Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Караліна! Кахай і не забывай мяне аніколі, бо інакш думка аб смерці ўдалечыні ад цябе становіцца цяжкай і невыноснай.
Настае раніца. Мы пад’язджаем да невялічкай вёскі з назвай Ба-равікі...»
Чорнух-Паўловіч прачытаў пісьмо і распарадзіўся адаслаць яго таму, каму яно было адрасавана.
1977
125
Уладзімір Караткевіч
ПРАРОК
(Маналог Кастуся з III акта трагедыі «Кастусь Каліноўскі»)
Генадзю Кісялёву
Далёкія-далёкія дарогі
Пад хмарнай лебядзінай чарадой... Іду... He веру ў д’ябла, ані ў Бога. Былі б — дык не паднеслі б чары той: Пакутваць цяжка гневам і журбою, У пустыні марна да пяскоў гукаць За край, даўно адвучаны ад бою, Ад мовы, гонару і языка.
I жыць, як тыя, што вось-вось сканалі, Але яшчэ не ўпалі ў вечны смерч: Мозг шле навокал клічы і сігналы, А цела — ў мёртвы лёд закула Смерць. Ў распадзе клетак мозгу, бы ў магіле, Чуць, як лікуе крумкачоў імша, Ўсе словы чуць у гневе і бяссіллі, Пакуль не вернецца ў Нішто душа. I з горыччу, бы ў сполаху зарніцы, Убачыць раптам дальнія гады, Калі нашчадкі узвядуць грабніцы Ўсім тым, каго распялі іх дзяды, Karo пабілі на стагнах каменнем, Каго на плаху валаклі з турмы... Вы, людзі ўсіх наступных пакаленняў, Ці будзеце у роспачы, як мы, 3 сваёй апошняй ледзяной калыскі Чуць мозг, што марна растае ў агні? He трэба. Што нам славы абеліскі?! Што нам, памёрлым, знічы і граніт?! Калі жадаем мы адной кароны: Пачуць, як лёсу валяцца муры, Пачуць, хаця і ў першы дзень па сконе, Ў згасанні мозгу ярасны ваш крык.
1 зразумець, што вы ўзламалі краты,
126
Апошняй думкай, цяжкай, як свінец, Што блізкі ён, вялікі ваш пачатак, Што блізкі ён, вялікі мой канец.
I ў водбліску згасальнае заранкі Апошнім промнем, як лязом нажа, Пайсці раллёю, мною узаранай Для руні, невядомай і жаданай... Пайсці да вас...
I да свайго крыжа.
1965
НЯВЕСЦЕ КААІНОЎСКАГА
Недзе поруч ляжалі дарогі, Кліч кахання ляцеў ад ніў, Але ён не кахаў нікога, Бо занадта радзіму любіў. Варты лепшага ў свёце кахання, Рана скончыўшы мужны палёт, Русы хлопец золкім світаннем На высокі ўзышоў эшафот.
Плач людскі барабаны крыюць, I ад пошчаку глухне зямля. На высокую гордую шыю Успаўзае змяёю пятля.
3 плачам жоравы пралятаюць. Курганы і магільны жвір, Непалітая ніва святая, Плач жанчын, эшафот і Сібір. Нікні гожаю галавою, Па нязнанай страце ўздыхай. Дарагая, ты стала ўдавою, He пабачыўшы жаніха. Вашы кветкі ў лугах завялі, Месяц марна згарэў над ракой, Ты чакала яго, а стала I нявестай і жонкай чужой. I чамусьці ў сэрцы, як рану, Я нясу твой нязбыты лёс, He даруючы ўсім тыранам Непралітых табою слёз.
127
КАСТУСЬ КАЛІНОУСКІ Смерць і неўміручасць
Трагедыя ў трох актах, трынаццаці карцінах
ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ
Сейбіты:
Беларусь.
Кастусь Каліноўскі.
Арсень Станевіч—сябра Кастуся.
Караліна Яцына.
Вастравух — камандзір атрада інсургентаў.
Юзэфа Яневіч.
Пан Заруба.
Бронюс Марцявічус—кінжальшчык.
Аратыя:
Пархвен Бабаед па мянушцы Чортаў Бацька.
Яўхім Барданос.
Яўхіміха.
Чорная плакальшчыца.
Агей Блажэнны — юрод.
Баба Гарэліха—удава.
Ігнась Шосцік.
Нямы Ян.
Крумкачы:
Граф Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў.
Імператар Аляксандр II.
Жандарскі палкоўнік Лосеў.
Палкоўнік Цаплін.
Капітан фон Юнген.
Паручнік Гогель — член следчай камісіі.
Іншыя:
Пасланец Белага жонду.
Вітаўт Парафіяновіч.
Марыя Грэгатовіч.
Стоцкі.
Мадам дэ Салье.
Палкоўнік Шалгуноў — старшыня следчай камісіі.
