Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
Ноч мы ўжо начавалі ў будынку Беларускай Цэнтральнай Рады (цяперашні будынак Нацыянальнай бібліятэкі на вуліцы тады Ігнатоўскага, цяпер, здаецца, Чырвонаармейская). Назаўтра пачалі грузіцца ў цягнік. Цягнік стаяў на Таварнай станцыі. Потым ад’ехалі.
Дарога ўжо была небясьпечнай. Даехалі мы да Баранавічаў. Станцыя была разьбітая. Я пасьпеў япічэ зайсьці да майго калегі і апошняга старшыні Беларускага Сіудэнцкага Саюзу, які нейкі час працаваў са мной у музэі, доктара Усевалада Караля, каб яму перадаць дакумант, які даваў яму прывілеі выехаць зь Беларусі, такі самы, які мелі мы. Доктар Кароль раздумваўся яшчэ, урэшце рэшт вырашыў застацца. Ен агрымаў 25 гадоў, і дзякуючы той амністыі, якую праводзіў Хрушчоў па-мойму, быў раней звольнены. Працаваў потым лекарам (хірургам-гінеколягам) у Баранавічах і там памёр.
Так мы паехалі далей. Мінуўшы Ліду, наш цягнік наехаў на міну. Міна гэта падарвала некалькі вагонаў, было шмат забітых, па-мойму,
трыццаць зь нечым асобаў, шмат параненых. ІДягнік быў вельмі вялікі. Там ужо да нашых вагонаў да нашага цягніка далучылі яшчэ нейкія вагоны са Смаленска, расейскіх нейкіх вайсковых адзінак. Наперадзе таксама былі вагоны з моладзяй (Саюз Беларускай Моладзі). Розных людзей забіралі ў гэты цягнік. Цягнік аграмадны. Паколькі міны зьнішчылі ня толькі вагоны і людзей, але і парвалі дарогу, то мусілі прыехаць спэцыяльныя цягнікі расьцягнуць гэты наш цягнік, направіць дарогу, сьцягнуць тыя вагоны, якія ня можна было направіць, людзей некаторых адвезьці ў шпіталь, некаторых пахаваць на мейсцы.
Разам з намі ехала на эміграцыю кіраўніцтва Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы. Так што сьвятароў было таксама дастаткова. Ехалі і лекары, асабліва вельмі заслужаны грамадзкі дзеяч сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі, які потым з Дальвіца (як заступнік камэнданта таго дэсанту, кіраванага Вітушкам) быў скінуты на Беларусь, — гэта докгар Глеб Багдановіч, сын былога полыжага сэнатара Вячаслава Багдановіча. Вось жа доктар Багдановіч (тады ўжо вайсковы лекар Беларускай Краёвай Абароны) заняўся гэтымі раненымі. Нешта дзень мы там чакалі, цягнік рушыў далей, мы прыехалі ў Беласток. У Беластоку былі коратка і накіраваліся ў Кёнігсбэрг. Там мы нейкі час затрымаліся, начавалі, прызначылі нам на начлег нейкую сьвятыню (касьцёл). Потым паехалі ў Бэрлін.
Ехаў з намі таксама старшыня Менску Анатапь Комар з жонкай і сакратаркай (той самай, што знайшла падкладзеную міну і ўратавала Комару жыцьцё). Дарэчы, гэтая акалічнасьць дала падставу для плётак, некаторыя выдумвалі, што Комар едзе з двумя жонкамі. Але гэта няпраўда. Глупства.
Анатоль Комар быў вельмі прыстойным чалавекам. Пазьней ён зьмяніў прозьвішча на „Ромар”. Памёр і пахаваны ў французкай частцы Канады. Стары наодэм. Вядомая асоба.
Па дарозе ад нас альбо адлучаліся нейкія людзі, альбо далучаліся. Як ехалі праз Варшаву, некалькі асобаў ужо высела (напрыклад, докгар Антановіч, лекар, які арганізаваў Бепарускі Чырвоны Крыж). Ён вышаў і цэлы шэраг людзей, тых, што былі прыехалі з Полыпчы і якія Польшчу ведалі. У тым
вучоных доктар Рыгэль, гісторык, ведамае прозьвішча. (Хацеў жаніцца з аднэй беларускай, таксама ведамае прозьвішча—Анзпяй Катковіч. Погым яна была на ссылцы, вярнулася, памерла па-мойму, у Варшаве.) I ён, гэты Рыгэль, меў намер падрыхтаваць кнігу „Псіхапёгія
Гэхштат (Гёхштэдт). Замак, куды ў / 944 г. былі зьвезеныя зборы і экспанаты Беларускага музэю ў Менску.
