• Часопісы
  • Гутаркі з Антонам Шукелойцем  Зянон Пазьняк

    Гутаркі з Антонам Шукелойцем

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 144с.
    Вільня 2003
    51.87 МБ
    А тут пачаў расьці ў Нямеччыне нацыяналсацыялізм і Гітлер. Відаць „зьнюхаўшыся” зь нямецкай разьведкай, Акінчыц пачаў арганізоўваць адпаведную паргыю. 1 стварыў Беларускую Нацыянал-Сацыялістычную Партыю. Казлоўскі як рэдактар пачаў выдаваць газэту, ра-мойму, ,, Новы шлях ", Гэта была ягоная акцыя ў заходняй Беларусі.
    Перад самай вайной (перад бальшавіцкай акупацыяй) Акінчыц, ужо, відаць, як ведамы чалавек, перакінуўся ў Нямеччыну.
    У пачатку нямецкай акупацыі яго тут не было. Але быў Казпоўскі. Магчыма. ужо трымаліся ў кантакце. I пачала гэта партыя зноў арганізоўвацца. Знайшлася маса людзей, сярод іх — некаторыя выдатныя дзеячы. Напрыклад, Булгак, што потым быў дырэкгарам тэатру. Наш Гуцька (Дудзіцкі) прымкнуў, Скарынчыкаў і яшчэ пару чалавек, але такіх, слаба думаючых людзей. Словам, партыя вырасла. Думалі, што яна пры немцах будзе жыць. Але тым часам немцы сказалі, што нацыянал-сацыялізм — гэта, маўляў ёсьць „ наша ” нямецкае адкрыцьцё і „ мы ’’ ім ня з кім ня дзелімся. Таму гэтыя людзі так і засталіся „на бабах”. Але да нас ужо ў Беларускую Незалежніцкую Партыю не ўслупалі, былі асобна.
    3 такіх надзвычайных вестак у Менску можна ўспомніць, як забілі рэдакгара „Менскай газэты” Казлоўскага (відаць, паргызаны, бо ён такі даволі наіўны чалавек быў). Зноў жа, забойца Казлоўскага быў ва ўніформе 13-га Беларускага багальёну. 13-ы батальён меў форму СС, толькі
    што беларускія знакі — пятліцы — чырвоныя (у СС чорныя былі). Словам, тут таксама загадка.
    Забойства Казлоўскага. Ксёндз Ігнатовіч, як заўсёды, „вырваў" адразу зь Менску, зайшоў да мяне, кажа: „Слухай, няхай яны мяне не шукаюць, я яго хаваць ня маю ніякіх падстаў гэта чалавек ня веруючы і як такі ў сваёй пісаніне часта выступаў супраць каталіцкага касьцёлу
    Яго хавалі цывільным спосабам, вельмі сьціпла. Рэдакцыя газэты дастала дзьве грузавыя машыны. Мы на іх умясьціліся, і труна. Завезьлі на каталіцкія Кальварыйскія могілкі, занесьлі ў касьцёл. Булгак на сваёй дудцы, узьлезшы на хоры, выканаў некалькі сумных мэлёдыяў. (Булгак сварыўся вечна з артыстамі, і тыя зрабілі данос, што ён паляк і „на заканчэньне многіх тэатральных пастановак потым грае на сваей дудцы польскі гімн.) А ён кажа, што гэта ня польскі гімн, а славянскі, мы „славяне”. Гэта цікавая гісторыя.
    Гэты Шлегель у СД, да якога яны зрабіпі данос, такі быў вясёлы чалавек, меў прэтэнзію, што ён на музыцы знаецца, на мастацтве. Дык ён склікаў камісію спэцыяльную і паклікалі Булгака, каб ён адьпраў гэтыя мэлёдыі. Сярод гэтай камісіі былі нашыя выдатныя знатакі музыкі: Зубковіч, Шчаглоў. Адыгрываў першую, а тады другую, і Шлегель сказаў, што няпраўда, гэта ня тое самае ён іграе, што яму акцёры закідваюць. Бо, як вы ведаеце, на адным зьезьдзе „славянскіх” гэтых прадстаўніцтваў (магчыма, што ў Празе, там і беларусы прымалі ўдзел) была вынесеная пастанова, што ўсе гімны славянскіх народаў маюць быць на адным ляйт-матыве. Адзін ляйтматыў. Мэлёдыя польская („Ешчэ Польска не згінэла”), украінская („Йпічэ нэ вмэрла Украіна”) і беларуская („Не пагаснуць зоркі ў небе”) гэта нібыта ёсьць вынік той пастановы.
    Дарэчы, гэты Будгак, дырэкгар Беларускага тэатра, быў родным братам Яна Булгака, знакамітага фагографа. Яны абодва беларусы, іх абодвух прыцягнуў да працы, па-мойму, Іваноўскі.
