• Часопісы
  • Гутаркі з Антонам Шукелойцем  Зянон Пазьняк

    Гутаркі з Антонам Шукелойцем

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 144с.
    Вільня 2003
    51.87 МБ
    Калі немцы вырашылі распачаць насіуп на Савецкі саюз, яны (як я ўжо гаварыў) зьвярнуліся да Захаркі аб супрацоўніцтве. Захарка кагэгарычна адмовіўся.
    Тады паклікалі Радаслава Астроўскага, яюга вайна застала на становішчы настаўніка матэмагыкі ў Ліцманштаце (гэта ў Лодзі), і яю згадзіўся. Што было погым — вядома.
    Тым часам у Празе здароўе прэзыдэнга Захаркі пагоршвапася, і ён памёр. У момант ягонай сьмерці і паховінаў там прысутнічаў інжэнер Мікола Абрамчык, які быў у гэтым часе ў Нямеччыне (ў Бэрліне) старшынёй арганізаванага беларусамі Дапамаговага Камітэту.
    Дзьве цэнтральныя беларускія арганізацыі былі ў Бэрліне ў гэтым часе. Гэта — Беларускае Прадстаўніцтва, інстытуцыя пры адным зь нямецкіх міністэрстваў (здаецца, прапаганды) і другая — гэіа Беларускі Дапамаговы Камітэт. Старшынёй яго быў спачагку Абрамчык, а потым докгар Станіслаў Грынкевіч малодшы. Вось жа Абрамчык і доктар Грынкевіч паехалі ў Прагу на паховіны прэзыдэнта. Там таксама была праская беларуская эміграцыя.
    Марка БНР
    (внвьіігкявй)
    Асабліва заслугоўвае на ўвагу Ларыса Геніюш. Захарка напісаў тэстамэнт, перадаючы пазыцыю і паўнамоцтвы старшыні Рады БНР спэцыяльным пасьведчаньнем, у якім упамінаецца інжэнер Мікоаа Абранчык і Ларыса Геніюш. У гэтакім стане пераемнасьць Рады БНР адбыпася ў новае малодшае пакаленьне. Гэты спосаб — тэстамэнтальны — ён ня толькі харакгэрны дпя нас, гэтым спосабам карысталіся іншыя народы на эміграцыі, напрыклад, палякі. У іх пасьля таго прэзыдэнта, які быў на пачатку вайны, ужо зьмянілася аж нескалькі. Паўнамоцтвы пераходзілі з рук у рукі праз тэстамэнт.)
    У гэтакім стане закансэрваванасьці Рада БНР і засталася. Атрымаўшы тэстамэнт, Абрамчык паехаў на Беларусь, каб там спаткацца з быпымі старымі сябрамі, дзеячамі Рады БНР. Гэта было недзе ў 1942-м альбо ў 1943-м годзе. (Тут ёсьць на эміграцыі сын ягонага роднага брата, таксама Коля Абрамчык. Жыве ў Нью-Джэрзі.) Тады інжэнер Міюла Абрамчык прыязджаў нібы пад прэтэкстам адведаць сям’ю, значыць да іх дамоў.
    Абрамчык адведаў таксама сям’ю свайго брага на Вялейшчыне, а потым паведаміў старых сяброў Рады БНР, што здарылася з Захаркам і яюе становішча, піго ён ёсьць ягоным насіупнікам.
    Вельмі часта ў нас узьнікаюць каля гэтага розныя пытаньні. Тым часам усё адбывалася ў Менску. У Менску ён адведаў докгара Янку Станкевіча, які быў адным з дзеячоў старой Рады БНР, уцзельнікам той ночы 25 Сакавіка, калі абвесьцілі Беларусь незалежнай дзяржавай. (Ен тады ў ліку віленскай той дэлегацыі з Луцкевічамі быў адным з дэлегатаў.)
    Сам Янка Станкевіч „перадаў” мне Абрамчыка, каб пазнаёміць яго зь Менскам, з музэем, расказаць аб тым, што дзеецца на Беларусі ў час нямецкай акупацыі. Я думаю, што ён тады спаткаўся і зь іншымі дзеячамі, асабліва зь дзеячамі Беларускай Незалежніцкай Партыі.
    Я забраў Абрамчыка да сябе, быў ён у мяне ў хаце юраткі час. У мяне тады былі ў хаце тры іконы, узятыя зь Менскага музэю, якія я ўважаў за найбольш дарагія, бо вельмі часта былі налёты, і адзін такі налёт разьбіў склад пры музэі той дрывотнік, у якім было шмат ўсялякіх музэйных экспанатаў. Я трымаў гэтыя рэчы ў сябе.
