• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Я адзавуся!

    Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 508с.
    Мінск 2014
    79.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Хай магілаў ў ноч прыбаўляецца, хай браты свае адхіляюцца...
    67
    Сцежка трэцяя йдзе няроўная, праз бары, лугі праз чароўныя, паміж сёламі, паміж хатамі, паміж сэрцамі паміж братнімі. Ўжо не ворагі не магутныя, а вітацімуць рукі скутыя.
    Рукі цвёрдыя ды мазольныя, сэрца з крыўдаю паднявольнаю! Вочы з просьбамі, душы з ранамі ўсё пытацімуць свету ранняга.
    Пры дарозе той чабор сцелецца, узышло на ёй волі зелейца.
    Паліваць яго трэба з ласкаю, нат слязьмі, нат крывёю ўласнаю.
    Каб расло яно ды магутнае, красавалася, рвала путы нам. Гэй, зарэе там ранне светлае! Прывітанне шлюць дзеўкі ветліва... Гэй, лунае там даль бярозамі... Вораг вязніцай страшыць грознаю, гневам пеніцца, грозіць смерцяю, — усё ж пайшоў дзяцюк сцежкай трэцяю..
    Сонца лашчыла асалодаю, краскі сыпала зямля родная. Вецер калыхаў пахам ліпавым, на дарогу з ніў росы сыпалісь.
    1937
    Адвечныя шляхі маёй Айчыны, Мячы і кнігі Белае Русі, I гарады, дзе родзяцца Скарыны, Сялібы, скуль выходзяць Кастусі.
    Благаславенныя лясы нашы і рэкі, Наш белы сад, блакітныя ляны. Благаславенныя заўсёды і навекі, Краіны нашай верныя сыны!
    68
    Ніл Гілевіч
    ПАПЯРЭДЖАННЕ
    Запраданцы і зноскі!
    Прадавайце, ды знайце, сычы:
    Прыйдзе час — Каліноўскі Вас аднойчы падыме ўначы.
    He, ён вас не павесіць,
    Нават пальцам ён вас не кране.
    Толькі ў вочы пасвеціць: На каго вы падобны — зірне.
    1996
    Сяргей Грахоўскі
    Больш за сябе я Беларусь люблю,
    I ёю з нараджэння ганаруся.
    Праб’е мой час, як Каліноўскі праз пятлю, Я нізка пакланюся Беларусі.
    69
    Анатоль Грачанікаў
    ЭКСКУРСІЯ
    Перад вамі — зямля продкаў маіх і дзяцей. He любіць яна чужынцаў, любіць толькі гасцей.
    Тут вас накормяць, і спаць пакладуць, і на дарогу дарунак дадуць.
    Такі ўжо звычай на нашай вольнай зямлі.
    Шмат якія цары, імператары і каралі хацелі ўправіць яе ў пярсцёнак славы сваёй, як дзівосны бурштын.
    I ўсе, як адзін, на шаткоўнях войнаў падданых сваіх шаткавалі, ды нават што мелі — гублялі.
    Звярніце ўвагу: ніколі народ мой нікога не прыгнечваў.
    У цемры невуцтва — словам Скарыны просты люд ачалавечваў.
    Насельнік дрымотных пушчаў, выспаў, балот
    дзяліў з Каліноўскім думак бунтоўных узлёт. Той, хто аднойчы зведаў гаючую прагу волі, — рабом не будзе ніколі.
    I як сімвал сусветнай еднасці змагароў дагэтуль гарыць на парыжскіх вуліцах Урублеўскага кроў.
    Зірніце направа:
    тут палацы і храмы стаялі, званы звінелі, на веча народы склікалі.
    70
    Калі ж нахрапам лезла ў край наш гайня атлумленых ворагаў — ірваліся яны бочкамі пораху: старажытнага дойлідства творы лёс адзіны з народам мелі у шчасці і ў горы.
    Зірніце налева: гэта помнікі XX стагоддзя — мемарыялы, узніклі яны пасля фашысцкай навалы. Чытайце надпісы на магільных грудках, можа, стрэнеце прозвішча брата ці земляка. А цяпер раім усім адгарнуць старонку першага тома Беларускай Савецкай Энцыклапедыі і прачытаць — «Акупацыйны рэжым».
    Страціла Радзіма мая столькі сыноў, колькі ў лесе дубкоў, столькі дачок, колькі ў небе аблок, столькі дзетак, колькі ў лузе кветак. Праліла столькі слёз, колькі ў полі рос...
    Пакланіцеся гэтай зямлі на развітанне. .. .Шчаслівай дарогі!
    71
    Алесь Давыдаў
    1864
    Зямля палымнее сляпучаю цнотай.
    Здаецца, ступіць — быццам грэх сатварыць. А чорны вяршнік на шляху адзіноты Па беламу-беламу полю імчыць.
    Усё чысцінёй першароднай працята.
    Па грудзі каню успухае сумёт.
