Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
Вось гата першае маё знаёмства з Кубэ было. Я яго абвёў па музэю, паказаў, прадставіў людзей, паказаў, чым мы займаемся, піго ў ваенны час роля музэяў такая, да якой яны пакліканы, выконвацца ня можа, што яны перахоўваюць старыну і адначасна робяць выстаўкі. Вось тое і мы робім.
Ён потым разьвітаўся і паехаў (нічога не казаў падчас аіляду і пасьля).
Як яму трэба было ехаць за горад, бо ён цікавіўся ваюліцамі, то ён прыязджаў у музэй, забіраў мяне і ехалі. У гэтых ягоных паездках я заўсёды вельмі баяўся езьдзіць, бо ён там са сваім ад’ютантам пойдзе, я сяджу ў машыне (пераважна), альбо, можа, і мяне бярэ йшчэ. А тут і думаеш, што паргызаны могуць напасьць і застрэліць яго, і мяне разам.
Так што адзін раз ён недзе на старых могілках знайшоў крыж каменны вялікі. Яму ён вельмі
спадабаўся. Гэта моцна састарэлы камень, але ў ім відаць гэтая форма такога крыжа арыйскага, як ён уважаў. I ён вырашыў гэты крыж перавезьці ў музэй.
Пасьля нейкага часу гэты крыж зьявіўся ў музэі, ён загадаў мне, каб у вестыбкші музэю была падстаўка і адпаведна быў пакладзены гэты крыж, каб як прыдуць адведваць музэй, адразу бачылі, што гэта за народ беларусы, што гэта Эўропа.
3 Пазьняк: — Гэта ён так сказаў?
А. Шукепойць: — Так, Кубэ казаў, што беларусы — гэта ёсьць арыйскі народ.
3. Пазьняк: — Гэта і бяз Кубэ было вядома. I даўно. Але палітыка тут ні пры чым.
А. Шукелойць: — Ну, так. Я паклікаў зноў масгаюў абмеркавалі як мае бьпіь гэты крыж паклддзены. Паклалі яго ня так, што крыж стаіць, як на магіле, а паклалі бокам, абаперлі адной часткай крыжа. Так што, каб як нехта ўваходзіў то адразу бачыў шго гэта Эўропа. Так, як Кубэ й сказаў. Гэтак і ляжаў той камень. Я ўжо далей ня ведаю, што зь ім сталася.
Наагул у Кубэ—гэтага кіраўніка Генэральнага Камісарыяту — была нейкая сімпатыя да беларускага народу. У яго ўзьнікалі непаразуменьні, спрэчкі з другой нямецкай інстытуцыяй, што выконвала акупацыйныя функцыі. Гэта СС і ейны паліцыйны ворган СД, якія ставіліся да беларусаў вельмі варожа. Гэтыя спрэчкі ня раз прымалі такі харакгар, які, відаць, прычыніўся ў вялікай меры і да ягонага зьнішчэньня.
Становішча немцаў на фронце ставалася штораз больш цяжкае, ваеншчына набірала сілы. I дзеля гэтага, з набліжэньнем фронту, паўставала думка пазбыцца гэтай цывільнай адміністрацыі на Беларусі і пераняць усё ў рукі ваенных. Канфлікгы паўтараліся штораз часьцей, узьнікалі проста такія свары паміж СС ці ягоным паліцыйным ворганам СД і Генэральным Камісарыятам у Менску.
I пачаліся даносы. якія даходзілі да нашага ведама таксама (да беларусаў), асабліва праз прафэсара Іваноўскага. (Перад гэтым яшчэ праз Ермачэнку.)
Цікавая гэта наогул справа. Кубэ, які мусіў быць правадніком нацыянал-сацыялістычнай палітыкі Гітлера, калі пачалі масава расстрэльваць жыдоў вельмі востра зарэагаваў на гэта. Ён выклікаў да сябе шэфа Менскай СД, не запрасіў яго нават сесьці, і выгаварыў яму свае адмоўныя адносіны за зьнішчэньне габрэяў. Кубэ сказаў шэфу СД, што забойствы жыдоў ёсьць кампрамэтацыя народу, які вырасьціў Гётэ і Шылера і г.д.
Пасьля гэтага Кубэ выказаў сваё абурэньне дзеяньнямі Менскай СД у лісьце да кіраўніка Остлянду фон Лёзэ (які сядзеў у Рызе).
Тым часам шэф СД напісаў данос на Кубэ самому Гімлеру (шэфу СС).
3. Пазьняк: — Цікава, няўжо Кубэ мог выклікаць шэфа СД і зрабіць яму „разнос”? Таемная паліцыя, усё ж. Адпаведнік Гестапа за мяжой Нямеччыны.
