• Часопісы
  • Гутаркі з Антонам Шукелойцем  Зянон Пазьняк

    Гутаркі з Антонам Шукелойцем

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 144с.
    Вільня 2003
    51.87 МБ
    Гэты плян быў апрацаваны і зь ім Ермачэнка, Саювіч (здаецца) пайпілі і ўручылі яго Кубэ. I вось там ужо тады зразумелі, што гэта ёсьць, як карыстаючы з гэтай нямецкай акупацыі і адміністрацыі Кубэ, беларускі актыў зрабіў сабе пэрспэктыву і куды ён імкнецца. I тады Ермачэнку ўзялі на прыкмету, бо гэта ж пад юраўніцтвам Ермачэнкі было, і Ермачэнка з гэтым прышоў.
    3.	Пазьняк: — Адным словам, ён зрабіў гэтаксама, як Вы на апошнім мітынгу ў Ашмянах.
    А. Шукепойць: — (Сьмяецца.) I ў рэзультаце гэтага немцы за галаву ўзяліся: вось яно шго. A Ермачэнку ўправілі мазгі і кажуць: мы цэлы час гаворым аб новай Эўропе. Ускды пішуць: новая Эўропа, новая Эўропа. А што ў гэтай „новай Эўропе” мае рабіць Беларусь? Аб гэтым ніхто нічога не гавора. Дык вось ён узяў і сказаў, плян прынёс.
    У выніку гэтага ўсяго Ермачэнку пагналі, a Самапомач, фактычна, зьліквідавалі. Адабралі ад яе ўсё, яна засталася толькі арганізацыяй такой, як яна была ад самага пачагку, як яе стварыў Тумаш і доктар Антановіч. Гэта ў характары Чырвонага
    Крыжа. Яна мусіла толькі мець дапамаговую функцыю. Зьменены назоў: Беларуская самапомач. Назоў зьмянілі, і на старшыню паклікалі былога дэпутата польскага Сойму Юры Сабалеўскага. На зьменены назоў ніхто цяпер не зьвяртае ўвагі, нашыя гэтыя „палітычныя дзеячы”, на вялікі жаль. Я ў іх заўсёды пытаю: „ Што вы такія слабыя былі зь лёгікай ў сярэдняй школе? ” Ня ўмеюць думаць.
    Неяк мы былі ў гасьцях у Генадзя Бураўкіна. I там быў, па-мойму, міністар Краўчанка, йшчэ нехта зь ягоных гэтых быў. Я кажу: „ Слухайце, у вас лёгіка выкладалася ў сярэдніх, школах, ці не? ” Яны неяк так пераілянуліся.
    3 Пазьняк:—У іх выкладалася ідэалёгія. Але гэта розныя людзі.
    А. Шукеяойць: — Але найдзіўней, шго наіпыя на эміграцыі—таксама. Ну ён ня ўмее прачытаць. Тут была Самапомач, пагналі Ермачэнку, зьнікла школьніцтва, войска, пакінулі за Самапомачай толькі дапамаговую функцыю, — і тут яны ня могуць з’арыенгавацца, што адбылося.
    А адбылося. Гэта вось цяпер выцягнулі той дакумант. На аснове гэтага дакуманту разагналі Самапамач, а некагорых пастралялі. Зьнішчылі. Гэта за тое, што запьпаліся: якая ж роля прыпадзе Беларусі ў новай Эўропе? А мы маем плян, маўляў, наце, піяньце. Выскачылі з канопляў.
    Гэта мой погляд. Ён ня ёсьць пацьверджаны нейкімі дакумантамі. Апе ён можа быць пацьверджаны дакумантамі, калі людзі добра пашукаюць і прадумаюць добра тыя дакуманты, што знаходзяцца ў архівах. Так, напрыклад, хто пойдзе сьпедам за доктарам Юры Туронкам, і пачне капацца ў архівах, то ён гэта ўсё там знойдзе, прадыскутуе і пераканаецца, што на мейсца Кубэ йшло СС з фон Годбэргам, і што гэтыя забойствы ўсе — гэта ёсьць цняя задумка, іхняя справа, і у многіх выпадках — у супрацоўніцгве з савецкімі паргызанамі.
    * * *
    Цяпер я хацеў бы сказаць аб прыходзе фон Годбэрга і новай адміністрацыі.
    На маю думку, тут рэалізаваўся клясычны сцэнар у палітычным жыцьці. На мейсца
    адміністрацыі, якую ўзначальваў Кубэ, Ермачэнка як старшыня Самаптіачы, Іваноўскі і іншыя прыходзіў фон Годбэрг, вяртаўся з Усходу германафіл Астроўскі. Астроўскі, дарэчы, быў у вельмі дрэнных дачыненьнях з Кубэ, і калі ён часам прыязджаў на Беларусь з вайсковай акупацыі, то ён стараўся, каб у Генэральным Камісарыяце пра гэта ня ведалі.
    3.	Пазьняк:—А дзе быў Радаслаў Астроўскі ў той час?
