Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
Сапраўднасьць была іншай, і нашыя дачыненьні з габрэямі ў Амэрыцы склаліся на грунце якраз гэтай супольнай рэчаіснасьці.
Савецкая прапаганда зрабіла свой адмоўны ўплыў найбольш ў СССР. Тут жа яна ня дзейнічала. Я ўжо казаў пра доктара Ліхтэна, а ён жа быў дырэкіарам „Антыдыфэмэйшан ліг” (арганізацыя, якая мае заданьне выкрываць і змагацца з антысэмітызмам). Доктар Ліхтэн вьіявіў ахвоту спаткацца зь беларускай эміграцыяй, зрабіць даклад, дзеля таго што ён яшчэ ў час нямецкай акупацыі спэцыяльна вывучаў пытаньне акупацыі на Беларусі і напісаў нават на гэту тэму дасьледчыцкую працу. Так шго ёсьць ягоная праца ў ангельскай мове аб становііпчы на Беларусі ў час нямецкай акупацыі. Праца выйшла раней, чым у 50-х гадах. Бо ў 50-х гадах мы прыехалі. Я меў яе асобным выданьнем.
Далей ён з намі актыўна супрацоўнічаў. Шмат дапамагаў. Ён быў адным з тых, хто пры дапамозе іншага прыяцеля-габрэя, які працаваў у бібліятэцы засіупнікам загадчыка славістычнага аддзелу (Бэрнштайн), дапамог арганізаваць першую нашую вялікую выстаўку ў Публічнай бібліятэцы на 5-й эвеню і 42-й вуліцы. Былі мы таксама на ўнівэрсітэце, які тут маюць габрэі, на выпуску вучоных-дакгароў і на цэлым шэрагу іншых габрэйскіх мерапрыемстваў.
Словам, доктар Ліхтан уводзіў нас у амэрыканскае жыцьцё. Адной з такіх цікавых малаведамых акцыяў дзеля ўдзелу ў халоднай вайне была сустрэча беларускай і габрэйскай інтэлігенцыі ў спадарства Русакоў у Брукліне. Там тады ад імя арганізацыі, якая мела прыняць акгыўны ўдзел у халоднай вайне, з намі сустрэўся такі фон Левін (Леван чытаецца, Левін пішацца). Пасьля гэтага цэлая група нашай інтэлігенцыі з Адамовічам, Станкевічам, тады тут быў яшчэ прафэсар Дарашэвіч, прыняла ўдзел у арганізацыі Навуковага Інстытуту вывучэньня СССР у Нямеччыне і радыё „Свабода”. Так што мы цэлы час мелі добрыя дачыненьні з габрэямі ў нашай палітычнай дзейнасьці супраць бальшавіцкіх акупантаў.
3. Пазьняк: — Гэта адказ на нашыя добрыя адносіны?
А. Шукелойць: — Правільней сказаць, шго гэта вынік беларуска-габрэйскіх добрых адносінаў, якія існавалі здаўна.
А. Шукелойць, 2002 г.
(Фота 3. Пазьняка)
Доля
3 Паіьняк: —Як бы хто ні думаў, ні меркаваў, а дачыненьні да габрэяў у часы 2-й Сусьветнай вайны сталі для бальшыні ўдзельнікаў канфлікіу выпрабаваньнем на чалавечнасьць.
Увесь сьвет, які змагаўся з фашызмам, ратаваў жыдоў. Знайшліся таксама такія, што падтрымалі гітлераўскую палітыку вынішчэньня, гублялі людзкое аблічча. Гэтак жа, як пазбаўляліся аблічча чалавека энкавэдзісцкія забойцы беларусаў у Курапатах.
У камуністьічна-фашыстоўскай бойні, якую ўчынілі расейцы разам зь немцамі ў ХХ-м стагоддзі, беларусы засталіся людзьмі, захавалі твар. Беларусы страцілі тры мільёны забітымі, набылі Курапаты і Хатынь, але ня здолелі наваг асэнсаваць як трэба свой галаюст,
I таму, па ўсім відаць. нас яшчэ доўга чакае цяжкая доля.
* * *
3 Пазьняк: — Што трэба, на ваш поіляд, рабіць, каб палепшыць долю беларускай нацыі?
А. Шукеяойць: — На гэта няпроста адказаць адным словам, бо народ наш і Бацькаўшчына ёсьць цяпер у вялікім нацыянальным занядбаньні.
3 Пазьняк: — Як думаеце, чаму мы ўвесь час апускаемся да занядбаньня? Чаму трацім эліту нацыі? Чаму нашы непрыяцелі, нават менш кулыурныя, менш кемлівыя, заўсёды выглядаюць лепш за беларусаў у нацыянальнай барацьбе? Адкуль гэтае інфантыльнае чаканьне добрых дзядзькаў што ўсё зробяць і ўсё дадуць?
