Гутаркі з Антонам Шукелойцем  Зянон Пазьняк

Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Зянон Пазьняк

Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
51.87 МБ
Наша хваля (пераважна) мела магчымасьць уладжвацца настаўнікамі, бо было зацікаўленьне расейскай мовай. Можна было атрымаць працу бібліятэкару, лекару (але з былога Савецкага саюза яны не карысталіся такімі правамі, як, скажам, лекары зь нейкай некамуністычнай дзяржавы перад вайной, і таму йшлі працаваць пераважна ў лябараторыі).
Я нейкі час працаваў на фабрыцы, а потым перайшоў на працу ў вялікую краму вопраікі. Там той гаспадар, уласьнік магазінаў запрапанаваў што ім пагрэбны чалавек на прыёме тавару. Калі б я хацеў застацца на сталую працу ў іх, то ён пашле мяне на курсы пры вьппэйшай школе, якая рыхтуе розных працаўнікоў прадукцыі тавараў для вопраткі і таксама спэцыялісгых па праектах вопраткі, спэцьіялістых па мастацкім афармленьні крамаў. Прыём тавару — гэта такая
Заляў беларускім кулыпурным цэнтры „Полацк”у Кліўлендзе (ЗША), 2000 г.
(ФотаЗГГТазы
спэцыяльнасьць з галіны фасону, самая, можа, і нудная, пагрунтаваная на хіміі, але яна давала магчымасьць працы на ўзроўні інтэлігента. Таму я потым, закончыўшы той курс, адпрацаваў больш за 20 гадоў у гэтай краме на прыёме тавараў. Адіудь выйшаў на пэнсію.
Адначасна з гэтай працай для куска хлеба трэба было прымаць акгыўны ўдзел у арганізацыйным жыцьці беларускай эміграцыі. Як ведама, да нашай хвалі эміграцыі, што прыехала пасьля Другой Сусьветнай вайны, тут беларуская ранейшая эміграцыя не была сарганізаваная ў самастойныя арганізацыі.
Дпя нашай хвалі эміграцыі належылі, можна сказаць, пачаткі грамадзка-палітычнага і рэлігійнага жыцьця беларускай эміграцыі. Па палііычнай лініі была прадоўжаная праца Рдды Беларускай Народнай Рэспублікі.
Легальнай часткай гэтай працы былі грамадзкія арганізацыі, гэта найперш Беларуска-Амзрыканскае Задзіночаньне (як амэрыканская арганізацыя, заснаваная ў 1949 годзе з сваімі аддзеламі ў розных гарадах, дзе
асела беларуская эміграцыя: Кліўленд, Чыкага, штат Нью-Джэрзі, Нью-Брансьвік, Бостан, Вашынгтон. Таксама была адноўлена Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная царква.
Першыя прыходы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы паўсталі ў Нью-Ёрку, у Кліўлендзе, Нью-Джэрзі, Нью-Брансьвіку, у Канддзе ды Аўстраліі.
Беларускія вучоныя і мастакі сарганізавалі таксама Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва, навуковую арганізацыю, якая ладзіла рэфэраты на навуковую тэму, а сябры гэтай арганізацыі вывучалі розныя галіны беларускай рэчаіснасьці ў тыя часы: гаспадарку, кулыуру, мастацтва, выдавалі кнігі (і цяпер выдаюць).
Апрача гэтага было сарганізавана цэлы шэраг дапамаговых арганізацыяў, якія займаліся зборам грошай і таксама вопраткі і высылалі дпя тых эмігрантаў зь Беларусі, якія засталіся ў Нямеччыне і ў іншьгх дзяржавах Эўропы, а пасьля (калі была магчымасьць) высылалі таксама для тых, што вярнуліся з савецкіх іурмаў і лягероў на Бацькаўіпчыну.
Пра габрэяў
3.	Позьняк: — Цікава было даведацца па ходу нашай гаворкі пра сутнасьць і канкрэтныя факгы дачыненьняў да габрэйскага насельніцтва ў міжваенны пэрыяд у Полыпчы і потым, за часы гітлераўскай акупацыі на Беларусі. Тым болып, што балыпавіцкая і кагэбоўская прапаганда спэцыяльна ўсё перакручвала. Добра было б вярнуцца да таго, пра шго мы ўжо гаварылі раней і высьветліць некаторыя малавядомыя аспэкгы больш падрабязна.