А. Шукепойць: — Магчыма, што мог. Прынамсі, той шэф СД у сваім даносе Гімлеру пісаў пра гэта. (Ягоны ліст надрукаваны, здаецца.)
Даносы гэтыя сгончыліся тым, што, відаць, СС вырашыла ад Кубэ нейкім чынам пазбыцца. А ён быў у нацыянал-сацыялістычную партыю запрошаны Гітлерам як лідэр аднэй зь нейкіх нямецкіх правых партыяў (ня памятаю ейнага назову, але недзе ў матэрыялах можна знайсьці). Так што гэта ня быў такі тыповы нацыяналсацыяліст, гітлераўскі сэнсус-скрыптум. Гэта была, відаць, правая група нямецкага нацыяналізму, якая потым далучылася да гітлераўскага руху. I таму Кубэ заўсёды быў не зусім уліты ў гэту нямецкую нацыяналсацыялістычную грамаду. Ці ён сам трымаўся, ці яго трымалі, але выгпядаў ён так крыху збоку. I таму яго Гітлер зноў паклікаў здаецца тады, калі трэба было йсьці на Усход і мець на гэта адпаведных людзей. А так ён там у Нямеччыне сядзеў у цяні. (Так, прынамсі, расказвалі немцы, тыя, зь якімі прыходзілася мне спатыкацца, знаёмыя з Генэральнага Камісарыяіу.)
Гэты канфлікт давёў да таго, што СС (відаць, пры дапамозе сваёй паліцыі СД) пастанавіла Кубэ зьнішчыць. Ёсьць магэрыялы аб тых даносах розных на Кубэ ў Бэрлін, і нават ёсьць некаторыя
меркаваньні, што яго маглі наваг саслаць у канцэнтрацыйны лягер. Але СС настаяла і пастаралася, што ўсё ж такі леппі было б яго зьнішчыць на месцы ягонай працы. Дзеля гэтага скарысталі мамэнт (гэта зьезд моладзі, здаецца), на ўрачыстасьці ў тэагры падклалі бомбу. Але бомба разарвалася пазьней, калі ён ужо сказаў сваю прамову і выйшаў. Бомба зьнішчыла каля 20-ці асобаў моладзі, што былі ў тэагры, у тым ліку тады загінуў старшы сын Натальлі Арсеньневай.
і Пазьняк: — Бомба была падкладзена на сцэне ці ў партэры? Дзе яна ўзарвалася?
А. Шукелойць: — Яна была падкладзена, памойму, каля сцэны, ці пад сцэнай.
3. Пазьняк: — Але расейцы-бальшавікі ўвесь час казалі, што іэта зрабілі савецкія партызаны, падпольшчыкі.
А. Шукелойць: — Бачыце, у падпольлі там была агентура, існавала пэўнае супрацоўніцтва з падпольнымі арганізацыямі. I ня выключана, што ў выніку нейкіх кантактаў СД ці СС і савецкіх партызанаў была знайдзеная вось гэтакая форма, каб зьнііпчыць Кубэ.
Кубэ і так, і гэтак быў у акружэньні СС. Ягоным ад’югантам быў афіцэр СС, дом, дзе ён жыў, таксама ахоўваўся СС. Так што выканаць такі акг — гэта не было цяжка для СС (у паразуменьні зь некаторымі „партызанамі”).
У Нью-Ёрк часта прыязджаюць беларусы з Полыпчы ці зь Беларусі і расказваюць аб тых вялікіх заслугах гэтай жанчыны, што падклала міну пад Кубэ. Я заўсёды ім кажу: „Калі узнагародзілі гэтую жанчыну, то чаму не ўзнагародзілі арганізатара гэтай апэрацыі? ”
3. Пазьняк: — Вы гаворыце пра Мазанік?
А. Шукепойць: — Мазанік, так. Яе ўзнагародзілі ордэнам там нейкім. А дзе той, што арганізаваў што паслаў Мазанік? I ніхто ня ведае. Яго ж у гісторыі не ўспамінаюць.
Аказваецца, што гэты чалавек на Захадзе, тут недзе быў магчыма, што ўжо памёр. А там тады ён, відаць, быў у форме, магчыма, афіцэра партызанскага, той, які слаў Мазанік.
3. Пазьняк: — Вы мяркуеце, пгго гэта быў чалавек СС?
А. Шукеіюйць: — СС. Ці ён быў чалавек СС, ці чалавек НКВД ці нейкай іншай спэцслужбы— гэта ня важна. Але Кубэ зьнішчылі немцы, Кубэ зьнішчыла СС. Гэта ёсьць мая думка. Пэўна ж, трэба было б мецьболей дакумантаў і мацней матываваць. Але ўсе падставы існуюць, каб зрабіць менавіта такую выснову.
