Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Я АДЗАВУСЯ!
Кніга пра Каліноўскага і Касінёраў Свабоды
Я АДЗАВУСЯ!
Кніга пра Каліноўскага
і Касінераў Свабоды
Укладалыйк
Сяргей ПАНІЗЬНІК
Мінск
«Лімарыус»
2014
УДК [94(476)+821.161.3.091(082)
ББК 63.3(4Бен)
Я 11
Укладаннс
С. С. Панізьнік
П р а д м о в a Г. В. Кісялёў
Я адзавуся! : Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды Я 11 / уклад.: С. С. Панізьнік ; прадм.: Г. В. Кісялёў. — Мінск: Лі-марыус, 2014. — 508 с.
ISBN 978-985-6968-37-5.
Многія пакалснні творцаў Роднага Слова сталі аўтарамі гэтай кнігі. Ка-ліноўскага ўслаўлялі нашы знакамітыя літаратары, і іх набыткі ўключаныя ў школьную праграму. Таму подзвігамі продкаў натхняюцца і настаўнікі, і вучні: чытайцс іх всршы ў раздзслс «Вядзі нас на ахвярную сяўбу».
На сёлста прыходзіцца маркотная дата — 150-я ўгодкі страты Калі-ноўскага на Лукішскім пляцы ў Вільні. Ідзс абнаўлсннс Памяці пра Спра-вядлівага (2.2.1838-22.2.1864), яго ахвярных аднадумцаў.
Хай чытачоў натхняс мужнасць паўстанцаў, адданасць Бацькаўшчынс, самаахвярнасць у змаганні за свабоду, роўнасць, права людзьмі звацца ў вя-лікай супольнасці сўрапсйскіх народаў.
УДК |94(476)+821.161.3.09|(081)
ББК 63.3(4Бен)
ISBN 978-985-6968-37-5
© Панізьнік С. С., укладаннс, 2014
© Кісялсў Г. В , прадмова, 1996
© Афармлсннс. ТАА «Лімарыус», 2014
Прысвячаецца маладым беларускім патрыётам — пераемнікам славы касінераў Каліноўскага
ДА ЧЫТАЧА
У 1996 годзе ўкладальнік гэтай кнігі падрыхтаваў для выдавецтва «Юнацтва» анталогію твораў пра Кастуся Каліноўскага «Жыві ў свабо-дзе!». На жаль, з вершаў, прысвечаных выдатнаму барацьбіту за свабо-ду Беларусі, у той зборнік увайшоў толькі тэкст Петруся Броўкі. Да 150-годдзя з дня пакаранання смерцю славутага паўстанца выдавецтва «Лімарыус» прапанавала мне выправіць гэтую недарэчнасць. Так з’яві-лася кніга «Я адзавуся!». Лічу яе сваім руплівым унёскам у пачэсную справу збірання поўнай Каліноўскіяны.
Дзякую за спрыянне ў выданні кнігі Грамадскаму арганізацыйнаму камітэту па святкаванні Года Каліноўскага.
3 дазволу сям’і слыннага беларускага гісторыка і літаратуразнаўцы Генадзя Кісялёва мы перадрукоўваем ягоны артыкул, якім пачыналася кніга «Жыві ў свабодзеі».
Сяргей Панізьнік
ЗА ПРАУДУI БАЦЬКАУШЧЫНУ
За сваю вельмі багатую шматвяковую гісторыю Беларусь нарадзіла многа вялікіх людзей — воінаў і песняроў, дзяржаўных мужоў і за-канадаўцаў, асветнікаў і духоўных пастыраў, рэфарматараў і рэвалю-цыянераў. Адзін з самых любімых нацыянальных герояў беларускага народа — Кастусь Каліноўскі. Ён пражыў усяго 26 гадоў, але зрабіў столькі, што памяць аб ім перажыве вякі. Сваёй творчасцю і дзейнасцю ён найбольш поўна ўвасобіў слаўную эпоху 60-х гадоў мінулага ста-годдзя (маецца на ўвазе XIX ст. — Заўв. рэд.), калі ўсе перадавыя людзі выступілі на штурм прыгонніцтва і самадзяржаўя.
Каліноўскі ўвайшоў у гісторыю як аўтар палымяных «Пісьмаў з-пад шыбеніцы», стваральнік беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай пуб-ліцыстыкі, выдавец першай нашай газеты «Мужыцкая праўда», але, ма-быць, галоўным яго творам, пабудаваным па ўсіх высокіх рамантычных канонах, было само яго гераічнае жыццё, да апошняга дыхання — тут няма гіпербалы — аддадзенае народу.