А. Шукелойць: — Тут я хачу тады спачатку ўспомніць пра нацыянальныя адносіны ў міжваеннай Польшчы. Нашыя палітычныя арганізацыі Грамада і Хадэцыя існавалі, так бы мовячы, ва ўмоўна дэмакратычнай Полыпчы. У выбарах выступалі супольна ў блёку нацыянальных мяншыняў. I блёк нацыянальных мяншыняў праводзіў працу і выбары ў Сойм і выбары самаўраду. У Вільні, напрыклад, на выбарах ў Гарадзкую Раду ў супольнай лісьце з габрэямі былі беларусы. Ад беларусаў быў там на
Баляслаў Грабінскі (хадэцыя)
адным з пачапювых нумароў ведамы ў Вільні дзеяч доктар Балясіаў Грабінскі. хадэк.
Другое, аб чым трэба яшчэ гаварыць, гэта аб рыхтаваньні габрэямі моладзі, якая ехала ў Палестыну, дзе выкуплялі для іх зямлю і арганізоўвалі кібуцы. У падрыхтоўцы гэтай моладзі прымалі ўдзел беларускія спэцыялісгы. (Я пра гэта ўжо адзначаў раней.) Трэцяе, аб чым я хацеў бы ўспомніць, што ў час той Польшчы на Віленскім ўнівэрсітэце габрэяў тракгавалі гэтаксама дрэнна, як і беларусаў („нумэрус кляўзус”, „нумэрус нупюс” і г.д.). Так што мы мелі аднолькавыя там тады „ правы
Тое, што нацыяналістычная польская мападзь дамагалася асобных лавак дпя габрэйскай моладзі ва ўнівэрсітэцкіх аўдыторыях, выклікала бурныя сутычкі беларускіх і габрэйскіх студэнтаў з польскімі шавіністамі. Дайшло да таго, што ўнівэрсітэт на нейкі час быў зачынены. Так што ў гэтым часе ў нас вельмі такое блізкае ўзаемапаразуменьне было з габрэйскім насельніцтвам Вільні.
3.	Пазьняк: — Чаму абмяжоўвалі некаторыя прадметы для беларусаў і габрэяў напрыклад, медыцыну? Чаму баяліся, каб беларусы паступалі на медыцыну?
А. Шукелойць: — Медыцына дае незалежную прафэсію. Хаця ў гэтым часе ўжо таксама не давапі працы на Беларусі. I таму беларускія стуцэнты, скончыўшыя медыцыну (вось ведамыя нашы дзеячы: докгар Мікта Шчорс, які нават быў два гады старшынём Студэнцкага Саюзу і доктар Вітаўт Тумаш), яны ў заходняй Беларусі працы не знайшлі, мусілі выехаць у Полыпчу. Такое было становішча.
Ужо на эміірацыі, калі мы на гэту тэму гаварылі з Міюлам Шчорсам (я зь ім заўсёды быў у вельмі добрых дачыненьнях), ён мне казаў (калі я ўспомніў пра гэты „нумэрас кляўзус”): „Польскіх сіуцэнтаў якія хацелі на гвалт стацца лекарамі, але
не паступілі ва ўнівэрсітэты ў Польшчы, дык іх прымалі вельмі лёгка на Віленскім унівэрсітэце. I разьмяркоўвалі іх на Беларусь
3.	Пазьняк: — Значыць, гэта была звычайная асімілягарская палітыка.
.4	. Шукелойць: — Так. Гэта тое, што было перад вайной.
Часы нямецкай акупацыі. Я гаварыў пры іншай нагодзе, што на першым тым нелегальным сходзе ў Менску, які адбыўся ў 1941-м годзе ў кабінэце Антона Адамовіча ў гарадзкой Управе, абмярюўвалася таксама дачыненьне да жыдоў. Было прынята, што пры ўсялякай магчымасьці, дзе толькі можна, супроцьстаўляцца нямецкай палітыцы ў дачыненьні да габрэяў і дапамагаць ім у здабываньні так званых „арыйскіх папераў". I гэта было потым пры розных нагодах роблена. Атрымаўпіы „арыйскія паперы”, чалавек меў магчымасьць працаваць на розных пасадах, a часта і захаваць сваё жыцьцё.
У час, скажам, калі старшынёй управы Менску быў прафэсар Іваноўскі, загадчыкам элекграэнэргіі быў інжэнер-габрэй. Прафэсар Іваноўскі якраз паклікаў мяне, папрасіў каб ягоную жонку прыняць на працу ў музэй. Што я і зрабіў. Была яна вымаганы час, здаецца, паўгоду, ці што. А потым атрымала належныя арыйскія паперы і ўжо свабодна сабе жылі ў горадзе да канца акупацыі.
I так шмат-шмат нашых ведамых дзеячоў дапамагалі ў час нямецкай акупацыі жыдам. У прафэсара Іваноўскага, потым у ягоным фальварку на Лідчыне, у Лябёдцы, таксама перахоўвывалі габрэяў. Тут у нас, у Нью-Ерку, доктар Янка Станкевіч ужо перад сьмерцяй агрымаў такі ліст падзякі ад ведамага жыдоўскага дзеяча, вельмі спрытнага, які ў час нямецкай акупацыі стварыў цэлую арганізацыю, падпарадкаваную ня Менску, але Вільні ці Рызе.