    А. Шукыойць: — Ягоная цэнтраля была ў Смаленску. А потым, як саветы занялі Смаленск, дык яны пераехалі сюды. Астроўскі нейкі час, памойму, быў зусім без працы. А ў Смаленску (таксама Бранск, Арол) там адміністрацыю і паліцыю ўстанаўляў Астроўскі. 1 з дапамогай некалькіх чалавек, асабліва Касмовіча і Впушкі.
    Былі нават гутаркі такія, што калі б немцам удалося заняць Маскву, то Астроўскі быў бы кандыдатам на старшыню горада Масквы. Так пагаварвалася тады на Беларусі. I такая думка магла быць зусім рэальнай.
    3.	Пазьняк: — Хто Астроўскага падгрымліваў зь нямецкай ваеннай адміністрацыі, на каго ён там абапіраўся?
    А. Шукаіойць: — Гэта тыя генэралы, якія тут былі. Я там далёка ня памятаю, але нейкі быў генэрал, які займаўся адміністрацыяй. У час Тумаша, у пачатку, калі немцы прыйшлі ў Менск, ад імя нямецкай арміі быў такі Краагц. Ён прафэсійны вайсковы адміністратар быў. Гэта найвышэйшая фігура. А ў яго ўжо былі розныя людзі, афіцэры, якія супрацоўнічалі зь беларускай адміністрацыяй у розных дзялянках. Напрыклад, у дзялянцы асьветы, культуры, прапаганды і т.д. — быў докгар Куртц (пра яюга гаварылася).
    3.	Пазьняк: — Значыць, Астроўскага паклікаў фон Годбэрг са Смаленска ў Менск.
    А. Шукепойць: — Го, яго не паклікалі. Яго пагналі са Смаленска, бальшавікі ж прыйшлі. Так што чырвоная армія пагнала гэтых усіх людзей. Адзіная арганізацыя, якая захавала сваю адміністрацыйную адзінку, гэта так званая „смаленская СД”. Яна, як ужо гаварылася, была арганізаваная з прафэсійных НКВД-працаўніюў. I вельмі была суровая. Яна атрымала сваю кватэру
    там, на Ніжнім Рынку, на Ракаўскай вуліцы каля Жоўтай царквы.
    3.	Пазьняк: — Але дзіўна выглядае, што паліцыйны ворган СС у Смаленску складаўся з расейскіх энкавэдзістаў.
    А. Шукегюйць: — 3 расейскіх, у асноўным. Хаця там адзін быў мой знаёмы паляшук зь Пінска па прозьвішчу Альферчык.
    Ён быццам бы працаваў (мне гаварылі) у польскай разьведцы, часта хадзіў праз мяжу, вельмі добра быў з’арыенгаваны ў гэтых справах і таму ён адразу аказаўся „ на сваім мейсцы
    Я зь ім пазнаёміўся йшчэ ў часы адміністрацыі Вэрмахта ў Менску. Неяк у нас склаліся нядрэнныя дачыненьні праз агульныя знаёмствы, і гэтыя знаёмствы мне потым шмат дапамагалі. Я, дзякуючы Альферчыку, з смаленскай СД (гэта вельмі рэдкія выпадкі былі) выцягнуў двух арыштаваных людзей. Адзін зь іх—мой сябра па гзгсгры ЯнкаЛічаноўскі, якога арыштавалі і туцы ўсунулі па нейкім даносе. I другі — былы працаўнік Акадэміі Навук Калечыц, які працаваў у мяне нейкі час ў музэі ў краязнаўчым аддзеле. Абодвух іх, па просьбе (з аднэй стараны, Іваноўскага і артыстаў тэагру, а з другой — па просьбе сям’і — жонкі і дзяцей) мне ўдалося выцягнуць адтудь са смаленскай СД. А там становішча было жахлівае, горшае, чым у НКВД. Там у падвале людзі сядзелі, а праз вокны, як дым, пара йшла, як праходзілі ля гэнага будынку.
    3.	Пазьняк: — Гэтаксама, як у 30-я гады ў Менскім НКВД. Сымвал ХХ-га стагоддзя.
    А. Шукепойць: — Дык Альферчык гэты быў афіцэр у ранзе, здаецца, старшага лейтэнанта ці нават можа капітана. Потым на эміграцыі ён пайшоў працаваць да Уласава і там быў. I паколькі, відаць, чалавек спрытны, то застаўся на эміграцыі. Тут яго таксама шукаюць, усё расшуквалі, дапытваліся. Але ня ведаю, ці знайшлі. Вось такі быў у Смаленску.
    3.	Пазьняк: — Вернемся да таго, як Астроўскі прыехаў у Менск.
