Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
Але гэты Хаес кажа: „Слухайце, я камуніст, я адседзеў за камунізм 6 гадоў. Мой сябра сацыяліст таксама. Мы марксізм добра ведаем. Скажыце, дзе ёсьць сказаяа ў Маркса, ці якога іншага клясіка сацыялізму, што калі ўлада пераходзе ў рукі рабочых, школьніціва павінна перайсьці на расейскую мову? ”
Тады так заціхла ўсё, ціха стала, а той і кажа: „ Слушайце, ребята, вы лучше ухадіте с тем, с чем вы прішлі I на гэтым скончылася. Так мы зь ім і пайшлі.
Інспэктар
1940-вы год. Вестка прыйшла з Гроўжышак. Паслалі іуды дырэкгарам такога, што прыехаў з БССР, закончыўшы недзе Аршанскі, ці што, двухгадовы настаўніцкі тэхнікум. Ен любіў гарэлку. Сяляне за яго ўзяліся, распаілі яго, ну і рабілі ўсялякія штукі. Напояць яго, пасадзяць на каня тварам да хваста і ганяюць па выгане. Гэтак выгпядаў дырэктар шюлы. Тады прышла зіма, не назапасілі дроў, сьнегу наваліла, і ў іпколу зайсьці ня можна, і там холад сабачы. Заняткі затрымалі, школа спыніла дзейнасьць.
Гэты самы Галушчанка выклікае мяне і кажа: „ Вось табе заданьне: пусьціць гэтую школу ў рух. Выкарыстоўвай усе магчымасьці, якія можаш. Хочаш, звальняй, каго хочаш сам, хочаш, набірай новых і гэтак далей.
Школа-сямігодка, не працуе ўжо месяц. Да яе ехаць, трэба ж рыхтавацца. He паедзеш жа так, абы як. I таму я спачатку засеў вывучаць у інспэкгараце дакуманты (польскія йшчэ), што гэта была за школа, што там за насгаўнікі і гэтак далей. Трэба навесьці „бальшавіцкі парадак”. (Яшчэ як нас выпускалі з ЮЖу, то такі Клімаў Фрол Іванавіч нам казаў: „Мы вам далі веды,
якія даюць вам магчымасьць навесьці бальшавіцю парадак на любом проізводстве ”.) Ну дык з такой сілай ведаў я мусіў ехаць у гэту школу і навесьці парадак. Але жарты малыя, дык я сеў рыхтавацца. Перагледзеў усіх настаўнікаў пагаварыў з некагорымі сваімі знаёмьмі, пайшоў да майго гэтага прыяцеля прафэсара Сікорскага і кажу. што вось такая справа, мяне пасылаюць у тую школу, я мушу зрабіць там парадак. Якая ваша рада?
Ён кажа: „Там ёсьць былы дырэктар гімназіі зь Дзісны. Ён уцёк з Дзісны і там схаваўся, выкпадае магэматыку. Гэта мой калега. Калі ты патрафіш угаварыць яго, каб ён узяў гэтую школу, то ўсё будзе ў парадку. Але май на ўвазе, што гэта ёсьць чалавек, які быў дырэктарам гімназіі і ўцёк, схаваўся. ”
Я яму падзякваў за гэту параду. Прыйшоў час, і я туды прыехаў. Адразу — у сельсавет. Кажу: „ Што ж гэта вы так падбалі, што дроў не навазілі і школа затрымалася? Што вы чакаеце, што сюды прыйдзе Полыпча зноў, ці іпто? Вы ж бачаце, што тут няма чаго чакаць, што трэба карыстацца з таго, што тут ёсьць. Так шго, братцы вы мае, зьбірайце вы талаку і вязіце дровы ў шюлу. ”
Сабралі людзей, раскапалі дарогу ў школу. Людзі бачаць, што нешта каля шюлы робіцца. Тады навезьлі троха дроў, падпалілі печы, нагрэлася школа. Тады я склікаў гэтых насгаўнікаў а ўжо перад гэтым пагаварыў з гэтым былым дырэкгарам польскай гімназіі. (3 п’яніцам я не размаўляў нават.) Кажу: „Мне прафэсар Сікорскі казаў, што вы маглі б гэтую школу пусьціць у рух. Знаеце, гэта ж паршывая справа, сьмярдзіць. ” Ён кажа: „Але ведаеш, маё палажэньне якое, я ж схаваны
Я склікаў настаўнікаў сказаў ім, каб яны падрыхтавалі свае пляны, дзе яны затрымаліся ў гэтай штоле ў выконваньні школьнай праграмы, і каб паказалі, як яны думаюць усё дагнаць.
Так што ў школе было ўжо цёпла, настаўнікі прышлі, зрабілі першае паседжаньне. Я ім даў заданьні, што яны маюць падрыхтаваць на наступны дзень. Будзем зьбірацца кажнага дня, аж пакуль школу пусьцім у ход. Тады я паклікаў
гэтага дырэкгара і кажу: „Слухай, што ты тут нарабіў!"