Нагадаем коратка галоўныя этапы, асноўную лінію гэтага яскрава-га жыцця. Кастусь, або афіцыйна Вікенцій Канстанцін Сымонавіч Ка-ліноўскі, нарадзіўся ў 1838 годзе ў Мастаўлянах Гродзенскага павета ў мнагадзетнай сям’і беззямельнага шляхціца, уладальніка невялікай фабрыкі, лепш сказаць, майстэрні ільняных вырабаў. Сапраўдным род-ным кутом для Каліноўскіх стала неўзабаве Якушоўка пад Свіслаччу, дзе бацька набыў фальварак, і сама Свіслач, дзе Кастусь разам са ста-рэйшым братам Віктарам вучыўся ў знакамітай некалі гімназіі, перат-воранай у пяцікласнае павятовае вучылішча. Тут набіраўся ён моцы для вялікай дарогі, тут набіраўся ён нянавісці да прыгнятальнікаў, тут набіраўся ён сакавітых слоў у народа, каб потым адліць з іх магутныя радкі «Мужыцкай праўды».
Мілыя родныя мясціны, Свіслач ды Якушоўка, будуць заўсёды вабіць яго. Але яшчэ больш вабіў шырокі свет. Новыя далягляды адкрывала паездка ў Маскву да брата Віктара, які ўсяляк садзейнічаў хуткаму духоўнаму пасталенню энергічнага і дапытлівага юнака. У 1856 годзе ўсё з тым жа братам Вікгарам едзе ён па навуку ў Пецярбург. Пажыткі ў братоў вельмі сціплыя, і рублёў у кішэні няшмат. Сям’я была вельмі вялікая, у бацькі хапала іншых турбот, і ён не мог утрымліваць сыноў
5
у сталіцы. Зрэшты, у гэтых адносінах Каліноўскія не складалі выклю-чэння. У навуку тады пайшоў разначынец без вялікіх сродкаў.
Гады ўніверсітэцкай вучобы — вельмі важны перыяд для станаўлен-ня дэмакратычнага светапогляду Каліноўскага. Ён знаёміцца з ідэямі рускіх і польскіх рэвалюцыйных дэмакратаў, прагна чытае «Современ-ннк», выданні польскай эміграцыі, лісты герцэнаўскага «Колокола», якія прыходзілі з-за мяжы і пашыраліся ўпотай. Ужо ва ўніверсітэцкія часы Каліноўскі становіцца адным з кіраўнікоў рэвалюцыйнага сту-дэнцтва.
У Пецярбургу Віктар, прыроджаны гісторык-палеограф, а з ім і Кас-тусь зрабілі адкрыццё: як аказалася, Імператарская публічная біблія-тэка перахоўвала сапраўдны скарб — унікальныя гістарычныя крыні-цы, старадаўнія манускрыпты, надзвычай багатую духоўную спадчыну Літвы-Беларусі мінулых вякоў-стагоддзяў. Атрыманыя веды напаўнялі гістарычным аптымізмам, давалі веру, што Беларусь з яе багатай мі-нуўшчынай будзе мець і цудоўную будучыню, дзеля якой варта жыць і змагацца.
Трэба было на ўсё знайсці час: і на вучобу, і на тайныя сходкі, і на прыватныя ўрокі, якія Каліноўскі даваў, каб здабыць сякія-такія сродкі для жыцця. Нярэдка падводзіла і здароўе, і Кастусь вымушаны быў на-ват звярнуцца да слыннага сталічнага доктара.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці, вучыўся Кастусь добра. У 1860 годзе ён скончыў універсітэт, потым некалькі месяцаў працуе над кандыдац-кай дысертацыяй і на пачатку 1861 года атрымлівае дыплом кандыдата правоў, гэта значыць — юрыдычных навук. Веданне царскіх законаў прыдалося Каліноўскаму для барацьбы з самадзяржаўем. Як дыпла-маваны юрыст Каліноўскі, можна сказаць, зусім прафесійна вынес абвінаваўчы вердыкт царызму і ўсяму нялюдскаму ладу эксплуатацыі і прыгнёту.
Працаваць па спецыяльнасці яму не давялося. Калі вясной 1861 года Каліноўскі вярнуўся на радзіму, на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі і Поль-шчы, наспела рэвалюцыйная сітуацыя. Якраз была абвешчана сялян-ская рэформа, якая выклікала магутны ўздым сялянскіх хваляванняў, Уся Беларусь віравала, як устрывожаны вулей. У розных напрамках па беларускіх дарогах ішлі вайсковыя каманды, каб штыкамі навязаць ся-лянству падманную свабоду.
Становішча на Беларусі, як і ў суседняй Літве, абвастралася яшчэ тым, што тут неспакойна было таксама ў гарадах. Студэнты, афіцэры, дробная шляхта, рамеснікі выступалі ў падтрымку польскага нацыя-нальна-вызваленчага руху, які на пачатку 60-х гадоў разгарнуўся з но-вай сілай.
