Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
Тое самае і пра Іваноўскага. Я напісаў успамін аб тым, што яго зьнішчылі немцы. Бальшавікі Іваноўскага мапіі зьнішчыць у южнай хвіліне. Мы жылі побач (дамы былі побач). Ягоны дом стаяў над самым такім натуральным ровам, адхон такі быў. 3 гэтага адхону выйшаў, кінуў бы бомбу ў вакно — і Іваноўскага ня стала.
3. Пазьняк: — Быў такі кагэбісцкі пісьменьнік Новікаў. Пісаў па-руску, напісаў некалькі кніжак пра Менскае падпольле. У адной з кніжак (у 70-я гады яна выйшла) ён напісаў што Іваноўскага застрэлілі падпольшчыкі, назваў прозьвішчы, канкрэтна, хто страляў — Камінскі. I нават даў партрэт гэтага Камінскага. Вось вэрсія
бальшавікоў забойства Іваноўскага. Акрамя таго, ёсьць іншы пагляд, згодна якога Іваноўскі супрацоўнічаў з ангельскай разьведкай супраць немцаў, а савецкая і ангельская разьведкі каардынаваліся. Таму Іваноўскага ня рушылі. Але потым узьнік канфлікг паміж савецкай і брытанскай разьведкамі ў Менску, пасьля чаго пачалася сэрыя правалаў і забойстваў з абодвух бакоў. Гэтая вэрсія падтрымлівае меркаваньне, што Іваноўскага забілі бальшавікі.
А. Шукепойць: — Так, я чуў. Бачыце, Іваноўскі свабодна хадзіў і разьязджаў па Менску. I гэты раз ён на сваей такой каламажцы ехаў ня той дарогай, якой ехаў заўсёды. Ён ехаў з пляцу Волі ўніз на Ракаўскую вуліцу да Юбілейнай плошчы, дзе нашыя дамкі былі, дзе мы тады жылі.
У тым мейсцы, дзе яго падстрэлілі, знаходзілася галоўная кватэра і падвал-турма Смаленскай СД, так званай. Смаленская СД — гэта была арганізацыя паліцыйнага характару, створаная ў Смаленску, калі там яшчэ арганізаваў беларускую адміністрацыю ў той усходняй частцы Беларусі Радаслаў Астроўскі. Смаленская СД ў асноўным складалася з былых савецкіх энкавэдыстых. Калі Смаленская СД пераехала ў Менск, гэта быў для менскіх людзей жахлівы страх.
Недалёка ад гэтай Смаленскай СД і быў забіты Іваноўскі. I той, што ў яго страляў (магчыма, як вы кажаце, Камінскі), ён зьнік, ніхто яго не злавіў.
3. Пазьняк: — Іх двох было, і двох уцякло.
А. Шуктойць: — Так. I таму гэта адразу было падазроным. Вялікае падазрэньне йшчэ адно ва ўсім гэтым. Шмат такіх ёсьць фактаў, якія можна было б лягічна прадыскутаваць. Іваноўскі быў пратэстантам кальвінскага кірунку, і як пратэстант ён мусіў быў быць пахаваны на вельмі прыгожых у Менску пратэстанцкіх могілках.
Тым часам яго хавала Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква зь вялікай помпай на кагаліцкіх могілках, на Кальварыі.
3. Пазьняк: — Чым Вы гэта тлумачыце?
А. Шукелойць: — Апрача гэтага — йшчэ адна дэталь, Айцец Зянон Ігнаговіч са мной быў у прыяцельскіх дачыненьнях. Я ў яго заўсёды
бываў на ягоных імянінах (недзе ўвосень, памойму), у ягонай кампаніі. Мяне заўсёды дзівіла ягоная вострая пазыцыя як каталіцкага сьвятара, вельмі вострая; і адначасна ён быў капэлянам летувіскага батальёну які меў у асноўным заданьне — змагацца з паргызанамі, і ахоўваць розныя аб’екты (лягеры, скажам, і г.д.). Ксёндз Зянон, як даведаўся, што забілі Іваноўскага, то чамусьці яму як афіцэру прыйшло ў галаву, што яго могуць паклікаць хаваць на каталіцкіх могілках. I таму ён тады адразу (гэта ня толькі з гэтай нагоды, йшчэ іншая нагода была: яму не хацелася хаваць пратэстанта на каталіцкіх могілках і з кагаліцкім абрадам) вырваўся зь Менску (уцякаў недзе да сваіх жаўнераў) і па дарозе заехаў да мяне ў музэй і кажа: „Калі будуць шукаць мяне, скажы, што мяне ў Менску няма. Забілі Іваноўскага, могуць сказаць мне хаваць. А я не магу, бо ён пратэстант і там разьвёўся з жонкай, меў розныя такія справы. ”
Гэта яшчэ таксама сьведчыць аб тым, чаму з таюй вялікай помпай хавалі Іваноўскага і на кагаліцкіх могілках, і праваслаўныя сьвятары — пратэстанта, і з удзелам архіепіскапа, цэлай сьвітай. Так што ёсьць над чым задумацца.
