Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Яська-гаспадар з-пад Ві.пьні.
23
№ 6
Дзецюкі!
Чы мая праўда горка, чы яна салодка, я пісаў заўсёды і пісаці буду — вучу я вас, як рабіці трэба, вучыці буду. Вы адно слухайце мяне, талкуй-це добра і рабіце так, як сумленне вам скажа, а Бог яшчэ злітуецца над намі і дасць нам шчасце, і дабро ў нас будзе.
Калі Бог, стварыўшы чалавека, даў яму душу, то не на тое, каб ён жыў, як сабака, на гэтым, а на тамтым свеце прападаў на век вякоў у муках пякельных, а для таго, дзецюкі, каб знаў закон Божы, знаў свайго Бога, знаў сваю веру і заслужыў на шчасце нябеснае. Калі сын Боскі, прыйшоўшы на гэты свет, устанавіў праўдзівую веру і за гэту веру цярпеў крыжовыя мукі, то не для таго, каб якіясь там цары мас-коўскія, байстручага роду, перамянялі закон Божы, а мы, на прыказ гэ-тых цароў, выракаліся веры сваіх дзядоў і прадзедаў і не хвалілі Бога, а радню царскую, но для таго, дзецюкі, Бог найвышшы цяпер за нас, каб закон яго быў ужо вечны, ніхто не смеў перамяняці, а мы з цэлай моцы трымаліся яго.
Но чы гэтак, дзецюкі, робіцца ў нас, як сам Бог прыказвае, чы дзер-жымся мы закону Боскага? Самі скажыце. He адзін ужо, можа, забыўся, што бацька яго быў яшчэ справядлівай уніяцкай веры, і ніколі ўжо не ўспомніць на тое, што перавярнулі яго на сызму, на праваслаўе, што ён сягодня, як той сабака, жыве без веры і, як сабака, здохне чартам да пекла!!! О дзецюкі, ліха такому чалавеку! А калі мы будзем гэтак рабіці з Богам, так што ж Бог найвышшы з намі зробіць? Аддасць у пекла на вечныя мукі, будуць чэрці душу нашу на кускі рваці, а смала ў вантро-бах кіпеці будзе. Пазнаеш тады сваё ліха — но ў пекле па няўчасе ўжо будзе, не перапросіш тады ўжо справядлівага Бога, і мукам тваім ніколі канца не будзе.
Цяпер пытаю вас, дзецюкі, хто ж нам гэта ліха нарабіў і што зрабіці трэба, каб мы былі шчаслівыя і на гэтым, і на тамтым свеце?
Нарабіў нам гэтага ліха, дзецюкі, гэта цар маскоўскі, ён-то, пера-купіўшы многа папоў, вялеў нас у сызму загнаці, ён-то плаціў грошы, каб толькі перахадзілі на праваслаўе, і, як гэты антыхрыст, адабраў ад нас нашу справядлівую ўніяцкую веру і пагубіў нас перад Богам навекі; а зрабіў гэта для таго, каб мог нас без канца драці, а Бог справядлівы не меў злітавання над намі.
Но, Божа звышмоцны, міласэрны ты наш пане, ты аб нас не забы-вай, злітуйся над намі, памажы нам у нашай нядолі, выжані маскаля з нашага краю, дай нам праўдзівую вольнасць і веру нашых дзядоў і прадзедаў — а касцёлы, што маскаль, нячыстая яго сіла, параскідаў
24
альбо перарабіў на стайні і цэрквы, зноў заяснеюць тваею хвалою, і на-род у іх хваліці цябе будзе, як хвалілі нашыя продкі. Заспяваем тады ў адзін голас нашу песню святую: «Святы Божа, святы моцны, святы несмяртэльны — змілуйся над намі» — і Бог найвышшы змілуецца над намі, дапаможа нам у нашай працы, а на тамтым свеце дасць крулеўства нябеснае — і не будуць ужо дзеткі нашыя сваю матку праклінаці, што на свет радзіла!
Паказваюць людзі, што святы айцец аж з Рыму прыслаў ужо для нас сваё благаславенне (но маскаль яго спыняе), гавораць, што прышле і ксяндзоў, што будуць прымаць на ўніяцкую веру. Тады, дзецюкі, хто адно верыць у Бога, яго Сына і Духа Святога, няхай зараз пакідае сызму і пераходзіць на праўдзівую веру дзядоў і прадзедаў. Бо хто не пяройдзе на унію, той сызматыкам застанецца, той, як сабака, здохне, той на там-тым свеце пякельныя мукі цярпеці будзе!
