1863 год — неад’емная частка гістарычнай свядомасці беларускага народа. Паўстанне апаліла сваім зыркім полымем біяграфіі пачынальні-каў нашай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Вярыгі-Дарэўскага, Ф. Багушэвіча, В. Каратынскага, Я. Вуля, А. Абуховіча, Ф. Тапчэўскага. Маладзейшы за іх Я. Лучына па гарачых слядах напісаў абразок пра мінскіх паўстанцаў. Гэтыя драматычныя падзеі, вобраз Каліноўскага і ў наш час прыцягваюць неаслабную ўвагу пісьменнікаў і дзеячаў ма-стацтва. Створана нямала цікавых, a то і выключных па сваіх мастацкіх 12 вартасцях рэчаў. Дастаткова назваць паэму «Каліноўскі» Максіма Тан-ка, драматычную паэму «Хамуціус» Аркадзя Куляшова, памятны ўсім верш Петруся Броўкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, раман «Кала-сы пад сярпом тваім» і іншыя творы Уладзіміра Караткевіча, аповес-ці А. Мальдзіса, А. Якімовіча, С. Яновіча, оперу Д. Лукаса на лібрэта М. Клімковіча, п’есу і тэатральную пастаноўку Е. Міровіча 20-х гадоў, мастацкі фільм таго ж часу, творы А. Грубэ, 3. Азгура, С. Селіханава, Л. Гумілеўскага, С. Гарбуновай, П. Сергіевіча, А. Гугеля і Р. Кудрэвіч, Л. Шчамялёва, П. Дударанкі, М. Купавы і многіх-многіх іншых пісь-меннікаў, скульптараў, мастакоў. Кожнае пакаленне імкнецца спас-цігнуць, адкрыць для сябе гераічную эпоху Каліноўскага, загадкавую і прыцягальную асобу «атамана мужыцкай праўды». Памяць пра ўпартую барацьбу Каліноўскага супраць расійскага ца-рызму і тых варшаўскіх канспіратараў, якія не бачылі новай раскладкі сіл на гістарычнай арэне, памагае нам сёння ўмацоўваць суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Гэтая кніга — толькі невялікая даніна нашай бязмежнай пашаны і любові да свайго нацыянальнага героя. Генадзь Кісялёў ДА БЕЛАРУСКАГА ЛЮДУ Падумайце добра ды, памаліў-шыся Богу, станьма дружна разам за нашую вольнасць! Кастусь Каліноўскі Адвечныя шляхі маёй Айчыны, Мячы і кнігі Белае Русі, I гарады, дзе родзяцца Скарыны, Сялібы, скуль выходзяць Кастусі. Благаславенныя лясы нашы і рэкі, Наш белы сад, блакітныя ляны. Благаславенныя заўсёды і навекі, Краіны нашай верныя сыны! Ларыса Геніюш Героя памяць заўжды вечна, Яго заветы — сымболь веры; Народ шануе ўсё без меры, Што жыццём поўна, чалавечна. Алесь Гурло У вяках нашай нацыянальнай славы ўзвышаецца Кастусь Каліноўскі. Кузьма Чорны 14 Кастусь Каліноўскі і сёння здольны аб’яднаць свой народ. Ён заста-ецца там, дзе беларусы адваёўваюць сваё права на Зямлю і Волю, на вартае цывілізаванага грамадства жыццё. Віктар Карамазаў Зніч нязломнасці не патух. Векавечаць падмурак трывалы Каліноўскага зорны дух, Цень Скарыны, Адчай Купалы... Рыгор Барадулін Кастусь Каліноўскі ВЕРШЫ, ПУБЛІЦЫСТЫКА Марыська чарнабрэва, галубка мая, Гдзе ж ся падзела шчасце і ясна доля твая? Усё прайшло, — прайшло, як бы не бывала, Адна страшэнна горыч у грудзях застала. Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці Дай ў прадвечнага саду вялеў прападаці, To мы прападзем марна, но праўды не кінем, Хутчэй Неба і шчасце, як праўду, абмінем. He наракай, Марыся, на сваю бяздолю, Но прымі цяжкую кару, Прадвечнага волю, А калі мяне ўспомніш, шчыра памаліся, To я з таго свету табе адазвуся. Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе. I часам спамяні пра Яську твайго, Што згінуў за праўду для дабра твайго. А калі слова пяройдзе ў дзела, Тагды за праўду станавіся смела, Бо адно з праўдай у грамадзе згодна Дажджэш, Народзе, старасці свабодна. 