    Я паказаў яму гэтыя каштоўнасьці, расказаў аб тым, што адбываецца і якія пляны маюць немцы з эвакуацыяй розных купьтурных каштоўнасьцяў. Менска. Я прапанаваў яму дапамагчы дабрацца да станцыі, бо ён меў даволі цяжкія чамаданы. Ен папрасіў, каб я зь ім ня йшоў з увагі на тое, што ён быў ў Менску нелегальна.
    Ён такі чалавек быў невысокага росіу, шчуплы, непрыкметны, і таму яму лягчэй было быць самому. Так ён адведаў Беларусь. Але ня гпедзячы на ўсё, відаць, немцы гэта бачылі, ведалі, даведаліся, ішо ён магчыма прыняў прэзцдэнцкую функцыю ад Захаркі і таму, калі ён з Прагі вярнуўся тады ў Бэрлін, незадоўга яго арыштавалі і загадалі выехаць. Яго ці вывезьлі, ці ён сам мусіў выехаць у Францыю, дзе ён і жыў перад гэтым раней (да пачатку вайны) і дзе лічылася ягонае сталае мейсца.
    Тут заўважу, што ў Парыж Мікола Абрамчык прыехаў з Прагі яшчэ перад вайной, разам зь Лявонам Рыдлеўскім, вядомай асобай у беларускай палітыцы. Л. Рыдлеўскі быў эсэрам, удзельнічаў у Слуцкім Збройным Чыне, потым эміграваў на Захад. Заюнчыў „інжэнерыю” ў Празе. Ён быў паплечнікам і найбліжэйшым калегам М. Абрамчыка, сябрам Рады БНР.
    БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА
    Марка БНР
    (павялічана)
    У Францыі яны арганізавалі беларускую эміграцыю — Хаўрус беларускіх работнікаў, і там пачалі выдаваць тады „Рэха".
    Так што іут трэба зьвярнуць увагу на дэзынфармацыю, якая шырылася тэндэнцыйна маскоўскімі бальшавікамі (а цяперака — гэбістамі), што Рада БНР скончыла сваё існаваньне ў 1925 годзе ў Бэрліне. Гэта ёсьць няпраўда.
    Прытым ня толькі балыпавіцкія вучоныягісторыкі пішуць няпраўду, але таксама некаторыя і на эміграцыі. Вось, напрыклад, салідная кніжка ёсьць пра палажэньне ў БССР Любачкі (ён быў прафэсарам тут аднаго з унівэрсітэтаў, віцеблянін, напісаў у ангельскай мове кніжку). У яго таксама гэтая думка праводзіцца, і праводзілася Астроўскім, які вельмі добра ведаў гісторыю і становішча. Але для яго было выгадным (для Беларускай Цэнтральнай Рады), што яны ёсьць нібьгта прадстаўніцтвам беларускага народу і што Рада БНР нібыта скончыла сваё існаваньне, калі быццам бы была ліквідаваная на аснове ўмовы ў Бэрліне (калі урад з Цьвікевічам на чале пераехаў у БССР).
    Зацікаўленыя асобы і цяпер яшчэ працягваюць пісаць, што вось Абрамчык у 1947-м годзе нібьпа „ аднавіў ” Раду БНР. Тут яшчэ раз паўтаруся, што
    Прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык
    Ларыса Геніюш (1940-я гг.)
    гэта ня так. Няпраўда. Абрамчык аднавіў дзейнасьць Рады БНР. Пераехаў урад Цьвікевіча, а Рада засталася, аб гэтым дакуманты ёсьць, і Захарка пісаў ад імя Рады БНР свае мэмарандумы, лісты розныя і г.д. Так што гэта хлусьня — пра самароспуск Рады.
    3.	Пазьняк: — Гэта сьведама блыталі Урад з Радай.
    А. Шукепойць: — Пры тым нахабна так. Гэта ж зразумела: прапаганда мае свае брудныя прыёмы.
    Такім парадкам у невялікай колькасьці людзей закансэрваваная Рада БНР надалей існавала. I толькі пасьля ўпадку Нямеччыны, калі на эміграцыі знайшліся былыя дзеячы Рады БНР тых часоў (як напрыклад, доктар Станіслаў Станкевіч, Францішак Кушаль і г.д.), толькі тады Мікола Абрамчык пачаў аднаўляць дзейнасьць Рады.
    Адразу пасьля вайны, у 1945-м, ці, можа, ў 1946-м годзе М. Абрамчык прыехаў у Нямеччыну (зноў жа нелегальна) з Францыі ва ўніформе капітана ангельскай арміі, затрымаўся ў адным зь беларускіх лягероў у Нямеччыне (здаецца, у Рэгінсбургу), паказаў свой тэстамэнт, расказаў гісторыю перайманьня функцыяў і пачаў дзейнічаць, аднаўляць працу Рады БНР. Я тады прыязджаў і бачыўся зь ім тады ў Баварыі.
    3.	Пазьняк: — А чаму ён быў у ангельскай уніформе?