Глянем хоць бы на нашу гісторыю за апошнія 200 гадоў. Напалеён не зьбіраўся пашыраць вайну на ўсход. „Яе межамі, — пісаў ён, — будуць Менск і Смаленск. Тут я спынюся... і займуся арганізацыяй Літоўскай дзяржавы."
Ну чым ня добры дзядзька? Адновіць нам дзяржаву. А потым, калі напалеёнаўскія пляны зьмяніліся, беларусы (ліцьвіны) сталі адзін супраць другога пад чужымі сьцягамі з абодвух бакоў пад Барадзіно. У выніку — атрымалі агульнае вынішчэньне і расейскую „цёмную ноч".
У нашым друку ўжо пісалі (Валеры Буйвал)3 пра сымволіку карціны Антуана-Жана Гро „Напалеёну бітве пад Эйлаў". Паслухайце, што піша пра сюжэт мастацтвазнавец: „Імпэратар аб’яжджае на кані поле бітвы. Сьнег засыпае груды трупаў. Паранены чалавек у расейскім мундзіры няўклюдна паўзе і цягне руку да пераможцы. Нехта са сьвіты пераказаў потым гэты эпізод жывапісцу. Паранены казаў Банапаріу, што хацеў бы служыць у ягоным войску. Казаў, што ён ліцьвін, мабілізаваны маскоўцамі на абарону іхняй імпэрыі. Цяпер кожны экскурсавод па Луўру расказвае перад карцінай пра „літоўца” (вядома ж, паводае ўсіх крыніцаў „Lituanien”). Беларус на чужой вайне, за чужыя інтарэсы, у чужым мундзіры, а ў дадатак яшчэ пад чужым імем і так 200 гадоў пасьля згубы сваёй дзяржавы
А вось другая карцінка, трошкі пазьнейшая: „вндншь, стопт нзмождён лнхорадкою высокорослый больной белорус...” і г.д. Той, хто заканчваў савецкую школу за часы СССР, ведае гэтую білеберду (з расейскага паэта А. Някрасава), што прыклейвалі на ўвесь народ.
Амаль два стагоддзі акупанты зьнішчалі (вывозілі, забівалі, расстрэльвалі, рэпрэсавалі) беларускую шляхту, шляхецкую моладзь і інтэлігенцыю. Сталін завяршыў гэты працэс, а за адно зьнішчыў і сялянства, каб і адтуль не расло.
У выніку беларусы засталіся без зямлі, без уласнасьці і без нацыянальнай эліты, а дзяржава (умоўная, вядома), пасьля таго, як забралі Вільню, — апынулася без сталіцы. Нацыя без галоўнага горада. Кулыура бяз цэнтра.
А. Шукелойць: — Наюнт Вільні, то я не магу надзівіцца, як гэта таюе магло стацца. Зразумела, што тут расейская палітыка, накіраваная супраць Беларусі і Полыіпы ліквідаваць кулыурна кансалідуючае значэньне Вільні, каб падрэзаць жылы, дык аддалі тым, якія ніякага дачыненьня да культуры Вільні ня маюць.
Нядаўна я чытаў дыскусію пра Вільню. Спрачаліся там нейкія ў Менску маўляў, чаму гэта апошнім часам Вільня так моцна ўпала.
3 Пазьняк: — Гэта праўда, Вільня пакідае цяпер уражаньне пустога малалюднага
Беларуская дэманстрацыя ў Нью-Ёрку, 1998 г.
(Фота 3. Пазьняка)
правінцыйнага горада. Горад нібы заснуў, нейкі шэры соцыюм. Поўнасьцю страціўся сьвяточны віленскі дух. Нуца і соннасьць, і людзі, нібы не гарадзкія. Гэта вынік таго, што рэзка адсеклі Вільню ад Беларусі. Пабудавалі „жалезную заслону ”, мяжу там, дзе яе ніколі не было.
Заснавалі і паўтысячагоддзя будавалі і разьвівалі Вільню беларусы. (Дарэчы, старажытныя балты ня мелі гарадоў, і да канца XIV-га стагоддзя былі паганцамі.) Потым (з XVIII стагоддзя) пэўны ўклад зрабілі палякі і жыды; у апошні перадваенны час уплывала афіцыйная
Ьм 2b ^ЕЛАРУС,
Жнівень 1991 г. Беяаруская нацыянальная рмтіюцыя
(Фота Ул. Кармілкіна)
А. Шукепойць: — Во-во. I яны, значыць, спрачаюцца, чаму так сталася. Так ні да чаго і не дагаварыліся. Ніхто не захацеў ілянуць у корань, якія ж культуры стварылі Вільню і якія культуры. адпаведна, жывяцца з гэтага горада.