6
Беларусь і Літва імкліва ішлі да паўстання. Прыхільнікаў паўстання называлі «чырвонымі». Іх важаком стаў Каліноўскі. Ён ведаў, што трэба рабіць: трэба аб’яднаць сялянскі антыпамешчыцкі рух з нацыя-нальна-вызваленчым рухам. У адрозненне ад многіх іншых «чырво-ных» ён бачыў асноўную сілу паўстання ў сялянстве, у працоўным народзе. У гэтым веліч і дальнабачнасць Каліноўскага. Ён бачыў так-сама саюзніка ўсіх прыгнечаных народаў царскай Расіі ў перадавых сілах рускага народа і рашуча выступаў за рэвалюцыйны саюз усіх пакрыўджаных супраць самадзяржаўя. Якраз напярэдадні паўстання Каліноўскі на поўны голас выказаў у падпольнай газеце «Сцяг свабо-ды» сваё цвёрдае перакананне: «Народ маскоўскі скаланаецца ад нашай векавой крыўды. Ён свабодным братам нашым, а не прыгнятальнікам быць жадае і адказнасць перад нашчадкамі за нашу жалезную няволю рашуча ўскладае на гатовы пасці царызм». Потым, пад уплывам па-ражэння, як зразумелая рэакцыя на пачварную дзейнасць Мураўёва-вешальніка і яго памагатых узнікнуць і больш складаныя пачуцці. Калі за кратамі, за тоўстымі астрожнымі сценамі Кастусь будзе пісаць раз-вітальныя «Пісьмы з-пад шыбеніцы», яму здасца, што рускі народ на-век змірыўся са сваім ярмом, і Каліноўскі скажа ў яго адрас горкія і не зусім справядлівыя словы.
Але мы забеглі наперад. Паўстанне яшчэ толькі рыхтуецца, яшчэ толькі-толькі збіраюцца, назапашваюцца сілы. Пачаў Кастусь з роднай Гродзеншчыны і паступова аб’яднаў тамашнія асобныя гурткі ў адзіную арганізацыю.
У той жа час Каліноўскі прымае вялікі ўдзел у стварэнні агульнай арганізацыі «чырвоных» Беларусі і Літвы і для гэтага ўсё часцей вы-язджае ў Вільню.
Тут утварыўся Камітэт руху, або Літоўскі правінцыяльны камітэт, які ўзначаліў падрыхтоўку паўстання ў Беларусі і Літве. Увосень 1862 года старшынёй камітэта стаў 24-гадовы Кастусь Каліноўскі.
Ён заўсёды з народам, заўсёды шукае шляхоў да сялянскіх сэрцаў. Адзін з такіх шляхоў — друкаванае слова.
«Дзецюкі!
Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці такую праўду справядліву, як Бог на небе. О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы мо-жам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і вучыць сваёй мужыцкай праўды».
Такімі велічнымі словамі пачынаецца першы нумар славутай «Му-жыцкай праўдьі» Каліноўскага. Словы гэтыя знаменавалі надыход на
7
Беларусі эпохі сялянскай дэмакратыі, найбольш яркім выразнікам і зве-стуном якой быў якраз наш Кастусь.
Першая беларуская газета выходзіла нелегальна, прыкладна раз у ме-сяц у выглядзе лісткоў невялікага фармату. Усяго выйшла сем нумароў (апошні, сёмы, нумар друкаваўся пасля значнага перапынку ўжо ва ўмо-вах паўстання). Кожны нумар падпісваўся псеўданімам Каліноўскага «Яська-гаспадар з-пад Вільні».
У выданні газеты заўважаецца пэўны план. Кожны нумар прысве-чаны якой-небудзь важнай тэме, якому-небудзь актуальнаму пытанню грамадскага жыцця. Праз усе нумары праходзіць важнейшае пытанне эпохі — пытанне зямлі і волі. Газета выкрывала рабаўнічы маніфест 19 лютага, «каторы цар з панамі для нас напісаў», востра крытыкава-ла палітыку царызму ва ўсіх сферах жыцця. Газета імкнулася пера-адолець тагачасную веру сялян у «добрага цара», паказвала механізм дзяржаўнага кіравання, сувязь цара з чыноўнікамі і панамі. «Мужыцкая праўда» гаварыла сялянам, што яны ўласнымі сіламі могуць і павінны дабіцца справядлівага ладу — «вольнасці не такой, якую нам цар схо-ча даці, но якую мы самі, мужыкі, паміж сабою зробіма». «Мужык па-куль здужае трымаці касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе» — у гэтым асноўны пафас газеты Каліноўскага. У газеце паказвалася агульнасць інтарэсаў беларускіх сялян з «наро-дам у Пецярбургу, Маскве і па цэлай Расіі», з «мужыкамі каля Вар-шавы». Зразумела, некаторыя пытанні асвятляліся на яе старонках спрошчана — газета ж адрасавалася малапісьменнаму, a то і зусім не-пісьменнаму на той час селяніну. Тым не менш «Мужыцкая праўда» з’яўляецца ўзорам агітацыйнай літаратуры для народа, узорам рэвалю-цыйна-дэмакратычнай публіцыстыкі. Характэрна, што ў газеце нямала супадзенняў з лепшымі творамі рускай агітацыйнай літаратуры таго часу, напрыклад з пракламацыяй Чарнышэўскага «Панскім сялянам ад іх добразычліўцаў паклон». I справа тут не столькі ў прамых запазычан-нях (вядома, што пракламацыя Чарнышэўскага так і не выйшла), колькі ў брацтве па духу вялікага беларускага рэвалюцыянера з дзеячамі ру-скай, ды і польскай, рэвалюцыйнай дэмакратыі.