3.	Пазызяк: — Адміністрацыі Остлянду, значыць.
А. Шукелойць: — Магчыма. 1 з гэтай арганізацыяй дзеяў на цэлую прастору. Арганізацыя мела нейкі харакгар такой прапагандовай службы.
3.	Пазьняк: — Як прозьвішча таго дзеяча?
А. Шукеюйць: — Яго прозьвішча было зьмененае, па-мойму, нешта, калі я не памыляюся, Заксаў. Шырэй аб ім ёсьць ва ўспамінах суддзі Леаніда Галяка ў перашай частцы. Там ён успамінае, што юпькі ні пьггаў немцаў, дык ніхто не сказаў яму. што гэта за арганізацыя. Ніхго ня ведаў. Знаныць, выілядае, іпго ён сам стварыў арганізацыю і зь ёй дзейнічаў. Быў у нямецкай уніформе, і сваіх людзей, супрацоўнікаў таксама апрануў у нямецкія уніформы. Вельмі спрыгны хлопец быў вепьмі спрытны. Раздаваў дазволы на праезд чыгункай. скажам. У час вайны давопі цяжка было дастаць дазвоп. Магчыма, што недзе ў мяне захаваўся нават нейкі дакумант. выдадзены ім у паездку.
Апрача гэтага вялікую дапамогу арганізавалі для габрэйскіх дзяцей. У Менску было, нешта, тры групы, дзевяць ці дзесяць такіх „ дзецдомаў Старшьшём гэтай цэлай сістэмы быў ведамы потым на эміграцыі дзеяч Якуб Ржзцкі (ужо не жыве, памёр у Канадзе). Ён быў загадчыкам гэтых дамоў. Заўсёды набіралася шмат габрэйскай дзетвары, якую бацькі высылалі на горад у розныя цэрквы, дзе іх потым падбіралі ў гэтыя дзіцячыя дамы. 3 гэтых дамоў потым дзяцей адпраўлялі на правінцыю, у розныя часткі Беларусі. Там лягчэй было з утрыманьнем.
3.	Пазьняк: — Куцы іх адсылалі, у сем’і?
А. Шукелойць: — Адсылалі, так. Ад мяне, напрыклад, забірала заўсёды такая інспэкгар у Вялейцы, інжэнер Ганна Сухая. Яна іх адвозіла і там недзе расьпіхвала, дзе, я ня ведаю. У кожным разе, гэтыя дзеці выхоўваліся ці перахоўваліся ў нашых беларускіх сем’ях.
3 правінцыі прывозілі ў Менск розныя харчы (гэта па лініі Самапомачы), а зь Менску вывозілі габрэйскіх дзетак. Так што такім парадкам дапамагалі.
3.	Пазьняк: — Ці ведалі пра гэта ва Управе? Хто гэтым кіраваў?
А.Шукеюйць: — Іваноўскі ведаў і кіраваў таемна ад немцаў. У яго ў самога, я ўжо казаў ў фальварку дзьве асобы габрэйскія перахоўваліся, і ва Управе габрэі працавалі.
3.	Пазьняк: — Вацлаў Іваноўскі — вядомы беларускі дзяяч (пісаў пад псэўданімам Вацюк Тройца). Яшчэ да Першай Сусьветнай вайны
А. Шукелойць, 1970-я гг.
ўдзельнічаў у беларускім культурніцкім руху. Якое ягонае паходжаньне?
А.Шукеіюйць: — Іваноўскі, гзта быў стары наш дзеяч. Гэта шпяхціц сярэдняга ўзроўню, зь Лідчыны, іхны маёнтак Лябёдка. Іх трох братоў было. Кожны зь іх выбраў іншую нацыянальнасьць. Старэйшы стаў палякам, сярэдні Вацпаў — беларусам, a малодшы, Тадэй, сгаўся лпоўцам.
Наш, той беларус Іваноўскі, яшчэ як сіудэнг Палітэхнічнага інстытуту ў Пецярбургу быў адным з тых, што арганізоўвалі першыя беларускія арганізацыі. Менавіта: Беларскую Рэвалюцыйную Грамаду, а потым — Беларускую Сацыялістычную Грамаду (БСГ).
Найбольшая ягоная заслуга — гэта арганізацыя перашага беларускага выдавецтва ў Пецярбургу — „Загляне сонца і ў наша ваконца”, якога Іваноўскі быў старшыня.
Шмат якія маткі габрэйкі, што мелі магчымасьць выйсьці з горада, аддавалі сваіх дзяцей суседкам, казалі: „Вось ты забяры маё