ліку і некаторыя нашыя людзі (такія з культурніцкім ухілам ехалі нейкія). Гэты брат Пушчы ехаў і яшчэ зь ім нейкі акгор ехаў, казу везыіі з сабой. I так яны вылезьлі тут недзе з гэіай казой і падаліся ў сваю дарогу (польскую мову ведалі). Потым аказаліся ў Чэхіі.
Прыехаўшы ў Бэрлін, там ужо кожны пасвоему арыентаваўся. Там заставалася Рада БЦР, Урад ейны, міністры, Я быў падпарадкаваны Міністэрству культуры. Гэта пад кіраваньнем Аўгена Калубовіча (потым „Каханоўскі” на эміграцыі), Але я меў ужо прызначэньне адразу, дзеля таго што паспрыяў адзін зь нямецкіх
беларускага народу”, здаецца. Розныя тэмы з розных дзялянак беларускай навукі, мастацтва, гаспадаркі, эканоміі мелі пісаць розныя спэцыялісты-беларусы. Я ў яго меў быць сакратаром, таму з Варшавы ён для мяне падрыхтаваў мейсца ў эміграцыі.
Я паехаў у Радзьбор (Радзьбуж па-польску), цяпер у межах Польшчы такі старажытны гарадок, які ня меў ніякіх вайсковых аб’екгаў. Там затое былі зьвезеныя з Украіны, Беларусі і, відаць, можа і з занятых тэрыторыяў Расеі розныя бібліятэкі, архівы, музэі. Зь імі прыехалі некаторыя людзі, што там працавалі пры гэтых
Скульптура (бюст) Максіма Багдановіча працы А.іяксандра Грубэ (танаваны гіпс), якая знаходзілася ў Беларускім Культурным таварыстве (Дом Рады БНР). Пасьля вайны не захавалася.
(Выкадроўка)
А. Шукелойць, 2-я палова 1940-х.
навуковых інстытуцыях. У тым ліку там былі і некаторыя вывезеныя часткі цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі Навук. Музэй наш быў вывезены ў Баварыю ў мястэчка Гэхштат.
Музэй быў перавезены ў частку Баварыі, што называецца Швабія (Швабішэ лянд), ейным галоўным горадам ёсьць Аўсбург, а гэта між Аўсбургам і Тылінганам, невялікае такое мястэчка, што называлася Гэхштаг на Дунаю. Там былі зьвезеныя розныя музэі, і пры тых музэях працавалі працаўнікі (скажам, я ведаю, што былі з Украіны, іх перавезьлі туцы). Так што я туцы пераехаў таксама ўжо пасьля таго, як была занягая Полыпча і частка Нямеччыны. Прыехаўшы ў Гэхштат, я зьявіўся ў замак Шлёс на працу, але там ужо на працу не прымалі. Тады я спагкаўся там з той рыжскай немкай, якая пасьля мяне была загадчыцай музэю ад Генэральнага Камісарыяту.
Дык вось у гэтым Гэхштаце далі мне мейсца жыць недалёка ад мястачка ў лягеры, дзе былі розныя вучоныя, у асноўным група тых, што працавалі дпя нямецкай прапагацды, для арганізацыі вывазу, іпго займаліся бібіііатэкамі, музэямі, архівамі, і асабліва іх эваі<уацыяй, ды рабункам. Адначасна яны займапіся і прапагандай, вывучэньнем СССР. I вось іам, у гэтым лягеры, садзела група вучоных расейцаў, украінцаў якія вывучалі прабпемы савецкай палпыкі, бяручы пад увагу цяперашні стан. Кіраўніком гатага ўсяго быў адзін вучоны, лекарпсіхоляг, былы дырэкгар фізкулыурнага інстьпуіу,
украінец. Ён паходзіў па-мойму з савецюх палонных і быўраней ці не ў ішабе аднаго з маршалаў іых, ішо насіупалі на Украіне.
Пры гэтай во групе вучоных і далі мне мейсца. Я быў доўгі час у кантакце з тым докгарам Рыгэлем. Тым часам гэты Рыгэль ізноў быў пакліканы ў армію, на фронт, і так ён там і загінуў. I той ягоны плян ня быў зрэалізаваны.
Цэлы шэраг працаў, якія мне прыслалі вучоныя, былі падрыхтаваныя да друку. Гэта, скажам, пра мову — докгара Янкі Станкевіча; з гістроыі Беларусі — Шкялёнка, з псіхалёгіі — докгара Станіаіава Станкевіча старшага (таго дацэнта медыцыны, якога потым бальшавікі арыштавалі і зьнішчылі недзе), з архітэкгуры — інжэнера Івана Касяка, з музыкі — Куліковіча. Я таксама на хуткую руку падрыхтаваў артыкул зь беларускай геаграфіі і этнаграфіі. Гэты матэрыял застаўся пры архівах гэтай арганізацыі і да сёньняшняга дня, відаць.
