Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
беларуску, а матка япічэ і па-нямецку. Арсеньнева сябе лічыла беларускай, была ёй па духу і ганарылася гэтым. Дастагкова пачытаць яе вершы.
1 Пазьняк: — Вернемся да паседжаньня ў Адамовіча.
А. Шукепойць:—Пасьля гэтага паседжаньня і пасьля абеду ў Тумаша (абед зацягнуўся даволі позна, і я застаўся ў Тумаша начаваць) на наступны дзень у нядзелю Тумаш паехаў адведаць Кушаляў і прывёз Кушаля ў Менск. Адгэтупь пачалася тады беларуская вайсювая справа.
3 Пазьняк: — А Кушалі дзе тады жылі, на Валожыншчыне? -
А. Шукелойць: — Так, у Дорах. Вечарам Тумаш прыехаў з Кушалем. Кушаль быў у цывільным адзеньні, у доўгіх вайсювых ботах і такой шэрай спартовай марынарцы.
3 Пазьняк: — Як далей складвалася ваша справа?
А. Шуктойць: — Спачагку даручылі мне (бо гэта вельмі важна было для горада) упарадкаваць архіў ЗАГСу. Таму што шмат людзей ня мела дакумантаў і была вялікая патрэба. Немцы маілі пасадзіць (у лепшым вьшадку, у горшым — расстраляць). ЗАГС быў часткова разьбіты. Паколькі ён належыў да НКВД (быў у распараджэньні НКВД), то найбольш пацярпеў, але дакуманты засталіся. Знайшоўся адзін працаўнік, што калісь у ім працаваў, і я ўпарадкаваў гэты ЗАГС. Гэта першая мая работа была. А пасьля пайшоў у музэй.
Музэй
Пра музэй трэба б было цэлую гісторыю распавесьці, Пра той стан музэю, які быў пры часох савецкай улады і які засталі немцы, нямецкая акупацыя. Гэта быў такі невялікі музэй, арганізаваны па прынцыпу савецкага разуменьня гісторыі. Было 4 разьдзелы. Ен, фактычна, быў дапаможнікам гісторыі Шастаюва (я маю гэты падручнік). Ен быў адзіным легальным падручнікам гісторыі, якім
карысталіся ў пачатковых, сярэдніх школах і на ўнівэрсітэце. Адзіным прызнаным, які не зьмяняўся. Вось па гэтых прынцыпах быў зьнішчаны колішні Беларускі Дзяржаўны музэй, дырэктарам якога быў Вацлаў Ластоўскі (пасьля Ластоўскага потым быў Міхайлоўскі). Музэй быў зьнішчаны і пабудаваны на прынцыпах вось гэтакага выкладаньня гісторыі: даклясавае „обшчэства” (археалёгія, факгычна), феадалізм (стаялі нейкія рыцары, макеты Радзівіла), капіталізм (фактычна, этнаграфічная частка, там дзе з аднэй стараны вялікія паны, двары і капіталісты, а з другога боку — беднага і эксплуагацыя), і чацьвёрты разьдзел — савецкае будаўніцгва камунізму.
Гэтакія 4 залі былі ў музэі. Найбольшая заля была (Дом мастацтва цяпер) — гэта будаўніцтва сацыялізму.
Калі саветы ліквідавалі Беларускі Дзяржаўны музэй, то тыя экспанагы (асабліва багаты збор іконаў) выкінупі ў прыбудаваны дрывотнік.
3 Пазьняк: — У якім годзе ліквідавалі Дзяржаўны музэй?
А Шукелойць: — Пасьля 1933-га году пачалі перабудоўваць пад Дом чырвонай арміі ці Дом афіцэраў цяпер. Тут ён быў, гэты музэй. I тады адтуль яго выкінулі, калі пачалі будаваць Дом чырвонай арміі, а музэй перанесьлі ў Юбілейны дом, у той дом, дзе была створана Рада БНР (цяпер Дом мастацгва). А тыя дарагія экспанаты беларускай старыны выкінулі, як я ўжо казаў ў дрывотнік, пгго быў між гэтым Юбілейным домам і тым домам, што стаіць цяпер на рагу праспэкта Скарыны і Чырвонаармейскай вуліцы.
3 Пазьняк: — Цяпер там ваенны музэй.