Так годзе ж ужо, дзецюкі, жыці без ніякай пацехі на свеце, калі Бог міласэрны мае злітаванне над намі, а ты, чалавеча, як перачытаеш аль-бо пачуеш гэту праўду, згавары пацеры, каб Бог усемагутны дапамог людзям, што дабро нам думаюць, што хочуць, каб мы былі вольныя, як шляхта, мелі сваю зямлю, як шляхта, хвалілі Бога па праўдзе і заслу-жылі неба на тамтым свеце.
Гэтага для вас ад душы хоча ваш брат, такі самы з дзедаў-прадзедаў мужык, як і вы, но яшчэ ўніяцкай веры —
Яська-гаспадар з-пад Вільні.
№ 7
Дзецюкі!
Доўга маўчаў я, не казаў вам нічога, бо хацеў разглядзецца добра да разабраць, што гэта дзеецца на свеце, штоб ужо спавясціць вас па справядлівасці да сказаць, як наказуе Бог да сумленне, што нам цяпер трэба рабіці. Ждаць моўчкі больш ужо нязмога! Памяркуем толькі, што думаюць цяпер зрабіць з намі. Абяцаў нам цар зямлю. Чыноўнікі, папы да маскалі — усе ў адзін голас дурылі нас, што цар нам шчыра думае да дасць волю, справядлівую волю. I слухалі мы цара. Казаў ён нам яшчэ два гады служыць паншчыну, і паншчыну мы адбывалі. Наказаў цар не-крута, далі мы яму і некрута, а самі моўчкі глядзелі, як нашых сынкоў да братоў на край свету пагналі. Накінуў нам падушнага — плацілі мы па-душнае за жывых і памёрлых, за дзяцей да за старцаў нядужых, плацілі мы земскую павіннасць да ўсялякія зборы, плацілі на пасрэдніка, на праўленне, старшынам, пісарам, акружным, асэсарам — да Бог ведае каму не плацілі — да ўсё не пыталіся, куды йдуць нашы грошы. Усе
25
нас крыўдзілі да ўсе абдзіралі; біў нас сільнейшы, крыўдзіў багатшы — а на тое нідзе не было справядлівасці. Мы ўсё маўчалі да слухалі, усім кланяліся, за ўсё плацілі, усё цярпелі, ждучы канца, бо спадзяваліся справядлівай вольнасці, спадзяваліся, што дадуць вольную зямельку да ў падушным справядлівы пабор будзе. Замест таго штоб аддаць нашу зямельку, да якую ж зямельку? Гэту, што з дзядоў-прадзедаў кроўнаю працай дзесяць раз ужо на яе зарабілі да заплацілі. За гэту зямлю цар наказуе нам чыншы плаціць у казначэйства. Да якія ж чыншы? Якія ўздумаецца пастанавіць чыноўнікам да судовым крывапіўцам, да яшчэ з кожным годам усё большыя да большыя. Так волі нам ужо і не бу-дзе: век цэлы плаці да на век нясі астаткі, штоб адплаціцца палатам да праўленням. Падмануў жа нас цар, а яго служкі — папы, чыноўнікі да маскалі — падвялі нас, як чорт добрую душу.
Мала таго: беручы некрута навесні, казаў цар, што больш браць не будзе, — мы, як тая дзяціна, і паверылі, што не будзе, а цяпер бач! — ізноў цар наказуе з кажнае воласці пастанавіць па сто хлапцоў, што пойдуць у маскалі па ахвоце, а як ахвотнікаў не будзе, так грамада прысудзіць, каму ісці ў некруты. Скроціўся хіба! — штоб-то хто ішоў у маскалі па ахвоце. Так ось ужо ў другі раз падмануў нас цар з некру-там. Узяў пяцёх з тысячы, а цяпер давай сто з воласці, а ўвосень яшчэ можа дзвесце або трыста захоча, бо цар са сваімі маскалямі не падужае мужыкоў, што падняліся ў Польшчы, і не падолее француза, за Польшчу ўступіўся. У Польшчы мужыкі таксама, як і мы, спадзяваліся на цара да ждалі волі ад яго, да як пабачылі, што цар толькі лёстачкамі душу вый-мае, а новымі падаткамі, некрутам да чыншамі астатнюю сарочку з іх здзерці хоча, от усе разам з віламі да з косамі пайшлі дабівацца зямлі да праўды, а іншы і святой уніяцкай веры. От і дабіліся. Выйшаў ужо польскі маніфест. Зямля вольна даецца ўсім мужыкам, бо гэта іхняя зям-ля з дзядоў-прадзедаў, за гэту зямлю ніхто не мае адрабляць паншчыны і чыншаў ніякіх нікому плаціць, падушнага больш не будзе, а толькі па-дымнае, як колісь плацілі; некрута больш не будзе, а ўсе мужыкі, і паны, і мяшчане — усякі адслужыць 3 гады ў сваёй зямлі і зноў сабе вольны. Уніяцкія касцёлы, што маскалі забралі, аддаюцца назад уніятам, і хто хоча, мае права хрысціць дзяцей па-ўніяцку да да ўніяцкіх ксяндзоў ісці да споведзі і па-старому Богу маліцца, як яшчэ бацькі нашы маліліся.