Некаторыя чарнавікі тых артыкулаў засталіся са мной, потьм, як я выязджаў я іх вярнуў аўтарам. Гэта значыць, артыкул докгара Янкі Станкевіча, ён потым яго друкаваў, па-мойму, у нейкім з сваіх часопісаў; Куліювіча (Шчаілова) аб музыцы і інш. Яны потым былі надрукаваныя ў розных выданьнях.
Будучы ў Аніліі, я бачыў таксама адзін з чарнавікоў інжэнера-архітэктара Івана Касяка, відаць, ён трапіў з часткай майго архіву, шго я перадаў Абрамчыку, а Абрамчык перадаў у бібпіатэку Скарыны ў Лёндане.
Вось такая была праца мая. Там, у гэтым Гэхштаце, я даседзеў аж да таго часу, калі ўжо бальшавікі падышлі блізка да Радзібору. Саветы ўжо пачалі падходзіць пад Кракаў. Тут паявіліся грузавікі эвакуацыі канцэнтрацыйных лягераў відаць, з найбліжэйшага каля Кракава Асьвенціма. Словам, сярод гэтых маіх сужыльцаў-вучоных, што працавалі для прапаганды, павеяла такім страхам: а што буцзе з намі? Бо ніхто нічога не гавора, усе сядзяць, па-старому працуюць. Зьвярнуліся да нямецкіх шэфаў і аднаго разу з Бэрліну прыехаў вельмі высокі чыноўнік зь Міністэрства прапаганды, магчыма, заступнік міністра (так прынамсі казалі) і зрабіў даклад аб
сучасным становішчы Нямеччыны. Ён гаварыў, што „мы" (гэта значыць, яны) вайну прайгралі, гэта ўжо ўсім бачна, але ў іх, маўляў яшчэ ёсьць надзея. „Мы” рыхтуем аружжа, якое, калі здолеем скарыстаць (калі пасьпеем скарысгаць), дапаможа „нам” вярнуцца на свае старыя пазыцыі. А калі не, то „вы” (гэта значыць, мы) падзеліце наш лёс.
Выслухаўшы гэты даклад таго высокапастаўленага палітычнага дзеяча, я спакаваў чамаданы і думаю сабе: „ Вашага лёсу я дзяліць не зьбіраюся. ” I адным з апошніх цягнікоў, разам зь Ліманоўскім, праз Уроцпаў (тады Брэслаў) паехаў у Бэрлін.
А гэтыя вучоныя, што там засталіся, якім, магчыма, некаторым імпанавала, што будуць дзяліць лёс з так высокапастаўленымі людзьмі, засталіся ў іхнае распараджэньне і, як да мяне потым даходзілі весткі, сапраўды падзялілі іхны лёс у турмах, разам з нацыстамі пры амэрыканскай акупацыі.
Амэрыка
А. Шукелойць:—У Амэрыку мы пераязджалі на караблёх, якія былі падрыхтаваныя для амэрыканскага войска ў час вайны. Гэтых караблёў амэрыканцы мелі вельмі шмат, (так званыя „ транспарты ”). Г этыя „ транспарты ” былі скарыстаныя для перавозю ў Амэрыку так званых „ пераселеных людзей ”, новай эміграцыі.
У Амэрыку я прыехаў у Бостан, з Бостану пераехаў цягніюм у Нью-Ёрк. Тут для мяне была падрыхтаваная ўжо квагэра, бо южны, хто сюды ехаў ён усё ж юраваўся тымі самымі прынцьшамі, якія былі ў Амэрыцы, якія ёсьць цяпер. Трэба было мець апекуна (спонсара), запэўненае памешканьне і працу. Тады гэта было даволі свабодна. „Спонсары” былі пераважна нашыя людзі, з нашай хвалі эміграцыі, якія прыехалі на год ці на два раней, маючы сямейныя кантакгы з Амэрыкай. Напрыклад, мой спонсар доктар Янка Станкевіч пераехаў раней, бо туг ягоны брат родны быў у Амэрыцы.
Кожны стараўся ўладзіцца недзе адразу на
Янка Станкевіч. 1938 г.
(выкадроўка)
працу, бо мы дапамогі ніякай ня мелі. Так што трэба было адразу йсьці працаваць. Працаваць людзі ішлі пераважна на фабрыкі альбо ў нейкія, скажам, кафэтэрыі, на кухні, на самыя цяжкія і брудныя работы. Пасьля году ці двух ужо людзі апаноўвалі ангельскую мову і стараліся перакваліфікоўвацца на розныя працы альбо (калі на фабрыцы) на прафэсійныя заняткі, альбо шукалі працы „вайт калар” (белага каўнера) — значыць, інтэлігенцыі.