Гутаркі з Антонам Шукелойцем  Зянон Пазьняк

Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Зянон Пазьняк

Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
51.87 МБ
Парыжскі Блёк — гэта палітычнае ядро ўсіх дэмакратычных эміграцыяў незалежніцкіх народаў, што супроцьставілася расейскай
Княіь Базыль Сьвятаполк-Мірскі
шавіністычнай квазі-дэмакратычнай эміграцыі, на чале якой спачатку стаяў Керанскі з цэлым тым расейскім урадам (Цэрытэлі, Чарноў і г.д.).
У нас на эміграцыі „ астроўшчына ”, што аднавілася пасьля самароспуску БЦР, выступіла супраць Рады БНР, стараліся весьці прапагавду, што Рада БНР стала быццам бы на пазыцыі „ непрадрашэнства Няпраўда. Трэба ведаць гісторыю Парыжскага Блёку і вялікую заслугу Абрамчыка ў яго арганізацыі (блёк таму так называўся, што цэнтралі эміграцыі — грузінаў армянаў, Паўночных каўказцаў і г.д. — былі ў гэтым часе ў Францыі). Абрамчык меў там з усімі непасрэдныя дачыненьні. Потым некаторыя зь іх пераехалі ў Амэрыку.
3.	Пазьняк: — Парыжскі блёк стаяў на пазыцыях ня толькі барацьбы з бальшавізмам, але і на прынцыпах незалежнасьці ўсіх дзяржаваў. Гэта абавязковая ўмова барацьбы з расейскім бальшавізмам, якая павінна была быць вызначана адразу.
А. Шукеяойць: — Так. Бо сярод расейскіх так званых „ дэмакратычных ” арганізацыяў усяроўна цэлы шэраг гэтых утварэньняў (скажам, расейская эсэраўшчына на чале з Віктарам Міхайлавічам Чарновым) стаялі на пазыцыях вялікадзяржаўнасьці, прыдумалі нейкую „сацыялістычную Раду новага Усходу”. Усяроўна цягнулі ў нейкі вялікі дзяржаўны арганізм, але быццам бы „злучаны”. Вось тое самае, што і цяпер спрабуе стварыць Масква ў розных формах.
1 Пазьняк: — Ну так, гэта ўсё палітычныя хітрыкі: нешта прапанаваць рабіць разам з Расеяй і зацягнуць потьм гэтыя дзяржавы ў расейскую пашчу.
А. Шукелойць: — Ага, ага.
3.	Пазьняк: — Пра Ларысу Геніюш. Чаму Захарка яе прызначыў „дублёрам”, як гэта атрымалася.
А. Шукепойць: — У нас некаторых рэчаў не разумеюць, таму што ў абставінах, якія ў тым часе былі (суровай нямецкай акупацыі, суровага нямецкага фашызму) усе гэтыя арганізацыі і цэлая дзейнасьць мусілі мець калі не падпольны характар, то такі напоўпадпольны. I дзеля гэтага ў такіх дачыненьнях падпольля нейкі праект, нейкую акцыю заўсёды, калі даручаецца выканаць нейкім людзям, то прызначаецца не адзін чалавек, а пераважна — двух, трох. Для страхоўкі. Як востры прыклад — забойства рускага цара і гістрыя нашага земляка Грынявіцкага. Грынявіцкі ня першы быў, што кінуў бомбу. Кінуў бомбу там іншы чалавек, але тая бомба падарвала толькі царскую павозку, а цар застаўся жывым. Цар вылез з павозкі, каб паглядзець. што сталася, і толькі тады Грынявіцкі кінуў другую бомбу.
Гэта ёсьць такое правіла ў падпольным змаганьні. I дзеля гэтага Рада наша ў тыя часы карысталася тагой формай. У тым тэстаманце быў
Абрамчык (энэргічньі чалавек), і другая асоба гэта Ларыса Геніюш. Яна была сакратаркай у В. Захаркі перад ягонай сьмерцяй. Абрамчык заўсёды лічыў, што Рада БНР дзейнічае і на Беларусі, у час суровага палажэньня Беларусі пад бальшавіцкім рэжымам. Ён лічыў, што Ларыса Геніюш ёсьць там ягоным заступнікам.
3.	Пазьняк: — Калі Ларысу Геніюш арыштавалі ў Празс чэшскія камуністы па загаду рускага НКВД, гэта ці не маіло быць зьвязана з тым, што НКВД ведаў пра функцыю Ларысы Геніюш у Радзе БНР?
Дом Рады БНРу Менску (выява на пашпювай марцы БІІР)
А. Шуксзойць: — Ня выключана, што ведаў. Але ня гледзячы на гэта, Ларыса Геніюш трымалася надзвычайна і ў турме, і ў той цяжкай ссылцы. Нам першы пра яе расказаў князь Сьвятапалк-Мірскі, які рансй за ўсіх (яшчэ перад той адлігай Хрушчова) вярнуўся. Ён страціў там нагу, і вярнуўся з ГУЛАГу як былы палонны афіцэр аўсгрыйскай арміі.
