• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гутаркі з Антонам Шукелойцем  Зянон Пазьняк

    Гутаркі з Антонам Шукелойцем

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 144с.
    Вільня 2003
    51.87 МБ
    3 другога боку, мы мусім трымаць беларускае імя навонкі. Каб часам ня сьцерлі нас. Калі б нават Беларусь перастала існаваць ж дзяржава, але ўсяроўна яна павіша быць у нашай памяці, у памяці наіпых арганізацыяў за мяжой, у змаганьні за незалежнасьць нашай краіны, каб яна цэлы час была на ўвазе ўсяго сьвету. Бо ўсё ж такі, як бы ні было, гэтыя 12 гадоў незалежнасьці Беларусі шмат зрабілі для буцучыні беларускага народу. Нас прызналі дзясяткі дзяржаваў. Мы маем сярод іх прыяцелеў і прыхільнікаў. I трэба за ўсялякую цану гэтую сімпатыю да нашага народу і нашай дзяржавы (калі яна нават і страціць незалежнасьць) утрымаць у вольным сьвеце.
    3.	Пазьняк: — Паводае сказанага, хочацца зьвярнуць увагу, што нашыя непрыяцелі (і былыя расейцы-бальшавікі, і цяперашнія расейцыгэбісты) выдатна гэта разумеюць. Заўважце: унутраная палітыка накіраваная на тое, каб крок за крокам пазьнішчаць усе беларускія
    Натальля Арееньнева (рэпрадукцыя з карціны П. Мірановіча, алей)
    арганізацыі, усе асяродкі, дзе выхоўваецца беларускі дух і беларуская сьведамасьць, дзе вывучаюць гісторыю і культуру. Апошнім часам зьнішчылі знакаміты Беларускі Гуманітарны ліцэй у Менску. Адбываецца зачыненьне апошніх беларускіх шюлаў, арганізацыяў, не дапускаецца стаарэньне іншых арганізацыяў. Акураг гэтаксама ў 1930-х гадах у акупаванай заходняй Беларусі рабілі тагачасныя польскія ўлады. Да 1939 года там пазачынялі і ліквідавалі, пракгычна, усе беларускія арганізацыі.
    Міжнародны аспэкг, Наша гісторыя ХХ-га стагоддзя склалася так, што мы, беларусы, гэтак жа, як і палякі, ці жыды, ператварыліся ў сусьветную нацыю. Трэба ўсьвядоміць гэта. Мы жывём на ўсіх кантынентах. I прычына такая ж, што і ў іншых. Акупацыя, антынацыянальны рэжым, перасьлед, несвабодная Бацькаўпічына.
    Расейцы-бальшавікі ўвесь час стараліся зьнішчыць палітычную беларускую эміграцыю. Добра вядомыя Іхныя наскокі і дзейнасьць за мяжой у асяроддзі беларусаў. Цяпер Масква зноў шле сюды сваіх цемняюў, вярбуе, стварае ўжо свае кантралюемыя праз КГБ асяродкі у Эўропе.
    У Амэрыцы яны нават вырабляюць свае друкі, дзе бэсьцяць Раду БНР і беларускае Адраджэньне. (Газэту „Беларус”, напрыклад, называюць „рэліктавым антыкамунізмам” і „невылечнай русафобіяй”. Знаёмая тэрміналёгія.) I гэта ў той час, калі на Беларусі ліквідуюць беларускія школы, часопісы, мову, друк, арганізацыі, зьнішчаюць усё беларускае. Гэта праявы далёкаідучай палітыкі. У Маскве думаюць наперад пра той час, калі ўжо захопяць Беларусь і каб тады не было каму тут, за мяжой, бараніць нашу краіну і незалежнасьць.
    Калі прааналізаваць беларускую барацьбу з расейскім гэбізмам, то нашыя непрыяцелі цяпер ідуць наперадзе. Яны пралічваюць наперад нашыя патрэбы і дзеяньні ў змаганьні за нацыянальнае выжываньне, робяць перашюды і нават прэвентыўныя захады.
    Але істотна, каб якраз мы былі больш прадбачлівымі і болып ініцыятыўнымі.
    А. Шукелойць: — Прынцыпы і посьпех усялякай змагарнай дзейнасьці палягаюць на дынаміцы. Мы мусім ісьці наперадзе. Трэба пераганяць, жыць па правілах прыроднага разьвіцьця. Інакш гора. Максім Багдановіч пісаў: „Супраць цячэньня вады можа пюлькі жывое паплыць. Хвалі ж ракі заўсягды цягнуць тое, што скончыпа жыць. ”
    Вы кажаце, што цяпер на Беларусі сьпяшаюцца зачыняць рэшту беларускіх арганізацыяў, дабіваюць беларускую школу. Дык гэта ж ведамая справа для чаго робіцца. Каб потым пры захопе Беларусі ня трэба было зачыняць гэта самым расейцам і не выклікаць незадаволенасьці супраць сябе. Акупацыя ўжо даўно робіцца рукамі Лукашэнкі. Маскоўцы хочуць прыйсьці на падрыхтаваную пляцоўку. I тады Лукашэнка, між іншым, ім ужо не патрэбны. Відаць, проста ліквідуюць яго.