На пачатак ХХ-ra стагоддзя Вільня адлюстроўвала культуру і была культурным цэнтрам для 60 мільёнаў людзей: гэта беларусаў (15 мільёнаў), палякаў (30 мільёнаў) і жыдоў (15 мільёнаў).
польская культура. Але ў аснове сваёй (па насельніцтву, укладзе жыцьця і ў традыцыях) Вільня заставалася горадам беларускім і гэтак трымалася ў сьведамасьці ўсіх беларусаў. У гэты ж самы час Вільня была культурным і навуковым цэнтрам сусьветнага жыдоўства. I пакуль гэтыя народы (гэта значыць беларусы, жыды і палякі) мелі доступ і дзеялі ў Вільні, Вільня духоўна і культурна жыла.
Цяпер жа агрымалася, што Вільня дасталася
Прэзыдэнт Мікола Абрамчык выступае пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. I960
(Фота А. Сільвановіча)
нешмаглікаму народу, які ніякага культурнага ўкладу ў Вільню не зрабіў. He было нават заўважнай этнічнай прысутнасьці цяперашніх легувісаў (ці гістарычнай Жмуцзі) ў Вільні, бо Вільня ад пачатку заснаваная крывічамі знаходзіцца на беларускай этнічнай тэрыторыі. Вільня для цяперашніх летувісаў — культурна чужы горад, і ппучна тут нічым не дапаможаш, кулыурнае жыцьцё віраваць ня будзе, бо няма дая яго гістарычных культурных каранёў. Вось у чым прычына правінцыялізацыі і заняпаду Вільні.
3. Пазьняк: — Так, сапраўды. Можна назваць Вільню Вільнюсам, касьцёл Пятра і Паўлы касьцёлам Пятраса і Паолы, касьцёл Яна касьцёлам Ёнаса і г.д. Але па сутнасьці ад гэтага нічога не зьмяняецца ў культурным сэнсе. Як толькі зірнеш у гісторыю культуры Вільні, то ўсё рассыпаецца, ня знойдзеш там ні Пятраса, ні Ёнаса, бо ў сярэднявеччы нават пісьмовай мовы летувіскай не існавала, а адпаведна нічога не было на ёй і напісана.
Я ня схільны перабольшваць долю габрэйства і палякаў у культуры Вільні. Гэта былі ўсё ж часовыя ўплывы. Вільня для беларусаў, як пісаў Уладзімер Жылка, — „крывіцкая Мэкка". Але Вільня сапраўды ўнікальная зьява ў кудьтуры. Вільня, на добры лад, павінна б была цяпер набыць стаіус вольнага полікулыурнага горада са сваім адмысловым самакіраваньнем, бюджэтам (дапамога міжнародных фондаў) і палажэньнем, якія гарантавалі б разьвіцьцё этнічных культураў і моваў Вільні.
Якраз складваюцца добрыя ўмовы, бо Летува ўступіла ў Эўразьвяз і павінна прытрымлівацца эўрапейскіх дэмакратычных стандартаў у культурнай палітыцы (асабліва ў Вільні і на Віленшчыне).
Павінен сказаць, што яшчэ з часоў „ Саюдзіса ” маю вельмі добрыя адносіны зь летувіскімі дэмакрагамі (мы падтрымлівалі іх у крытычных момантах незалежнасьці Летувы) і ведаю, што ў цэлым яны прыхільна настроеныя да полікультурнай аўтаноміі Вільні і разумеюць становіпіча. Аднак ініцыятыва, вадома ж, павінна зыходзіць ад зацікаўленых грамадзтваў.
Трэба спакойна, без эмоцыяў разумець
відавочнае, што Вільню немагчыма выкрасьліць зь беларускай гісторыі і культуры. Яна заўсёды была і будзе ў беларускай сьведамасьці, пакуль існуе Беларусь. I заўсёды будзе ўзьнікаць насіальгія і жаданьне вярнуць страчанае. Такая ёсьць праўда, якую разумеюць у Беларусі і ў Леіуве, і пра якую стараюцца прамаўчаць. Але я лічу што лепш пра яе гаварыць і шукаць сучаснае дэмакрагычнае разьвязаньне.
А. Шукелойць:—Калі разілядаць беларускую нацыю ў купьтурна-гістарычным абсягу, як адзіны арганізм, то Вільня гэта ёсьць галава. Хоць роля Менска ў аднаўленьні і станаўленьні беларускай дзяржаўнасьці вельмі вялікая,
3. Пазьняк: — Фармальна гэтаму моцна паспрыялі абставіны 1-й Сусьветнай вайны. Якраз у гэты час Менск палітычна ўзвысіўся.