3. Пазьняк: — Сапраўды, шмат загадак. Між іншым, я размаўляў са сьведкам пахаваньня Іваноўскага доктарам Вітаўтам Кіпелем. Ён мне сказаў што Іваноўскага хаваў увесь Менск. Было вельмі шмат людзей, тысяч дзесяць. Бо Іваноўскі, як асоба і кіраўнік, карыстаўся вельмі вялікай павагай у горадзе.
А. Шукелойць: — Так, людзей было вельмі шмаг. Я ж кажу, хавалі зь вялікай помпай.
3. Пазьняк: — Магіла Іваноўскага была потым зраўняная на Кальварыі з зямлёй. Я ведаў, дзе ён пахаваны і ў пачатку 90-х гадоў пераказаў пра гэтае месца некаторым фронтаўцам. Што там цяпер — невядома. Але памяць пра беларускага змагара ўжо не загіне.
Аднак, вернемся тым часам да Кубэ.
А. Шукелойць: — Пра Кубэ я магу гаварыць толькі ў параўнаньні з тым, што было перад гэтым, і што было пасьля яго. Перад гэтым (гэта кароткі час ваеннай акупацыі, Вэрмахту) пачалі стварацца першыя беларускія арганізацыі,
адміністрацыя, але для Вэрмахту было не цікава займацца беларускай праблемай. Іх цікавіла войска, фронт. I дзеля гэтага былі розныя цяжкія выпадкі, якія ўзьніклі ў час вэрмахтаўскай акупацыі (а гэта асабліва адчувалася ў заходняй Беларусі, дзе перабралі ўладу адміністрацыі і паліцыі палякі і пачалі расстрэльваць ня талькі беларускіх дзеячоў, але проста сьведамае беларускае насельніціва, праваслаўнае сьвятарства, настаўнікаў. Забівалі бяскарна. I гэта, я кажу, асабліва не цікавіла Вэрмахт. Іх цікавілі справы на фронце, і ўсё.
Затое часы Вільгельма Кубэ — гэта часы ўсталяванай цывільнай улады. Яны маюць зусім іншы характар. Па-першае, быў арганізаваны докгарам Тумашам і прыехаўшым з Варшавы старым дзеячом докгарам медыцыны Антановічам Чырвоны Крыж, які працягваў коліпшія традыцыі з 1-й Сусьветнай вайны (яшчэ таго Чырвонага Крыжа) і выконваў функцыю, выключна як арганізацыі дапамаговай (як Міжнародны Чырвоны Крыж). Праўда, тады ў Менску было шмат працы: Менск быў разьбіты, у руінах, разьбітыя дамы, маса трупаў; перад горадам стаяла задача абароны ад розных хваробаў. I вось гэтай справай і займаўся доктар Тумаш. На гэта яго нават былі змабілізавалі ў Лодзі, дзе ён працаваў лекарам. Гэта значыць, на кароікі час, каб запабегчы хваробам у Менску і інпіых гарадах.
Пасьля навядзеньня парадку ён адышоў і паехаў зноў на сваю работу ў Лодзь. Антановіч быў вельмі салідны чалавек. У выніку сваёй выдатнай працы ў барацьбе з хваробамі ён сам захварэў, спаралізавала яму адзін бок. Да канца 1944-га года ён надалей быў у Менску і выконваў абавязкі, здаецца, паліцыйнага лекара, але езьдзіў у крэсыіе.Такая была ягоная роля. I потым ён ехаў разам з намі на эміграцыю і вылез недзе ў Варшаве, здаецца.
Калі прышла цывільная нямецкая адміністрацыя зь Вільгэльмам Кубэ на чале, Чырвоны Крыж быў заменены Самапомачай. Самапамач узначаліў докгар медыцыны, стары беларускі дзеяч — Іван Ермачэнка (прыехаў з Прагі). Гэта, дарэчы, дзеяч Рады БНР, ён быў
прадстаўніком БНР у Турцыі і ў Сярэднеазіяцкіх краінах.
У гэтым часе ўжо зьехалася паважная група беларускіх дзеячоў. Шмат зь іх павыходзіла з турмаў у тым ліку маладыя людзі, хоць бы нават і пазьней ведамы ў нас дзеяч докгар Барыс Рагуля. Людзі, якіх гналі ў Чэрвень і якія па дарозе нейкім спосабам патрафілі ўнікнуць сьмерці (расстрэлаў НКВД каля Чэрвеня),
3. Пазьняк: — Гэта маецца на ўвазе той вядомы этап, які гналі зь Вялейскай іурмы?
