Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
3. Пазьняк: — Значыцца, Кубэ спрыяў агульнай беларускай адукацыі насуперак нацысцкім устаноўкам?
А. Шукелойць: — Так. Усё ж відаць. Апрача гэтага, культурна-асьветная дзейнасьць разгарнулася даволі шырока. У болыпых гарадах з дапамогай Самапомачы паўсталі розныя тэатральныя гурткі, хоры. Менскі тэатр тады меў тры аддзелы: драматычны, опэрны (Музычны тэатр) і аддзел эстрады. Гэты эстрадны аддзел разьязджаў па гарадах Беларусі.
Так выпіядала сііуацыя за часы адмініслрацыі Кубэ.
3 Пазьняк: — Пасьля ілыбокіх гістарычных дасьледваньняў докгара Юркі Туронка,
пагрунтаваных на фактах і дакумантах, і пасьля Вашых сьведчаньняў як сучасьніка і відавочцы, паўстае, дарэчы, вельмі няпростае пытаньне: як ацэньваць Вільгэльма Кубэ ў беларускай гісторыі? Бальшавікі, між іншым, жорстка „ацанілі” не забойцу эсэсаўца Годбэрга, а якраз цывільнага Кубэ, і надзвычай адмоўным чынам. Я лічу, што гэта таксама невыпадкова. Расейцысталіністы выкарыстоўвалі вайну, каб рукамі немцаў зьнішчаць беларусаў. Гэта асабліва выявілася ў 1944 годзе, калі мабілізавалі ў савецкае войска тысячы неабучаных беларускіх хлопцаў і пагналі бяз зброі ў непатрэбныя агакі пад нямецкія кулямёты, а самы стралялі ім у плечы. Я ўжо не кажу пра тое, як савецкія партызаны правакавалі немцаў на пацыфікацыі беларускага насельніцгва. А тут раптам Кубэ — высокапастаўлены немец, які спрыяе беларусам. Для саветаў — гэта двойчы вораг. Зрэшты, паколькі бальшавікі ўдзельнічылі ў забойстве Кубэ, то яны потым у сваёй прапагандзе ўсяляк стараліся апраўдаць забойства, паказаць „ гераізм ” саветаў і „ злачыннасьць ” Кубэ.
Праўда, грамадзкі стэрэатып адносінаў да Кубэ выпрацаваўся больш пад уплывам савецкага кінафільма „Гадзіньнік спыніўся апоўначы” (Беларусьфільм), выпушчанага ў 1950-х гадах. Там Кубэ паказаны пачварай, жорсткім, хітрым і ціхім забойцам, гэтакім „тэарэтыкам” сьмерці, ненавісьнікам людзей.
У фільме па загаду Кубэ расстрэльваюць малых дзетак, сам Кубэ перад расстрэлам раздае дзецям цукеркі, іладзіць па галоўцы, а потым гучаць стрэлы.
Дзеля гістарычнай дакладнасьці таксама скажу, што ролю Кубэ там выгонваў рускі (таюга даволі сярэдняга ўзроўню) акцёр Д. Арлоў (прысланы пасьля вайны на Беларусь ствараць тут рускі тэатар). Арлова я добра ведаў будучы сгуцэнтам Беларускага Дзяржаўнага Тэатральна-Мастацкага інстьпута, калі Арлоў загадваў там кагэдрай. Мала, відаць, было „прафэсараў”, якія выклікалі ў студэнтаў столькі жаху, антыпатыі і непрыхільнасьці, як гэты Арлоў — настолькі непрыемны ён быў чалавек, і якому савецкі друк сьпяваў дыфірамбы.
У кінафільме, іграючы Кубэ, гэты арыгінал (прозьвішча „Арлоў” — ягоны псэўданім) сыграў дакладна самога сябе. Але з рэчаіснасьцю кінавобраз меў мала агупьнага.
А рэчаіснасьць якраз ставіць шгораз болей пытаньняў, Ці памятаеце Вы зьмест канфліктаў Кубэ з ваеннай адміністрацыяй?
А. Шукеіюйць:—Я буду далей яшчэ гаварыць прагэта.
У сувязі з тымі свабодамі, якія адчула беларуская інтэлігенцыя пры Кубэ, быў арганізаваны таксама Саюз Бепарускай Моладзі, які адыграў вялікую ролю.
Тут я хачу зрабіць папраўку таго, што ўсюды друкуецца. Думка пра Саюз Беларускай Моладзі ўзьніюіа яшчэ ў 1941-м годзе. I першы Саюз Беларускай Моладзі ў Менску быў арганізаваны доктарам Надзеяй Абрамавай, якая потым была кіраўнічкай жаночага аддзелу моладзі. Гэта вельмі інтэлігентная асоба, зь веданьнем моваў з такім шляхецкім паходжаньнем. Яна арганізавала першы Саюз моладзі. Есьць яе фатаграфія. Фагаграфію гэту мае спадарыня Яніна ШабуняКаханоўская (яны былі ў добрых дачыненьнях). Але пабачыўшы гэты вельмі ж такі дэманстратыўны беларускі рух, немцы гэтыя арганізацыі зачынілі. Такшто арганізацыя моладзі стварылася і потым яе прьтлучылі да царквы, і там яна ў неразьвітым стане вегетавала.
