Гутаркі з Антонам Шукелойцем
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 144с.
Вільня 2003
належыць, як мог бы выявіцца ў іншых варунках.
3. Пазьняк: — Дарэчы, Танк мне добра дапамог у 1967 г., калі праз КГБ мяне другі раз рэпрэсавалі (выключылі з інстытута за „ нацыяналізм ” пасьля сканчэньня 5-га курсу і не дазволілі абараняць дыплём).Танк дапамагаў змагацца, „ замаўляў слова ” ў маю абарону. Тады я неаднаразова бываў у яго дома. Памятаю, што наваг сфатаграфаваў яго разам з маці (цяпер гэтае фота блукае па друку).
Гэта была своеасаблівая постаць. Максім Танк
быў на вяршыні савецкіх уганараваньняў і пры гэтым здолеў захаваць аблічча.
А. Шукелойць: — Так. 3 гэтым можна пагадзіцца.
Дык вось пра ўнівэрсітэт. Першы сэместр у мяне вельмі цяжкі быў на гэтай філялёгіі, бо я ж царкоўна-славянскай мовы ня ведаў як каталік. A
Мітрафан (Мацьвей) Смаршчок (Бярозка). 1938 г.
(выкадроўка)
там мяне адразу вызначылі сакратаром. Гэта значыць, што трэба было сэмінары рыхтаваць і з розных старадрукаў царкоўных лісты для студэнтаў. Так што я мучыўся моцна. Потым прыехаў на наступны сэместар прафэсар Мушьшскі, я пры ім застаўся.
Я адразу ж запісаўся ў Беларускі Студэнцкі Саюз (каб у яго ўступіць, былі даволі вострыя вымогі: трэба было мець гарантыю двух сяброў). За мяне загарангавалі Тумаш і Войтэнка (два студэнты медыцыны, потым — ведамыя дзеячы:
доктар Вітаўпі Тумаш і доктар Войтэнка, які памёр таксама тут, у Амэрыцы, як сьвятар Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай царквы, адзін зь яе арганізагараў. Вучоба мая праходзіла даволі нармальна. На хлеб мусіў зарабляць розна. Вось група наша ўладзілася
Максім Танк. 1937 г.
працаваць пры будовах. Адзін з тэхнікаў, відаць беларускага паходжаньня, быў такі, што браў на розныя будовы (дарогі, то зноў нейкае іншае будаўшціва). Ён любіў паклікаць студэнтаў. 3 аднэй стараны даць ім добра зарабіць, а з другой —быў задаволены, што сіудэнты ня п’яніцы, дык яны заўсёды добра выконваюць працу. Так што два першыя іады я працаваў фізічна.
Наступныя два гады я ў характары музэйнага працаўніка працаваў ва ўнівэрсітэцкім Этнаграфічным музэі на Замкавай вуліцы. Заўсёды быў у кантакце з прафэсарам Мушынскім, разам зь ім часта езьдзілі ў падвіленскія вёскі. Яго тады цікавіла праблема літоўска-беларускага памежжа, пераплеценых гэтых вёсак балтыцкамоўных і беларускамоўных, і культура, матэрыяльная і духовая.
Палітычная дзейнасьць
3. Пазьняк: — Як адбівалася палітычнае жыцьцё Вільні на студэнцкім жыцьці, на ўнівэрсітэце?
А. Шукепойць: — У тыя часы (гэта 1935-39-я гады), паводле афіцыйнай статыстыкі, у Віленскім унівэрсітэце навучалася больш за сто беларусаў. Шмат хто зь іх не належылі да Беларускага Студэнцкага Саюзу.
Беларускі Студэнцкі Саюз меў такую рэпутацыю наагул радыкальнай беларускай арганізацыі, і нават левага кірунку (хаця гэта й не была праўда, бо ў Студэнцкім Саюзе былі і нацыяналісты, і хадэкі, і людзі наагул зацікаўленыя навукай, а не палітыкай), але палякі былі стварылі такую для Беларускага Студэнцкага Саюзу агульную думку. Так што Беларускі Студэнцкі Саюз заўсёды стараўся дастаць памешканьне ў нейкіх унівэрсітэцкіх будынках і ніколі не дастаў ня гледзячы на тое, што, скажам, такі Саюз сацыялістак ці Саюз дэмакратаў левага кірунку (блізкі да анархізму) мелі памешканьне ва ўнівэрсітэцкіх будынках. Мы (Беларускі Студэнцкі Саюз) карысталіся памешканьнем, зноў жа, на Завальнай,!, яюе давала нам Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя, на чале якой неафіцыйна стаяў ксёндз Станкевіч, a афіцыйна стаяў Ян Пазьняк, які быў гаспадаром гэтага памешканьня. Пра гэта ўжо гаварылася.
