• Газеты, часопісы і г.д.
  • Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Я адзавуся!

    Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 508с.
    Мінск 2014
    79.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    31
    бунтах, ставіць апору (адпор) маскоўскаму ў нас панаванню. Работа тут няхутка дай непаказна, но зато пэўна, і яна нас давядзе да канца добрага. Работа тут сярмяжна, для таго каб была скутэчна (паспяховая), павінна быць так шчыра і проста, як тое сэрца, што б’е пад сярмягай, як той розум мужыцкі, што не перабірае, калі рабіць трэба. Тагды слова рон-ду польскага «вольнасць», «роўнасць» дай «свабода народа», пяройдзе ў кроў кожнага і цэла моц маскоўская нас не пераможа, хаця ж бы яму самое пекла памагаці стала.
    Рук ахвотных і сягоння ў нас даволі, но з голымі рукамі не ісці на штыкі маскоўскія. Ронд польскі і яго чыноўнікі павінны добра над гэтым падумаць; грошы ў нас будуць, бо мы знаем патрэбу таго, бо мы маем спосабы на тое. Но каб за нашы грошы мы мелі што ў рукі ўзяці. Ронд польскі гэтаму зарадзіць (паспрыяе); а калі натрапіць перашкоды, то пры памоцы Бога і свайго права, упісанага ў нашых грудзях, усё з часам пе-раможа. Ты, аднак, Народзе, не дажыдайся, да з чым можаш ідзі ваяваці за свайго Бога, за сваё права, за сваю хвалу, за сваю бацькаўшчызну. Для цябе ўсё можна: нож, сякера, атрута; гэта твае спосабы, бо табе, як таму мужыку нявольнаму, бязпрацоўнаму не прызнаюць права самаабароны, бо табе нічога не можна. А калі народы загранічныя, з дзіва разінуўшы рот, скажуць «шалёныя», ты, народзе вялікі і чэсны, праўдай ім адкажы, што яны таму прычынай, што гэта на іх сумленне цяжкім грэхам ляжа.
    it it it
    Браты мае, мужыкі родныя. 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і Цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду.
    Прыймі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго света толькі для дабра твайго напісана.
    Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку. Тагды ён толькі магчыме жыці ў багацтве, па праўдзе, тагды ён толькі, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць навукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць.
    Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праў-дзіва з няволяй маскоўскай. Ды пакуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі як скаці-най варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу.
    Для таго, Народзе, як толькі калі пачуеш, што браты твае з-пад Вар-шавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но
    32
    ўхапіўшы за што зможаш, за косу, сякеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю родную.
    Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе.
    Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні.
    ВЯДЗІ НАС НА АХВЯРНУЮ СЯЎБУ
    А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам і бацькам.
    Яська-гаспадар з-пад Вільні
    .. .Я ведаю заплаканыя вёскі (Апроч жыцця, усё было ў цане). Тады з пятлёй на шыі Каліноўскі Апошні ліст пісаў і да мяне.
    Сяргей Грахоўскі
    3 роднай мовай на вуснах змагаўся, Каб свабоднай была Беларусь, I загінуў на пляцы лукішскім Наш герой Каліноўскі Кастусь.
    Сяргей Новік-Пяюн
    Сэрцам роднага слова крануся — Чую голас гарачы, як прысак: — За свабоду ўставай, беларусы!.. Гэта кліч Кастуся Белай Русі...
    Іван Кірэйчык
    У віхурах жыццёвых, у стагоддзях няспынных
    Ты жывеш, наша мова, і слывеш салаўём.
    34
    Табе моцныя крылы
    даў Францішак Скарына, Даў Кастусь Каліноўскі
    табе сэрца сваё.
    Алесь Ставер
    Нашы Надзейкі, Ганулькі і Вовы Сёння не ведаюць роднае мовы. Мовы, валодаўшай Слуцкамі, Прусамі, Мовы, зрабіўшае нас беларусамі, Мовы Вялікага Княства Літоўскага, Мовы Скарыны і Каліноўскага, Мовы, якую ахоўвалі дбала Лёсік, Гарэцкі, Насовіч, Купала...
    Лявон Шпакоўскі-Случанін
    Мову, родную мову ў магіле згнаілі, Толькі гэтая праўда не ўся — Разам з ёю вы глеем і пяском завалілі Неўміручасць Францыска, Ільва, Кастуся. Іван Ласкоў
    .. .Сляды... сцішэлыя над мурам — былых вякоў клавіятура.
    Ступлю — і памяццю ўзнясуся ў тваю пакутлівасць, Кастусе.
