• Часопісы
  • Гутаркі з Антонам Шукелойцем  Зянон Пазьняк

    Гутаркі з Антонам Шукелойцем

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 144с.
    Вільня 2003
    51.87 МБ
    4 й Ш»Ы
    -ч ; «««>; 1 >w»
    
    Уеіекалі ГІстерігііінга Музее-
    отійаеня ІЭ42 г.
    X/ / (.,-4	:
    Пасьведчаньне загадчыка Менскага Гістарычнага Музэю, 1941 г.
    
    
    ён расьпісаны. Бо яшчэ ня быў заюнчаны цалкам. Затое ксёндз доктар Станіслаў Глякрўскі, які быў гаспадаром тады гэтага касьцёла, паклікаў зь Вільні свайго прыяцеля мастака Пётру Сергіевіча, і гэты Сергіевіч пры мне маляваў абраз Божай Маці. Што з гэтым абразом сталася, я ня ведаю. Але вельмі цікавая такая разьвязка.
    3.	Пазьняк: — Станіслаў Глякоўскі тады быў настаяцелем у Чырвоным касьцёле?
    А. Шукелойць: — Так.
    3.	Пазьняк: — Які ягоны лёс, якія дачыненьні зь немцамі?
    А. Шукелойць: — Ен вельмі суровы такі каталік быў, трэба сказаць. Зь немцамі ў яго дачыненьні былі дрэнныя. Ён супраць нямецкага нацызму выступаў востра даволі. Ён загінуў, Я тады таксама быў у тэатры, калі яго арыштавалі. I
    зноў жа, цэлы шэраг непраўдзівых вестак ходзіць. Я тады прышоў у тэатр у таварыстве ксяндза Татарыновіча, які быў у цывільнай вопратцы, прыехаўшы наўпрост у Менск як госьць. Наша група (Адамовіч таксама і Савёнак) на гэтую ўрачыстасьць, што адбывалася ў тэатры, спазьніліся і пайшлі на галёрку. I таму мы сядзелі на галёрцы і там усё гэта добра бачылі.
    Касьцёл Сымона і Алены („Чырвоны касьцёл”) за часы нямецкай акупацыі.
    Наперадзе (на першай лаўцы) сядзелі сьвятары праваслаўныя, і там жа сядзеў ксёндз Глякоўскі з айцом, што яму дапамагаў з айцом Мальцам. Калі грапі нямецкі гімн, кажуць, што яны ня ўсталі. Няпраўда. Яны ўсталі, але яны не паднялі рук у прывітаньні гэтым арыйскім. Сьвятары праваслаўныя паднялі, а яны — не (Глякоўскі і Малец). I мы гэта бачылі. Цэлая запя гэтыя рукі падняла, з выняткам нас на галёрцы (там публічка была падпіўшая, вясёлая, там ніюму не хадзіла падымаць рукі ўгару). Але яны навідавоку былі. Відаць было, што дэмансграгыўна не паднялі рукі.
    У лёжах тэагру сядзелі немцы, і таму адразу перад выхадам з тэагру Глякоўскага і Мальца арыштавалі. А далей іх лёс быў няведамы. Іх заслалі ў канцэнтрацыйны лягер. (Недзе друкаваліся ў эміграцыйнай прэсе ўспаміны юрыста нашага Калодкі (ён памёр у Аўстралй), які ў нейкім часе ў нейкім з гэтых канцэнтрацыйных нямецкіх лягераў разам зь імі быў). Там яны і загінулі.
    3.	Пазьняк: — У Пётры Сергіевіча ёсьць партрэт ксяндза Гляюўскага, напісаны алейнымі фарбамі.
    А. Шукелойць: — Так. Але цікава, дзе гэты ягоны абраз Божай Маці? Ён (такі вялікі абраз) меў быць у правай наве касьцёлу.
    3.	Пазьняк:—А ці быў ён у касьцёле?
    А. Шукелойць: — Па-мойму, вісеў. Бо мы яго
    бачылі ў 1942-м годзе, калі над ім працаваў Сергіевіч.
    Апошнім гаспадаром у гэтым касьцёле быў літоўскі капэлян айцец Зянон Ігнатовіч.
    Да маёй кампэтэнцыі належыла таксама гэтае аднаўленьне сьвятыняў. Дык я, як прыклад, падаў Чырвоны касьцёл. Але ня толькі Чырвоны касьцёл. Я мусіў склікаць таксама камісію мастаюў. I мы вырашылі, што зрабіць з Катэдральным касьцёлам Дзевы Марыі, той, іпто на пляцы Волі. Там вельмі цікавы роспіс быў з ранейшых часоў. Там, напрыклад, былі розныя абразы, такія калёны намаляваныя, што яны не супадалі з
    калёнамі касьцёлу. Усё гэта там неяк ламалася. Сам роспіс ня быў дастасаваны (па сучасным разуменьні справы) да унутранай будовы касьцёлу.
