— Адступаць у бок лесу! — падаў каманду Раман Рагінскі. — От вам і вобутак, — зазначыў Дубейка, гонячы наперадзе сябе прыстава, які ўсё азіраўся, азіраўся назад, чакаў, калі драгуны нападуць на паўстанцаў. — Тут як бы галаву не згубіць, — Дубейка сціснуў у ру-ках галузу, гатовы ў любую мінуту перацягнуць ёю таго драгуна, які паявіцца перад ім. Апошнія словы Дубейкі Стахоўскі не разабраў. 3-за кустоў вынырнулі драгуны, адразаючы ім шлях да ракі і лесу. Моцны ўдар шаблі па гала-ве — і ў вачах усё закружылася, свет перавярнуўся. Стахоўскі снопам паваліўся на зямлю каля самай вады. Ен паспеў яшчэ падумаць, што як мала не дацягнуў, каб схавацца ад драгунаў: вось ужо і рака, а за ёю — лес... Хвалі Прыпяці дакочваліся да яго ног, змывалі з ботаў дарожны пыл. Але Стахоўскі гэтага ўжо не чуў і не бачыў... Ачнуўшыся, ён пазнаў у паўзмроку Дубейку, які схіліўся над ім і, пэў-на, не паверыў, што Стахоўскі расплюшчыў вочы, варухнуў вуснамі. — Жывыя, пан інжынер?! — Дубейка плакаў. — А я думаў, што ўжо ўсё... Каб не я — драгун пашаткаваў бы вас, як капусту. Але я звалок яго з каня і самога так агрэў дубінаю, што цяпер наўрад ці возьме ён у рукі шаблю. — He заві мяне болей так, — ціхім голасам папрасіў Стахоўскі. — Які я табе пан? Заві мяне проста — Антак. Мы ж суседзі, мо яшчэ калі-небудзь разам пройдземся па нашым хутары? — Ох, мабыць, не, пане Антак, не пройдземся... Адсюль, з падвала царквы, не выбрацца: таўшчыня сцяны такая, што гарматаю не праб’еш. — Чаго ты, Сцяпан, плачаш? He плач, не трэба, каб ворагі бачылі нашы слёзы. — Як жа, пане Антак, не плакаць? Дома пакінуў адну жонку з дваіма малымі дзецьмі, самы старэйшы сын у рэкрутах, а я во тут, пад стражаю. Дый ты... Малады ты яшчэ. Караліна, пэўна, чакае. Каб жа яна знала... Адчыніліся дзверы, і Стахоўскі прыжмурыўся ад яркага дзённага святла. — Ану выходзь па адным! — распарадзіўся рослы драгун. Іх закавалі ў ланцугі, загналі на баржу і па Прыпяці адправілі ў Ма-зыр — у павятовую турму... Пра тое, што Стахоўскі інжынер, даведаўся ўладальнік Злодзінскай смалакурні. Дні праз два пасля сустрэчы на ярмалку Ермаловіч нанёс візіт Чорнух-Паўловічу. 117 — Бунтаўшчыкоў, — паведаміў ротмістр, — якіх разбілі каля Турава, будзе судзіць ваенна-палявы суд. — Пан ротмістр, — прасіў Ермаловіч мядовым голасам, — месца, дзе мая смалакурня, не лепшае за Сібір. — А калі гэты бунтаўшчык пачне падбухторваць мясцовае насель-ніцтва да непаслушэнства ўладам, тады што? — Каго падбухторваць? Гэтае быдла? Ім абы гарэлкі ўволю. Ермаловіч палез у кішэню, дастаў залаты пярсцёнак з каменем. Гэты пярсцёнак ён купіў у мазырскага ювеліра Лейбы — той спецыяльна зрабіў для малодшай дачкі пана Ермаловіча. Дорага абышоўся пярсцё-нак, але нічога не зробіш, давядзецца расстацца, бо Чорнух-Паўловіч не хоча даваць згоды, каб інжынер Стахоўскі працаваў на смалакурні. А інжынер трэба... Але хіба не шкада аддаваць дарагую рэч? I што ён скажа Вікторыі? Ён жа паабяцаў ёй пярсцёнак... — Рызыкую, але раз вам так ужо неабходна, дык што ж... — Чорнух-Паўловіч схаваў пярсцёнак у шуфляду стала. — Але помніце, пан Ер-маловіч: калі бунтаўшчык на волі, дык гэта небяспечна і вам, і мне... Падумаўшы трохі, Чорнух-Паўловіч дадаў: — Адной маёй згоды мала. Гэты інжынер — завадатар, і, калі я вы-пушчу яго без згоды генерал-губернатара, мяне са свету зжывуць... Давялося Ермаловічу загадаць кучару, каб запрагаў лепшых коней — і ў