Ён кажа: „Я малады чалавек, яны мяне паставілі на гэтую рабоіу такую, што я зусім да яе не гатовы. ”
Я кажу: „ Далей ты тут быць ня можаш, едзь у Ашмяну. Там зьявіся да Галушчанкі ў райкам партыі, ён табе скажа, што рабіць. А тут я ўжо гэтую школу пушчу. ”
Настаўнікі падрыхтавалі свае пляны, як яны зьбіраюцца закончыць прадметы. Некаторыя прадметы прыходзілася прыпыніць.
Тут я хачу зрабіць кароткую дэгрэсію. Інспэкгарскія мае здольнасьці аказаліся невялікія, але ў час нямецкай акупацыі таксама, як недзе парвалася школа, дык пасылалі, каб навесьці парадак. Дык туды я прыязджаў У ваенных умовах, каб школа функцыянавала на ўзроўні, прыходзілася затрымаць такія прадметы, як гісторыя, геаграфія. У сё, што ў піюле, у кніжках можна вычытаць, прыходзілася апусьціць, a матэматыку, фізіку, хімію, аснаўныя прадметы, на падставе якіх вучань заканчвае сярэднюю школу і мае магчымасьць паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову—пакінуць. Прыходзілася затрымоўваць, з выняткам беларускай мовы, усе гуманітарныя прадметы, а пакідаць толькі матэматычна-фізічныя веды. Такі парадак быў на Палесьсі, у Ганцавіцкім раёне гэтак у пару школах я рабіў у час вайны,
Гэта я таюе адступленьне зрабіў, каб паказаць, як трэба ўтрымоўваць узровень адукацыі. А тут тады падрыхгавалі настаўнікі праграму, як яны думаюць канчаць школьны год, калі ня будзе перабояў. Я запэўніў што перабояў ня будзе. Таксама зьнялі частку прадмегаў гуманітарнага характару і пусьцілі школу. Гэты самы дырэктар з Дзісны стаў новым кіраўніюм школы.
А я адгэтуль паехаў яшчэ ў іншыя шюлы, у тым раёне, нешта чатыры шюлы. Клявіца там, йшчэ нейкая вёска каля Клявіцы. Дык я прыехаў у Ашмяну аж пасьля 2-х тыдняў, нешта. А ўжо гэты новы дырэктар быў выкліканы ў Ашмяну, Галушчанка зь ім гаварыў запэўніў яго. Бо, кажа, гэта шюла дая нас сьмярдзіць, дая іх значыць, для райкама партыі.
Далей каля Клявіцы я заехаў у адну школу, дзе мой калега быў настаўнікам. А там ужо такая пайшла пагалоска, што едзе інспэкгар суровы. Дык гэты калега потым, знаеце, мне штуку адкалоў. Дзяцей абуў у анучы і ўсё напаказ гэта сядзіць у іпюле. Значыць, наведваньне школы 98%. Найвышэйшае, яюе можа быць. Мороз, холад, зіма, а дзеці ўсе ў школу ходзяць, але абутыя ў піыя анучы. (Ён паказаў: вось ты бачаш, савецкая ўлада да чаго давяла школьніцтва, дзетвару, во, зрабі парадак!)
Я сказаў яму, што ўсе дзеці будуць абутыя. Добра, кажу, што ты тут гэтую школу вядзеш, не спыніў як той.
Вярнуўся ў Ашмяну. А гэты мой прафэсар Сікорскі кажа пра дырэкгара ішюлы, якога я прызначыў што калі ён там возьмецца, то давядзе да ладу. Словам, канец быў такі, пгго ў 41-м годзе з пачаткам вайны мяне арыштавалі, а дырэкгар школы там застаўся, ня гледзячы на тое, што ён быў дырэктарам польскай школы, пгго ён уцёк і схаваўся, але ён быў вельмі патрэбнай асобай.
Я тады паехаў йшчэ ў іншыя шюлы. Вечарам пайшлі мы з маім сябрам Барановічам адведаць маю адну сяброўку (там таксама недалёка жыла). Прыязджаем (гэта юлёмэіраў нейкіх шэсьць ад Клявіцы), аж піяджу — сын работніка памежнага НКВД. Гэта тып, яюга я ўжо ведаў з Ашмяны. Значыць выглядае, ходзіць па маіх сьлядох.
Паслалі мяне йшчэ адзін раз (школьных інспэктараў было, нешта, трох ці чатырох) у адну школу. Дырэктар прысланы з БССР. Малады чалавек. Школа працавала з перабоямі, поўны балаган у гэтай шюле. Дырэктар географ.
Я заходжу ў кляс, зайшоў ззаду, сеў сабе. Ён вядзе лекцыю ў сёмым клясе. (Гэта вельмі цяжкі таю пэрыяд у моладзі.) Мэтодыкі ня ведае, і таму лекцыя ў яго скончылася за 20 мінут (а вымагаецца ж 50). Тады ён апытвае. Адна дзяўчына наперадзе сядзіць. Ён выклікае. Тая дзяўчына не пайшла. Ён кажа: „Устань! ” Тая ня ўстала. Тады ён прыходзе да мяне і кажа: „Таварыш інспэктар, вы папрасіце, каб яна выйшла з кляса. ”
Я кажу: „Слухай, мяне тут няма, ты вядзеш лекцыю, я іут нічога казаць не магу, потым,
пасьля тваёй лекцыі магу гаварыць з табой і зь ёй. Ацяпер-не”.