3.	Пазьняк: Ён вярнуўся ў 1956-м годзе ў Аўстрыю, так?
А. Шукеяойць: Ara. А потым ён пераехаў у Нямеччыну, у Мюнхэн (у Баварыі). Там ён з нашай эміграцыяй дзяліў лёс аж да сьмерці.
3 Пазьняк: Ці бачыў ён у ГУЛАГу Ларысу Геніюш?
А. Шукелойць: 0, так, ён у ГУЛАГу сустракаўся з Ларысай Геніюш і расказваў пра ейную такую духовую моц. Нават цытаваў некаторыя вершы, пісаныя ёю там. Дарэчы,
выдатна гаварыў па-беларуску. Князь казаў, што Ларыса Геніюш аб’ядноўвала і натхняла ўсіх у зоне, была сымвалам, сьцягам барацьбы для ўсіх: беларусаў украінцаў эстонцаў палякаў. Мяркую. што яна, ведаючы пра сваё ўпаўнаважаньне на выкананьне абавязкаў Старшыні Рады БНР, трымалася гэтак моцна і гэтак годна.
Пасьля ўжо Рада БНР прымала ўдзел ва ўсіх гэтых праектах халоднай вайны. Гэта значыць, у Інстытуце вывучэньня СССР. Там вельмі важную ролю адыгрываў Анпюн Адамовіч, Станісііаў Станкевіч, Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Таксама ў радыё „Свабода” адразу ж Абрамчык (у паразуменьні з Амэрыканскім аддзелам прапаганды) арганізаваў Беларускі аддзе.3.
3.	Пазыіяк: Ці стварэньне радыё „Свабода ” было таксама ініцыятывай Міколы Абрамчыка?
А. Шукелойць:—Так, Міюлы Абрамчыка. Ітам сядзелі ўсе нашыя людзі (спачатку заступнікам Абрамчыка і псршым дырэктарамрадыёбыўЖукГрышкевіч). Там яшчэ было пару афіцэраў памойму, сяброў Жук-Грышксвіча з арміі Андэрса. Ну і нашая моладзь, тыя, што пасканчалі ўнівэрсітэт у Лювэне і тыя, хто пераехаў зь Нямсччыны туды потым, напрыклад, Янка Ліманоўскі, Барбара Вержба.іоеіч — ведамая сьпявачка, акторка беларускай опэры — з сваёй пляменьніцай Галінай. Цяпер яна мае прозьвішча Ганна Руднік. Спачатку радыё называлася „Вызваленыіе", потым перайменавалі наСвабода
3.	Пазьняк: — Адным словам, радыё „Свабода" стваралася як адраджэнскае радыё Рады БНР і павінна было шырыць беларускія ідэі і ідэалы Сакавіка.
А. Шукелойць: Так, так. Шырыць ідэі беларускай свабоды і незалежнасьці ў супрацоўніцтве з амэрыканскай дзяржаўнай пазыцыяй.
3.	Пазыіяк: — Добры быў пачатак. Але шюда, што цяпер, у такі пагрозьлівы і адказны час для незалежнасьці Беларусі. назіраецца ідэйны заняпад радыё. Замест адраджэнскай „Свабоды” (як павінна быць) гаворыць нейкая збочаная „ЛібэрціРазважаюць у эфіры пра сэкс Скарыны. Гэта трэба дадумацца! Ці там ужо ўвогуле няма нармальных людзей?
А. Шукеіюйць: — Там, між іншым, працуе трох сяброў Рады БНР, паэт Сокалаў-Воюш, Алесь Лукашук...
3.	Пазьняк: — Сокалава-Воюша, дарэчы, толькі што выкінулі з радыё. Вызваляюцца месцы дпя іншых.
А. Шукелойць: — Шкода. Вельмі шкода, што так ідзе.
3.	Пазьняк: — Дрэнны час на сьвеце. Дэмакрагыя перажывае агульны ідэйна-маральны крызіс. Ідзе працэс дэградацыі каштоўнасьцяў. (Бо лібэралізм гэта не дэмакратыя. Гэта, ведаеце, як рококо, дакладней, як маньерызм у мастацтве, калі рэнесанс вырадзіўся ў маньерызм.)
Бяда ў тым, што гэтыя лібэральна перакручаныя паняцьці ідуць на Беларусь яшчэ і праз гэбоўскую Расею. У пачварнай форме прытым.
Кадры на радыё набіраюць зь Беларусі. Сумняваюся, што яны (за выключэньнем якіх пару асобаў) ўспрымаюць сваю працу як місію дзеля Бацькаўшчыны. I гэта цяпер, калі, як па Караткевічу, — зьдзекуецца над ёю маскаль і „нахабны разбэшчаны гун
Але ня будзем больш пра цяпершчыну. Вернемся да Рады БНР і да больш духоўных тэмаў.