Вільню, у канцылярыю генерал-губернатара з прашэннем. Асабісты сакратар Мураўёва тытулярны саветнік Нікоцін, выслухаў-шы Ермаловіча, слаў праклёны свайму патрону: — Ваша шчасце, што вы трапілі да мяне, а не да генерала — усім, хто аказаўся замешаным у гэтым паўстанні, ён дае адну дарогу: на шыбеніцу або ў Сібір, на катаргу. Бедная маці Расія! — тытулярны саветнік перахрысціўся. — А хто ж будзе абрабляць зямельку, памна-жаць багацце дзяржавы, яе славу? Праславімся мы... шыбеніцамі... Праз дзень Ермаловіч з Чорнух-Паўловічам выйшлі з кабінета ротмістра і накіраваліся ў бок турмы. Быццам старая варона, пракаркалі турэмныя вароты на заржавелых круках, прапускаючы ротмістра і Ермаловіча. Калі яны ішлі міма камер, чуліся енкі, стогны, пракляцці. — Гэта мае следчыя працуюць, — растлумачыў Чорнух-Паўловіч. — Думаеце, лёгка рабіць дазнанні? Работка ў мяне... Камера, дзе трымалі інжынера, у канцы турэмнага калідора. Страж-нік забразгаў ключамі, адамкнуў замок. — Устаць! — гаркнуў ён, дагаджаючы свайму начальству. — Раскла-ліся тут, катаржане. Ермаловіч убачыў схуднелага, аброслага шчацінаю Стахоўскага і ба-радатага, з тварам у кровападцёках мужыка — Сцяпана Дубейку. 118 — Хто ж гэта цябе так размаляваў, як Бог чарапаху? — Ермаловічу, які сам любіў лупцаваць рабочых розгамі, ад усяго пачутага і ўбачанага ў турме зрабілася страшна. — Падначаленыя пана ротмістра ўмеюць выняць душу з чалавека, — здзекліва прамовіў Дубейка. — Маўчаць! — стражнік замахнуўся на Дубейку, але яго спыніў Чор-нух-Паўловіч: — Драгуна на той свет ты, галубе мой, адправіў? — спытаў ён у Ду-бейкі. — Маўчыш? Нічога, ты ў мяне загаворыш. I да Стахоўскага: — Неахвота цябе, голубе мой, на волю выпускаць, скажы дзякуй от гэ-таму пану — спатрэбіўся ты яму. Так што памаліся за свайго заступніка. — А мяне хто спытаў? Хачу я гэтага ці не? Я падзялю той лёс, які чакае маіх таварышаў. — Антак! — пачаў прасіць Дубейка. — Адумайся! На шыбеніцу табе захацелася? А Караліна? Яна ж чакае цябе, пэўна. Дый на волі яшчэ шмат можна зрабіць, а тут... — Маўчаць! — стражнік ударыў прыкладам вінтоўкі Дубейку па пля-чы, той ад болю скрывіўся. — Ідзі адсюль, Антак, прашу цябе. Няўжо табе ахвота стаць мішэнню для такіх вось вырадкаў, як гэты прыхвасцень? Дасць Бог, убачыш маю жонку — раскажы ёй... Яны абняліся, Дубейка заплакаў, перахрысціў Стахоўскага. Слёзы ка-ціліся з вачэй і ў Стахоўскага. — Мо яшчэ пабачымся, Сцяпан? — Ох, мабыць, ужо не, Антак... На смалакурню пан Ермаловіч вярнуўся не адзін: у калясцы-кала-мажцы побач з ім сядзеў інжынер Стахоўскі. Ён быў змрочны і суро-вы, і гэта стрымлівала Ермаловіча, каб распытаць у яго пра тое ды пра сёе — усё-такі чалавек некалькі гадоў жыў у Пецярбургу, вучыўся там, і хіба яму няма пра што расказаць? Да таго ж у Ермаловіча не праходзіла злосць на ротмістра: каб ён праваліўся — выманіў гэтакі пярсцёнак. Пасля плавання па Злодзіне Стахоўскі зразумеў, што патрэбен гэтым людзям, якія нарадзіліся ў неабсяжных палескіх пушчах і гатовы былі пастаяць за сваю чалавечую годнасць. Дні не ішлі, а беглі. У святы ён бываў на вячорках у пана Ермаловіча, на якія гаспадар запрашаў блізкіх яму служачых. На вячорках шмат пілі, елі, а больш за ўсё пустазвонілі. Пан Ермаловіч пільна сачыў за Стахоўскім: няўжо ён не бачыць, якія ў яго прыгожыя дочкі? Стахоўскі жартаваў то з Ганкай, то з Вікторыяй, але, калі госці разыходзіліся, спяшаўся і ён, і ў пана