А. Шукеяойць: — Што засгалося ў гэтым музэі? У ім працавала, нешта, 11 чалавек (значыць, да прыходу немцаў) і дырэктарам яго быў такі Гершанок, паргыйны чалавек. I ўсе былі партыйцы, з выняткам аднаго габрэя яшчэ не партыйца (Бэйлін такі), ён там займаўся старыной, не археалёгіяй і не архітэкіурай, а, відаць, гэтымі старымі друкамі. Ён быў загадчыкам у музэі так званых „фовдаў”. Гэтыя ўсе супрацоўнікі (паколькі яны і партыйцы, і бальшыня — габрэі) выехалі. Застаўся толькі
адзін мастак Габрыеіь Віер. Гэты Габрыель Віер жыў у тым доме спэцыялістых, што на рагу Даўгабродзкай вуліцы і праспэкту Скарыны (будзем гаварыць цяперашняй мовай). Ён з сям’ёй выехаў за горад, калі тут разбамбілі і спалілі ўсё, але потым вярнуўся. Вярнуўся і ў музэі не паказваўся. Яго Тумаш адшукаў.
У музэі было ўсё развалена, дзьверы паламаныя, і нікога няма. I вось прыцягнулі гэтага Габрыеля Віера. Зь ім зноў была бяда. Ен мовы нямецкай ня ведаў і таму там у яго рабаваў хто хацеў. Прыходзілі немцы, забіралі, што ім падабалася, прыходзіў такі айцец Фінкоўскі, праваслаўны сьвятар, забіраў старыя друкі, іконы, і гэтак далей. Словам — беспарадак.
Пасьля таго, як я упарадкаваў архіў ЗАГСу, мяне ўжо Гуцька, прызначаны тдды ж старшынёй аддзелу асьветы і культуры, паслаў загадчыкам музэю. I туды я пайшоў. Зь веданьнем нямецкай мовы, выйшаўшы з турмы, з такімі даволі на той час моцнымі дадзенымі, якія мне дазвалялі свабодна чуцца сярод акупацыйных тых уладаў і сваіх розных царкоўнікаў і інш.
Мастак Віер быў яшчэ Ластоўскім спэцыяльна падрыхтаваны для музэю. Ён сам па паходжаньні малдавец, ведаў дзьве мовы. Дзядзька ягоны калісь быў праваслаўным ігуменам у Менску (памойму, і сьцягнуў яго). Ён спэцыяліст ад царюўнага мастацтва, маляваў іконы. Паколькі гэты род мастацтва пры савецкай уладзе ня быў у пашане, дык Ластоўскі паслаў яго спэцыяльна на курсы ў Маскву і рыхтаваў яго мастакомкансэрватарам. Гэта і была найвыдатнейшая ягоная спэцыяльнасьць як мастака. Таму ён усе гэтыя іюны XV-га, XVI-га, XVH-ra стагоддзяў, шго былі выкінугыя зь Беларускага Дзяржаўнага музэю і належылі да розных ведамых беларускіх школаў (Магілёўскай, Віцебскай, Палескай) перавёз ў музэй і рэстаўраваў.
Між іншымі была іюна найбольшае сьвятасьці Менску — гэта іюна Менскай Божай Маці, знаходзілася ў такім дрэнным стане, што Віер забраў яе да сябе ў хату, і там правёў болып году над яе рэстаўрацыяй. Потым яна вярнулася ў Катэдральны Петра-Паўлаўскі Сабор (Жоўтая царква на Ніжнім Рынку). Цяпер гэтая іюна
перанесена ў Катэдральны Сабор Сьвятога Духа, які знаходзіцца на гшяцы Волі.
Так ён працаваў над гэтымі іконамі ўвесь час, і ўсе іюны былі адрэстаўраваныя.
3. Пазьняк: — Гэта вялікая і ганаровая праца, пра такіх людзей нельга забывацца.
А. Шукелойць: — Так, вядома. Другой работай, якой музэй займаўся, гэта быў перапіс усіх экспанатаў, якія засталіся, і старадрукаў. Сьпісы я рабіў у дзьвюх мовах: беларускай і нямецкай. Мне вельмі прыемна цяпер бачыць, што там некаторыя гэтыя мае сьпісы людзі пазнаходзілі, выкарыстоўваюць іх для працы над беларускай старыной.
Трэцяй працай, якой займаўся музэй, гэта мы рабілі такія прыпадковыя розныя выстаўкі. Скажам, на нейкія ўгодкі нейкага пісьменьніка. На ўгодкі пісьменьніка Кастравіцкага, памятаю, рабілі прыгожую выстаўку. (Каруся Каганца, значыць, бо ён, апрача таго што пісьменьнік, быў мастаком, асабліва дробных формаў выконваў творы пяром і тушам.)
Над выстаўкамі трэба было даўжэй працаваць, рабіліся заўсёды надпісы ў дзьвюх мовах: беларускай і нямецкай.
Потым мы рабілі выстаўкі розных экспанатаў, якія былі ў музэі. Напрыклад, выстаўку старога іканапісу XVI-XVII стагоддзяў (Віцебскай ішюлы, Магілёўскай школы).