    3.	Пазьняк: — Ліквідуюць, калі забяруць ягоныя грошы, сакрэтны „бюджэт". Расейская цяперапшяя ўлада гэта гэбоўская мафія. Грошы для іх і ўлада, і дзяржава, і палітыка. Яны пасьлядоўна праводзяць акупацыйныя дзеяньні ў Беларусі рукамі сваёй крэаіуры Лукашэнкі, навязалі яму бясконцы гандаль зь імі за сваю
    скуру (хоць у рэальнасьці справа йдзе за Беларусь). Вось ён і гандлюецца.
    Гаворачы пра бепарускую долю, мы маем на ўвазе, што гожны беларус у залежнасьці ад яе мецьме і сваю чалавечую долю. I мы з вамі таксама.
    Ці не ўзьнікалі ў вас думкі, што можна б было неяк усё зрабіць інакш? Бо найцяжэй для душы на чужыне. Ну, скажам, можа ня варта было эвакуавацца зь Менску? Вы ж нават у гарадзкой адміністрацыі не былі, кіравалі музэем, культурнай установай. Шмат хто застаўся, некаіорыя наваг вярнуліся.
    А. Шукелойць: — Маё рашэньне аб эвакуацыі на Захад было правільным. Я быў арыштаваны НКВД у першыя дні вайны і потым уцёк з турмы. Гзтага бальшавікам было б дастаткова, каб, ппо называецца, радыкальна вызначыць мой лёс. Астатняе дадалі б, шго хацелі: і музэй, і Беларускі Сіудэнцкі Саюз, і нават аднаўленьне касьцёлаў пад акупацыяй,
    Мы добра бачылі, што расейскія бальшавікі зьнішчалі ўсіх акгыўных, сьведамых беларусаў і ў першую чаргу беларускіх дзеячоў усіх накірункаў, асабліва палітычнай арыентацыі, адрознай ад балыпавіцкай. Мы ўжо мелі вопыт 30-х гаДоў. Памяталі, што сталася з Тарашкевічам, Цьвікевічам, Ластоўскім, Рак-Міхайлоўскім, Аляхновічам, Янам Пазьняком і іншымі.
    Тыя беларускія дзеячы, піго засталіся ў Менску ў 1944 годзе (і тыя, што вярнупіся пазьней), з прыходам расейцаў і „чырвонай арміі” былі арыштаваныя, сасланыя ў Сібір (дзе загінулі), альбо былі расстраляныя. I такіх наіўных людзей было шмат.
    3.	Пазьняк: — Наіўнасьць гэта нейкі фэномэн у тых людзей, нейкае дзіўнае неадчуваньне небясьпекі пры добрым веданьні маскоўцаў і мэтадаў НКВД. Мне расказваў докгар Кіпель пра таюга Міхаіла Пугачова, які кіраваў аддзелам Беларускай Краёвай Абароньі, а на Захадзе перайшоў да ўласаўцаў. Потым, калі паўстала пытаньне аб дэпартацыі і аб выбары шляху, то жонка ягоная расейка угаварыла яго вярнуцца ў СССР, маўляў нічога ня станецца, табе „прасьцят” і г.д. Пугачоў вярнуўся, і бальшавікі яго зьнішчылі.
    А. Шуктойць: — Наконт жонкі не скажу, ня чуў, але Пугачова ведаў. Ягоны лёс дрэнны. Ён вярнуўся, бальшавікі яго схапілі і павешалі ў Віцебску.
    Пугачоў быў капітанам „чырвонай арміі”, здаецца, нават расеяц. Ён застаўся ў Менску ў 1941-м, і ўвесь час быў заступнікам начальніка менскай паліцыі. Потым кіраваў адным з батальёнаў БКА. Дарэчы, быў вельмі прыстойным, сур’ёзным чалавекам, добра адносіўся да беларусаў, супрацоўнічаў з намі.
    3.	Пазьняк: — На яюй мове супрацоўнічаў, між іншым?
    А. Шукелойць: — Па-беларуску, вядома. Ведаў. Расейскай жа мовы тады не было. Усе каманды вайсковыя, усё — па-беларуску.
    3.	Пазьняк: — He вьппядае, каб такі чалавек быў слабога харакгару і паддаўся на ўгаворы. Сумная гісторыя.
    Мне, дарэчы, гэта нагадвае чамусьці прапаганду вакол маёй асобы. Пішуць, не хаваючыся: „кулю яму, кулю”, „кто пульнёг?” і г.д. („Свабодные новостл”, „БДГ”, „Московскле новостн ” і інш.)
    I ў той жа час рэдактар іншай (беларускай) газэты піша і пацьвельваецца пры гэтым: „Прыязджайце, Зянон Станіслававіч, чакаем, буцзем разам працаваць для Беларусі”. Маўляў, нічога вам не пагражае, „мы высьвятлялі ў памежнай службе
    А. Шукеіюйць: — Го! Вам нельга ехаць. Я ўвоіуле дзіўлюся, чаму яны вас яшчэ не забілі.