    3.	Пазьняк: — Гэта роспіс баракальны, зроблены йшчэ пры біскупу Якубу Дадэрку ў XVIII ст., і гэтая ўяўнасьць, выяўленьне сутнасьці барочнага мастацтва. У гэтым, дарэчы, цікавасьць ягоная заключалася. Такі самы роспіс з такімі ілюзіямі, але ранейшы, — ў Нясьвіжскім касьцёле. Аднак дасьледчыкі не хвалілі дадэркаўскі роспіс у Менску.
    А. Шукелойць: — I таму я склікаў камісію. У ёй быў мой прыяцель і дараднік Анатоль Тычына, вядомы мастак, быў мастак Дучыц і скульптар Міхал Керзін. Керзін — гэта была вялікая фігура ў Менску, выдатны ангыбальшавік. Па ўсіх праблемах, калі трэба было, я заўсёды карыстаўся ягонай дапамогай і парадай.
    Мы сабраліся ў гэтым касьцёле, агледзелі яго. Трэба было касьцёл аднаўляць, але мастакі тдды
    парадзілі, што няхай гэта ўсё застаецца так, як ёсьць. Скончыцца вайна, тады прыедуць сюды і сьвятары, і будуць мастакі-спэцыялісты, якія вырашаць, што з гэтым роспісам рабіць. А пакуль што — мы ўстрымаемся нешта рабіць. Айцец Гляюўскі даў Сергіевічу ў гэтым Катэдральным саборы расьпісаць зь левага боку аўтар левай навы.
    Трэці касьцёл — на Залагой Горцы — згарэў, але сьцены засталіся, трымаліся, і перазімавалі зіму, ягоная столь не звалілася, а страха згарэла. Дзеля гэтага мы пайшлі аіледзець гэты касьцёл з мастакамі і вырашылі яго закансэрваваць. Гэта значыць, зьвярнуліся адразу да прафэсара Вацлава Іваноўскага (ён тады ўжо быў старшынёй горада, гэта 1942 год), каб ён даў нам матэр’ял пакрыць касьцёл і забіць вокны, што і было зроблена. I такім парадкам касьцёл гэты закансэрвавалі. (He аднаўлялі яго, там ніякіх службаў не было, попел у сярэдзіне ляжаў.)
    Аднаго разу ( я тады жыў напроці Акадэміі Навук у пасёлку Скарынінскім, як называлі), ідучы дахаты, мы з Савёнкам зайшлі паглядзець, што там робіцца. Там было сьцягнутых з вупіцы некалькі трупаў, відаць, гнаных палонных савецкіх. Йсьці ня мог — немцы застрэлілі. Каб на вупіцы не валяўся — зацягнулі ў касьцёл. Так піто я назаўтра пайшоў да Іваноўскага, каб ён паслаў людзей трупы гэтыя недзе пахаваць.
    У кружку касьцёла на Залатой Горцы (на фасадзе) быў прыгожы барыльеф Божай Маці. Мы яго так і пакінулі, ён застаўся. Загое цяпер ён замазаны, залеплены чамусьці. Гэта пры аднаўленьні касьцёлу трэба было б выявіць.
    3.	Пазьняк: — У 1960 годзе, калі я ўпершыню ўбачыў касьцёл сьвятога Роха на Залатой Горцы, барэльеф Маці Божай у разетцы („кружку”) на фасадзе быў пааббіваны (папсаваны). Пасьля вайны гэта зрабілі, відаць, камсамольцы, альбо іншыя варвары. Пазьней (у 1980-х гадах) рэстаўрагары ня сталі яго аднаўляць, а проста заляпілі.
    А. Шукеяойць: — Шкода, калі так.
    3.	Пазьняк:—Але гэта можна аднавіць.
    А. Шукелойць: —Трэцяя работа — тэагр. Там быў Янка Ліманоўскі, пісьменьнік, які капісь меў
    дрэнную рэпутацыю, бо ён пасьля ліквідацыі „Узвышша” і „Полымя”, узначаліў пракамуністычную арганізацыю БелАПП (Беларускае аб’яднаньне пралетарскіх пісьменьнікаў). Але наагуп пазыцыя доктара Тумаша (які нядоўга быў старшынёй гораду), а потым прафэсара Іваноўскага — гэта прымаць людзей усіх, шго прыходзяць да нас працаваць, бяз розьніцы таго,
    Янка Лшаноўскі, 1944 г.
    (выкадроўка)
    што яны калісьці рабілі і іхных палітычных перакананьняў. I дзеля гэтага (ня іледзячы, што Ліманоўскі некалі быў партыйным чалавекам і ўзначальваў такую арганізацыю) яго паслалі ў тэатр, каб ён дбаў за беларускую мову. I ён гэта вельмі салідна выконваў.