    Да лесу спалохана ціснуцца хаты, А ранак празрысты звініць, быццам лёд.
    3 хацінак ніхто не выходзіць за дзверы — А раптам пакліча ці зойдзе вяршнік?
    Прададзеным цяжка ў свабоду паверыць, Якую крывёй здабываюць для іх.
    А хто здабывае?
    3 якой гэта ласкі?
    He, браце, падмануць у тысячны раз. Пра вымерлых волатаў сумныя казкі Намнога бліжэй і праўдзівей для нас.
    А лес набліжаецца.
    Гурбы глыбеюць, Глытаючы конніка разам з канём.
    .. .Грымнула рыданне:
    «О Божа! He вераць!»
    I змоўкла пад белым, як жах, дываном.
    72
    У ладзімір Дарагуж
    ПЛАЧ ПА БЕЛАРУСІ
    Спадару Аляксею Дудараву, прачытаўшы драму «Адцуранне»
    Дзе нашых продкаў слава!
    Арлоў дзе магутныя крылы!
    Дзе гонар вялікай дзяржавы — Сапегі й Радзівілы!
    Бураю пакрышыла, шалёнай паводкай сплыло, попелам зацерушыла, чарнобылем парасло.
    Дзе ён — народ геройскі! Бацькаўшчына ў бядзе! Чаму сёння гетман Астрожскі пад Воршу палкі не вядзе!
    Мо гэта — кара Боская, і ўжо не прачнуцца яны — Касцюшкі й Каліноўскага, слуцкіх паўстанцаў сыны.
    Бураю пакрышыла, шалёнай паводкай сплыло, попелам зацерушыла, чарнобылем парасло.
    73
    Павел Дзмітрук
    ТРЫ ВЕРШЫ КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ
    1
    Краю мой нібы воз:
    Нехта конь у ім, нехта вазніца.
    Скарб на возе.
    Вазніца
    У чужую вязе застаронь.
    Краю мой нібы воз,
    Воз, што мусіць дашчэнту разбіцца He таму, што не так, He ў той бок кіруе вазніца, А таму, што ані Закілзаны не ўпарціцца конь.
    2
    Поўня над ноччу, як волі срэбра Над чорнай доляй народа.
    Ноч над зямлёю, нібыта зрэб’е Зямлі.
    На шрамах нязводных.
    Шрамы зямлі —
    To сканалых спіны
    На шляхах
    Часінаю змрочнай
    Праз скон, праз жыццё Да вяршыні.
    Вяршыня —
    Поўня над чорнаю ноччу.
    74
    3
    Ані цемры ўваччу, ані страху, А толькі нязгода, Толькі ў жылах нязгода Віруе бунтоўную кроў. Кроў, якой я адчуў Лебядзіную песню народа, I пакуты яго, і збавенне яго, і любоў Я народжаны тут, Ў гэтым краі і ў гэтым народзе, Але дзе алтары, Дзе багі, Дзе святыні мае!..
    Я як цэгліна ў подзе, Дарэшты распаленым подзе, — Толькі выткнецца — і Чыгуны паляцяць аб яе.
    I не цемра ў вачох, I не страх
    Прад жыццём і прад смерцю. А як псячая зграя Сашчэпіць мяне, як турма, Раздзяруць маё цела, To ўз’енчаць:
    «А дзе ж яго сэрца?!» Так, няма ўва мне сэрца. Няма. Для сабакаў няма. I не бачыць яго вам, He ў тыя зайшліся вароты. I яго не змагчы вам — Яно у мільёнах баліць, Як баліць гэты край — Лебядзіная песня народа. Як баліць гэты край... Як баліць ён...
    О, як ён баліць!
    75
    Алесь Дудар
    КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
    Беларусі паўстаўшай слава, Беларусі — ў пояс паклоны.
    Хай мінулае цемра заслала — а змагання не забыць ніколі.
    Эх, Кастусь... Балоты памераў, а ў лясах, як у бацькавай хаце.
    Беларусь табе паверыла — за табою пайшла змагацца.
    Беларусь — не царам маскоўскім, Беларусь — не варшаўскім панам!
    Зазвінелі ў лесе бярозкі, дуб стары галаву падняў.
    Забуяніла ў полі рэхам: за мужычую праўду — у бой!..
    He Ілля па хмарах праехаў, не Пятро зазваніў булавой...
    А пасля — астрожныя краты...
    Што з таго, што жыцця не стане.
    Твае слёзы важыць на караты: залілі, загасілі паўстанне...
    Скалыхнуўся натоўп на Лукішках;
    на Беларусі няма шляхты!..
    Можа, кат успомніў за кілішкам, як памёр мяцежнік пракляты.
    Маліцца — не наша справа.
    Кастуся мы папросту ўспомнім: Беларусі паўстаўшай — слава, Беларусі — ў пояс паклон.
