Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
Вось гэты айцец Уладзімер Фінкоўскі і пачаў тут сваю місійную працу з тымі чатырмя манашкамі.
3. Пазьняк: — У якой мове пачаў?
А. Шукелойць: — Па-мойму, у беларускай мове. Адміністрацыя (на чале з доктарам Тумашам) тады ўжо ў аснаўньм была беларўская, так што ў царкве гучэла царкоўнаславянская мова, а ў якой ён мове пропаведзі гаварыў... Шчыра кажучы, я там ня быў і ня чуў. Mary толью меркаваць.
Палажэньне ў Менску было такое, што засталіся толькі дзьве царквы (наагуп цэрквы былі моцна зьнішчаныя). Так быў падарваны на пляцы Волі Катэдральны сабор (у 1936 г), другі сабор Чыгуначны, за Домам ураду, быў падарваны таксама. Вельмі ў дрэнным стане, пераробленая на чатыры паверхі, была Жоўтая так званая царква на Ніжнім Рынку.
Словам, палажэньне было даволі дрэннае для праваслаўных, і тады горад адступіў для праваслаўнай царквы будынак былога Францішканскага каталіцкага манастыра і будынак касьцёла Бэрнардынак, які скарыстоўваецца цяпер як Катэдральны сабор.
Пасьля незадоўга прыехала ў Менск група маладых праваслаўных сьвятароў, гадунцоў Варшаўскай духоўнай акадэміі. Вось такім першым быў айцец Іаан Кушнер, што заняў царкву на Вайсковых могілках. Вельмі сімпатычны сьвятар. Потым недзе ў 1943-м ці 1942-м ён наехаў на міну і загінуў.
Другі прыехаў айцец Мікалай Лапіцкі, які заняў Чыгуначную капліцу (Чыгуначная царкоўка малая). Чыгуначнікі мелі невялікую царкву, памойму, нават дзераўляную, на пляцы, што між унівэрсітэтам і чыгункай.
старая беларуская царква сьвятога Пятра і Паўла.) ] зуды прыехаў таксама з заходняй Беларусі айцец Іосіф Балай — вельмі стары чалавек, йшчэ з царскай школы, вельмі добры прамоўца. I ў яго сакратаром быў Баравы той ведамы царкоўны дзеяч, прафэсар, які цяпср яшчэ можа й жыве. (Які працаваў у Маскве. Ягоны сын у Менску займаецца рэстаўрацыяй помнікаў гісторыі і архітэктуры.) Гэты Баравы быў тады яшчэ нежанаты, я яго ведаў. Такое становішча было. Царкву на Старажоўскіх могілках таксама пачалі аднаўляць.
Беларуская аўтакефальная царкваў Кліўлендзе (ЗША), 1996 г.
(Фота 3. Пазьняка)
Так што былі ўжо тры царквы: Прэабражэнская, царква на Вайсювых могілках на Даўгабродзкай вуліцы (яна была ў даволі добрым стане, там нічога перарабляць ня трэба было, быў нават захаваны іканастас) і тая Чыгуначная.
Іншыя будынкі царкоўныя прыходзілася аднаўляць (перарабляць). Наступным буцынкам, які рыхтавалі для карыстаньня — гэта была Жоўтая царква на Ракаўскай вуліцы. (Вялікая
Сярод менскай адміністрацыі аказалася паважная група маладых людзей, праваслаўных, з вышэйшай асьветай, такіх, як суддзі, напрыклад, Леанід Галяк, Аркадзь Арзхва, Юльян Саковіч, інжэнер Іван Касяк і гэтак далей. Гэгыя маладыя людзі пачалі рабіць захады, каб аднавіць дзейнасьць Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы.
У манастыры ў Жыровіцах сядзеў стары епіскап Панцелеймон. За польскіх часоў ён не
хацеў прызнаць Польскай аўтакефальнай царквы, разьлічваў на падпарадкаваньне расейскай царкве, і таму яго саслалі ў Жыровіцкі манастыр. Палякі саслалі. Цяпер яго адіупь выцягнулі, бо адзіны епіскап быў. Быў, праўда, яшчэ адзін у Горадні, але Горадня тады належыла не да беларускай адміністрацыі, а непасрэдна да нямецкай.
Пачалі раздумвацца, як аднавіць аўтакефальную царкву. Было двох такіх манахаўбеларусаў. Адзін закончыўшы Варшаўскі ўнівэрсітэт, паходзіў зь Вялейшчыны, прозьвішча Нарко. Потым стаўся Фепафей. (Фолётэуш папольску). Фелафей ужо быў раней, яго за польскіх часоў пасьвяцілі ў манахі. Ен быў насгаяцепем праваслаўнай царквы, па-мойму, ў Львове.
