Рэкі крывавыя — He малочныя. Дзе дым, Дзе туман, Дзе хіб валоўчыкаў? Гэта ўжо кульмінацыя Нечуванага ўціску, Калі Гаворыць Кулямі нацыя, Барыкадна падклаўшы Кулі! ЯКУШОЎКА Тут белы страх Гатоў мяняцца нішай 3 зацятасцю, адчуўшы багадаць. He тоіцца, Што вырасла на волі, Бяроза — Разгалінілася ўся. Тут сыпалі й на хвост сароцы солі, Хацелі чуць пра белага лася. Касілі цёмны луг касіянеры. Меў моцны дух набытак неслабы. Зірні: Няўжо на полі пасінелі, Як шыбеніцы — Вольныя слупы? Мемарыяльны камень вырас цяжка, Дзе пасвіла маёнтак цішыня. Бязважкая 44 Смугі зімовай дзяжка Сціскае стан разлененага дня. Снег за бяспамяцце бялейшы зябне. Прыгледзься лепш — Убачыш Белавеж. Ніхто не звягне, He зяхне, не зяпне. Каго спытаць: Ці ведаеш? Ci wiesz? Надгорнутыя над рыпучай цішай Стрэх шыферныя вокладкі відаць. Певень першы раз прапяяў, Змрок параніўся злосцю дзідаў. Ты спрыяў праяве з праяў, Ты свайго Каліноўскага выдаў. I другі раз голас падаў Певень, Золаку моцы стала. Утаропіўся лёс-удаў, He ўбярог ты свайго Купалу. Пракрычаў певень трэці раз, Забялела святло на ўсходзе. Голас твой нематой захрас, Ты адрокся ад мовы, Народзе. Здзірванелі скрылі араллі, Разагнуўся загнуты полаз. Ці ўваскрэснеш духам калі, Ці прыпомніш, Які быў твой голас? 1989 45 МАЛАДЫЯ Вадзіму Лабковічу, Аляксею Шыдлоўскаму, Вадзіму Кабанчуку — Люблю Беларусь! — To ўзаемна! Пароль Каліноўскага — Споведзь і ўздых. Калі Беларусі турэмна, Стараецца вораг дарэмна Прымусіць пакорнымі быць Маладых. Жыве Беларусь! — Сонцавіта Лунацьмуць Купалавы словы ў вяках. Жыві, маладая эліта, Табою свабода абжыта. Ускрэснуць Далоні твае на цвіках! 14.12.1997 46 Фелгкс Баторын БАЛАДА пра паляванне Трубіць хрыпаты рог, Скачуць грывастыя коні, Сцелецца пыльны быльнёг Пад капыты пагоні. Вартую бачу цэль — I зараджаю куляй. Узяты дакладна прыцэл. Плюнула полымем руля. Дыбарам ржавая поўсць, Злосна ашчэраны іклы. Нат пасля смерці злосць 3 морды ваўчынай не знікла. Шрам на плячы крывы, Як аксельбант, у воўка. «Пан Каліноўскі, а вы Маеце трапнае вока! Стрэл ваш адзіны паклаў Звера сярод разоры...» «3 тых, што я сустракаў, Гэты — не самы мацёры. Знішчыць драпежнасць і злосць Трэба на свеце дазвання. Наперадзе, вашамосць, Галоўнае паляванне!» 47 Данута Бічэль НА ПЛЯЦЫ ПЯТЛІ Адна ў заснежаным да зніку краю, забытая, няма ў мяне нікога. Ёсць ты, Кастусь, і я цябе кахаю — у сэрцы — несмяротнага, як Бога. Няпраўду кажуць, што цябе навесілі... А дзе ж тады грудочак надмагільны? He сцерагуць засценкі, месты, весі. Твой мужны дзень пятлі спаткаю ў Вільні. Збярэцца гурт адчайны, гаманкі, як быццам бы з табой — інтэлігенты — пакуль не сваякі, не інсургенты, збіральнікі надзеі, дзецюкі. У дзецюкоў, сыноў сваіх паверу, у тых, якія вырастуць яшчэ, шчэ не вайстрылі прадзедаў сякеры, ды працінаюць гастрыём вачэй. Абуджаных і са шляхоў не збітых злучыць высокай доляй паспрабуй, Кастусь, прачніся зноў, паўстань з нябыту, вядзі нас на ахвярную сяўбу. Мужыцкай праўдаю загавары да Беларусі ўсёй з высокіх моўніц! У Жаннаў д’Арк змяні сучасных модніц. Свабоды крылы простаюць вятры. Мы не адродкаў племя, мы — народ! Узнімемся ў нябёсы гордым клінам! Ускалыхнёмся сэрцам сакаліным. Даволі наблукаліся ўразброд. 3 няволі ўзнімем замчышчы, палі. Скіруем думкі да бунтарскай працы. У Вільні, на Пятлі паўстанцкай пляцы, Клянёмся вырвацца з тваёй пятлі. 