Ермаловіча сэрца аблівалася 119 крывёю: «Пракляты бунтаўшчык! Што яму трэба — гэтакія нявесты, а ён... Праўду, мабыць, казаў Чорнух-Паўловіч: бунтаўшчык ёсць бун-таўшчык, ад яго дабра не чакай...» У Стахоўскага пасля вячорак балела галава, і ён нейкі час блукаў па беразе ракі, дзе з наступленнем цемнаты ўсчыналася бойка. Біліся, падвыпіўшы, маладыя рабочыя з прыслугай пана Ермаловіча, з пры-казчыкамі. Біліся злосна, з лютай нянавісцю, да крыві. Усё гэта было агідна. Стахоўскі не мог прывыкнуць да страшных боек, якія сталі забавай на смалакурні. — I вы хацелі з гэтым неачэсаным быдлам пайсці супраць цара? — браў за локаць Стахоўскага Ермаловіч, які перад сном аглядваў смала-курню. — He, гул вашага паўстання ніколі не дакоціцца да гэтых мя-дзведжых куткоў. Ці вы не згодны са мною? У вачах пана Ермаловіча ўспыхвалі злосныя агеньчыкі: уладальніку смалакурні хацелася знаць, што думае бунтаўшчык пасля таго, як іх, паўстанцаў, разбілі. Стахоўскі не стрымаўся: — Я не дазволю такім чынам ганьбіць вялікі народны гнеў. Кулачным боем і сытай закускай з выпіўкай не заглушыць паўстання. А тое, на што здольны народ, вы яшчэ пабачыце. Пан Ермаловіч застаўся задаволены і наблізіўся да аднаго з пры-казчыкаў, што служыў даўно і аддана, стаяў непадалёк, не спускаў вачэй са Стахоўскага. — Вы чулі? — папытаўся ў прыказчыка Ермаловіч. Ківок галавы пацвердзіў, што ўсё пачута і будзе данесена куды трэба. А ноччу Стахоўскаму прыснілася Караліна... Ён брыў берагам Злодзіна, бачыў, што ў ціхай затоцы распусціліся лі-леі. Здавалася, быццам не кветкі, а расцвіла сама рака, бо ўся вада была ўкрыта бела-жоўтымі гарлачыкамі. Ад плыні яны злёгку пакалыхваліся, гайдаліся. Стахоўскі пачаў спускацца па крутым беразе, каб нарваць, — гэтакае хараство хацелася бачыць і ў сябе дома. I тут яго хтосьці пазваў: — Антак! Антак! Прыпыніўся, азірнуўся ў бок смалакурні — каму гэта ён спатрэбіўся? Але нікога не ўбачыў. — Антак! — зноў пачуўся голас, і ад нечаканасці Стахоўскі аж уздрыгнуў, бо падалося, што гэта быў голас Караліны. На тым беразе стаяла запрэжаная брычка, у ёй — Караліна. За кучара быў Сцяпан Дубейка. — Кароля! — адгукнуўся Стахоўскі і адчуў, што ад радасці і шчасця як не на сёмым небе. — Божачкі мае, Кароля! Як жа ты сюды трапіла? 120 — He можа яна без вас, паніч, — адказаў за яе Сцяпан Дубейка. — Прычапілася от да мяне, каб запрог коней і гнаў на Палессе, балазе да-рога сюды мне знаёмая... He змог я адмовіць пані Караліне, Антак. Але от жа бяда: тут у вас аніякай пераправы — коцімся ўсцяж берага, ні парома, ні моста... Стахоўскі падумаў, што гэта пана Ермаловіча віна — скнара ён, кож-ную капейку лічыць, а каб зрабіць пераправу — трэба грошы... Як на тое, пад рукой ні чаўна, ні лодкі. Сеў бы за вёслы — і на той бераг, да Караліны... — Пачакай, Кароля, трошкі, я зараз... — ён кінуўся да смалакурні, дзе ў затоцы стаялі лодкі, чаўны, прывязаныя жалезнымі ланцугамі да ўкапаных у зямлю бярвёнаў і замкнутыя на замок. — Антак, ты куды? — голас у Караліны повен трывогі, разгубленасці: яе ўсю выкалаціла па гэтай палескай бездаражы, пакуль яна дабралася да смалакурні, а Антак бы пазбягае яе... Адзін човен быў не на замку, Стахоўскі спіхнуў яго ў ваду, сеў за вёслы, пачаў грабці. Але, як на тое, рака ў гэтым месцы вірлівая, яго адносіла далей ад Каролі... Калі ж нарэшце даплыў да месца, дзе толькі што стаяла брычка, там ужо нікога не было... Ён пачаў зваць: