81 He, не чапаюць пакорных і млявых, — Тыя спакойна і ўдзячна смярдзяць. Мой ты народзе, ці не задыхнуўся?.. Сына ты зможаш увагай сагрэць? Сына, што рушыцца смела памкнуўся? Сына, што голас адважыўся мець?!. 3. Падарожжа па роднай зямлі — Добры дзень, людзі добрыя! — Добры дзень! Ты заходзь, чалавеча, апратку здзень. Сядзь на покуць, спачынь, наш далёкі госць. Выбачай, што не тлуста — заўсюды пост. Выбачай — невясёлы сустрэчны спеў, Ды такі нашай долі зачын-прыпеў. Пахавалі заўчасна дзіцяткаў двох, Дый самім, можа, лепей за той парог... Мо не трэ было б спіну так цяжка гнуць; Мо не трэ было б крыўды праз душу пхнуць... Мы б варылі там добра смалу ў катлох, Так варылі б — курэла б на ўсіх панох!.. .. .Сонца коціцца з неба; рукой дастаць... — Кажаш, сынку, каб гэта... паноў прагнаць?.. Грэблю мосціш праз багну, масці смялей, Дай Бог табе сілы і верных людзей!.. 4. Аюдзі накормяць, прытуляць,.. Ясна сонейка з неба коціцца. А мне да матулі ў госці хочацца. 3 народнай песні Ласка, увага — у кожнай тут хаце, Ласка зусім незнаёмых людзей. Згадка аб рана адплаканай маці Коціць туманам да светлых вачэй. 82 Людзі чужыя накормяць, прытуляць, Людзі чужыя «сынком» назавуць. Хоць на хвіліну вярніся, матуля, Хоць бы імгненне са мною пабудзь!.. Вецер у дрэвах самотна скуголіць, Сцежка расою-слязамі блішчыць. Родная хата кутамі зняволіць — Ласкі у мачахі не дапрасіць... Людзі чужыя накормяць, прытуляць, Хлеба апошняга ў торбу дадуць. Вочы сіротнай Радзімы-Матулі Клічуць і клічуць, наперад вядуць. 5. Сон Свішча бізун па распятай зямлі, Розгі распісваюць душы і целы... Але народу майго не змаглі, Душы не ўмёрлі у целах збалелых. ...Сон падыходзіць, бярэ пакрысе, Мышы са столі цярушаць кастрыцу. Моцна паснулі стамлёныя ўсе — У хаце сялянскай прарочае сніцца. Быццам стаю я на стромай сцяне, Як на зямлі — гэтак цвёрда ступіўшы. Знізу чынушы, жандары мяне Цягнуць да долу, за полы схапіўшы. Чуюцца крыкі: «А co to za cham?!» «Это еіцё что за самоуправство?!.» Цвёрда трымаюся, ведаю сам, Што мне патрэбна у хаце, без радцаў!.. Скідваю моўчкі уніз абразы, Вешаю родны і блізкі, як маці; Ўнізе ад злосці гучней галасы, Цвёрда трымае сцяна ў маёй хаце... 83 6. Спазнай гісторыю Радзімы! Таму, хто танцуе пад чужую дудку, даводзіцца й спяваць не сваім голасам. 3 народнага Спазнай гісторыю Радзімы, I можа, ў сынавых грудзях Азвецца мова, што ўзбудзіла Цябе на матчыных руках. Азвецца, здзівіць, захвалюе, Прымусіць пільна паглядзець: Ці твой народ жыве-пануе, Ці стогне, кінуты нямець?.. Служыць чужынцам не спяшайся, Паспееш быць паслугачом. Зямельцы матчынай прыдайся I галавою, і плячом. Калі ты ўспомніў маці словы, — Ёсць брацтва верная рука, Яна і меч прыняць гатова, I грань пакутнага цвіка... 7. Грай, іграчу, сып, іграчу!.. Вяселле Зыгмунта Серакоўскага адбылося 30.07.1862, a 27.06.1863 яго павесілі на Лукішскай плошчы за ўдзел у паўстанні. He стаяць коні ў сад галавою, А стаяць коні ў вялікую дарогу. 3 народнай песні Хмельнае гудзе застолле, Маладыя — быццам краскі. «Госці» з рознага ваколля, Усе свае, ніводнай маскі. 84 Костусь позіркам ласкае Камандзіраў сваіх верных. 3 іх амаль што кожны мае За плячыма гарт Палерма*. Брацтва выспеліла сілу, Ох, як цар яе адчуе!.. .. .Зыгмунт горача і міла У вусны любую цалуе. — Грай, іграчу, сып, іграчу!.. Сёння цеш братоў іграннем! Можа, заўтра ўжо закрачуць Чорны птушкі над каханнем... Грай, іграчу, сып, іграчу!.. 8. Сухая ігліца спадае на дол... Прысніўся мне сон дзіўненькі, Што памёр мой брат радненькі. Вядю коні закладаці — Ехаць брата адведаці... 3 народнай песні Сухая ігліца спадае на дол, Сухія лісты пакідаюць галіны. Нямеюць калені прад свежым капцом, Як быццам слязьмі налілася каліна. Замнога сіротаў на гэтай зямлі, I любіць іх Бог, ды без долі пускае... А шчасця захочуць — сухоты бяры, Сухоты не возьмуць — турма даканае. I смерць прыбірае заўсёды часцей Сірот без зямелькі, сіротаў без маці... I колькі ж патрэбна гаротных касцей, Каб з гэтае багны смярдзючай узняцца?!! ’ Ваенныя кіраўнікі паўстання праходзілі падрыхтоўку ў спецыяльных школах за мяжою, у тым ліку ў Італіі. 85 Сухая ігліца спадае на дол, Сухія лісты пакідаюць галіны. Рашучая постаць над родным капцом, Як помста з вачэй — палыхае каліна... 9. Вясна 1863-га Многа лісцяў зімавала на дубах; Папярэджвае народная прыкмета: Многа душ людскіх паляжа у далах, I дажджоў амаль не будзе ведаць лета... Недзе сонца там, за дубам, устае, I гарыць агнём багровая лістота. Хто крывёй сваёй зямельку пералье; Хто вітацьме той чаканы дзень свабоды?!. Вараны канёк падыхвае ў спіну, Сем кашуль шаўковых захінулі цела. Іх Марыська любаму свайму, Як бы замаўляючы, надзела... Што ж, пара склікаць народ, пара! Каб і там, у Зімнім, задрыжалі!.. Каб, як гэта яркая зара, Котлішчы агідныя ўспалалі! 10. Як шабля, узвіўся ўгару маладзік.. Як шабля, узвіўся ўгару маладзік, Брычка ноч працінае стралой. — Гэй, жандар, уставай!.. Дзе твой шпік?.. Што ж вы дрыхнеце пільнай парой?! Як іскры, бялеюць усюды лісткі, Узгарацца яны раніцой!.. He патушаць ужо іх жандараў свісткі, He прыцішыць шматлікі канвой. «Мужыцкую праўду» нясуць мужыкі, Голас госця варушыць спакой: 86 «Мы самі за рукі дружней, дзецюкі, Шукацімем долі другой!..» Як шабля, узвіўся ўгару маладзік, Палыхаюць маёнткі зарой. Ці воля чакае, ці жудасны цвік, А ў багну назад — ні нагой!.. 11. Трыццаць звонкіх у шапку Сем кашулек шаўковых Згубу цела не клічуць. Толькі трыццаць дармовых Зноў Іуда палічыць... Трыццаць потам не літых, He мазольная плата; За цвікамі прыбітых, За праданага брата. ...Ён і вочы прымружыць, Ён і душу стрыножыць... Але ў шапку не дужа — Цэлых трыццаць паложаць. ...Сем кашулек шаўковых Згубы целу не клічуць. Толькі трыццаць дармовых Зноў Іуда палічыць... 12. Спатканне з Марысяй ... А хто ж тое вядзерца дастане, Той са мною на ручнічак стане. 3 народнай песні He плач, каханая, не галасі, Дай прытулю цябе да сэрца. Цябе я столькі перасніў, I ўсё з вядзерцам над азерцам. 87 Даруй,я шчасцейка вядро Жадаў табе адной дастаці. Я меў адзіны скарб-дабро: Радзіму, любую і браццяў. 3 такім бы скарбам жыць і жыць, А не на вісельні матляцца... He плач, галубка, раскажы Дзіцям, унукам праўду брацтва. He плач, каханая, не галасі, Дай прытулю яшчэ да сэрца, Цябе я столькі перасніў I не дастаў таго вядзерца... 13. Бывай, народзе!.. Грозна-глуха гудзе натоўп, Снег нагамі стаптаны ў ваду. Прагнай вісельні гадзіна-стоўб Працягнуў сваё колка-пятлю. Позірк торапка йдзе па людзях, Хоць бы брата сустрэць пагляд... Ёсць!.. адзін... вунь другі ў радах!.. Сэрца з радасцю б’ецца ў лад. Час няўмольна сячэ адлік... Як спяшаюць здушыць мне рот. Вунь у ката нервовы цік, — Аж не ўстоіць спакойна бот... Скора, скора папоўню рай... Ды глыбока ужо карані... — Гэй, народзе, здароў бывай!.. I ў свабодзе мяне спамяні... .. .