    А. Шукелойць: — Бо нелегальна, тады ж толькі што скончылася вайна, існавалі акупацыйныя зоны, праезды не былі дазволеныя. Прыехаць з Францыі ў Нямеччыну свабодна было амаль немагчыма для цывільнага чалавека, і таму ён паклапаціўся і ў паразуменьні зь нейкімі нашымі афіцэрамі, што былі ў арміі Андэрса, у гэтым мундзіры прыехаў.
    Думка, якая была ў Абрамчыка цалкам аднавіць дзейнасьць Рады БНР. Ен паклікаў, папершае, старых радных, што былі, старых дзеячоў з часоў Рады БНР на Беларусі. Другая група ў яго была — гэта былыя беларускія палітычныя дзеячы ў Польшчы. Зь іх вельмі высока цэненым быў былы дэпутат Сэйму
    Стагановіч. I цэлы шэраг беларускіх дзеячоў з заходняй Беларусі.
    Трэцяя група — гэта былі людзі з савецкай Беларусі, ведамыя дзеячы, якія там баранілі нацыянальныя інтарэсы. А гэта быў, у першую чаргу, Адамовіч. Абрамчык прызначыў сваіх двух заступнікаў: гэта якраз Стагановіч — першы, і другі заступнік — Анпюн Адамовіч (былы ўзвышэнец і былы вязень савецкіх турмаў і ссылкі).
    Трэцяя група — гэта розныя тыя дзеячы, якія працавалі на высокіх пазыцыях у час Беларускай ССР, але якія выявілі свае патрыятычныя поіпяды. Да іх належыў таксама Кандыбовіч (гэта былы партыйны чалавек).
    Адамовіч казаў што як ён быў на ссылцы, дык там (калі ссыльныя спатыкаліся між сабой) яны пыталі: ну хто там на Беларусі яшчэ застаўся? Усе казалі, што яшчэ з нашых людзей ва ўрадзе сядзіць Кандыбовіч. Кандыбовіч — гэта настаўнік-случчак, добры эканаміст; у час нямецкай акупацыі быў загадчыкам Цэнтральнай Гандлёвай арганізацыі на Беларусі (была такая арганізацыя).
    Чацьвёртая група людзей — моладзь, гэта тыя людзі, якія выхаваныя Кушалем, Гэта афіцэры, цэлая група маладых афіцэраў. Сярод іх — Віталь Кажан, Барыс Рагуля, Язэп Сажыч і гэтак далей. Гэта тыя людзі, якія ў час нямецкай акупацыі пасканчалі беларускія афіцэрскія курсы, былі на розных камандных пазыцыях у корпусе Беларускай Самааховы, а потым — у Беларускай Краёвай Абароне.
    Яшчэ адна група, пятая — гэта тыя людзі, якія выявілі сябе беларускімі патрыётамі, якія былі ў рускай ссылцы, а потым былі падабраныя генэралам Андэрсам. Сярод іх галоўную ролю, вельмі важную (трэцім заступнікам, па-мойму, быў) адыгрываў Вінцэнт Жук-Грышкевіч. 1 зь ім разам цэлая група афіцэраў з арміі Андэрса. (Франціш Бартуль з гэтай групы і іншыя.)
    Гэта і ёсьць тая эміграцыя, зь якой Абрамчык аднавіў дзейнааць Рады БНР, I паюлькі людзі разьехаліся па цэлым сьвеце (Амэрыка, Аўстралія, Анілія, Бэльгія, Канада, Францыя) — яны стварылі беларускую эміграцыю, што
    Парыж ноччу, 1998 г.
    (Фота 3. Пазьняка)
    падтрымоўвала Раду БНР, таму uno ва ўсіх гэтых краінах былі сябры Рады БНР, якіх Абрамчык паклікаў.
    Далейшая шырокая дзейнасьць Рады БНР вам добра ведамая — (удзел у стварэньні Парыжскага Блёку, палітычнай адзінкі, у якую ўвайшлі
    прадстаўніцтвы грузінаў іхны Ўрад зь іхным былым прэзыдэнтам Джарданія, іхнымі міністрамі, армяне зь іхнай выдатнай палітычнавайсковай арганізацыяй Дашнак-цюн, украінская Рада ўвайшла, Пятлюраўская група, у якой прэзыдэнтам спачатку быў Пятлюра,
    Прззыдэнт Рады БНР Віпцэнт Жук-Грышкевіч (рзпрадукцыя з карціны П. Мірановіча, алей)
    пасьля яго — Лявіцкі. (Ён памёр, па-мойму, у Польшчы.)
    Туг, на эміграцыі, зьмяняліся таксама старшыні Украінскай Рады і кіраўнікі арганізацяў іншых народаў, асабліва народаў Каўказу. Там вельмі высока былі пастаўленыя палітычныя дзеячы з тых часоў калі каўказкія народы абвесьцілі незалежнасьць і змагаліся даволі доўга з савецкай Расеяй.