У тыя гады (гэта значыць 1935-1939) беларускія арганізацыі амаль усе былі ўжо зачыненыя, альбо зачыняліся. У гэты самы час ужо было цалкам зачыненае Таварыства Беларускай Школы, Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, зачыняліся беларускія выдавецтвы, вельмі часта беларускія газэты выходзілі зь белымі плямамі (гэта значыць — „канфіскаты"). Пасьля „канфіскатаў” выклікалі заўсёды рэдактара ў суд. У сувязі з гэтым на долю Беларускага Студэнцкага Саюзу выпала несьці грамадзкую працу. Ня можна было ўжо ладзіць беларускіх канцэргаў (забаронена было), і таму толькі Беларускі Студэнцкі Саюз мог даваць
канцэрты ў вялікіх залях унівэрсітэту, у залі Сьнядэцкага пераважна. Там адбываліся канцэрты беларускага хору пад кіраўніцтвам Шырмы, выступы Забэйды-Суміцкага, там адбываўся літаратурны Зьезд бемрускіх пісьменьнікаў, арганізаваны Беларускім Студэнцкім Саюзам.
3. Пазьняк: — Ці былі якія выкладчыкі, якія б спрыялі беларушчыне?
А. Шукелойць: — Трэба сказаць, што на Віленскім унівэрсітэце абавязвала (ня ведаю, афіцыйна ці не афіцыйна) так званае „абмежаваньне” для паступленьня беларусаў і іншых няпольскіх нацыянальнасьцяў. Гэта адносілася да беларусаў, што паступалі на медыцыну (на медыцыну маіло паступіць толькі 5 чалавек беларусаў). Гэта называлася „нумэрус кляўзус” (на лаціне, ведама). I другое (аб тым ніхто ня піша і не гавораць) — йшчэ быў „нумэрус нулюс”. Гэта абазначала, пгго ніхто ня мог паступіць наагул, калі ён выявіў сябе беларусам (на Багаслоўе, на тэалёгію, напрыклад).
На Багаслоўе не прымалі нікога, хто напісаўся беларусам. Вось як, напрыклад, Паблуцэвіч (такі ведамы дзеяч), ці як туг у Амэрыцы—Пануцэвіч. Ен два гады быў на тэалёгіі, вельмі добра сюнчыў філясофію, але выявіў сябе беларусам і пачаў хадзіць па зборках стуцэнцкіх, гаварыць з гэтымі студэнтамі, хто яны па нацыянальнасьці і г.д. Яго рэкгар сэмінарыі паклікаў і кажа: „Ты гэтага рабіць ня можаш. Калі хочаш, мы ня маем для цябе ніякіх засьцярог, пераносься ў Цэнтральную Полыпчу і там будзеш мець магчымасьць стаць сьвятаром”.
Такім парадкам Пануцэвіч пайшоў да ксяндза Станкевіча пытацца, што яму рабіць.
Ксёндз Станкевіч кажа: „Гэта зьява вельмі часовая, пакідай тэалёгію, пераходзь на нейкі іншы факупьтэт Пануцэвіч перайшоў на праўны факупьтэт і за 4 гады скончыў „ права
Ведама, ён мог бы пайсьці на ўнівэрсітэт у Цэнтральнай Польшчы і там заюнчыць тэалёгію. I так не аднаго беларуса выставілі з гэтай сэмінарыі, з тэалёгіі. Такі Бабок быў, таксама Гадунец. Так што за час існаваньня пад Польшчай
Вежа касьцёла сьвятога Яна на ўнівэрсітэце.
Вільня. 2001 г.
(Фота 3. Пазьняка)
Са сьцягам j руках.
Віленскага ўнівэрсітэту тэалягічны факультэт ня выпусьціў, фактычна, ніводнага беларуса.
3. Пазыіяк: — Калі б такі студэнт тэалёгіі пайшоў бы на цэнтральна-польскі ўнівэрсітэт, то па заканчэньні ён меў бы права вярнуцца на Віленпічыну, ці не?
А. Шукелойць: — Ён мусіў бы працаваць там, бо гэта ўжо такі звычай, што ксяндзы працуюць у той біскупскай дыяцэзіі, у якой атрымалі духоўную адукацыю.