Да дырэктара музэю належыла шмат такіх функцыяў, якія ў мірны час выконваюць розныя спэцыяльныя ўстановы. Напрыкпад, праблема аднаўленьня цэркваў і касьцёлаў. Заўсёды сьвятары прыходзілі ў музэй, я арганізоўваў часта камісію з мастакоў, вырашалі, што мы маем рабіць у дадзенай царкве ці касьцёле, у якім кірунку трэба весьці аднаўленьне будынка і г.д.
Пару прыкладаў. Быў адноўлены цалкам Чырвоны касьцёл. Ён ня быў у дрэнным стане, бо там месьціўся так званы іэатр „Юнага гледача” нейкі час. Там прышлося шукаць тых абразоў якія там былі, і я іх знайшоў абодва.
Чырвоны касьцёл пабудаваны Эдварбам Вайніловічам у гонар сваіх дзяцей (дачкі і сынка, якія памерпі маладымі, утапіліся). Я адшукаў іэтыя абразы. На жаль, у выніку 20-гадовага панаваньня
Ля Беларускага музэю ў Менску, 1943 г. Зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Леанід Кароль (пахаваны ў Вільні), Дзіма Сямёнаў, Антон Шукелойць (дырэктар), вартаўнік музэю Станіслаў Пісьлевіч (перахоўваў беларускія абразы ў дрывотніку, калі бальшавікі выкінулі іх з музэю перад вайной), Усевалад Кароль.
бальшавіцкай ўлады і насільна ўведзенай антырэлігійнай прапаганды, тыя абразы не маілі вярнуцца на сваё мейсца. Гэта абраз Божай Маці ў мадэрным выкананьні: ўнізе — Менск, краявід Менска з касьцёлам, і гзтых дзяцей двое, што кленчылі перад абразом Божай Маці. (Мне казалі мастакі і іншыя людзі, што бальшавікі вялі антырэлігійную прапаганду, быццам паны робяць сваіх дзяцей сьвятымі.) Гэтыя абразы я перадаў у касьцёл. Яны віселі зь левага боку не як прадмет кулыу, а як гісгарычная вартасьць.
3. Пазьняк: — Дзе вы іх знайшлі?
— А. Шукелойць: — Абразы я знайшоў на
паддашшы музэю. 3 гэтым абразом (зь дзецьмі Вайніловіча) была праблема. Спачатку (за саветамі) яго былі выставілі у музэі. Аднак людзі (быццам бы) прыходзіпі і маліліся. I дзеля гэтага яго зьнялі з музэю і зацягнулі на паддашша, а ў залі зрабіпі карыкатуру іэтага абраза (што вось у гэтым пэрыядзе капіталізму багачы рабілі сьвятымі сваіх дзяцей і загадвалі маліцца).
3. Пазьняк: — Ці памятаеце прозьвішча мастака, які зрабіў гэтыя абразы?
А. Шукаюйць: — На жаль, не. Але, здаецца, у выданьні перад 1-й
Сусьветнай вайной „Менскія касьцёлы” (ёсьць таюе выданьне, яно выходзіла асобнымі сшыткамі), у адным з сшыткаў ёсьць фатаграфія гэтага абраза і вельмі магчыма, што там ёсьць прозьвішча мастака.
3. Пазьняк: — У касьцёле, ж Вы яго аглядалі, ці ні было якіх росьпісаў, фрэсак на сьценах?
А. Шукепойць: — He, нічога не было, ніякіх фрэсак, хаця пляны фрхак, пляны расьпісаньня гэнага касьцёлу я таксама знайшоў у музэі. I яго можна было б аднавіць такім, якім ён быў праектаваны.
3. Пазьняк: —1 Ці пад гэтымі плянамі быў подпіс мастака?
А. Шукеіойць: — Ня памятаю, але памятаю колеры: цёмна-чырвоны ці цаглясты, цёмназялёны (адпаведны да гэтага колеру). У такім
калярыце касьцёл плянавалі расьпісаць. Я думаю, што, магчыма, ён яшчэ ня быў расьпісаны, таму што гэта новы касьцёл, і Першая вайна пачалася. Ня ведаю, ці ўдалося гэты праект зрабіць.
3. Пазьняк: — Гэтыя фрэскі рыхтаваў беларускі мастак Францішак Бруздовіч. У 1911 годзе касьцёл павінен быў быць расьпісаны, a мастак памёр у 1912-м. Таму я і пытаю, бо невядома, ці пасьпеў ён яго расьпісаць. Тое, што Вы знайшлі пляны, гэта вельмі цікава. Але толькі ці ягоныя гэтыя пляны?
А. Шукеіюйць: — Я мяркую, што гэта былі пляны ягоныя. але неяк мне ня думаецца, ці быў