16 «МУЖЫЦКАЯ ПРАУДА» № 1 Дзецюкі! Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці такую праўду справядліву, як Бог на небе. О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і вучыць сваёй мужыцкай праўды. Пыталі і пытаюць усе, што чуваці на свеце, хто нам, бедным мужы-кам, дасць вольнасць? Но, праўду сказаўшы, мала хто хоча сказаці так, як сумленне кажа — па справядлівасці. Мы мужыкі, браты вашыя, мы вам будзем гаварыць цэлую праўду, толькі слухайце нас! Маскалі, чыноўнікі і многа паноў будуць перапыняць пісьмо наша да вас; но найдуцца людзі і з мужыкоў разумнейшыя, і з панскага роду, і з местачковых, што хочуць вашай свабоды, вашага шчасця, — яны то вам самі гэта пісьмо даваці будуць, каб вы зналі, хто ваш прыяцель, а хто ваш вораг. Шэсць лет ужо мінула, як пачалі гаварыць а свабодзе мужыцкай. Гаварылі, талкавалі і пісалі многа, а нічога не зрабілі. А гэты маніфест, што цар з сенатам і панамі для нас напісаў, то такі дурны, што чорт ведае да чаго ён падобны, — ніякой у ім няма праўды, няма з яго для нас ніякой карысці. Парабілі канцылярыі, зрабілі суд, як бы гэта не ўсё роўна браць у с... з судом ці без суда. Парабілі пісараў, пасрэднікаў, а ўсё за мужыцкія грошы, і вялікія грошы — чорт іх ведае на што; для таго хіба, каб запісывалі ў ксёнжкі, як многа напішуць на с... мужыцкіх. А з гэтага-то і відаць, што нам нічога добрага і не думалі зрабіці. Праўда, абяшчалі то калісь даць нам вольнасць: но як нам здаецца на наш мужыцкі розум, што хочуць ашукаці, бо калі праз шэсць лет нічога не зрабілі, то цераз рок пэўне не зробяць. Могуць яшчэ напісаці і Другі маніфест, яшчэ большы ад гэтага, но і з гэтага другога маніфесту нічога добрага, як і з першага, не будзе. Ад маскаля і паноў няма чаго спадзявацца, бо яны не вольнасці, а глу-му і здзерства нашага хочуць. Но не доўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, дзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб да- 17 стаць зямлю і свабоду. Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржымся разам! А калі паны схочуць трымацца з намі, так няхай жа робяць па святой справядлівасці, бо калі іначай — так чорт іх пабяры! Мужык, пакуль здужае трымаці касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе. Гэту «Мужыцкую праўду» напісаў і зноў пісаці будзе Яська-гаспадар з-пад Вільні. № 2 Дзецюкі! Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў адзінакую душу, так скуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе да і над людзьмі збыткуе, а другі, бедны, паншчыну служыць альбо аброкі ў казну плаціць? Кожны па-свойму талкуе, на сваю старану цягне. Цар кажа, што ён добра нам думае, а паны кажуць, што яны добра думаюць нам зрабіці, а мужык бедны ад іх дабросці як прападаў, так і прападае. Каб расталкаваць людзям, у чым праўда, я пішу пісьмо, а пісаці буду, як Бог і сумленне кажа — вы адно мяне, такога самага мужыка, як і вы, паслухайце добра. Быў то калісьці народ наш вольны і багаты. He помняць гэтага на-шыя бацькі і дзяды, но я вычытаў у старых ксёнжках, што так калісьці бывала. Паншчыны тады ніякой не было. I няма чаго таму дзівавацца, бо было лесу шмат, поля колька хочаш, а людзей-то мала, так нашто слу-жыць паншчыну на зямлю, калі кожны мог лесу выцерабіць, хату сабе паставіць і меці сваё поле. Но ў суседстве з намі жыў немец і маскаль. Аднаму і другому ба-гацтва нашае