    Антаніна Хатэнка
    Перажыла наша родная мова I Бенкендорфа, і Мураўёва, Панскія здзекі, Чэкісцкія чысткі, Рогат імперскі, Вырак фашысцкі...
    Генадзь Бураўкін
    35
    Эдуард Акулін
    СЛЯЗА ПА КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ
    Яна вылузвалася з павек, пасля слігцела па небасхіле, мо нейкі момант, мо цэлы век ля плахі плакаў народ бяссільны.
    Яна кацілася па свячы, нібы жывіца па кронах сосен. Яна шукала працяг начы — знайшла у душах, што траур носяць.
    Адкуль яна — у таго спытай, хто кроў і сэрца аддаў дазвання за люд аблудлы, за родны Край, які з каленяў павек не ўстане.
    36
    Мікола Арочка
    ІНСТРУКЦЫЯ КАЛІНОЎСКАГА
    У патронніку паўстанца, забітага 28 ліпеня 1863 г. у бітве пад Ваўка-выскам, была знойдзена «Інструкцыя» К. Каліноўскага.
    (3 матэрыялаў паўстання)
    Канае касінер...
    Больш — ні набоя.
    А без набоя стрэльба — больш не зброя.
    Адкінуць — і ў балеснасці сканаць?
    Пакінуць пад аплыўшаю крывёю
    Надзел — у марах?
    Ніўку — сенажаць!
    Нарэзаная ўчора камісарам
    Зямля — вось тут, за пазухай...
    Надзел!
    Ох, як яна пячэ, гарыць пажарам, Паперына — на вогнішчы грудзей!
    Ён світку рве,
    Каб вокам дакрануцца, На хвілю распагодзіць мутны зрок. Агніста скачуць літары:
    Ін-струк-цы-я...
    Загад — нібыта ўзведзены курок.
    Загад:
    На тых нарэзаных загонах
    He дапускаць старога здзеку ўлад, Пабораў непамысных, гвалтаў-згонаў — Ну, словам, дзельна пісаны загад!
    Аж выдыхнуўся стогн:
    Зя-мля... Зямелька!
    Дэкрэт аб надзяленні... Камісар.
    I подпіс. I пячатка.
    Сцята, з енкам
    Ён згортвае у трубку гэты дар.
    37
    Чаму ты грозна пасміхнуўся, Рольнік?
    Зяхае твая стрэльба руляй злой. Паперына заходзіць у патроннік, Як спрасаваны гнеўнасцю набой.
    Ты цэлішся ў гарачцы...
    Зрок імглісты.
    Ды шэрыя шарэнгі засцяць свет.
    Тваю зямельку топчучы, царысты Ідуць, пажадна рукі цягнуць — Па дэкрэт.
    Паперадзе валюхае пачвара, Мярзотная, заплямленая ў кроў.
    Ты цэлішся рукамі, зрокам, тварам — Палохайся набою,
    Мураўёў!
    Бліжэй, бліжэй...
    Ды спушчаны курок!
    3 патронніка зарад б’е — Карай боскай.
    У вобліку пламення Каліноўскі Дае захопнай набрыдзі
    Урок.
    38
    Наталля Арсеннева
    ПЕСНЯ КАЛІНОЎЦАЎ
    Палыном і быллём параслі нашы нівы, як ні б’емся, ні гнёмся над імі у крук, плён адвеку чужынцы збіраюць, не дзіва, што канае народ твой і ты, Беларусь!
    Але годзе!
    Мы ўстанем!
    Ціхім раннем, на ўсходзе, ссыплем, згорнем у шапкі залатую зару і ў сталёвым ад кос і ад песняў паходзе возьмем волю сабе і табе, Беларусь!
    Каліноўскі нас кліча, і агніста й зацята на змаганне за свята для мазолістых рук, за зямлю для аратых, і за сонца у хатах, за увесь твой народ, за цябе, Беларусь!
    Дык ударма, як гром, дык лінем навальніцай, дык праб’емся ж крыніцай з-пад зямлі угару, каб мядзянай пшаніцай мог зігцець-каласіцца наш загон і бязмежжы твае — Беларусь!
    Гэй, смялей, гэй, далей, не лякаймася смерці! Нашы целы і славу сыны падбяруць. Хоць і зложым на пожнях гарачыя сэрцы, але ты будзеш жыць і расці, Беларусь!
    39
    Святлана Багданкевіч
    ДЗЕНЬ ЗАКАХАНЫХ
    Беларускай моладзі, якая выходзіць на незалежніцкія акцыі ў Дзень св. Валянціна
    У паветры трымціць прадчуванне вясны...