Ціха-ціха, замёр натоўп, Снег нагамі стаптаны ў ваду. Чорнай вісельні гадзіна-стоўб Зацягнуў сваё колка-пятлю... 88 14. Слова нашчадка Кветкі ярка пякуць пліту, He магільную — страты знак. Тут сваю абарваў вярсту Наш з табою Кастусь. Аднак Жыў такі ад паўстання жах, Што рашыла таемна знаць Ненавісны бунтоўны прах Ў Гедыміна гару схаваць. Вораг думаў, праз час які Там не знойдуць слядоў магіл. He ўлічыў, што самы вякі Абяссмерцілі гэты схіл. У гісторыю лёг Кастусь, Больш ніхто ўжо не ляжа так. Сцеле брацтва святы абрус — Той магілы гарачы знак... 89 ДУДКА МІЖ КАЙДАНАЎ Ад пустых слоў ніва не зазелянее. Усходняя народная мудрасць 1. Клічуць сыны народ Звіняць праз Расію ў Сібір кайданы, — Цар скасаваў прыгон... Заходняга краю ўдалыя сыны Змесці клянуцца трон. Бывай жа, навука, кар’ера, бывай, — Нельга ўбаку стаяць. Праз меру салодкі імперскі рай, Зубы ажно трашчаць. Уссеў Беларусі на грудзі арол, Хоча ў дзве дзюбы піць... Устаньма, браты, хто ў лёце сакол, Станьма арла зваліць! «Бязмоўны, пакорны тутэйшы мужык; На думкі-жаданні — няўрод», — Дарма задаволены тронны язык; Клічуць сыны народ!.. 2. Доцішскі настаўнік Дарогі і сцежкі — хто ж вас палічыць! А трэба на кожную сыну ступіць... Паўстала наперадзе вёскі аблічча, — Вось тут Багушэвічу клікаць-вучыць. Настаўнік для бедных у панскім палацы, Найпершы настаўнік тлумачыць урок. Выразна смакуюць гаротныя пальцы Нязнаных літэраў няпэўны пакрок. Асыпала двойчы ўжо восень лістоту, Шырэе святло у дзіцячых вачах. Карэніцца ў сэрцайках крыўда-спякота, Яшчэ ім пазвоніць свой час на мячах... 90 Уражана вёска; затухла лучына... Вось толькі ад’ехаў Кастусь дарагі. «Мужыцкая праўда» выпроствае спіны, Апальвае гневам старыя даўгі!.. 3. Хто ж там у жыце ляжыць?.. Марна шукаць той разрыў-травы, Каб кайданы скрушыць. Стрэльбы і косы дадуць правы, Йначай — не трэба й жыць. Коні імчаць да святой мяжы; Варта жыццё аддаць!.. .. .Хто ж там у жыце з канём ляжыць, Цяжка спрабуе ўстаць?.. Блізкія стрэлы паветра рвуць, Шаблі адтуль чуваць; Там касінеры на смерць ідуць; Коннік спрабуе ўстаць... — Божа!.. Настаўнік?!. Нага... і кроў... — Янка, хутчэй каня!.. Ногі — ў страмёнах, штуцэр узвёў, — Дзякуй, сакаляня!.. 4. Змоўклі Лукішкі... За такія хвіліны ненавідзяць дзесяць гадоў, помсцяць усё жыццё. Гора тым, хто даруе за такія хвіліны. А. Герірн Колькі братоў злажылі галовы, Колькі сатне іх кат!.. Выплыла слізкае здраднае слова, — Душыць усё падрад. Справа святая ў муках канае. Стаў пад пятлю й Кастусь. 91 Радасна дзюбы арол трымае. Дзеліць жалобу Русь. Змоўклі Лукішкі, чуюцца ўсхліпы, Сцяліся дзецюкі... Вунь як настырчылі боязна хібы Штатныя ганчакі. Светлы Кастусь, як апошняя зорка, Зараз ужо згарыць... Ные нага, і жыцце агоркла, Заўтра — пятлёй вісіць... БАААДА ПРА ўцааеаых ПАПАЕЧНІКАЎ КААІНОЎСКАГА Зоркі цьмяна высвечваюць ветах, Як стамлёны у бітвах клінок. На адвечных арбітах планеты He зматаюць бясконцы клубок. Над ракою ўздыхае цяпельца На задумлівых тварах сяброў. Хто ж мы — вартыя жалю тапельцы На каменных далонях вякоў?.. Hi кала, ні двара, ні бажніцы; Толькі воблакі вольна плывуць. Зноў чужому па звычцы маліцца;