А. Шукелойць: — Але. Тым часам аднаўленьне дзейнасьці Беларускай Аўтакефальнай царквы таксама было клопатам Міголы Абрамчыка. Бо, як ведама. тая герархія Беларускай Аўтакефальнай царквы, якая была на Беларусі адноўлена ў 1942-м годзе, выехаўшы на эміграцыю (ўся гэтая група япіскапаў разам з мітрапалітам Панцелеем і архіепіскапам Фелафеем) улілася ў расейскую зарубежную царкву. Беларуская эміграцыя засталася без сваёй царквы. I тут ізноў інжэнер Абрамчык (ужо будучы старшынёй Рады БНР) прыняў захады, каб аднавіць дзейнасьць Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы. Тут ён у кантакце з украінцамі, з украінскай Рддай, з Украінскай Аўтакефальнай царквой арганізаваў цэлы шэраг сустрэчаў, у якіх прымаў ўдзел створаны Урад БНР.
Сй сьцягам у руках
Аўтакефалія
3.	Позьняк: — Як утварылася Беларуская Аўгакефальная царква ў 1942 годзе? Якія былі дзеяньні, дзеячы, як гэта рабілася і што вы канкрэтна самы бачылі ў той час?
А. Шукелойць: — Я думаю, што Рада БНР у Першую Сусьветную вайну мела на ўвазе аднаўленьне дзейнасьці Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы. Таксама, як і стварэньне беларускай адміністрацыі каталіцкай царквы і свабоды для іншых веравызнаньняў. У сувязі з гэтым, ужо пры бальшавіках (гэта значыць у Беларускай ССР, на пачатку ейнага існаваньня, у часы так званага НЭПу і беларусізацыі) была адноўленая Беларуская Аўтакефальная царква зь мітрапалітам Мэльсіхадэкам на чале. Было некалькі япіскапаў.
Незадоўга пасьля гэтага аднаўленьня бальшавікі (бачачы небясьпеку для Расейскай праваслаўнай царквы) арыштавалі мітрапаліта Мэльсіхадэка і царкоўных дзеячоў асабліва япіскапаў, а потым і сьвятарства. Гэтак ужо недзе ў канцы 30-х гадоў упала гэтая Аўтакефальная царква ў савецкай Беларусі.
Да прыходу немцаў на тэрыторыі БССР не было ніякай царкоўнай арганізацыі, не было легальна адчыненых цэркваў. У Менску не было ні адной дзейнай праваслаўнай, ані каталіцкай царквы. (Гэта значыць, перад 1941-м годам.)
Немцы ў Менск прывезьлі аднаго праваслаўнага „бацюшку” — Уладзімера (Валадзімера) Фінкоўскага (маладога сьвятара, па паходжаньні — зь беларускай праваслаўнай сям’і на Ашмяншчыне, з Гальшанаў). Ягоная цётка, a таксама дачка цёткі (ведамыя мне йшчэ з часоў майго перабываньня ў шюльніцтве) абедзьве былі насгаўніцамі. Так што ведамая беларуская сям’я (праўда, з такім расейскім душком). Вось гэты айцец Фінкоўскі і стаў першым праваслаўным сьвятаром у Менску.
У Менску, недзе на пэрыферыі, былі чатыры манашкі, якіх бальшавікі не саслалі. Яны ім былі патрэбныя (шылі коўдры для бальшавіцкіх камісараў). Вось гэтыя манашкі і прыйшлі ў сваю царкву, што за пляцам Волі..
3.	Пазьняк: — Царква знаходзілася на цяперашняй вуліцы Інтэрнацыянальнай (раней, у 17-м стагоддзі — Зборавая, пры расейцах у 19-м стагоддзі — Прэабражэнская). Гэтая царква называлася таксама Прэабражэнская. Пры цары яна была пераробленая з былога Бенедыкгынскага касьцёла кляштару Бенедыкгынак.
У 1978 г. мне акурат удалося зрабіць археалягічныя расгопкі гэтага кляштару, які ў 1960-м годзе ўзарвалі саветы.
А. Шукелойць: — Так, гэта помнік гісторыі. Манапікі вярнупіся тады ў гэтую царкву. Яна была ня вельмі вялікая, адна такая заля, якая скарыстоўвалася дпя нейкага спартовага клюбу, і дзеля іэтага тут нічога ня трэба было спэцыяльна рабіць. Проста прышлі ў гэіую залю. Там збудавалі часовы іканастас, атрымаўшы іконы зь Беларускага музэю. Гэта тады мяне йшчэ там не было, кіраўніюм тады быў Габрыель Віер, які ім выдаў патрэбныя іконы і патрэбны ўтвар (дараносіцы, дарахавальніцы і інш.).