Гутаркі з Антонам Шукелойцем  Зянон Пазьняк

Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Зянон Пазьняк

Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
51.87 МБ
3 Паіьняк: Вы зрабілі „вялікую ідэалягічную
Савецкі ваенны білет А. Шукелойця
памылкуТут трэ’ было сказаць: „Пабеда будзет за намі! ”
А. Шукеіойць: — Ну, так, „пабеда будзе за намі, враг будзет разьбіт ”, (Сьмяецца.)
Гаварыць было цяжка, гэта маё найцяжэйшае выступленьне было (бо і трыбуна пастаўлена паршыва), Я злажу з трыбуны, аж да мяне падходзе ў цывільным двух чалавек і адзін кажа: „ А ну, галубчык, прайдзёмце з намі
А я ўжо бачу, што няма што зь імі па-беларуску, перайшоў на „обшчэпанятны” і гавару: „А в чом дзело? ”
I так пачаўся мой арышт. Але ва ўсіх гэтых пэрапетыях я меў вялікае шчасьце.
3.	Пазьняк: — Куды яны вас павялі?
А. Шукелойць: — Завялі ў НКВД адразу, усё, арыштавалі. Ужо больш я ня выйшаў. У камэру і на допыты. Там прыпомнілі мой нацыяналізм, і што я ў Сгудэнцкім Саюзе рабіў.
— А вот у вас евреі ў Беларускім Студэнцкім Саюзе былі ілі нет?
— Былі.
— А вы можете фаміліі сказать?
— Так, магу.
I вось так мне ад студэнцкіх часоў пайшла гэтая „ справа”. Так і пайшло. Але шчасьце маё ў тым, што гэта ж пачатак вайны. Яны вырашылі турму эвакуаваць і перавезьці ў Вялейку. Я трапіў у групу, якую перавозілі ў Вялейку. А зь Вялейкі — зноў далей, на Усход. Ужо Менск гарыць, нас вязуць далей, у Крупкі. А там чамусьці ськінулі ў НКВД (у Крупках, горад пад Воршай).
3.	Пазьняк: — У Крупкі Вас вялі этапам?
А. Шукепойць: — Завезьлі.
3.	Пазьняк: — Цягніюм?
А. Шукелойць: — He, машынай таюй, што я думаў, ужо на расстрэл, відаць. Грузавіком. У Крупках замкнулі ў НКВД. А там, ну гэта ж час ішоў, гэта ня так адразу. Па дарозе яшчэ шмат допытаў усялякіх рабілі. Н
МЕНСК. НЯМЕЦКАЯ АКУПАЦЫЯ
Першыя дні вайны
А. Шукелойць: — Тым часам вайна ўжо йпша. Я там апынуўся ў групе афіцэраў, што ўцякалі з фроніу. Вось са мной сядзеў адзін маёр, такі, што яго палічылі за шпіёна (так, як і мяне; ужо ня тое, ішо „нацыяналізм”, шпіянаж шыюць). У таго маёра прызналі няправільныя пятліцы. А ён такі, відаць, фарсун, хацеў прыгожа выглядаць, касьцюм вайсковы дастасаваў да сваёй фігуры, кравец прышыў яму пятліцы (не зусім той колер). I вось яго тут зараз жа й пасадзілі, сказалі, шго гэта нямецкі шпіён. I ён там даказвае, і я таксама даказваю. Словам, гэта „параша паршывая”. I допыты гэтыя цэлы час. Але я моцна трымаўся. Гэгы там даказвае, стукнуў купаюм па стале—і я па стале. А ён мне ў морду, па пашчэмках і зламаў ськівіцу. Мяне забралі ў залю тады. Там нас сядзела 4-х чалавек (двух афіцэраў, а трэцьці, відаць, ці ня толькі пшіён, сэксот быў за намі ілядзеў).
Так я там праседзеў. Немцы гналі, ўжо далёка пайшлі наперад. Дайшоў такі час, што на вечар нас паюнупі, а НКВД змыўся. Пачалі бамбаваць Крупкі, разбамбілі чыгуначную станцыю і, відаць, нанач рускія ўжо, баяліся заставацца. НКВД уцёк. Нам адчынілі дзьверы, і мы ўсе паўцякалі. Хто адчыніў — я ня ведаю, відаць, жанчыны, ці што, бо ж там шмат хто ўцякаў.
3.	Пазьняк: — Куды Вы ўцякалі?
А. Шукелойцы — Там плот вялікі быў. Я праз гэты плот сючыў а тут гэтыя, што ахоўваюць кругом, неяк засталіся, бо ня толькі ўнутры ахоўвалі, але і навонкі. (Яны мелі нейкі свой назоў, ня памятаю, з камсамольцаў створаныя былі аграды аховы.)
— А ты что здесь паніку наводіш? — Як я зачапіўся за гэты плот, перасюкваючы.