128
Палкоўнік барон Тызенгаўзен.
Сяляне, прахожыя, салдаты, натоўп, госці на бале, члены следчай камісіі і трыбунала.
Дзея пачынаецца ў маі 1863 — канчаеі/ца ў сакавіку 1864 года.
АКТ ПЕРШЫ
Карціна першая
Яшчэ перад тым як падымаецца генеральная заслона, чуваць далёкія, жудасныя па сіле і журбе, гукі старадаўняй песні. Гэта «Дарота»... На саматканым чынаватым палатне заслоны скачуць адбіткі далёкага агню. I вось перад заслонай узнікае жанчына ў чорным. У яе журботнае аблічча з прадоннямі чорных вачэй. Вялізны цень жанчыны рухаецца ва ўспышках зарыва, то ападаючы, то вырастаючы амаль да столі.
Жанчына.
Я — Беларусь... Я — чорная зямля...
Я — маці ўсіх дзяцей маіх.
I ўсіх гасцей, што прыйдуць з добрым словам На берагі маіх празрыстых рэк.
Нямнога, пэўна, знойдзецца такіх, Што злом мяне успомняць. Толькі тыя, Што смерць прыносілі ў мае палі I зараз спяць на дне маіх курганаў.
Я — перадвамі... Паглядзіце... Рукі... Стагоддзі працы — шрамамі на іх.
Я — ў чорным. Але быць бы мне ў барвяным Ад рэк крыві, што працяклі па мне... Якой была я светлаю дзяўчынай!
У каралах арабін, ва ўборы ясным
3 зялёнага атласу і ў сапфірах Маіх азёр бязмежных і крыніц.
I цар прыслаў — мяне ў рабыні сватаць — Сваіх паноў з мячом, свінцом, агнём...
I вось я скінула свае уборы
I чорны плашч усклала. У соты раз.
Але ў бясконцых, страшных гэтых бедах He апусціла я сваіх вачэй...
Вы, што глядзіце зараз мне ў зяніцы, Вы, светлыя, вы, добрыя, вы, дзеці Вялікія мае, павінны ведаць Паданні краю.
129
Вось, вазьміце крылы, Якія вас туды перанясуць... I уявіце, што якраз сягоння Рассыпаліся вёскі і палацы Чырвоным жарам. Шыбеніцы страшна На раздарожжах стогнуць па начах... Па жылах рук маіх ідуць салдаты, I валяць родны лес наўсцяж дарог, I паляць пушчы, каб ніхто не здолеў Схавацца там са зброяй і страляць Па карніках. Яны ж паўсталі, дзеці, He вытрымалі рабства і цяпер Ляжаць, забітыя рукой варожай, Між зрынутых калон маіх лясоў.
He будзе дрэваў — і мяне не будзе...
Паслухайце... Вось... Восьяшчэ... Яшчэ.
Здалёк, глухія і нерэальныя, далятаюць, мацнеюць, гучаць, гучаць удары сякер.
I уявіце, што сягоння, зараз, Выходзяць лепшыя сыны змагацца. I рог гучыць. I раўкаюць гарматы. I мужыкі, што верылі спачатку У цара, цяпер за лепшымі ідуць. Узняўшы вілы ў зарыва... I гэта Зрабіў адзін з сыноў маіх... Кастусь. Сын той зямлі, што несла крыж пакуты...
I тут узмывае страшная, на мяжы голасу і адчаю, песня-лямант «Дарота».
А Дарота крыж нясе Па сцюдзёнай па pace, Па папёлах стылых, Па пажарах дымных Нясе...
Нясе...
За ўсіх бедных людзей Па палёх яна ідзе... Ідзе... ідзе...
Беларусь. Глядзіце! Успомніце! Прыходзіць час!..
Уздымаецца заслона. Закінуты вадзяны млын пад Бахарэвічамі. Грэбля парасла дрэўцамі, лес прысунуўся амаль да самых сцен. .. Чортаў Бацька і баба Гарэліха глядзяць у глыбіню сцэны, адкуль чуцен далёкі шум натоўпу.
130
Гарэліха. Куды гэта народ сыпануў? Га, Чортаў Бацька?
Чортаў Бацька. Паўстанца ловяць... Паныча... Ішоў нібы падаро-зе сюды,
Гарэліха. А Яўхім наш... Сокал-мужык!..
Чортаў Бацька. Над пешым арлом і варона з калом... Але нішто — сокал...
З’яўляецца падарожны вандроўнік у лапленай сялянскай світцы, з торбай за плячыма, з трохгранным кіем у руках. Бахматая галава, густыя бровы, доўгія вусы.
Падарожны. Дзень добры на славу божую.
Чортаў Бацька. Ветлівы... Па-нашаму... Здароў, вандроўнік.
Падарожны сядае побач з імі.
Хто будзеш?
Падарожны. Павей-вецер, дзядзька. Хаджу, зямлю нагамі штурхаю.