Я, ў кожным разе, ня ведаю ніводнага студэнтабеларуса, які б закончыў у нас тэалёгію ў часы Полыпчы. Аб гэтым не гаворыцца, але факг ёсьць фактам. Мала таго, рэкгар унівэрсітэту тады, калі я паступаў быў Вітальд Станевіч — дробны шляхціц з Лідчьшы. Сам эканаміст, і ягоная праца дакгорская таксама на тэму гаспадаркі заходняй Беларусі. Ён быў, як я ўжо казаў, вельмі прыхільным чалавекам, зь вялікай прыемнасьцю заўсёды даваў стыпэндыі для беларусаў ці розныя дапамогі. Але пасьля яго былі іншыя рэктары. Недзе ў 1937 годзе выбралі рэкгарам ксяндза, такі Вуйціцкі з тэалягічнага факультэту. I ён вельмі ж быў варожы да беларусаў. Ён забараніў якраз апошні наш канцэрт хору Шырмы. Сказаў, што „вы можаце атрымаць залю Сьнядэцкіх ,на канцэрт у тым выпадку, калі вам дазволіць паліцыя Ну, зразумела, што паліцыя дазволіць у гэным часе ўжо не магла. I так наш апошні плянаваны канцэрт хору Шырмы не адбыўся.
3. Пазьняк: — Унівэрсітэт у Вільні меў тады сваю тэрытарыяльную і адміністрацыйную аўтаномію, ці не?
А. Шукеяойць: — Унівэрсітэты ў Польшчы мелі аўтаномію тэрытарыяльную і адміністрацыйную. Але з ростам дыктатуры зьмяняліся і дачыненьні да ўнівэрсітэтаў. Абмяжоўвалася аўтаномія ўнівэрсітэтаў. Беларусы на гэтым таксама пацярпелі. Быў загад, што ўнівэрсітэцкія арганізацыі могуць быць толькі тэрытарыяльнага харакгару. Гэта значыць арганізацыя толькі на гэтым унівэрсітэце. I дзеля гэтага тады Беларускі Студэнцкі Саюз, які быў сябрам Аб’еднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у Празе (у Чэхіі), мусіў выступіць з гэтага аб’еднаньня.
Так ішо гэтыя правы паступова ліквідавалі. Але ўсё ж да самага канца йшчэ некаюрыя правы заставаліся, і рэктары іх прытрымліваліся. Гэты ж ксёндз Вуйціцкі якраз быў супраць і не выконваў іх.
3. Пазьняк: — Таму ён, відаць, і прапаноўваў каб зьвяргаліся да паліцыі, хаця паліцыя не магла ўмешвацца ва ўнівэрсітэцкія справы?
А. Шукелойць: — Наагул, аб ксяндзы Вуйціцкім як рэктары ўнівэрсітэту палякі стараюцца не гаварыць, таму што ён якраз увёў асобныя лаўкі для габрэйскай моладзі на ўнівэрсітэце. Восеняй заўсёды ўзьнікалі між габрэямі і польскімі нацыяналістамі сваркі, якія адбіваліся на ходзе заняткаў на ўнівэрсітэце. Іншыя рэктары стараліся гэта нейкім спосабам лагодзіць. Быў такі з медыцыны рэкгарам выбраны, які ў выніку гэтых сварак зрокся рэкгарагу. А Вуйціцкі гэіы ўвёў асобныя лаўкі. I таму на ўніюрсітэцкіх аўдьггорыях габрэйская моладзь павінна была сядаць зь левага боку, на асобных лаўках.
Супраць гэтага рашуча выступілі Беларускі Студэнцкі Саюз і іншыя ўнівэрсітэцкія арганізацыі, сябры якіх дэманстратыўна сядалі разам з габрэямі ў адных лаўках.
У нас асаблівай рашучасьцю вызначыўся апошні старшыня Беларускага Студэнцкага Саюзу Ўсевалад Кароль — стуцэнт медыцыны, які дэманстратыўна заўсёды сядаў у левыя лаўкі з габрэямі. Іх потым шавіністы цягалі за рукавы. Так што вельмі цікавыя выпадкі былі. Магка Караля адзін раз пытае: „Слухайце, хлопцы, скажэце мне, што гэта мой Воўка робя на ўнівэрсітэце, што прыходзя заўсёды з абдзёртымі рукавамі?”
А ён такі таўставагы быў, дык яго як за рукі цягнуць, то ледзь ні сарвуць і рукавы.
3. Пазьняк: — А хто яго цягнуў?
А. Шукелойць: — Ну, гэтыя студэнты, палякі, якія шавіністы. Цягнулі яго зь мейсцаў жыдоўскіх, каб ён там не сядзеў між імі. Але ў нас, у Беларускага Студэнцкага Саюзу, сход быў. Адчыталі рэфэрат на гэтую тэму, і была пастанова, што беларусы маюць падтрымоўваць гэтых габрэяў на ўнівэрсітэце і сядаць у тыя самыя лаўкі.
3. Пазьняк: — Хто яшчэ ва ўнівэрсітэце са студэнцкіх арганізацыяў падтрымаў габрэяў?