3.	Пазьняк:—А Вы што кажаце?
А. Шукелойць: — Нічога, скарэй рваць.
3.	Пазьняк: — Панікёр, маглі другі раз арыштаваць за „ паніку ”,
А. Шукепойць:—Другі раз ужо расстралялі б. (Сьмяецца.)
Ну і так я вырваўся адтуль у такую (між Крупкай і Барысавым) нейкую малочную ферму. Я ў гэтую ферму ўсючыў. Нейкі хлопец, што пільнаваў чыгункі ці што (15-17-ці гадоў), мяне прывёў да сваей маткі і цёткі, і яны мяне засунулі наверх нейкай таюй будкі. Бок жа гэты баліць, і шчака баліць. Я назаўтра думаў пайсьці там ў шпіталь.
3.	Пазьняк:—А шчака балела, бо сківіца была зламаная?
А. Шукелойць: — Ага.
3.	Пазьняк: — А бок чаму балеў?
А. Шуктойць: — А бок — тады энкавэдзіст нагамі біў, нагамі. 1 цяпер баліць бок гэты. Да сьмерці. Так. Словам, малака там, на ферме, было паддастаткам, хлеба — не, але малака паддастаткам. Так што я гэтае малаю піў.
Назаўтра гэтыя жанчыны думалі, што трэба было б мяне ў пшіталь адправіць, да лекара паказаць, каб не памёр. Але пайшлі ў пшіталь, a там толькі адзін фэльдшар, усе лекары ўжо паўцякалі. Фэльдшар кажа: „Як ён жыве, то хай ён у вас будзе. Сюды трапіць, то тут яшчэ заб’юць, бо йшчэ мы чакаем, што будуць бамбаваць Крупкі. ”
Потым я йпнэ прабыў там, у гэтых жанчынаў можа й тыдзень. А йшчэ савецкая ўлада ўноч прыходзіла. Удзень уцякалі, а ўноч прыходзілі. Йшчэ немцы не прышлі. Немцаў я спагкаў, ўжо даходзячы да Барысава, факгычна, на Беразіне.
Яшчэ перад Барысавым я трапіў у нейкую вёску. Пайшоў пераначаваць. Мяне вельмі добра там прынялі, у хаце паслалі. Я кажу, што ў хаце не хачу (бо ж вашэй поўна ў мяне, у турме набраўся). Я не хацеў у хаце спаць, кажу, што дайце мне недзе на салому ў нейкай стадоле ці нейкай адрынцы, А яны кажуць: „Не, ты заставайся ў хаце. Ты знаеш, што тут у нас. Вось мы ўцяклі з „ краснай арміі ” і з аружжам. ” (Ужо паўцякалі, „красная армія” развальвалася. I гэтыя хлопцы з гэтай вёскі і з суседніх вёсак прыйпші дахаты, як ёсьць: у вайсковай форме, зь вінтоўкамі.) „I вось, — кажуць, — тут йшчэ
бальшавікі кругом, яны могуць напасьці і на вёску, а мы ўжо пільнуем, каб не напалі. ”
Так я мусіў праспаць гэтую ноч, а потым пайшоў далей. Па дарозе я начаваў у розных пасёлках. Там вялікі палігон за Крупкамі, прышчэпаўскія пасёлкі былі сарганізаваныя. Дык там і гэтыя пасёлкі пазносілі, але недзе йшчэ вішняк нейкі расьце, недзе грушка нейкая стаіць, нейкая адрынка, часта склеп (заставаліся па гэтых пасёлках). I людзі, што там жылі некалі, некаторыя вярнуліся. Вось так я ў адно гумно трапіў, адрынка такая стаяла. Дзядзька, гадоў 45. Я спытаў, ці можна будзе пераначаваць. Ён кажа: „Добра, пераначуй. Тут курыць ня можна, таму што агонь відаць з самалёта, могуць тады бамбіць. Так што ціха ляжы. ”
Мы там зь ім гаворым. Ён хваліць Прышчэпава: „От Прышчэпаў* — гэта быў чалавек! Гэта ня тое, што Купала Сталіну песьні сьпяваў. А Прышчэпаў дзьвінуў лёзунг: „На сьвіньні — да сацыялізму!” I так мы ўсе й працавалі. Сьвіньня на стале мусіць ляжаць у кожнага гаспадара. ”
3.	Пазьняк: — У 1960-х гадах па дарозе на Івянец вісеў плякат: „Чтобы Родяна была снльней, надо вырастнть больше свнней“.
А. Шукелойць: — (Сьмяецца.) Го-о! Жарты? Сьвіньня гэта, брат, аказваецца не абы што...