Но цяпер самі разбірайце: дзе больша праўда — чы ў польскім ма-ніфесце, чы ў царскім? Цар абяцаў даць вольнасць — не даў. Абяцаў не браць некрута — а цяпер ужо другога наказывае. Польскі маніфест даў зямлю, не бярэ некрута, скінуў падушнае, павярнуў унію. Но, скажыце ж, браткі, хто нам лепш думае? Памог бы француз і нам, як памагае му-жыкам у Польшчы; дык што ж — цар адказвае, што ў нас мужыкі ўсім
26
давольныя, іншай волі не хочуць, што яны любяць цара да душы, што шлюць яму лісты, да зносяць падаткі, да ахвотна плацяць чыншы, а не-крута пастановяць колькі цару заўгодна, а уніі ніхто не хоча! I тут нас цар падманвае, скрывіць хоча праўду, штоб нас саўсім пагубіць. А француз на нас толькі ждзе: да каму ж ён памагаць стане, калі ў нас будзе ціха? А мы, хоць нам царскія служкі зняверылісь надта, робім усё, што яны нам накажуць. Такім спосабам не зазнаць нам волі да справядлівасці. He так думалі мужыкі ў Польшчы. Служылі яны яму верна, як і мы, да, пабачыўшы, што не выслужаць нічога, сталі дабівацца і дабіліся волі. А і іх царскія служкі дурылі, як нас цяпер дураць: падмаўлялі, штоб слаць лісты да цара, перапрашаючы, да па-старому несці падаткі, да даваць некрута, учылі і іх, як даносіць адзін на аднаго, як лавіць да ма-скалям адстанаўляць, да мала знайшлося такіх, штоб-то, не баючыся Бога, ні сораму людскога, служаць маскалям, бо ўжо спазналі мужыкі царскую думку. А такіх, што за грошы не пабаялісь служыць ворагам нашым, што не хацелі мужыкам зямлі да праўды на свеце да спрэчны былі новай вольнасці да новаму польскаму маніфесту, гэтакіх вешаюць, як подлых сабак, сядзібы іх апусцелі, пайшлі з дымам іх хаты, прапала марна худоба. Падумайце добра, да, памаліўшыся Богу, станьма дружна разам за нашую вольнасць! Нас цар ніц не падмане — не падвядуць маскалі: няма для іх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба, для іх мы глухія і нямыя — нічога не бачылі і не чулі. А пакуль яшчэ пара, трэба на-шым хлопцам спяшыць з віламі да з косамі там, гдзе дабіваюцца волі да праўды, а мы, іх бацькі да жонкі нашы, сцерагчы будзем да ўведамляць, адкуль на іх сягне нячыстая маскоўская сіла, да ад душы памагаць усялякімі спосабамі дзецюкам нашым, што за нас пойдуць біцца. А буд-зе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам да бацькам.
Яська-гаспадар з-пад Вільні.
ДА БЕЛАРУСКАГА ЛЮДУ Лісты з-пад шыбеніцы
I да нашага кутка даляцела ваша газэтка, і мы яе з увагай прачыталі; вельмі яна ўсім спадабалася, бо праўда напісана. Прыміце для таго нашу падзяку, а пісьмо аддрукуйце, каб знаў свет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на Маскалёў і паўстанне польскае, чаго яны хочаць і чаго па сваей сіле дабіваціся будуць. Слова наша простае, но зато шчырае; калі яно дойдзе да ронду польскага, адкрые яму нашу грудзь, да і пакажа, што па-нашаму рабіці трэба, каб панаванню маскоўскаму не цяпер, то пазней канец ужэ палажыці.