Другі быў таксама манах з Наваградчыны, здаецца, айцец Мартас. Стараньнем докгара Шчорса, што быў старшынёй Беларускага камітэту ў Варшаве, іншых праваслаўных беларусаў (адваката Шкялёнка, доктара Войтэнкі) былі зробленыя захады перад Польскім мітрапалітам (які пазытыўна ставіўся да беларусаў), каб хіратанізаваць двух гэтых манахаў і гэтым дапамагчы ў стварэньні беларускай царкоўнай адміністрацыі дзеля аднаўленьня Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы.
Мітрапаліт Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (здаецца, Дзіянісій) хіратанізаваў гэтых двух манахаў. Яны прыехалі ў Менск. Фелафей Нарко асеў у Менску ў Прэабражэнскую царкву, а другі, Маргас, — у Наваградку.
Такім парадкам на тэрыторыі Беларусі знайшлося двух маладых япіскапаў-беларусаў у групе гадунцоў Варшаўскай духоўнай акадэміі, сьведамых беларусаў, зь веданьнем мовы (мову ў іх выкладаў докгар Янка Станкевіч).
Пачаліся захады перад нямецкай адміністрацыяй, гэта значыць — перад Кубэ. Кубэ даў дазвол. Там, па-мойму, гэтымі справамі непасрэдна займаўся ня Кубэ, а нейкі адзін з адміністрацыі, здаецца, докгар Юрда. Ен даў дазвол, і пачаліся рыхтаваньні дзеля аднаўленьня дзейнасьці Аўтакефальнай царквы. Усё гэга было арганізавана, адбыўся вялікі зьезд у 1942-м годзе.
Паколькі мітрапаліт Панцелеймон быў супраць, маладая група беларускіх дзеячоў
(асаблівую акгыўнасьць выказалі Саковіч і Касяк) гэтага Панцелеймона адправілі ў манастыр, недзе ў Ляды (ці ня ў Віцебіпчыне). Пад кіраўніцтвам уладыкі Фелафея Нарю (які ўзначаліў усё) адбыўся гэты вялікі зьезд сьвятарства і праваслаўных дзеячоў у Прэабражэнскай царкве, які абвесьціў аўтакефалію Беларускай Праваслаўнай царквы. (На працягу, мусіць, трох дзён былі нарады, розныя рэфэраты, чытаньні).
3. Пазьняк: — Пытаньне: Касяк і Саковіч адправілі Панцелеймона ў Ляды. Як яны гэта зрабілі?
А. Шукелойць: — Гэта дзякуючы іхным стараньням, паколькі ён не згаджаўся на аднаўленьне аўгакефаліі. Я думаю, што немцы яго адправілі туды. А Касяк і Саювіч дапамаілі, каб адправілі.
Г этыя падзеі ўсе мне добра ведамыя. Меў туды пайсьці прывітаць аднаўленьне аўтаксфаліі ксёндз айцец Гадлеўскі і, магчыма, Кушаль. Тым часам, паколькі там у дыскусіі часта гаварылаея. што аднаўленьне аўтакефаліі гэта вось, можа быць, акцыя каталікоў дык там гэтыя старэйшыя нашы дзеячы адыйшлі ўбок. Але пасьля таго, як аўтакефалія была абвешчана, тады нашыя калегі (Галяк, Арэхва, Саковіч) кажуць, што ўсё ж каталікі мусілі б іх прывітаць і спадарыня Галяк (жонка Галяка) прыбеіла да мяне ў музэй, каб я неадкладна зьявіўся да ксяндза Гадлеўскага (ён тады жыў на вуліцы Гаруна — цяпер Камсамольская) і адіуль накіраваўся на прывітаньне гэтага зьезду з нагоды абвешчаньня аўтакефаліі.
Я тады быў у неадпаведнай вопратцы (марынарка і гальштук чорныя, але поргкі — галіфэ). Гэтак я зьявіцца не хацеў а тут дахаты няма часу йсьці, таму я пабег скарэй да ксяндза Гадлеўскага. Той даў мне свае порткі чорныя і чаравікі. I так нас трох сабралася: Язэп Найдзюк, я і яшчэ адзін манах быў прывезены ксяндзом Гляюўскім у Менск, францішканец Станіслаў Васькевіч, здаецца. Думаю, што ліст прывітальны напісаў Гадлеўскі, я ня меў часу разглядаць яго, Найдзюк ужо прачытаў яго, пэўна, пару разоў. Так мы накіраваліся ў Прэабражэнскую царкву. Нас
там ўжо чакалі. Мы ўвайшлі з падворку, укланіліся перад саборам. Найдзюк прачытаў прывітаньне ад беларусаў-каталікоў уручылі яго Прэзыдыюму, уладыку архіепіскапу Фелафею і пайшлі. Вось гэтак і адбылося.