Лёгіка — гэта вялікая навука, усё ж. I яна таксама па тэй старане. Падумайце сабе, як магпа ў дом Кубэ, у памешканьне ўвыйсьці жанчына зь мінай, нікім не кантраляваная. Усё ж заўсёды кантралюецца. Я колькі разоў праходзіў у Генэральны Камісарыят, заўсёды трэба было паказываць, што вы з сабой маеце, ня гледзячы, што вы ня йдзеце недзе далёка, а йдзеце, скажам, у сактатарыят спаткацца зь нейкай перакладчыцай-сяброўкай, ці ідзеце да нейкага загадчыка дцдзелу купыуры і асьветы зь нейкай справай.
Лягічна немагчыма, каб можна было некантралявана пранесьці. I таму тыя, што стаялі на тых дзьвярах эсэсаўскія службоўцы ва ўніформе, яны прапусьцілі гэтую асобу. Яны маілі нават аб гэтай справе ведаць.
Добра, Кубэ. Але ж ёсьць цэлы шэраг бомбаў падкладаных нашым беларускім дзеячам, да якіх ніхго не прызнаецца і ніхто ня піша. Напрыклад, Антон Адамовіч вяртаецца з абеду (Самапомач на былой вупіцы Гаруна, „ камсамольскай ” цяпер) у рэдакцыю. Адчыняе свой пісьмовы стол, шуфлядку, каб дастаць пяро і бачыць: там пакладзена бомба. Адамовіч адразу робіць востры пратэст, паведамленьне. Усе людзі выходзяць з памяшканьня, выклікаюць паліцыянта. Паліцыянт прыходзіць зь менскай „чорнай” паліцыі (якраз не беларус, а менскі немец), выносіць гэтую бомбу, бомба разрываецца. Гіне паліцыянт. (У ягоных руках разарвалася і яго разарвала на мейсцы, на пляцы перад будынкам.)
Выпадак жа ж, моцны выпадак! Бомба парвала чалавека, была падкладзеная пад аднаго зь лідараў нацыянальнага руху ў тым часе. Маілі аб гэтым жа ж пісаць. Нехта мог бы прызнацца (гэта ж ня сорам бальшавікам прызнацца, што падклалі бомбу Адамовічу, старому антыбальшавіцкаму дзеячу, які туг пры немцах цяпер
Der dutch nebenstehendes Uchtbild hecnb
beschdltlgt. AHe mHIUrischen und poilzeb lichen Organe werden gebeten. ihm Schutz und Hille augedeihen zu iassen und ihm In der Aut-Ubing tellies Berufes bei Absperrung Beret lass zu gewhhren.
(Ort)
„Аўсвайс" A. Шукелойця, 1944 г.
стаў загадчыкам аддзелу прэсы). Маглі б прызнацца, але не прызнаюцца. Чаму? He яны падклалі.
А затое ў Генэральны Камісарыят паклікалі Адамовіча і сказалі назаўтра, каб ён выехаў зь Менску. I Адамовіч ня меў часу нават належна спатыкацца, мусіў адразу выязджаць у Бэрлін. Лёгіка ясная: ён быў шкодны для немцаў у Менску, для наступаючай гэтай СС-СД, шкодны для новых гаспадароў.
3 Пазьняк: — He змаілі ўзарваць і сказалі: вымягайся.
А. Шукепойць:—Так. Гэта ж вельмі сьмешна, маілі б схаваць гэта, маілі б сказаць сабе: „Ну, сядзі, гэты раз не ўдалося, можа, другі раз удасца, ці недзе нейкая машына наедзе на цябе і гэтак далей. ” Ато не, сказалі: „Выносься зь Менску! " Лёгіка ясная: ён шкодны для іх чалавек, для той адміністрацыі, што надыходзіла.
Але ж ня толькі гэтая бомба. Пасьля забойства Іваноўскага старшынёй гораду стаў інжэнер Анатть Комар. Комар — гэта таксама старая фігура нацдэмаўскага тыпу, быў, здаецца, сакратаром нейкі час у Ігнатоўскага, цікавы інжэнер, заслужаны, шмат вынаходзтваў зрабіў і
г.д. Ён ад самага пачаіку ў адміністрацыі горада нешта рабіў. Адразу прышоў, як толькі немцы зьвярнуліся і папрасілі дапамагчы ўпарадкаваць горад. Ён прышоў да Тумаша; там я зь ім пазнаёміўся.
Комару бомбу паклалі ў шафу ў ягоным офісе. Адно шчасьце: ягоная асабістая сакратарка аіледзела гэта своечасова, і ён захаваўся жывым. I ніхто не прызнаўся. Чаму? Чалавек жа, які працаваў таксама з Гарадзкой управай, з гэтай цывільнай адміністрацыяй.