Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
3. Пазьняк: — А ці ня мог бы сам Хведар Ільяшэвіч перакласьці?
А. Шукелойць: — Непадобна. Хаця пэўна, што ён быў здольны гэта зрабіць. Але калі паўстала пытаньне пра аўтара перакладу, Ільяшэвіч ужо ня жыў і не было ў каго спытацца.
Дык вось, якая ў гэтым была мэта Кубэ, што ён адьппоў ад генэральнай лініі нямецкага фашызму — цяжка сказаць.
3. Пазьняк: — Цікавы факт. Але, калі прааналізаваць тэкст нямецкага верша, то відаць, што ён у аснове сваёй не адыходзіў ад пэўных накірункаў нямецкай прапаганды ў акупаванай Беларусі. Шчасьлівую будучыню нашай краіны аўтар зьвязваў зь Нямеччынай.
„Мы з Райху вам ахвотна дапаможам праць нітку шчасьця, Каб таксама гэтая краіна, Такая далёкая Бацькаўшчына, Спадзяючыся на Нямеччыну і на сваю зорку, Магпа здабыць хлеб і радасьць. ” Гэта падрадкоўнік апошняга слупка. I гэта пісалася на фоне той злачыннай справы і вынішчэньня, што рабіла нямецкая ваеншчына на Беларусі за часы акупацыі.
А. Шукелойць: — Прапаганда так. Безумоўна. Але што цікава — тут гаворыцца пра Беларусь як пра „ краіну ” і „ Бацькаўшчыну ”, што яна спадзяецца і на Нямеччыну, і на „ сваю зорку I што ,,мы з Райху „ („wir aus dem Reich”) „вам ахвотна дапаможам Гэта, ведаеце, вельмі далёка
адыходзіла ня толькі ад нямецкай акупацыйнай палітыкі Вэрмахту, але і ад нямецкай прапаганды.
Магчыма, што Кубэ, чуючыся так пэўна на Беларусі, думаў што ў гэтай новай Эўропе, аб якой немцы гаварылі і якую плянавалі будаваць, зойме пазыцыю, скажам, нейкага такога тыпу князя ў Беларусі. Былі ў яго, відаць, такія думкі. Прынамсі, беларуская інтэлігенцыя так аб ім думала.
У сувязі з гэтым, магчыма, у яго і былі сантымэнты да беларусаў, і ён даваў вялікія магчымасьці тварэньня.
Што ў гэтыя часы адбылося? Па-першае. Самапомач пашырылася ў сваёй дзейнасьці. Яна стала ня толыа дапамаговай арганізацыяй, што зьбірае там вопратку і яду па вёсках і давозіць у гарады, асабліва ў Менск, але ў першую чаргу (дзякуючы Ермачэнку, які як беларус, зразумела, ставіўся прыхільна і пераконваў у гэтым Кубэ), сарганізавалі так званую Самаахову, корпус Самааховы. Гэта была першая вайсковая адзінка такога агупьнабеларускага маштабу. I ў сувязі з гэтым Кушаль выхаваў (навучыў) тры групы афіцэраў. На гэтыя афіцэрскія курсы прышлі афіцэры розных гадоў, розных кірункаў. Былі афіцэры старой царскай арміі, савецкай чырвонай арміі, асабліва шмат польскіх подхоронжых (гэта хлопцаў, што закончылі афіцэрскую школу рэзэрвы) і былі польскія афіцэры ці падафіцэры прафэсійнай школы і прафэсійнай службы. Тым падафіцэрам пасьля перашкаленьня надалі афіцэрскія званьні.
Вышкаленыя гэтыя афіцэры карысталіся беларускімі вайсковымі камандамі, зразумела, на падставе нямецкіх вымогаў і падручнікаў. Каманды былі ў беларускай мове, выдадзеныя і зрэдагаваныя афіцэрам сталай службы польскай арміі Мікулам. Гэты Мікула быў потым пры адступленьні камандзірам нашай афіцэрскай школы на заходнім фронце, тады, калі афіцэрская шюла перайшла да французкага супраціўленьня. Немцы яго арыштавалі, і ён недзе загінуў (альбо ў лягеры, альбо расстралялі). Маёр Мікула. На стале ў мяне ляжыць гэты ягоны падручнік.
Беларускія афіцэры пачалі арганізоўваць гэтую Самаабарону, і арганізацыя ішла вельмі ўдала.
Юльян Саковіч, 1942 г.