3 Пазьняк:—Хто стаў першым мітрапалітам?
А. Шукелойць: — Заставаўся той жа самы Панцелеймон. Ужо падышлі бальшавікі пад Віцебск. (Ён там і сядзеў ня быў на гэтым вялікім Саборы). Ен лічыўся мітрапалітам, бо найвышэйшай рангі. Але капі ўжо бальшавікі падыйшлі блізка, тады тут зрабілі захады перад нямецкімі ўладамі, што бальшавікі могуць заняць гэтыя Ляды і яго там схопяць, а ён антыбальшавік. Дык паехалі яго перавезьлі.
А тут тады ў Прэабражэнскай царкве служыў уладыка Фелафей Нарко. Ен з вышэйшай асьветай чалавек, вучыўся за мяжой, у Грэцыі, інтэлігентны чалавек, прыстойны, вельмі прыгожа вёў літургію, царкоўныя службы, I царква поўнілася людзьмі. Хор быў вельмі прыгожы, таму што ў гэтым хоры дараблялі сабе крыху да свайго жыцьця артысты Беларускага опэрнага тэатру.
3. Пазьняк: — I потым, калі прышлі балынавікі ў 1944-м годзе і ўслупілі ў Менск, які быў лёс Праваслаўнай Аўтакефальнай царквы і сьвятароў?
А. Шукелойць:—Усе гэтыя акіыўныя дзеячы, уладыка Фелафей і ўся герархія (за гэты час былі хіраганізаваныя пяць ці шэсьць япіскапаў) разам з эвакуацыяй Менска выехалі цягніком на эміграцыю. На эміграцыі ў Нямеччыне яны трымаліся разам, а потым вырашылі ўвайсьці як аўтаномная адзінка (так яны думалі) ў Расейскую зарубежную праваслаўную царкву. Апе гэтая аўтаномія скончылася. Там Панцелеймон быў на сваім мейсцы, на сваім кані, і казаў: „Перажылі палякоў, перажывём і касяюў." Так што і палякаў, і беларускіх нацыяналістых, што аднаўлялі аўтакефальную царкву, ён перажыў.
Частка нашых людзей не хацела падпарадкавацца перакідваньню Панцелеймона. I пачаліся зноў захады дзеля стварэньня герархіі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы. У гэтым заслуга двух сьвятароў якія не
падпарадкаваліся — айцец Хфедар Данілюк (ён жа былы афіцэр Слуцкага паўстаньня) і айцец Сьцяпан Войтэнка (ведамы дзеяч з заходняй Беларусі). Тады пачаліся захады з боку Міюлы Абрамчыка перад Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквой дзеля аднаўленьня
Бе.іарупая аўтакефа.іьная царква ў Брукліне на „Атляптык Эвеню”, 401; 1999 г.
(Фота 3. Пазьняка)
Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай царквы. Украінцы дазволілі аднаму са сваіх япіскапаў адыйсьці да беларусаў — уладыка Сергій адыйшоў. (Потым выехаў у Аўстралію і там памёр.) Быў хіраганізаваны адзін з праскіх гадунцоў інжэнер Уладзімер Тамашчык, які прыняў імя Васіля.
Першую аўтакефальную службу Божую ў Амэрыцы адслужыў у Брукліне айцец Хведар Данілюк. Я быў на гэтай першай службе ў такіх сьціплых умовах так званай „ Беларускай xand ” ў Брукліне. ■
ДАРОГА У ЧУЖЫНУ
Эўропа
А. Шукелойць: — Незадоўга пасяля заканчэньня Кангрэсу прышлося эвакуавацца. Чырвоная армія даволі бпізка падышла пад Менск. У горадзе ўжо былі чугныя стрэлы. Старшыня Менску інжэнер Комар і старшыня Самаптіачы былы дэпутат Сабалеўскі арганізавалі ў паразуменьні зь немцамі таварны цягнік. Было сказана працаўнікам гораду, што хго хоча, можа ехаць у эміграцыю-эвакуацыю. Часу бьшо вельмі мала, людзі бралі толькі найбольш неабходнае. Я яшчэ пасьпеў схадзіць ў Генэральны Камісарыят і агрымаць грошы, каб аплаціць зарплату працаўнікам музэю і працаўнікам аддзелу краязнаўства Беларускага культурнага таварыства на тры месяцы наперад. 3 гэтых людзей, зразумела, частка засталася. У тым ліку і найбліжэйшы мой супрацоўнік у музэі мастак Віер. Праўдападобна, што ён ужо перад гэтым меў кантакг з партызанамі, таму не баяўся заставацца.