    А. Шукепойць: — Так, прыехаў у Менск пасьля ўсяго гэтага (забойства Іваноўскага і забойства Кубэ і той бомбы ў тэагры). Дарэчы, на ўрачыстай цывільнай паніхідзе (пасьля ўзрыву ў
    тэатры) выступаў Кубэ і перакладчыкам быў Іваноўскі. Там, між іншьм, на нямецкай мове Іваноўскі ляпнуў памылку, а потым сваю бараду толькі паіпадзіў, і пайшло далей. Я ня памятаю, як гаварыў Кубэ, але Іваноўскі пераклаў што „ вітаю вас, дарагія беларусы і гэтыя ахвяры На зале так неяк людзі парухаліся. Потым абодвух іх зьнішчылі і прьппоў Асгроўскі.
    Першы вялікі мітынг ягоны быў на пляцы Волі ў канцы 1943 года. Ён заняў пасаду, я думаю, нейкага прадстаўніка пры фон Годбэргу. Фон Годбэрг ініцыяваў Раду БЦР (Беларускую Цэнтральную Раду). Ёсьць дакумант, ён шмат у якіх кніжках цытуецца, што „вось я паклікаю такую інстытуцыю, і на чале яе — Астроўскі Г эта была намінацыя Астроўскага фон Годбэргам.
    А далей ужо йшла справа арганізацыйная сваёй дарогай. Астроўскі арганізатар надзвычайны, вельмі добры, зь вялікай пракгыкай. Ён жа працаваў у час Першай Сусьветнай вайны і потым у розных гэтых „паходах”. Астроўскі быў у Грамадзе адной з галоўных фігураў. Потым — дырэктар гімназіі. Так што Астроўскі быў менаваны фон Годбэргам. Ён пачаў сваю арганізацыйную працу з таго, што стаў рыхтаваць Раду. Заступнікам паклікаў Міколу Шкялёнка. Гэта малады адвакат, вельмі энэргічны, пасьля Віленскага ўнівэрсітэту спэцыяльна займаўся яшчэ гісторыяй. У яго вельмі прыгожыя артыкулы на гэтую тэму ёсьць. Чалавек ксяндза Гадлеўскага. Другая асоба ў Беларускім Фронце (калі разьбілася Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя ў Вільні на Беларускае Нацыянальнае Аб’яднаньне і Беларускі Народны Фронт). Апрача таго ён вельмі акгыўны чалавек быў у нас, у Беларускай Незалежніцкай Партыі. Значыць Шкялёнак стаў разам з Астроўскім.
    Тады туды прыйшоў Юры Сабалеўскі, былы дэпутат Сэйму, перакананы антыбапьшавік, як і Астроўскі. Хаця ён з Грамады, і нават расказваюць пра яго, што тады, калі Тарашкевіч пераязджаў ужо савецкую мяжу, дык яшчэ да яго пайшоў Сабалеўскі і казаў: „Слухай, што ты робіш, куды ты едзеш! ” Адмаўляў яго. Але ўжо ў Тарашкевіча машына настроена была ў Савецкі саюз, і так ён паехаў на сваю пагібель.
    Я з Сабалеўскім быў у добрых дачыненьнях, праўда, не ў такіх блізкіх. Ён быў вельмі духова моцнай фігурай. Моцная постаць. Па-мойму, ён нават татарскага паходжаньня, хаця праваслаўны.
    3.	Пазьняк: — Годбэрг і Астроўскі пачалі падбіраць сваіх людзей. Ці маглі б Вы расказаць пра Акінчыца?
    А. ІПукелойць: —Тое, што расказвалі мае сябры па эсэраўшчыне, Фабіян Акінчыц быў эсэрам, але расейскім эсэрам. У іх з намі былі
    У.і. Капоўскі
    моцныя канфлікты, асабліва ў час Першай Сусьветнай вайны. I ён да нашых ніколі не далучыўся, не далучыўся і да Грамады (БСГ).
    Заюе ў час незалежнай Польшчы ў заходняй Беларусі ён увайшоў у Грамаду (у СялянскаРаботніцкую). Як юрыст, адвакат, ён быў юрысконсультам Грамады. Гэта ягоны ход ад расейскай эсэраўшчыны налева.
    Акінчыцы, гэта, здаецца, ёсьць недзе фальварак.
    Словам, ён шляхецкага паходжаньня і кагаліцкай веры быў. Хаця тое, што я ўжо бачыў — гэта ня веруючы.
    Калі адбываўся суд над Грамадой, група лідараў Грамады (Антон Луцкевіч, Астроўскі, Акінчыц і гэтак далей) пагадзіліся супрацоўнічаць з польскім урадам (перайсьці на супрацоўніцтва). Таму ў выніку гэтага працэсу розныя людзі атрымалі па некалькі гадоў турмы (Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі і гэтак далей), a яны былі звольненыя ад турмы. I тады Акінчыц пачаў выдаваць пра-польскую газэту. Падабраў яшчэ людзей. Здаецца, Казлоўскі тады да яго належыў. Гэная беларуская пра-польская газэта нядоўга існавала, як заўсёды гэтыя газэты, што выходзяць за кушіеныя грошы, маюць кароткі век. Так і ў яго яна згінула.