Тое самае было і ў іншых мейсцах: у Вялейцы, Баранавічах і г.д.
Калі немцаў пабілі на Усходзе, яны далі магчымасьць зноў арганізаваць Саюз Беларускай Моладзі, дазволілі выхаваць інструктараў і нават дапамаглі ім зрабіць уніформы і надаць ім беларускі характар, пра які бальшавікі там крычаць, што „ фашысцкай моладзі
Усё гэта адбывалася йшчэ пры Кубэ. Бомбу яму падклалі ў тэагры, дарэчы, якраз тады, калі ён выступаў на адкрыцьці зьезду Беларускай Моладзі. Гэта моладзь „другога выданьня”, ці як сказаць, — гэта ўсё адбылося пры Кубэ.
Уся гэтая дзейнасьць была бачна на Беларусі ўсім. На Беларусі, апрача цывільнай адміністрацыі Кубэ, як я ўжо казаў яшчэ існавала СС і іхная адміністрацыя. Гэта значыць, СС,
Першая арганізацыя „Саюзу Беларускай Моладзі”ў 1941 г. Першая зьлеваў другім радзе Надзея Абрамава, пасярэдзіне айцец Уладзімер Фінкоўскі.
вайсковая частка і іхны паліцыйны ворган ці той разьведчы орган — паліцыйная СД. Між гэтымі арганізацыямі ўзьнікалі канфлікгы, якія давялі да таго, што з Кубэ сталася — да ягонага фізічнага зьнішчэньня, пра шго мы ўжо гутарылі.
У гэтым жа больш-менш часе таксама хацелі фізічна зьнішчыць альбо паслаць у канцэнтрацыйны лягер і доктара Івана Ермачэнку, бо пад ягонай шыльдай Самапомачы шмат што адбывалася, Таму Ермачэнку, пра якога сягоньня не гаворыцца, гісторыя ацэніць, на маю думку, належна, на што ён заслужыў.
Іван Ермачэнка быў багаты чалавек, ён меў некаторыя матэрыяльныя магчымасьці, і таму, напрыклад, адзін з кіраўнікоў СД у Менску быў таксама зьняты і высланы. Невядома, ці трапіў ён у канцэнтрацыйны лягер, ці яго проста саслалі.
3. Пазьняк: — Значыць, СД сачыла за беларускай дзейнасьцю і мела сваю агентуру?
А. Шукелойць: — Ну пэўна, пэўна. СД — гэта агентура. Але адзін з гэгых палітычных афіцэраў, Шлегель — ведамае прозьвішча—быў у добрых дачыненьнях зь Ермачэнкам і з Івамоўскім. I ён на гэта, што робіцца (на беларускую дзейнасьць),
глядзеў скрозь пальцы. А як гэтыя даносы пайшлі ў Бэрлін, дык іх усіх прыбралі: Шлегеля, Ермачэнку, і забілі Кубэ, забілі ксяндза Гадлеўскага, Саковіча, бомбу падлажылі Антону Адамовічу, бомбу падлажылі інжэнеру Комару, старшыні горада, які прышоў на мейсца Іваноўскага. Гэта ўсё рабіла СС, гэты фон Годбэрг — сукін сын, ён да канца нават і не хаваўся.
3. Пазьняк: — Фактычна, Годбэрг і СД арганізавалі вынішчэньне беларускай адміністрацыі. А пасьля забойсгва Кубэ на ягонае месца быў прызначаны Годбэрг.
А. Шукепойць: — Так. (Дапей я йшчэ аб птым буцу гаварыць.) Так пгго, на маю думку, Годбэрг (генэрал СС) рыхгаваў для сябе дарогу. I таму яны мусілі зьнішчыць (апрача Кубэ) усіх ягоных супрацоўнікаў якія гзтую беларускую працу на Беларусі прарабілі: гэта значыць, Гадлеўскага (школьніцгва), Іваноўскага (адміністрацыя), Саковіча (паліцыя). Саювіч з Кушалем пайшлі прагэставаць супраць таго, што немцы паляць вёскі, і Саковіч вельмі востра там выступіў. Гэта бьша прычына, ішо яго з Самапомачы пагналі. Выслапі
яго ў Ліду разам з Мараковым — школьным інспэкгарам, і там іх забілі. Як мяркуюць рукамі палякаў. Але, на маю думку, усе гэтыя забойствы, пачынаючы ад Саковіча, Іваноўскага, ксяндза Гаддеўскага, выгнаньне Ермачэнкі і гэтак далей — гата ўсё рыхтавала і рабіла СС, і ня выключана, што ў некаторых выпадках — у супрацоўніцтве з савецкімі партызанамі. Мая думка такая. Забойства Кубэ працерабіла дарогу для фон Годбэрга, які ачоліў Цывільную адміністрацыю (Генэральны Камісарыят).