48 СУПОЛЬНА Люд вакол абязмоўлены свойскі. 3 кім жа шчырае слоўца замовіць? Ці ў нябёсах на матчынай мове размаўляеш, Кастусь Каліноўскі? Ты на вісельню йшоў за Радзіму, ды яе выракаюцца дзеці. Дыялект свой — дыямант праўдзівы — выкідаюць з застрэшкаў на смецце. Ім наўме толькі скокі ды гулі. Вёскі мруць, не запальваюць печаў. На нябёсы ўзыходзяць бабулі, хто малітву штовечара шэпча. У Мсціслаўлі, Наваградку, Вільні шчэ відушчыя словы, як духі. Пад страхою кассё і цапільна... У нябёсы рывок ад задухі! Бунтаванне кацілася валам па збунтованых рэках і пушчах. Кастусю, як цяпер нефармалам, бракла часу даслухаць відушчых. Калі чуць толькі ўласнае сэрца, лепш стрымаць яго, каб не грымела... Ды яшчэ Беларусь не памерла! Шчэ супольна сямейка збярэцца! ВЕРА Захавай, Белавежская пушча, Кастуся Каліноўскага сцежкі, каб і зубр яго след не раструшчыў, каб раслі тут зялёныя стрэшкі. Чарадзейнай валодаюць сілай лекі зёлак тутэйшага поля. Над магілай вялікага сына узыходзіць высокая доля. 49 Шчэ мы дойдзем да ўласнай навукі. 3-пад павек яго позіркам глянем. Падрастуць Каліноўскага ўнукі — сакавік іх напоіць змаганнем. 3 небыцця — незабыту сумежжа заіржалі паўстанцкія коні. Ад паўстання яшчэ Белавежа не супыніла Пагоні. СВАЯЦТВА А Тадэвуш Касцюшка і Костусь Каліноўскі з нязломнае косткі — выраслі на ўзгор’ечках каляных Марачоўшчыны і Мастаўлянаў, дзе буяў на касцях касталом, сеяць роўнасць за славянскім сталом... А з далочкаў род Кастулін маленькі — прад магутнымі дрыжалі каленькі, не паставіў лёс ні разу на калені — тое ўпартае, відочна, карэнне, — жаў, касіў, карчаваў — не крані! — тыя ўчэпістыя, пэўна, карані. ЗДААЕЧА Вецер адхлання мяне ў край няблізкі занёс. Мора не мае мяжы, бы зямлі нашай лёс. Мора, бы рана, якую наносіць палаш. Уявіцца ж раптам — Кастусь Каліноўскі ды пляж... Скуру пястуе. I побач пястуецца зло... Хлопцу адчайнаму часу паспаць не было. Лапці на ногі мазольныя — сівер ці сквар, — пехам прастуе па местах лясны камісар. 50 Зеллечка ўгору спяшае, спяваюць шпакі, а па запыленых трактах — шпікі ды шпікі. Збоку прыслалі шыпучых шпікоў, бы вужоў. Толькі «Мужыцкая праўда» — і меч, і ружжо. Чуе — каса ціха дзынкнула ў пуні старой, то падаюць камісару паўстанцы пароль. Сама што вострыя косы на зорцы кляпаць. Будзем касіць не пракосы — царскую раць. Вёска Вавілы, дзе кожны мужык — касавік. Стрэлы-грымоты. Сямнаццаты дзень — красавік. Падаюць пушчы Сакольскай да долу дубы, мужна трываючы боль, пад наркозам нібы. Нашы галовы адчайныя скосіць пятля. Костачкі ў белым пясочку пагрэем пасля. БЕААВЕЖСКАЯ ПУШЧА Белавежская пушча наўкола. Прахалода. Водар хваёвы. Тут знайшоў Гусоўскі Мікола Пра зубраў і прадзедаў словы. Вольхі, лозы, між іх — азярына. Тут напіўся Францішак Скарына. — Karo любіш? — Люблю Беларусь! — Тут казаў Каліноўскі Кастусь. Бор туманам падперазаны. Тут хадзілі ў бой партызаны, Каб ачысціць ад ворагаў край. Ты тут раннія песні збірай. 