Чортаў Бацька. Я і гляджу, лёгкі ты на хаду. Як ляціш...
Падарожны. Што, сябры, ці не было тут хлопца, светлавалосага та-кога, высокага?..
Чортаў Бацька. А табе чаго?
Падарожны. Ды так... Таварыша павінен быў тут сустрэць.
Гарэліха (бурчыгіь). Сустрэнецесяўката надыбе... Носіцьтут...
Чортаў Бацька. Змоўч ты, Гарэліха... Гэта наш чалавек... Мужык.
Падарожны. Дзякуй, добры чалавек... Ну, як тут у вас жыццё?
Чортаў Бацька. He жыццё, а выццё...
Падарожны. Паўсюль так. Сам бачыў. А мураўёўцаў не чуваць?
Чортаў Бацька. Каго?
Падарожны. Новага намесніка цар прызначыў. Мураўёва. To яго салдаты.
Чортаў Бацька. He чуваць. А ў наваколлі паляць-такі вёскі.
Падарожны. А што народ?
Чортаў Бацька. А што народ! Народ паноў б’е...
Падарожны. Якіх паноў?
Чортаў Бацька. I вінаватых, што паўсталі, і невінаватых.
Падарожны. Ды нашто?
Чортаў Бацька. Невінаватых пад шумок. Усё лягчэй мужыку. Тым больш — разбірацца не будуць. Унь мужыкі сёння пана Зарубу на хута-ры вырашылі памацаць. А вінаватых, злачынцаў царскіх, тых, што ў ля-сах са зброяй, — тых цар загадаў.
Падарожны. Як цар?
Чортаў Бацька. Поп казаў у нядзелю, што, маўляў, гэта паны, што прыгон вярнуць хочуць. Цар вызваліў, дык яны паўставаць. 3 амбона казаў — не брэша.
131
Падарожны. Дык гэта ж няпраўда...
Чортаў Бацька. Аты хто такі, што лепей за папа праўду ведаеш?
Падарожны. Поп нават пра дзяцей сваіх усёй праўды не ведае. Пра тую праўду спытай у пападдзі ды ў паповага найміта.
Чортаў Бацька. Гэ... Наконт нашага папа — як у ваду глядзеў... Падарожны. To што ўсё ж вашы мужыкі рабіць збіраюцца?
Гарэліха. Скора ўбачыш.
Падарожны відавочна непакоіцца.
Падарожны. Чаго-то вы тут седзіцё? Як прыклееныя, як госці... «Надвор’е якое цёплае. Каб быў госцем — даўно б дахаты пайшоў».
Чортаў Бацька. Дытутзаразнароду будзе — поўна... О! Спаймалі-такі... Вядуць...
Здалёк чуваць гоман натоўпу.
Падарожны. Хто вядзе? Каго?
Чортаў Бацька. Царскага злачынца. Яўхім, мужык наш, аблаву на яго збіў... Хто за цара і Бога — бі паноў.
3-за дрэў сыпануў на прагаліну віруючы сялянскі натоўп: бабы, мужыкі, дзяды. У руках цапы, доўбні, сякеры. Вядзе натоўп Яўхім Барданос, сталы. страшнаватага выгляду мужык. 3 ім ягоная жонка з аглаблёй. Пярэднія мужыкі цягнуць Вастравуха. Яму, відаць, давялося паспытаць кухталёў. За імі другія цягнуць звязанага Зарубу. Народ кіпіць.
Яўхім. Цягні іх, хлопцы! Бі! Сячы галовы!
Яўхіміха. Бач ты, з іхніх зажывошчаў нам хаты спаляць. Зброю ім! Прыгон!
3 Вастравуха зрываюць перавязь.
Галасы. Злодзей нясыты! Чамарка панская! Давай тапор! На пень яго! На пень!
Падарожны, рассоўваючы людзей, ідзе да пня.
Падарожны (ціха). Вастравух... Бог ты мой, што з табой зрабілі?! Вастравух (спакойна). Хрыстатаксамараспялі людзі, для якіх ёнжыў.
Перад ім стае Яўхіміха.
Яўхіміха. А ты галодны рот печкі бачыў, Хрыстос?
Вастравух. Бабабедная, гэтажмызавас... Супрацьбацькоўсваіх... за вас!..
Яўхіміха. Пан мужыку тлумачыў: «Гэта, мужык, атлас». А мужык яму: «Ад нас, паночку, ад нас». (Са страшнай іроніяй.) Ты — пан. Ты «за нас», як воўк за авечую шкуру.
132
Маўчанне.
Вастравух зразумеў. Стае на калені перад пнём.
Вастравух. Што ж, вазьміце жыццё. Яно — ваша.
Яўхім бярэцца за сякеру. Падарожны праціснуўся да яго. Якраз у гэты момант з’явіліся на грэблі Арсень Станевіч і Караліна.