Пасьля ўсяго гэтага прышлі зусім новыя людзі. Прышоў і Астроўскі ў гэтым часе. Школьніцтва зусім інакш павярнулі: пачалі гэтых дзяцей лавіць, высылаць у Нямеччыну. Ужо вельмі цяжка было бараніцца нават і ў Баранавічах. Доктар Смарійчок і ягоны заступнік у медычнай шюле айцец Леу Гарошка мелі вельмі шмат прыкрасьцяў, а Смаршчка ўрэшце рэшт пасадзілі у канцэнграцыйны лягер у Нямеччыне. Ён адзін з вязьняў канцэнтрацыйных лягераў.
3 Пазьняк: — Ермачэнку выслалі?
А. Шукелойць: — Загадалі выехаць, і ён выехаў у Прагу. Але толькі таму, што ён недзе засыпаў грашыма. Прычым нават да такога Ермачэнкі, вельмі багатага чалавека (найбагацейшы быў з эміграцыі ў Празе) прышылі, што ён, маўляў, крымінальнымі справамі займаецца, быццам бы харчы недзе прыхоўвае, пасылае ў Прагу. Вось так, каб спэцкаць чалавека. I пад гэтай спэцканай „ апініяй ” яго пазбыліся.
3. Пазьняк: — Значыць, Цывільную адміністрацыю загарнуў фон Годбэрг і што пачалося?
А. Шукелойць: — Як ён загарнуў адміністрацыю, пачалося тое, што было напачатку. Напрыклад: паклікалі Беларускую Краёвую Абарону, але яна ўжо ня мела магчымасьці ўсюды мабілізаваць беларускую моладзь. Лідчына, напрыклад, была выключана, фон Годбэрг Лідчыну перадаў палякам, польскай адміністрацыі. (Па-мойму, яшчэ некаторыя раёны каля Лідчыны, магчыма, Шчучынскі раён. Там былі такія, дзе была польская паліцыя і АК.) Становішча ўскладнілася, вымкнула з-пад кантролю.
Напрыклад, згаданае ўжо забойства Саювіча і Маракова, якіх выслалі зь Менску. Бо пісалі: што, маўляў, робіцца ў Лідчыне, трэба нейкі навесьці парадак. Там забіваюць людзей з адміністрацыі, цэлы час, бяскарна. Яны паехалі, і там іх абодвух перад касьцёлам забілі (нібыта палякі з АК, але ніхго ня быў злоўлены).
Я нядаўна йшчэ ў гутарцы з Барысам Рагулям успомніў гэты выпадак Саковіча і Маракова, бо там жа мы цяперака шукалі Саковіча магілу. Ён пахаваны ў Лідзе на праваслаўных могілках. Я наваг вельмі прасіў Алесю Сёмуху і тады йшчэ яе мужа Юрку, каб яны туды паехалі. Яны выканалі маю просьбу, але магілы не знайшлі. Там non вельмі нэгатыўна ставіўся, Затое Хведар Нюнька ўжо зь Вільні, паехаўшы другі раз, адшукаў гэіую магілу. Там цяпер жыве жонка Саковіча, выйшлатакі з падпольля.
Менск пасьля вайны.
(Фота Ж. Браўна, 1947 г.)
Астроўскі! Акінчыц
3. Пазьняк: — Якіх людзей паклікаў Годбэрг у беларускую адміністрацыю?
А. Шукелойць: — Зьявіўся Астроўскі. Акінчыц зьявіўся ў гэтым прыблізна часе і пачаў прывозіць сваіх людзей гэтых, выбраных зь нямецкага палону маладых беларускіх афіцэраў. На адпаведных курсах, недзе каля Бэрліну, іх пераіпкольваў і прысылаў на Беларусь. Прывозіў іх на Беларусь пад назвай „прапагандысты”. Гэта мелі быць прапагандысты. I іх пачалі ўсоўваць усюды ў беларускія адміністрацыйныя ўстановы, ўсюды, дзе можна было.
Тая сііуацыя, якую стварыў беларускі актыў у час адміністрацыі Кубэ, была ня толькі нацыянальна сьведамая, але і нацыянальна з’арыенгаваная на незапежнасьць. Дарэчы, у 1942-м годзе (па-мойму), ці ў 43-м, адбыўся вялікі Зьезд Самапомачы, на якім быў прыняіы шіян, як мела б вьплядаць Беларусь у новай Эўропе. Гэта значыць — наша адміністрацыя, войска, шюльніцтва і гэтак далей, і нашае супрацоўніцгва зь немцамі. Усё.