(выкадроўка)
Пераканаў нехта там немцаў, што гэта будзе адзінка поўнасьцю падпарадкаваная нямецкім патрэбам. Яны дапамаглі зброяй, але потым зарыентаваліся, што гэта адзінка вельмі ж самастойная, выказвае вельмі незалежныя тэндэнцыі, пачаліся канфлікты між нямецкімі афіцэрамі і беларусамі. Немцы вырашылі яе зьліквідаваць. I такім парадкам ужо змабілізаваных у гэтыя батальёны ці пакліканых дабраахвотнікамі хлопцаў прышлося распусьціць. Але засталіся афіцэры. Ня ўсюды гэтыя аддзелы распусьцілі, залежыла ў вялікай меры ад мяйсцовага нямецкага гаспадарчага кіраўніка акругі (іэта значыць вобласьці альбо раёну).
Так што гэта першае, што адбылося пры Кубэ (вайсковая ўдача).
Другой ўдачай было тое, што Саювіч арганізаваў паліцыю. Паліцыя ў Менску спачатку (як і ўсюды ў такіх пераваротах) складалася пераважна з тых элемэнтаў, што вьпплі з турмы. Сярод іх вельмі шмаг заўсёды бывае крымінальнага элемэніу. I гэтага крымінальнага элемэніу шмат было ў перашай той паліцыі, арганізаванай немцамі.
Саковіч сьцягнуў у паліцыю з заходняй Беларусі маладых настаўнікаў пераважна тых, аб якіх мы гаварылі (з 6-месячных настаўніцкіх курсаў), і арганізаваў у Менску вельмі прыстойную паліцыю. Гэта была надзвычайная, добрая паліцыя, асабліва цывільная частка гэтай паліцыі. На чале цывільнай часткі паліцыі стаяў Ігар Шчорс. Нядаўна тут на эміграцыі памёр.
Саковіч і Кушаль адыгралі вялікую ролю ў арганізацыі гэтых вайсковых адзінак. Цяпер што да паліцыі йпічэ. Кушаль адразу, у паразуменьні з рэдакцыяй „Менскай Газэты”, куды прыходзіла беларуская інтэлігенцыя, асабліва журналісты, пісьменьнікі, асобы, што валодалі пяром, папрасіў рэдакцыю, і яны адпусьцілі брата Яззпа Пушчы, які быў вайскавіком, меў савецкую ваенную асьвеіу (але яму з увагі на брата, ніюлі не надалі ніякай рангі). Ён ваяваў нават на паўночы ў Фінскай вайне, камандаваў ротай, батальёнам, a рангі ніякай ня меў. Гэта малады крытык, пісьменьнік, валодаў добра пяром. Тут, у нас на
эміграцыі, ён памёр. Тады ён зрабіў пераклады паліцыйных падручнікаў на беларускую мову.
Так што паліцыя таксама перайшла на беларускую мову, Памятаю тоўстыя гэтыя падручнікі, Кушаль іх аднекуль дастаў. Такія не агупьнага пашырэньня, а сакрэтнага харакгару.
Пасьля нейкага часу, калі немцаў пачалі біць на Усходзе, то яны сваю памылку ўбачылі ў стрымліваньні арганізацыі гэтай Самааховы, што стварала Самапомач. I тады зноў другія тры курсы афіцэраў паклікалі. Прашколіў Кушаль. 1 гэтак пачалася арганізацыя Беларускай Краёвай Абароны ў 1944 годзе.
3. Пазьняк:—Значыць, калі на Ўсходзе немцы пачалі адсіупаць, то тады яны рашылі беларусаў зноў прыцягнуць да вайсковай справы, далі магчымасьць арганізацыі афіцэрскіх курсаў і Краёвай Абароны.
А. Шукелойць: — Так. I ўжо тады сарганізавалі афіцэрскую школу для выхаваньня прафэсійных афіцэраў.
3. Пазьняк: — Колькі афіцэраў у гэтай шюле выхаваў Кушаль?
А Шукеюйць: Усіх разам — цэлы корпус (калі лічыць афіцэрскі). Я думаю, каля паўтысячы. А што да гэтай афіцэрскай школы, то тут у нас ёсьць некаторыя гадунцы афіцэрскай школы, напрыклад, у Канадзе Кастусь Акула. Ён жа цэлую кніжку напісаў пра тую вайсковую дзейнасьць у час нямецкай акупацыі, асабліва апошнія гдды.
У сувязі з гэтым перавыхаваньнем паліцыі пачалі змагацца за беларусізацыю паліцыі і ў раёнах, ня толькі ў Менску. Пачалі арганізоўваць. У некаторых гарадах добра павялося. Там у асноўным шмат папрацавалі такія людзі, як юрыст Калодка і іншыя, Шмат людзей у арганізацыі паліцыі перабіралі ад палякаў.