    3.	Пазьняк: — Дык што, Ян Булгак ў час нямецкай акупацыі таксама працаваў у беларускай адміністрацыі?
    А. Шуктойць: — Так, ён супрацоўнічаў там недзе ў адміністрацыі ці ў войску, але, так, так. A брат ягоны быў дырэкгарам тэатру.
    3.	Пазьняк: — Надзвычайна. Я некалькі гадоў (яшчэ ў 1970-х) працаваў над манаграфіяй пра Яна Булгака, сабраў магэрыял, перазьняў сотні ягоных фаіаграфіяў у архівах і часопісах, а пра гэты факт нічога ня ведаў. У Варшаве я адшукаў магілу Яна Булгака на Паванзкоўскіх могілках. На помніку напісана, што называецца, бяз ценю сумненьня: „ Нэстор фотограф ’і паіьскей А ён за часы немцаў нават у адміністрацыі працаваў беларускай. Тады гэта быў сур’ёзны выбар.
    (ВЯКНЧЕЕЦ '£ ВІОф)
    Магіла Яна Булгака на Паванзкоўскіх могілкаху Варшаве, 2002 г.
    А. Шукелойць: — Гэта вялікі беларускі фагограф, так. Мноства ягоных фатаграфіяў мае цяпер докгар Вітаўт Кіпель, бо, па-мойму, Тумаш зь ім быў у вельмі блізкіх дачыненьнях, Тумаш і Абрамчык купілі ад Булгака пшат фагаграфіяў, цэпы альбом. Гэта ўласнасьць цяпер Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацгва.
    3.	Пазьняк: — Вельмі цікава. Але вернемся да Акінчыца.
    А. Шукелойць: — Дык вось гэтага Казлоўскага пахавалі цывільным спосабам. Булгак (дырэктар) як сябра гэтай паргыі адыграў некалькі мэлёдыяў а потым яны над магілай ягонай паднялі рукі ў арыйскім разьвітаньні. Галоўную прамову гаварыў тады ці ні засгупнік Гуцька (Дудзіцкі), які потым тут працаваў у нас на эміграцыі ў радыё і недзе зьнік.
    Акінчыц яшчэ за часоў Вэрмахту прыехаў неяк адведаць Менск і Беларусь. Магчыма, што ў Менску ўжо была і цывільная адміністрацыя. Бо прыблізна ў гэтым самым часе прыехаў адведаць Менск і ксёндз Гадлеўскі. Саковіч (як старшыня менскай паліцыі ну і адзін з лідэраў Менскага актыву) зрабіў такі банкетпрыняцьце, у гонар ксяндза Гадлеўскага. Па гэтай лініі ёсьць нейкія сувязі Гадлеўскага з Незалежніцкай Партыяй, паколькі ягоны заступнік, ягоны чалавек — Шкялёнак — быў ва Ўправе. Гэтыя людзі Гадлеўскага вельмі высока цанілі.
    Аднойчы Акінчыц пазнаў мяне, бо памягаў яшчэ з часоў Студэнцкага Саюзу, калі ён выступаў там з сваім братам аб нацыянал-сацыялізме, а я выступаў супраць яго. Хацеў застрэліць мяне ў час банкету, ужо цягнуў пісталет. Там людзі выпіўшыя кругом групкамі такімі гаварылі, а я там недзе стаяў. Але Саковіч на ўсё меў вока. Ён адразу яго за каршаль схапіў. Ня памятаю, ці ня выкінуў яго наатул. Бо ён прышоў зь нейкім немцам такім, старым мігрантам, пгто гаварыў парасейску. Дык Саковіч кажа: „Вось жа гніль гэтая зьбіраецца, дзе б ты што ні хацеў зрабіць саліднага. ”
    А потым Акінчыца забіш. Што ён рабіў за немцамі? Акінчыц быў чыноўнікам нямецкага міністэрства (ня ведаю толькі, якое гэта міністэрства было, ці Замежных справаў, ці Прапаганды), I ён пераканаў немцаў, што найлепш было мець сваіх людзей на Ўсходзе, на занятых ўсходніх тэрьпорыях, і што гэтых людзей трэба шукаць сярод беларускіх палонных у нямецкай арміі, перашкольваць іх і туды слаць, як „нам” адданых людзей, нават уцзячных за тое,
    што мы іх выцягнупі з палону дзе ім пагражала сьмерць, і паставілі на працу.
    3.	Пазьняк: — Значыць, Акінчыц, пракгычна, быў нямецкім агентам? Нават не агентам, a супрацоўнікам.