Скончылася лекцыя, я яго паклікаў кажу: „У цябе слабая справа з мэтодыкай. Ты можа ня ўмееш выкладаць. Ты зьвярніся лешп у райана, каб цябе перавялі ў звычайную школу, не дырэкгарам школы, а звычайным настаўнікам, каб ты там меў магчымасьць пахадзіць на лекцыі, паглядзець, як людзі вядуць. ” На гэтым скончылася.
Наступны выпадак. У нашай сярэдняй школе адзін раз я йду па калідоры зь лекцыі. Аж ідзе настаўніца хіміі і плача. (Я яе ведаў яшчэ калі быў вучнем гімназіі.) „Што з вамі? Чаго вы плачаце?”
Яна кажа: „Вось у гэтым клясе такі паршывы вучань ёсьць адзін, сын афіцэра, і ён вырабляе, ппо хоча, і я зь ім нічога зрабіць не магу. ” „ Добра, — кажу, — я пастараюся вам дапамагчы. ”
Прыходжу на сваю лекцыю беларускай мовы, граматыка. Лекцыя ў асноўным ідзе пры табліцы. Там пішуць. Я стаю ззаду кляса. Гэты вучань сядзіць недзе на другой лаўцы ад табліцы і валяе дурня. Я адзін раз зьвярнуў увагу яму — ён нічога, пакруціўся. Кажу: „Устань!” Ён памаленьку ўстаў. „Выйдзі з кляса, ты перашкаджаеш. ”
Стаіць. Я падыйшоў да дзьвярэй, адчыніў, вучня ўзяў за вуха і выкінуў з клясу. (Але я думаў, ну, чорг бяры, кар’ера мая, відаць, скончыцца, але ўсё ж такі я пагляджу. I за вуха ўзяў.) А сам вярнуўся назад, дзьверы зачыніў. Прадаўжаю лекцыю. У клясе ціха, усё замерла.
Канчаецца лекцыя. Я адразу пайшоў да дырэктара (Бруяк прозьвішча) і расказаў гэты выпадак, што настаўніца плакала, бо гэты новы вучань зусім не дысцыплінаваны, зь ім няма як працаваць, таму я яго мусіў выкінуць з кляса. ”
Дырэкгар паклікаў гэтага афіцэра, усьшаў яму (а гэты дырэкгар партыец, зь вялікім стажам партыйным, з 1922 ці 1923 года). Кажа: „Ты што тут сына прысылаеш зусім недьісцыплінаванага, гэта ж заходняя Беларусь, мы тут сярод чужога „ обшчаства ", чужога грамадзтва жывём. Тут нам лрэба паказаць, што мы сабой прадстаўляем! ” I гэты афіцэр прыйшоў мяне перапрасіў.
„Прайдзёмце з намі”
У Ашмяне (паколькі я там з дзіцячых гадоў) мяне шырока ведалі і работнікі, і рамесьнікі ашмянскія, габрэі ведалі добра. I вось першыя выбары шырокія ў Беларусі. Мяне выставілі кандыдатам у Ашмянскі гарадзкі Савет. Я прайшоў цэлую гэту сістэму савецкіх выбараў. Памятаю маю фатаграфію на ўвесь рост на выбарчым участку, і, зразумела, прайшоў па блёку камуністых і беспаргыйных, 98% — „за”. ГАРАНА (Гарадзкога аддзелу народнай асьветы) ў нас у Ашмяне не было, а быў раённы, і таму там я вёў працу па пытаньнях асьветы і кулыуры (у Гарадзкой Радзе).
Вельмі часта мне прыходзілася выступаць. Пераважна ў таварыстве з выдатнымі прамоўцамі, камісарамі вайсковых адзінак. Я адзіны тады заўсёды высіупаў толькі ў беларускай мове. А так вельмі часта выступалі там усё па-расейску. I вось пачатак вайны, нядзеля, здаецца. На пляц ашмянскі сагналі масу народу і вайсковыя адзінкі. Паставілі трыбуну так, што гаварыць трэба было ўдоўж. Гэтак вельмі цяжка гаварыць, бо тады ваш голас ляціць у паветра далёка. Заўсёды звычайна ставілі трыбуну упоперак пляцу так, шго як вы гаворыце, то ваш голас адбіваецца ад сьценаў мураваных дамоў. Тады і гаварыць лягчэй, і чуваць добра. A тут вось гэтак зрабілі. Выступаюць розныя выдатнасьці вайсковага рангу (нейкі перада мной выступаў камісар „ энскай воінскай часьці”). Потым я пабеларуску ад імя гарадзкой Рады горада Ашмяны. Ляйтматыў майго выступленьня — што гэта пачатак вайны, вайна ідзе далей, чым яна сюнчыцца — няведама, але тыя здабыткі, якія мы здабылі (гэта беларускае школьніцтва, асьвету) мы ўтрымаем!