Словам, вайна пайшла далей. У гэтым часе ўжо многія ўцекачы зь Менску, якія ўцяклі ад бомбаў і пажараў, вярталіся ў Менск. I так са мной разам ішла адна сям’я (муж, жонка і двое дзяцей). Дзяўчынка, гадоў 12, хлопчык — гадоў 6-8. Мы разам йшлі ў Менск. Яны нават мяне запрасілі да сябе. Жылі яны у раёне Менску, дзе невялікія хаткі тады былі (калі йсьці цяпер з праспэкту Скарыны па Даўгабродзкай, аж туды, далей за могілкі). He даходзячы да Менску даведаліся, што ў горадзе сарганізаваны лягер для мужчын. I ўсіх мужчын, якія зьяўляюцца ў раёне Менску, забіраюць у гэты лягер. Таму нас апанаваў страх, што тут мы ўжо й ня вытрываем. Канец.
Дзеля гэтага мы вырашылі прачэківаць так, аж даведаліся, што ўжо лягер гэты зьліквідаваны (лягер такі сапраўды быў, ў лягеры памерла шмат людзей. Ня мелі што есьці, ня мелі вады, хаця ён быў над рэчкай.)
Адтуль, з лягеру, быццам, габрэяў ужо ня выпусьцілі. I пачалі арганізоўваць для габрэяў асобнае гета. Гэта мы ўжо даведаліся, ідучы ў Менск. У Менску ішлі па Даўгабродзкай вупіцы. Залатагорскі касьцёл яшчэ гарэў, дым ішоў, попелу поўна. На рагу Даўгабродзкай і Савецкай быў вялікі будынак спэцыялістаў. Ён быў разьбіты, спалены, нічога не засталося. Многія менчане, што там жылі, вярнуліся, пабачылі, што іхных кватэраў няма.
Я зайшоў да тых людзей, маіх спадарожнікаў. Іхная хата ацалела. Гаспадыня менчанка, ён, памойму, украінец (словам, веручая сям’я, у хаце іконы ўжо паявіліся, старычкі выцягнулі). Там я ў іх пераначаваў і направіўся на другі канец Менску на Людамонты (гэта праз увесь горад трэба было прайсьці, праз так званыя „татарскія агароды”. Там вуліцы — Саўгасная і Калгасная. I вось там на аднэй з гэтых вуліц жыла сям’я майго знаёмага —Пётры Станіаіававіча Такарзвіча.
Гэта быў чалавек левага кірунку, грамадавец, які ў Ашмяне працаваў мулярам. Сгары мой знаёмы ў савецкія часы ў Вільні. Ён да прыходу саветаў свдзеў у Лукішках, пасьля вярнуўся ў Ашмяну, у Ашмяне нейкі час працаваў у міліцыі, апе потым бальшавікі з’арыентаваліся, што гэта ня іхны чалавек, і яго пасадзілі. Ён сядзеў, неіша, з год у турме ў Ашмяне, перад вайной яго выпусьцілі. I вось ён меў ехаць да сябе ў Менск, да сваёй сям’і. Я меў ягоны адрас і туды накіраваўся.
Акрамя гэтага ў Менску ў мяне ўжо было шмдг знаёмых з тых часоў, калі яны ў Ашмяну прыязджалі як розныя савецкія чыноўнікі (інспэктары, суддзя нават быў знаёмы). Апрача гэтага йшчэ з тых часоў, калі я там у Менску быў, меў магчымасьць з многімі людзьмі спаткацца. Так што я ў Менску чуўся нармальна, як у сябе дома, як у Вільні.
Міністар земляробства БССР у 1920-я гады.
Нарада ў Антона Адамовіча
Я дайшоў да гэтых людзей. Мяне прынялі вельмі добра, браг ягоны йіпчэ адзін быў і сястра малодшая. Так ішо я там ужо затрымаўся. У іх дзьве каровы былі, я адпачываў там, хадзіў з гэтымі каровамі (пасьвілі іх там, каля таго возера Менскага, шгучна выкапанага). Там таксама я знаёміўся з многімі людзьмі.
У канцы пабачыў, што ў Менску паявіліся абвесткі зь беларускай прыгожай мовай і „тарашкевічаўскім” правапісам, і пайшоў у
гарадзкую ўправу. Старшынёй гарадзкой Управы там сядзеў мой калега, доюпар Тумаш, той, што калісь падпісваў Дэклярацыю Беларускага Студэнцкага Саюза. Прышоў я да яго, здаецца, у суботу. Ен быў вельмі заняты і збыў мяне да Анпюна Адамоеіча. Завёў адразу. „Вось тут, — кажа, — ведаеш, ёсыц. адзін з лідараў Узеышша, Антон Адамовіч”. А Узвышша ў заходняй Беларусі вельмі высока цанілася, і асабліва ў юлах лібэральна-сацыялістычнай моладзі, і найбольш лідар Узвышша — Уладзімер Дубоўка. Яго цяпер там папраўляюць, але ў нас, у заходняй Беларусі, яго высока цанілі камуністы, уважалі, што гэта чалавек на ўзроўні камуністаў-беларусаў