    Час прадвесня і Дзень закаханых.
    Беларусі ўсё сняцца нязбыўныя сны, Ды маўчаць на завоблачных вежах званы Пра прыход пераменаў чаканых.
    Толькі вечны матыў абуджаецца зноў, Ціха грае на камерных струнах...
    Але ёсць жа на свеце такая любоў, Што выводзіць на вуліцы гарадоў Сёння ўсіх іх, прыгожых і юных!
    На пляцы, дзе гартуецца дух маладых (Мы і самі там колісь сталелі), Кліча тых, хто аддасць за любоў кожны ўздых, Бо на іхніх сцягах і ў сэрцах жывых — Запаветная чырвань на белі.
    To ахвярнай любові нявыстылы боль, Знак пралітай крыві — ці дарэмна?
    Сёння ў сэрцы сваім палымнець ёй дазволь, Адкажы Кастусю на ягоны пароль:
    — Каго любіш? — Люблю Беларусь!
    — To ўзаемна.
    40
    Раіса Баравікова
    КАСТУСЬ КАЛШОЎСКІ
    1
    Праспявалі салаўі вячэрню.
    Ноч маўчыць.
    Заблішчыць раса сцяжэлым зернем на мячы.
    Свечак золкай додніцай назаўтра не палі.
    3 поту векавой мужыцкай праўды — соль зямлі.
    Да абедні распяюць туманы салаўі над праткнёным дзідаю курганам у баі.
    I яшчэ далёка да памоста, чысты шлях, і гарыць лязо сякеры гострай, нібы сцяг.
    2
    He здрадзь сабе.
    Фальваркі паліць помста.
    Мяцежны дух — істоты ўсёй рывок у бунт або ў сасновы шум пагоста.
    Ёсць доўгі век, а ёсць —
    жыцця на крок.
    He здрадзь сабе.
    Склікае пушча вояў.
    Крывавы месяц. Крумкачыны крык.
    Гісторыя — для славы і герояў.
    Здабудзе сабе славу і мужык!
    He здрадзь сабе.
    Падзьме віхура сечы —
    41
    пралеска ў пушчы вырасце з крыві... Скрыжуй свой лёс з надзеямі галечы, ёсць кары меч, а ёсць палон любві.
    Жыццё адно.
    Ноч за яго абсягам.
    Катрынка долю выплача ў журбе...
    I стане доля ратных дзён працягам, — не здрадзь сабе!
    3
    3-за далягляду выплыве світанне, як пікі, промні ўрэжуцца ў страху...
    Я смерць прыму, бы ў край чужы выгнанне шыпшыны куст ля хаты — на шляху.
    Бывай! — скажу. Табе б на полі бітвы лепш узрасці, дзе зараз груганнё...
    I слухаць абяздоленых малітвы, пялёсткі к небу ўскінуўшы агнём.
    Бывай! — скажу яшчэ сівой жанчыне, — яны былі са мною да канца,
    паплач па іх, а потым па Айчыне, — паплач за сына, брата і айца.
    Мы косы, мы сцягі свае ўзнімалі, крышылі склеп пранізлівай тугі, надзею маю, што не ўсе мы палі, я адыду, і з’явіцца другі...
    Засну на міг і бачу: за платамі, у чорным полі ўюцца крумкачы...
    Мундзіры...
    Пыл...
    Палын пад капытамі...
    Узнятыя сялянамі мячы.
    42
    Рыгор Барадулін
    КАЛІНОВЕЦ
    Як п’е гарэлку бедна басота, Згадаўшы чуллівасці грэшны смак, Спявае маркотна Зянон Пазняк Караткевічаву песню любімую. Ажно засаромелася сябе пяшчота: I я самоту слязьмі не вымыю.
    Здалося,
    Ранішні Каліноўскі Марыську прымроіў, Адчуўшы скон.
    Зянон —
    Беларуссю прыснёны сон, Што зноў пачувае сябе Дзяржаваю.
    Хутчэй з плячэй Чужыя абноскі, Няколка йсці маладой атаваю.
    Тварыў бы, думаў Сабе ў асалоду Паэта, мысліўца, мастак, Аднак Пазняк —
    Як той перазяблы грак Сагрэецца баразной узаранаю. Пан Бог
    Паслаў каліноўца народу Вярнуць душу
    I Айчыну забраную.
    43
    1863 ГОД
    Боб-гарох не малочаны, На ток не валочаны.