скажам, асабліва ў Смаргоншчыне, каля Крэва. У
Крэве пачаў дзеяць у школьніцтве Юльян Саковіч (вышаўшы з турмы), пасьля ведамы дзеяч у час нямецкай акупацыі ў Менску. У нас было, здаецца, 99 шюлаў 92 шюлы паводле сьпісу, на якія нам давалі грошы, згодна школьнага бюджэту. У гэтым ліку былі дзьве расейскія школы (адна ў Ашмяне, якую сарганізавалі яшчэ перад тым, як я прыехаў зь Вільні), дая адміністрацыі і дзяцей вайскоўцаў. Другую школу сарганізавалі, русафільскага характару людзі ў Гальшанах (гістарычны такі гарадок, мястэчка). I былі дзьве польскія сямігодкі. Адна з гэтых сямігодак улілася ў беларускую гімназію, і такім парадкам стварылася дзесяцігодка (згодна з сістэмай арганізацыі школьніцтва ў СССР). А другая стварылася для тых дзяцей палякаў якія засталіся ў выніку вайсковых пераменаў. Яшчэ адна польская школа была ў мясцовасьці, між Жупранамі і Смаргонямі, дзе быў лес і неўжытковая зямля, на якую пры Полыпчы перавезьлі высяленцаў-палякаў. Гэта тады граф Чапскі даў такую зямлю, бо на пачатку паўставала пытаньне парцэляцыі маёнткаў і вялікіх царюўных гаспадарак. (Асабліва праваслаўная царква захапіла вялікія землі.) У сувязі з парцэляцыяй гэты граф Чапскі аддаў дая ўраду польскага няўдобіцу, а тыя там перавезьлі з Польшчы беднату і пасадзілі яе на гэтую зямлю. Такая ў іх была палітыка.
Гэта бедната там сядзела. Яны нікуцы не ўцякалі, нікуды не пераязджалі, не належылі да польскіх арганізацыяў (гэтых „патрыятычных ”) і г.д. I таму балыпавіцкая ўлада вырашыла даць ім польскую школу (4-хгадовую, па-мойму).
У Ашмянах былі дзьве габрэйскія школы, адна на ідыш, а другая на іўрыце. У выніку савецкіх парадкаў школа з габрэйскай мовай мусіла зьліквідавацца. Зьліквідавалі і стварылі адну шюлу з мовай ідыш, Дырэктарам школы там быў такі Дэулеэз, а гэты мой калега Яўхім Хаес быў заступнікам.
Вось так вьплядала школьніцтва ў гэты час у заходняй Беларусі (першыя два гады). На другім годзе была тэндэнцыя сарганізаваць больш расейскіх шюлаў і я вось езьдзіў тады з адным
чыноўнікам былой Вілейскай вобласьці ў стараверскую вёску Гай, дзе стараверы катэгарычна адмовіліся ад расейскай школы, папрасілі, каб у іх захавалася беларуская школа.
3.	Пазьняк: — Нагадайце гісторьпо зь вёскай Гай.
А. Шукелойць: — Мяне выклікалі ў райкам партыі, гэты самы Галупнанка, сакрагар, і кажа, што вось тут прыязджае з вобласьці заступнік, здаецца, сакратара партыі, ці што, і хоча паехаць з вамі ў стараверскую вёску, дзе насельніцтва ёсьць расейскае. Мы зь ім паехалі ў гэтую вёску Гай, склікалі там сход. Гэты самы чыноўнік з вобласьці расказаў, што яны маюць магчымасьць, калі хочуць, арганізаваць тут расейскую шюлу. (Бо ў іх да гэтага часу беларуская шюла была). Яны тады выслухалі гэта, адзін зь іх спытаў: „А якая гэта дзяржава?”
Сакратар кажа, што гэта ёсьць Беларусь, БССР. „Ну, як Беларусь, — кажа старавер, — дык мы патрабуем беларускай школы. ” I на гэтым скончылася. Партыец з нічым і паехаў.
Выпадак быў такі, што вырашылі ў час канікупаў ўсе школы распусьціць і даць свабоду выбіраць, якую яны хочуць школу (бо ў райкам партыі хадзілі розныя людзі прарасейскага харакгару, магчыма, жонкі тых афіцэраў НКВД). У Ашмяне адчынілі да гэтага часу жыдоўскую, польскую, беларускую, расейскую шюлы. I таму, значыць, распусьціць іх. Школьнікі куды яны хочуць — няхай ідуць,
У выніку гэтага найбольш пацярпела жыдоўская школа, таму што многія бацькі рэлігійна настроеных і з’арыентаваных на будучыню габрэяў вырашылі паслаць дзяцей у расейскую школу. Габрэйская школа вельмі зьменшылася. А наша, беларуская, ўсяроўна моцная была, бо паралельныя былі клясы першыя, а сгарэйшыя клясы (гэта была гімназія), яны таксама засталіся. Гэты самы Хаес намовіў мяне, і мы пашлі ў райкам партыі на гутарку ў гэтай справе. Там нас прыняў другі сакратар райкаму, па-мойму, габрэй, чарнявы такі, гадоў 50 чалавек. Ну і — „ В чём дело? ”
Гэты Хаес пачынае расказваць, што вось вы загадалі распусьціць школы, у выніку ў нас
некаторыя школы, асабліва габрэйская, знаходзяцца ў стане ліквідацыі. А расейская школа пухне.
Ён нас выслухаў падумаў і кажа: „А вы што, проців руского языка, языка, на каком пісал Пушкін, пісал Ленін, гаваріт Сталін?” Мы і прыціхлі тады.