    1925
    76
    Анатоль Дэбіш
    КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
    «Мы сягодня ўсе ўжо ведаем, што чалавек воль-ны — гэта калі мае кусок сваёй зямлі, за каторую ані чыншу і аброку не плаціць, ані паншчыны не служыць; калі плаціць малыя падаткі, і то не на царскія стайні, псярні і курвы, а на патрэбу цэлага народа; калі не ідзе ў рэкруты чорт ведае гдзе, а ідзе бараніць свайго краю тады толькі, калі непрыяцель надыдзе, калі робіць усенька, што спадабае і што не крыўдзіць бліжняга і хвалы боскай; і калі вызнае ту веру, якую вызнавалі яго бацькі, дзяды і прадзеды. От што вольнасць значыць...»
    «Мужыцкая праўда»
    1
    Касінеры
    Косы звіняць і сякеры, Гоман і смех ля мяжы. Хлопцы ідуць, касінеры — У бітве галовы злажыць.
    He дзеля нейкай забавы — У бой за свабоду ідуць. Хутка на дол на крывавы Голавы іх упадуць.
    I захлынецца гарачай Кроўю святая зямля.
    Горка матулі заплачуць. Птушкі пяяць у палях
    Сціхнуць... Сялянскія хаты У сінім заенчаць агні.
    Сеяць не выйдзе араты У поле ў гэтыя дні.
    77
    2
    За кратамі
    .. .1 слёзы — стануць торфам і каменнем, Крывёю сок кляновы пацячэ.
    Але народ не стане на калені, Народ жывы... Народ жыве яшчэ.
    Няхай вы рукі струшчыце і ногі, I вочы, з жаху, выкалеце нам — Мы будзем жыць і са сваёй дарогі He звернем... свой народ я не прадам!
    3
    Мы помнім пра цябе, Кастусь!..
    Ёсць шлях адзіны — Скрозь змрок і жах. Ён да Айчыны — Адвечны шлях.
    Шлях праз нядолю, Дзе снег, імгла.
    Той шлях — да волі I да святла.
    Той шлях — з палону...
    He, ён не ў сне... Па ім да скону Ісці і мне.
    78
    Васіль Дэбіш
    МАНАЛОГ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
    Радзіма ёсць, а разам і няма.
    Шапчу я — «Беларусь!». А мне — «Расія».
    Такая воля — горай як турма:
    Чужая мова, песні тут чужыя.
    Стаміўся ад дажджоў я і завей.
    Шукаю свой народ, губляю веру.
    Дзе ваяры за праўду?.. Вас заве Кастусь... I край заве касіянераў.
    Ды іх няма. Мо паўміралі ўсе?..
    Хавацца па скляпеннях змрочных годзе!
    Хай шыбеніца. Заклікаю: сей
    Свабоды зерне, мілы мой народзе!..
    Бывай, Марыся! Чую, што ідуць... Бяздольнік-вецер застагнаў у полі. А воля будзе! Кайданы спадуць.
    Смерць не страшыць. Страшней за ўсё няволя.
    79
    Мікола Ермаловіч
    Як верыцца цяжка,
    Што ў нас Каліноўскі радзіўся, Што нам нашу праўду Ён сеяць аддана пачаў.
    Што клічам ягоным
    Наш дух змардавання будзіўся. Што з воч нашых ён Слепату векавую здымаў.
    Няўжо разам з ім
    Наша праўда была закавана I катам бязлітасным Узведзена на эшафот?
    Няўжо разам з ім
    Наша праўда была пахавана, Каб жыў у чужацкай хлусні Беларускі народ?
    80
    Алесь Жамойцін
    КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
    1.	Прадзецца нітачка твая...
    Прадзецца нітачка твая Ў агульным лёсе тонка-тонка.
    I зорны бляск на ёй здаля Мо будзе ніткай-упляцёнкай?..
    Яна ў стракатым палатне Струной нацягнецца тугою.
    I,	можа, Ткалля сутыкне 3 такой жа звонкаю — другою.
    Натугай кросны задрыжаць, Заціхне Ткалля у зняменні, Імгненна ніткі адзвіняць, А мо парвуцца ў тым спляценні...
    Прадзецца нітачка твая
    У агульным лёсе тонка-тонка.
    I зорны бляск на ёй здаля Хай будзе ніткай-упляцёнкай!..
    2.	Мой ты народзе?!.
    Жадаючы даць асвету народу, неабходна спачатку яго вызваліць.
    Тадэвуш Касцюшка
    Жоўтыя летапісы прад вачыма.
    Крокі крывавыя Белай Русі...
    Гонарам-крыўдаю Маці-Айчыны Сэрца напоўні і цёмным нясі.
    . ..Вернападданы імперскі гісторык Горды народ апісаў як рабоў: «Каўтунаваты, забіты і хворы;
    Лёгка цягае ланцуг кайданоў...»
    Багна смярдзючая велькай дзяржавы, Жабы на варце ніколі не спяць.