А. Шукелойць: — Ня толькі зь Вялейскай, але і зь Менскай турмы, і розных іншых турмаў па дарозе.
У гэты час арганізавалася і ўзмацнілася Самапомач, дзякуючы актыву, які тады ўжо сабраўся ў Менску. Сюды, дзеля арганізацыі вайсковага шюльніцтва, прыехаў Францішак Кушаль. Тут жа знаходзіўся ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі — выдатны стары беларускі дзеяч, які пакінуў напоўлегальна Бэрлін. Там ён працаваў на радыё і прыехаў паглядзець, што робіцца на Беларусі. Моладзь папрасіла яго застацца ў Менску, паколькі гэта быў ведамы немцам палітык, зь нямецкім ухілам яіпчэ з часоў Першай Сусьветнай вайны і Рады БНР, з часеў ураду Скірмунта, калі была высланая тэлеграма кайзэру Вільгельму, якую (падобна) Вінцэнт Гадаеўскі рэдагаваў.
У паліцыю, якая вымагала грунтоўнай рэарганізацыі, прышоў малады ведамы дзеяч з заходняй Беларусі Юльян Саковіч, сын багатага гаспадара (ягоны фальварак знаходзіцца недалёка Крэва — Балдыры), грамадавец левага кірунку, выхаваны ў падпольных камуністычных арганізацыях. Быў слуцэнтам Віленскага унівэрсітэту (вывучаў аграномію), сябрам Беларускага Студэнцкага Саюзу. Быў арыштаваны, праседзеў у польскіх турмах, здаецца, каля 11 гадоў. Ня іпедзячы на гэта, быў чалавекам незламаным, і ў гэтым часе ён цалкам перакпючыўся на працу беларускіх вайсювых падпольных арганізацыяў.
Пры гэтай нагодзе я дазволю сабе зрабіць кароткую дэгрэсію. Калі Астроўскі, які тады кіраваў Менскай акругай Беларусі (йшчэ немцы
Вінцэнт Гадлеускі
(выкадроўка)
не былі далёка на Ўсходзе), прадстаўляў Юльяна Саковіча (гэта ягоны вучань з гімназіі) на начальніка Менскай паліцыі, то немцы пытаюць: „Так, але ж ён ня мае ніякай вайсювай, а тым больш, палітычнай адукацыі. ” Астроўскі ў адказ ім кажа: „Так, але ён мае вялікую палітычную асьвету: 11 гадоў польскіх турмаў, якія яго не мамалі. Вось вы і будзеце мець чалавека гэтакай духовай сілы. ”
У выніку таго нелегальнага паседжаньня ў офісе Адамовіча, беларуская адміністрацыя пераняла пастаноўленыя тады пазыцыі (гэта значыць, тэатр і г.д.). Пачалі „беларутэнізацыю”. Тыя розныя абвесткі, якія былі ў расейскай мове, моладзь пачала зрываць, каб іх і знаку не было,
пра што я ўжо казаў. Гэта быў пачагак таго, што ўзьнікала пры Кубэ.
Ад самага пачатку Кубэ выказаў прыхільнасьць да беларускага народу і да ягоных патрэбаў. Дарэчы, у 1942 г. у нямецкай газэце „Minsker Zeitung" быў надрукаваны вельмі прыхільны (нават патрыятычны) верш, прысьвечаны Беларусі 2. Пад тэкстам стаяў подпіс „Karl Kurz". Значыць „кароткі”. Тады думалі, што гэта літаратурны псэўданім Кубэ. Кубэ, як вядома, быў пісьменьнікам. Адну зь ягоных драмаў рыхтаваў тады беларускі тэатр.
Спэкгакль, аднак, не пасьпелі паставіць, бо Кубэ забілі, і прыйшлі іншыя юраўнікі (фон
Годбэрг не дазволіў бы спэктаклю). Пастаноўка мела быць з нагоды нейкіх угодкаў Кубэ, і падрыхтоўку яе трымалі таму ў сакрэце.
3. Пазьняк: — Хто пераклаў погым верш на беларускую мову?
А. Шукмойць: — Верш быў надрукаваны ў беларускім перакладзе ў беларускай газэце (назвы газэты ня памятаю), якая выдавалася ў Беластоку, здаецца, у 1942 годзе. Ейным рэдактарам быў паэт Хведар Ільяшзвіч. Я спытаў у Арсеньневай, ці не яна зрабіла пераклад? Арсеньнева адмовілася. Сяднёў адмовіўся. Я паказаў пераклад Антону Адамовічу і падкінуў яму думку пра Міхася Васілька, нават вершы яму Васільковыя прадэклямаваў. Адамовіч пагадзіўся, што перакладчыкам, праўдападобна, мог быць Васілёк (які, дарэчы, добра ведаў нямецкую мову).