калола ў вочы — каб іх так колька схапіла, да й хацелі нас сагнаць з нашай бацькаўшчыны. Трэба было бараніцца, так кароль кажа: «Хадзем бараніці». А тут не ўсе ідуць, да і мала нашых пайш-ло. Выгналі то маскаля і немца — но каб жонкі да і дзеці гэтых, што хадзілі на вайну, мелі за чым пражыці, так кароль наш і напісаў такое права: «Гэтыя, што не хочуць ісці бараніці сваей зямлі, няхай абрабля-юць поле гэтым, што б’юцца за вольнасць і шчасце ўсіх». I гэтак было доўга: адны баранілі край, усё хадзілі па войнах, а другія то аралі, то сеялі, то касілі, то жалі. 3 гэтуль-то і ўзялася гэта паншчына. Судзіце ж цяпер самі, чы можна было зрабіці справядлівей, як зрабіў калісьці наш кароль польскі да і літоўскі? Но калі маскаль з немцам хітрасцю нас падбілі і пайшоў ронд маскоўскі, так і ўсё зрабілася па-чартоўску. Стаў зараз маскаль свой ронд уводзіць у нашым краі і кажа: «Мужык, давай рэкрута, мужык, давай падаткі да і паншчыну яшчэ служы альбо 18 плаці аброк у казну!» Так якая ж тут ужо справядлівасць, калі ўсенька, што цяжка, звальваюць на мужыка, калі з яго дзяруць астатнюю шку-ру, б’юць і плакаць не даюць! Ачунялі то былі мужыкі, угледзелі, што кепска, дый давай бунтавацца пад Касцюшкаю; а Касцюшка то кажа: «Калі мужыкі хочуць ужо самі бараніці сваю зямлю, так няхай жа не служаць паншчыны дый не плацяць у казну аброку за зямлю». От гэта так справядлівасць! Но што ж, калі маскаль спыніў маніфест Касцюшкі, каб не пабунтаваў усіх мужыкоў. Для таго-то і пабілі маскалі Касцюшку, бо каб мужыкі ўсе разам былі збунтаваліся і ўхапіліся за сякеры, нажы і косы, так бы маскаль мусіў бы прапасці без паўстання і мы на век векаў ужо былі бы вольныя. Так з гэтага пісьма і відна: што мужыкі панскія і казённыя не павінны плаціць ані чыншу панам, ані аброку ў казну за зямлю, бо гэта зямля да нас належыць; но калі будзе вайна з маскалём за нашу вольнасць, то той час трэба ўсім ісці на вайну проціў маскаля. A то для таго, каб хут-чэй прагнаць маскаля з яго сабачым рондам, і каб ніколі ніякой нікому мужыкі паншчыны не служылі і ніякага ў казну аброку не плацілі, і каб на век векаў народ наш быў вольны і шчаслівы. А калі вас хто будзе падмаўляць рабіці іначай: чы то спраўнік, чы то акружны, чы то лапсэ-сар, чы то пан, — то вы яго не слухайце, бо то пэўна ашуканства, што за царскія альбо панскія грошы вечнай вашай згубы хоча! Яська-гаспадар з-пад Вільні. № 3 Дзецюкі! Жывучы пад рондам маскоўскім, кожны ведае, што ён нас абдзірае і глуміць; но мала хто добра падумаў, чы можна ад яго спадзявацца чаго для нас альбо для дзяцей нашых. Я, дзецюкі, лепш знаючы ад вас, напісаў пісьмо, каб не маглі туманіць розуму вашага. Для таго чытайце з увагаю, а як перачытаеце, давайце да другой вёскі. Чалавек то такую мае натуру, што альбо нічога не ведае і нічога меці не хоча, альбо калі даведаецца, то хоча зразумеці добра і дастаці ўсенька, што яму належыць. Гэта вялікая праўда. От яшчэ нядаўна гаварылі нашыя, што яны створаны для таго, каб служылі паншчыну і былі нявольнікамі, а гаварылі для таго, што нічога не ведалі і нічога меці не хацелі. А чы сягодня гэтак скажуць, калі ўжо ведаюць мно-га і многа хочуць? Сягодня ўсе ўжо паразумнелі, усе ўжо мужыкі талкуюць, што Бог стварыў чалавека, каб ён карыставаў з вольнасці справядлівай, і смяюцца, як гэта маглі інакш думаці. Гэта права, што народ робіцца разумнейшым, выходзіць ад самога Бога, а хто яму