Вялікай справай, якая пры Кубэ была асягнута, сталася беларускае школьніцтва. У 1942-м годзе быў вялікі Зьезд настаўнікаў і інспэктараў. Усе шюлы перайшлі на беларускую мову. Пачалі рыхтаваць падручнікі. Некаторыя старыя падручнікі прыходзілася правіць адразу. Нейкі кароткі час мяне былі паслалі (калі я заюнчыў парадкаваць ЗАГС) у аддзел асьветы і там у такую
камісію перагляду савецкіх падручнікаў і дастасаваньня іх да беларускага школьніцтва. Гэта значыць, трэба было нейкія старонкі выкінуць, недзе нешта ўставіць і скарыстаць гэты падручнік.
Спачагку на гэты школьны аддзел угаварылі ксяндза Гадлеўскага, каб ён застаўся ў Беларусі — пагрэбны чалавек—і даручылі яму школьніцтва. Алрача таго, што першыя пачаткі школьніцтва былі пры Самапомачы (яны й далей засгаваліся пры Ермачэнку), то пасьпя арганізавалі аддзел непасрэдна пры Кубэ (гэта значыць, пры Генэральным Камісарыяце). Там у вельмі шырокім машгабе была разгорнута школьная рэформа.
Прывяду адзін прыклад, у чым была рэальная сутнасьць шюльніцтва ня толькі ў Менску, але й на правінцыі. Палітычныя вымогі нямецкага нацызму давалі магчымасьць для акупаваных тэрыторыяў ствараць толькі школы ці курсы прафхійныя, у якіх бы можна было выхаваць патрэбных у працы работнікаў: сталяроў, муляроў і гэтак далей. Агульная адукацыя не прадугледжвалася (у форме гімназіі ці нейкай агульнаадукацыйнай школы). Але, ізноў жа, роля Кубэ, які глядзеў на гэта праз пальцы. Паўставала мноства сярэдніх аіупьнаадукацыйных школаў якія насілі розныя назовы. У школы прышла моладзь у школьным веку.
Шюлы гэтыя баранілі моладзь ад вывазу ў Нямеччыну, на работы. Бо як у Польшчы было (як нам расказваў Родзька на тым першьм нашым сходзе), што немцы ловяць і акружаюць на рынках ці пры выхадзе з касьцёлаў молддзь і адразу шлюць іх у фабрыкі і на розныя работы. Каб бараніцца ад гэтага ў нас на Белару сі—паўставала шюльніціва, У Баранавічах, напрыклад, было, здаецца (як я ўжо быў інспэкгарам), пяць сярэдніх школаў. Усе яны былі аіупьнаадукацыйныя і мелі розныя назовы. Была шюла сярэдняя медычная, начале яе быў докгар Мацьвей Смаршчок, ведамы на эміграцыі як паэт Бярозка. (Дарэчы, сапраўднае ягонае імя Мітрафан. Мацьвеем ён сгаўся ўжо за мяжой, на чужыне.)
Другая школа — гандлёвая. Кіраваў прафэсійны настаўнік з гандлёвай польскай
вышэйшай асьветай Русак. Трэцяя шюла была— мастацкая. Я яе візытаваў недзе у 1943-м ці 1944 годзе. Кіраўніком гэтай шюлы быў насгаўнік мастацтва, настаўнік малюнку былой Баранавіцкай польскай гімназіі, наваг паляк. Ён быў таксама дырэкгарам музэю ў Баранавічах. Чацьвёртая школа — была агульнаадукацыйная, гэта былі так званыя „матуральныя курсы”. 3 гзтых курсаў у нас быў ведамы дзеяч (летась памёр) Васіль Русак. 3 гандлёвай школы быў доктар Янка Запруднік (потым перайшоў на матуральныя курсы). 3 медычнай шюлы таксама (ён жыве іут) Васіль Шчэцька. I гэтак далей. Такім спосабам вялося там, дзе была ўхоплена беларуская адміністрацыя ў горадзе. Апрача гэтага была йшчэ сярэдняя настаўніцкая школа (сярэднія настаўніцкія школы былі дазволеныя, сэмінарыі настаўніцкія). Так што ў горадзе ўся моладзь была ахоплена школьніцтвам. I ўсе школы былі прыкрытыя прафэсыйным назовам, але яны былі агульнаадукацыйныя. Гэта была вельмі вялікая справа.
У канцы ў немцаў выявілася пагрэба ў людзях некаторых прафэсіяў з вышэйшай асьветай, I таму (па-мойму, у 43-м, ці наваг у 42-м годзе) быў арганізаваны Медычны інсгытут. Быў ён па за тэрыторыяй цывільнай адміністрацыі, у Магілёве. Але ён ў аснаўным меў вайсювы ўхіл. Патрэбныя былі лекары для вайсковых адзінак. 3 гэтага інстытуіу йпічэ жыве на эміграцыі ў Аўстраліі ведамы дзеяч Бразоўскі. Тут—ягоная дачка.