    А. Шукелойць: — Ня толькі быў, што быў, то так. I вось ён пачаў выводзіць з палону гэтых маладых афіцэраў прашколіваць іх, надаў ім форму, што гэта ёсьць прапагандысты (так што гэта, відаць, было па лініі Міністэрства прапаганды, па лініі Гэбэльса, думаю, альбо нават і паліцыйнага міністэрства). Ён іх слаў на Беларусь, і там іх рассаджваў усюды: у Генэральны Камісарыят, у Самапомач, у Баранавічы, Вялейку і гэтак далей. Усюды немцы ведалі, што робіцца ў беларусаў. Ужо мелі свайго чалавека.
    3.	Пазьняк: — Адным словам, выходзіць, што Акінчыц ствараў нямецкую агентуру ў беларускіх арганізацыях, засылаючы ў іх завербаваных беларусаў?
    А. Шукелойць: — Менавіта. Ствараў нямецкую агентуру на Беларусі зь беларусаў (бо там нямецкая ж агентура была, напэўна, Абвэра). Апрача гэтага ён злучаў іх у беларускія арганізацыі (сваіх агентаў значыць).
    3.	Пазьняк: — Ну, так, тыповая справа. Дакладна, як цяпер КГБ робіць пры Лукашэнку. Панастваралі „хартыяў” і „зуброў”, і ўсялікіх „легіёнаў”.
    А. Шукеіюйцы — Але. Гэта ведамая справа.
    Тады аднаўляўся Саюз Беларускай Мтадзі, які, як я ўжо казаў арганізавала Надзея Абрамава (інтэлігенгная асоба, з вышэйшай асьветай). Але ня ёй далі галоўнае кіраўніцтва моладзі (калі ўжо арганізавалі), а далі Ганьку. А Ганько — гэта такі студэнт быў з Маладэчаншчыны. Ён паступіў на ўнівэрсітэт на медыцыну і агрымаў стыпэндыю ад горада Маладэчна, ці нейкай гміны. Ну і, зразумела, чалавек такі ў Беларускі Студэнцкі Саюз ужо не пайшоў. Гэта з тых людзей, якіх Акінчыц арганізаваў.
    Іншая справа, што пасьля гэтага ўсяго многія зь іх засталіся добрымі дзеячамі на эміграцыі ў беларускіх нашых арганізацыях. А старшыня моладзі Ганько — гэта родны браг таго Міколы
    Ганько, што быў старшынёй Канадзкай арганізацыі беларусаў. Яны, гэтыя людзі, потым, так бы мовячы, сталі на правільную беларускую палітычную дарогу. Г эта зноў асобная тэма, якую варта было б асэнсаваць.
    Цэлая група гэтых людзей прышпа ў рух. У палітычных рухах заўсёды ёсьць, па-першае, лідар. I ёсьць людзі, якія з гэтым лідэрам — адданая група. I потым прыходзяць звычайныя людзі. Такія, што з розных меркаваньняў. Адныя, што хочуць працу мець у сваёй прафэсіі, іншыя— іпто ім імпануе. Раптам, яны заўважылі: „Го, бачыце, як прыгожа выпіядае гэтая беларуская мова, беларуская песьня, а я аб гэтым ня ведаў ”, 3 гэтага ўсяго творыцца тады вобраз адміністрацыі, якая кіруе такім рухам.
    3.	Пазьняк — Гэтыя людзі, што заслаў Акінчыц, якую яны шкоду рабілі, ці зафіксаваная іхная шкодная праца?
    А. Шукелойць: — Ці ёсьць яна зафіксаваная, мне цяжка сказаць, бо я ня быў непасрэдна ў адміністрацыі. Мая адміністрацыйная функцыя была вельмі сваеасаблівая: музэй, краязнаўства, ахова помнікаў і гэтак далей, Тут не палітычны кірунак. I таму я з гэтым не знаёмы. Але з таго, што я ведаю па лініі Беларускай Незалежніцкай Партыі, — гэта быў вельмі шюдны элемэнт. Вельмі шкодны.
    3.	Пазьняк: — Як адбылося забойства Акінчыца? Хто забіў?
    А. Шукелойць: — Ёсьць таксама шмат пісаніны на гэтую тэму, і шмат непраўдзівага. Адзін з сталых працаўнікоў рэдакцыі „Менскай Газэты” (гэта Алесь Матусевіч) з сям’ёй пайшоў у партызаны ў нейкім часе. Тады ён у тых партызанах мусіў жа відаць нечым паказаць сябе. I даручылі яму забойства гэтага Акінчыца. I ня ён забіваў яго, ня ён страляў (як часам пішуць цяпер), але ён арганізаваў забойства: знайшоў там, сярод гэтай паргызанскай швалі адпаведных людзей, якія прыехаўшы, забілі Акінчыца.
    3.	Пазьняк:—Значыць, можна меркаваць, што гэтыя людзі (якія арганізоўвалі забойства Акінчыца) мелі пагрыятычныя перакананьні?
    А. Шуктойць: — Можна. Ведамы чалавек зь