    3.	Пазьняк: — Гм... Дзякуй, на добрым слове, спадар Шукелойць. Можа, паплюйце. Тры разы.
    А. Шукелойць:—(Сьмяецца.) He, ну дык жа ж праўда, — павінны б былі забіць. Гэта ж Масква.
    3.	Пазьняк: — Відаць, яны пайшлі цяпер іншай дарогай. Топчуць імя.
    Дарэчы, у 1996 годзе ім хацелася тое зрабіць. (Тое, пра што вы кажаце.) Ды не атрымалася. Я ня стаў чакаць. Ад’ехаў. Але гэтае іхнае „хаценьне” трэба мець на ўвазе. Памягаеце, як зьнішчылі майго сябра Вячаслава Чарнавола на Украіне. Між іншым, я яго перасьцерагаў. I ён гэтаразумеў...
    Ведаеце, гэтае „ кулю, купю ” не такі ўжо ў іх
    творчы экспромт. Калі нешта чаўпецца, то ў жыцьці здараецца шмат дзіўных выпадкаў і супадзеньняў.
    Нядаўна адзін з сваякоў Сяргея Навумчыка ехаў у цягніку і разгаварыўся ў купэ са спадарожнікам у цывільным, які аказаўся высокім афіцэрам адной са службаў. Слова за слова, кілішак за кілішкам даткнуліся тэмы „ПазьнякаНавумчыка”.
    — Да, слышал, знаю, — сказаў субяседнік сваяка. Это дело серьёзное. Весьма, я бы сказал. Прнказано задержать прн любых обстоятельствах прн пересечешш граннцы н в случае бегства стрелять на пораженне.
    Пазнаеце почырк? Генэральскае думаньне, як у Чачэніі: „Схватнть н уннчтожнть”. Гэта нават не Лукашэнка.
    А. Шукелойць: — Ну ведамая справа. Увогуле, у вашай справе, я думаю, вырашае Масква. Лукашэнка тут пешка. Хоць ёсьць там і ягоныя распаражэньні на мяжы затрымаць, і ў газэтах пісалі там, і крымінальныя справы пазаводзілі на вас, але стаіць за гэтым Масква.' He сумняваюся. Тут яе інтэрас. Ім Беларусь трэба забраць. А вы ім перашкодзілі і прадаўжаеце перашкаджаць. Вам у Расею таксама нельга ехаць. Мусіць быць адказнасьць за адраджэнскую справу.
    3.	Пазьняк: — Ведаеце, кажуць, што беларуская шырокая апатыя і беларускае шырокае цярпеньне бясюнцыя, як Сусьвет. Таму вельмі цяжка набраць крытычную масу. Але яна расьце. Шырыцца, як тарфяны пажар пад зямлёй. Набіраецца сіла. I мне радасна яе адчуваць. Мы вернемся. He сумняваюся ў гэтым. Йшчэ паскача Пагоня na попі Крапіўным.
    А. Шукаіойць: — От, скажыце, што сталася! Змагацца трэба, безумоўна, лупіць па іх. Усё ж відаць, каб цябе воўк... Драматычная пара дая Беларусі. Шкода, што супала зь ёй мая старасьць. А то я хацеў бы яшчэ паехаць на Бацькаўшчыну, павыступаў бы, падыскутавалі б. Я, ведаеце, люблю, мяне рэплікамі ды крыкамі не саб’еш.
    3.	Пазьняк: — Ну, так. „А прайдзёмце-ка, галубчык, з намі ”, I рэплікаў ня трэба.
    А. Шукаіойць: — Го-о, ліха матары!
    Са Сьцягам
    ПАСЬЛЯСЛОУЕ
    Здавалася б, няма неабходнасьці ў пасьляслоўі ці ў тлумачэньні таго, што сказана. I тым ня менш, зыходзячы ня тое што з разуменьня чалавечай прыроды, а хугчэй зь веданьня прапагандысцкіх мэтадаў вялікадзяржаўнай расейскай палітыкі, якая на новым узроўні доўжыцца ў межах былой савецкай імпэрыі, варга сказаць япічэ раз пра нязвыклую для палітызаванай сьведамасьці сітуацыю.
    Беларусы-адраджэнцы розных сьветапоглядаў, розных партыяў і накірункаў супрацоўнічалі пад акупацыямі між сабой, і працавалі ў адно—дзеля волі і незалежнасьці Беларусі. Беларусь была для іх — найвышэйшым. Іх аб’ядноўвала агульнае беларускае перакананьне, разуменьне таго, што пад акупацыяй не існуе „сацыялістаў", „кансэрватараў" ці „дэмакратаў". Партыйныя дактрыны тут ня маюць значэньня, бо яны нерэальныя, неажыцьцяўляльныя, пакуль несвабодная, акупаваная Бацькаўшчына.