    Дарэчы, ён шляхецкага паходжаньня, ягонае падвоенае прозьвішча Любіч-Ліманоўскі. Хаця, як расказваў Савёнак, гэты апошні зь ягонага шляхецкага роду быў несамавіты п’яніца, усё прапіў. I потым ягоны сын (гэта значыць бацька гэтага Янкі) быў, здаецца, кавалём. Але ня іледзячы на ўсё, ён паходзіў з такой шляхты саліднай, гэрбавай.
    Менск, 1941-1943 гг. Бернардынскія муры і гандлёвыя крамы
    (Фота Г. Куртца)
    Насіуная функцыя, якую мне прыходзілася выконваць, — іэта быць лекгарам. На курсах афіцэраў быў лектарам, на курсах моладзі, куды я часта ішоў з гэтымі іконамі і гаварыў пра старое беларускае мастацтва, пра розныя віды мастацтва, архітэкгуру беларускую, беларускае малярства. Пра ўсё, пгто бальшавікі выключалі, асабпіва пра гісторыю беларускага мастаціва па кнізе Мікапы Шчакаціхіна Кніжку яму не далі дакончыць і яго саслалі, ня іледзячы, што ён нават, здаецца, і не беларускага паходжаньня быў, а расеец.
    3 гэтай маёй функцыяй быў казус. Мікола Абрамчык некалі прапанаваў Адамовічу (які чытаў заўсёды лекцыі з гісторыі літараіуры для вайскавікоў), і мне надалі маёрскую годнасьць. Але нашы афіцэры збунтаваліся. Кажуць: „Як можна даваць годнасьці афіцэрскіх чыноў людзям зусім цывільным? ”
    Ну гэта непраўдзіва, бо вельмі часта цывільным людзям надаюцца вайсковыя годнасьці. Але Абрамчык хацеў адразу маёра, таму што гэта быццам бы такі ўжо чын, які дае самастойнае руханьне, думаньне, магчымасьць кіраваць і г.д. Так што справа з маёрам правалілася.
    Дырэкіару музэю прыходзілася таксама йшчэ і розныя іншыя выконваць функцыі, якія ў нармальным грамадэтве, у вольным, у спаюйны час выконваюць розныя ўрады, спэцыяльна пакліканыя для аховы помнікаў архітэктуры, старыны, аховы мастацтва, розных чыннасьцяў і гэтак далей.
    Музэй належыў да Гарадзюй Управы, але потым, калі пачала ўстабілізоўвацца ўлада (не ваеннага характару, а цывільнага), вырашылі, што музэем павінен апекавацца і Генэральны Камісарыят.
    У час акупацыі Менску Вэрмахтам (гэта значыць вайсковай акупацыі) загадчыкам аддзелу культуры (які знаходзіўся пры войску) ў іх быў гісторык докгар Гайнрых Куртц. Докгар Куртц быў у чорнай вайсковай уніформе у рангу старшага лейтэнанта. (Ён ці ні з танкавых частак быў, бо ў яго такі кароткі мечык вісеў заўсёды пры баку).
    3.	Пазьняк: — Значыцца, пры ваеннай адміністрацыі ў Менску быў аддзел купьтуры і Куртц ім кіраваў?
    А. Шукелойць: — Так, так. Ён сам быў
    Менск, 1941-1944 гг. Опэрны тэатр (Паводле М. Керпна — „рэп.ііка Калізэю”).
    гісторыкам. Дарэчы, ён быў выдатны фатограф. У мяне ёсьць некалькі здымкаў Менску, дык цяжка ўявіць, што гэта Менск у тыя часы — такія прыгожыя здымкі ягоныя. Ягоныя здымкі даюць у друку, але нідзе не падпісаныя. Здымкі вісельнікаў напрыоад. Такія страшныя здымкі — гэта, па-мойму, докгара Кургца.
    Кубэ
    Адзін раз доктар Куртц зьявіўся да мяне ў музэй і кажа, што ўлада ўжо пераходзіць ў цывільныя нямецкія рукі, і ён перадае свае функцыі. „ Галоўнай асобай будзе Вільгельм Кубэ. Гэта інтэлігентны чалавек, пісьменьнік (ёсьць ягоныя драмы), і вы будзеце мець зь ім справы. Ен хоча прыйсьці ў музэй і пазнаёміцца з вамі, так што рыхтуйцеся. ”
    Прызначыў ён час, мы ў музэі, як маглі, падрыхтаваліся, зрабілі пару выставак (чым мы займаемся і гэтак далей). Прыходзе Кубэ. Была, памятаю, восень. Я спаткаў яго ў вестыбюлі музэю. Кубэ, падаючы мне руку, кажа: „О-го,
    бачыце, дык гэта дырэкгар музэю! Я думаў што як дырэктар музэю, дык гэта з доўгай вялікай сівой барадой, а тут аказваецца малады чалавек. Ну, у нас такія людзі ў музэях не сядзяць, яны на фронце