51 ВУЛКА ПАУСТАННЯ Дасвеццем з-пад пакатае дахоўкі падстрохаўкі звястуюць навіну: — У пятках, душы, пакідайце схоўкі! На Котры косы клеплюць на вайну. Дыханне стояць пушчы, далягляды. Грымотны грукат даляціць да зор. Падружыць смерць паўстанцкія атрады — зяўро гармат нацэлена ва ўпор. За шыбеніцу будзе ўзнагарода — край ачышчальным болем заімгліць... I грозны гул бязмоўнага народа ўзарвецца пошчакам па ўсёй зямлі. Таму, хто выйшаў са змагання дужым, абніме шыю царская пятля. Ды несмяротныя паўстанцаў душы зноў пераселяцца у немаўлят. ЗАМЕСТ ЗАПАВЕТУ Мы адбіваемся адно ў адным. Ён пачынае шлях і я канчаю. I клуначак расстанняў за плячамі. Жыццёвы страх развеяўся, як дым. А Стаська шчэ не ведае аб ім. Ён проста радасць давярае ножкам, якія растапырвае знарок, бо чаравік развязвае шнурок і слізкі спод разгневаных дарог. I зоркі ў пыл ссыпаюцца гарошкам. Даверна сашчапілі дзве рукі, нібы спрадвеку, пойдзем нацянькі мы поруч, хоць у розныя бакі. Ён — немаўлятка, ды гаваркі. Я прыслухаюся, мой час такі. 52 Хачу яму пакінуць назаўжды надзею, што мяне з жыццём злучае, — ад любасці да ціхага адчаю свет захаплення, прадоння чараў, не даўшы ні пясчынкі глухаты. Любі, Стасюк, спрадвечнуЮ раку! Натоліць смагу рыбцы і катку і рытмы выб’е — Нёман, бы скакун. 3 абрысамі барока і мадэрну мне горад наш быў дзецюком няверным. Сіл не шкадуй яму, не жабраку. Любі, Стасюк, людзей, і нават злых. Малых, слабых. Яны не вінаваты, што пакалечылі сябе аб страты, не паважаюць сябе саміх. Любі, Стасюк, свой край, хоць край — не рай. Уклад дзядоў ніхто не перайначыць! Старайся людзям працаю аддзячыць. Быў у цябе дзядуля — не гультай. Працуй,удалых рук не пакладай. I я свой шлях між працай завяршу: грабельніца — на лузе стог вяршыла. Краўчыха — з кужалю кашулі шыла. Спалю дашчэнту і сваю душу. He бойся адзіноты анідзе. He адзінокі ты — з табою продкі: дружына Каліноўскага і Цёткі, князь Усяслаў, празваны Чарадзей. Пра іх штодзённа помні, не на ўгодкі. За рукі ўзяўшыся, ты ўверх, я ўніз — хадзем. 53 ЯКУШОУКА Якушоўка — супольнай сям’і нашай хата. Печы падмурак. Ветравы ўсхліпы. У Раманаўцах неба лягло вінавата на братоў Каліноўскіх несмяротныя ліпы. Хочаш жыць шэсцьдзесят год — пасадзіш таполю. Два стагоддзі жыць хочаш — пасадзі сабе ліпу. 3 раскошай быльніку і куколю ад беспрасвецця да куракліку. Валяюцца тут чаранкі таго кубка, з якога выпіты сумесны наш боль. Як прынявольнага часу зарубка, смецце грабецца курамі наўкол. Пад ліпамі — статкам здратованы выган. Ракі Калонкі папростаны выгін. Зажураны вочы нябеснага схілу над зглішчам супольнай нашай магілы. Прыціснута сном наша доля, заклята. Агонь нашу долю тут і насціг. Зрабілі раскопкі, каб вырасла хата, ды хаты не могуць, як дрэвы, расці. Раскошкалі куры нат дзікія слёзкі. Некалькі шкельцаў на памяць бяру. Стапталі магілы бацькоў Каліноўскіх. Над сына магілкай маўчыць Беларусь. Прад помнікам сціплым у Свіслачы-месце братняе мовы пануе нашэсце. Сляпучаю мовай «Мужыцкае праўды» мыляюцца нават касец і араты. Каля калыскі шчаслівыя маткі мовы цураюцца, і анігадкі. На братняй шчабечуць прачулыя словы да беларусаў белагаловых. 54 Ад нараджэння абкрадзены душы. Выпалаць, бы пустазелле з гарода, з думак і сэрцаў мову народа. Самі ў сабе ўсё жывое заглушым. Як жа так можна плакаць балесне! Запрычытала! Ды што ж я чаўплю! Як без няволі ды лезці ў пятлю? Верай душы Каліноўскі ўваскрэсне! Чысты наш люд. Хіба ў чым вінаваты? Верай уздымем дзяцей нашых лёс. Долю, як скабы знішчанай хаты, мы дабудуем да ясных нябёс. Высака ўзнімем сямейкай юнацкай. Душы ажывяцца сілай надзей. Будзе далёка свяціцца, як цацка. 3 дальніх дарог панаедзе гасцей.