Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Зноў пакорліва спіны сагнуць?..
...Ды з туманаў вынырваюць коні, Зброя коннікаў грозна звініць, — Старажытная наша Пагоня Да агню на ратунак ляціць.
Весялей уздыхае цяпельца;
Праясняюцца твары сяброў. He астыць беларускаму сэрцу На каменных далонях вякоў!..
92
Васіль Жуковіч
ПРАЎДА КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
Так, той толькі жне, хто пасее.
He, рукі ў сяўца не дрыжаць, пасеяць ён горкую праўду паспее, каб волю жаданую жаць.
.. .Пятля абвіла яму горла, у цемры патоплены дзень.
Ды чэснае, вольнае слова не ўмёрла, магутнае рэха ідзе,
ляціць над галечай, раскошай, ва ўсе далятае куткі.
...«Мужыцкая праўда» каштуе пяць грошаў...
Няма ёй цаны, дзецюкі!
...ПЯТАЮ ЗДЫМАЮЧЫ
3 ПАЎСТАННЯ Акраверш
Калі прыходзіць верны час змагання, — А ён — у ходзе ўсіх-усіх эпох, — Любоў вышэйшую дае герою Бог
I з ёй —гатоўнасць да выпрабаванняў...
Няхай бы ворагаў Ты перамог —
О, як наш край расцвіў бы! Неўміручы Уладар, прарок свабоды немінучай, Свой дух магутны ў праўдзе ты збярог. Каб волі час наблізіць, без ваганняў Ідзеш, пятлю здымаючы з паўстання.
93
Яўген Замерфельд
БАЛАДА пра каліноўскага
Чарней за варону сутана Мільгнула, вільнула станам.
Ксёндз выйшаў.
He выйшла споведзь:
Hi слова на мяккае — «Поведзь»...
Зноў ціха.
За кратамі вязень Застаўся з самотаю разам.
I згадвае ён, як у залі Прысуд яму царскі чыталі.
He куля — пятля-удаўка... 3-пад ног будзе выбіта лаўка.
Усё гэта ведама, знана.
Устрывожыла сэрца сутана.
Стаіць Каліноўскі ля кратаў, Рукамі жалеза пакратаў.
Пакратаў пруты ён, пакратаў — He пусцяць Лукішкі дахаты.
Задумаўся.
Сцены — на бокі Ідуць на цара Налібокі.
He мора кідаецца — пушча.
Паўстанцы спяшаюцца з гушчаў.
Народ нескароны, удалы.
Ёсць косы ў іх і самапалы...
Задумаўся вязень, і вочы Нібы перад бітвай бліскочуць.
94
Таццяна Зіненка
БЕЛАРУСЫ
На даляглядзе ўсіх вякоў Мы выжывалі без прымусу. Няма на свеце ланцугоў На мову і на беларусаў.
Нам час надарыўся такі: Мы не разлучымся з сяўнёю. Ідзём і помнім: «Дзецюкі!
Дык сейце ж поўнаю рукою!»
I сеяць нам да той пары, Пакуль за нашаю спіною Нашчадкі нашы — Думары He ўзыдуць моцнаю сцяною.
I праплыве наш родны сцяг Над Беларушчынай зялёнай. I мова выб’ецца на шлях.
Яна ўцячэ ізноў з палону.
Даволі кпінаў і маны! Замітусяцца бюракраты, Бо мову нашую яны Гвалтоўна кінулі за краты.
А час такі, што без прыўкрас.
I нашай памяці не студзіць.
I нараджаецца ад нас
Народ, які ўжо заўтра — будзе!
95
Янка Золак
ТЫСЯЧА ВАСЯМСОТ ШЭСЦЬДЗЕСЯТ ТРЭЦІ
He звонам звініць спелы колас, He вецер шуміць у траве, — To праўды мужыцкае голас Народ на змаганне заве.
He мора бушуе ў нягоду, Узносячы пеністы вал, — To віхрыць над краем свабоды
I гневу народнага шквал.
He бура-пярун з бліскавіцай Грукоча, грыміць над зямлёй, — Над змучаным краем ірдзіцца
Народнае волі ўзлёт.
У змучанай катам краіне Вызвольніцкі ўзьвіўся штандар, Да неба пагрозьліва хлынуў Народнае помсты пажар.
He ззянне на небе віруе, He свеціць на моры маяк, — To сілай паўстанцаў кіруе Кастусь Каліноўскі — ваяк.
Прыслухайся! Гэта не громы, He дзікі разбойніцкі свіст, — У жаху смяротным харомы Дрыжаць, як асінавы ліст.
I вось, нібы цёмную хмару, Цар шле сваё войска у край: Тушыць вызвалення пажары, Змаганцаў за волю — караць.
96
He змог народ цёмнае сілы, Паўстаўшы за волю сваю... Зламаны арліныя крылы, Арол горда паў у баю.
Табе, мой народзе, Радзіме, Здабыць хацеў шчасця пару... Яго легендарнае імя Запомніць навек Беларусь.
97
Васіль Зуёнак
РАЗВІТАННЕ КАЛІНОЎСКАГА
Хто адгадае і хто адкажа, —
Пакудь маўчыць народ, Якая праўда на сэрца дяжа Мне праз тысячу год?
Адно толькі знаю: Бог нас пакінуў.
Страшней пятлі і турмы, Калі мы ўсё яшчэ не краіна: To край, то ўскраіна мы.
Адно толькі знаю: паўстаць за волю — Сваю — павінен народ.
Іначай вольным не быць ніколі.
Рэкі ўзрываюць лёд.
Шляхі не купляюць за пяць капеек — Бяруць іх жыццём сваім.
Бунт не на плошчы — у сэрцы спее
I памірае ў ім.
Пакуль застаецца з нашага стану Хоць бы адзін жывы,
To не лічыце справу прайгранай. Народ прад’явіць правы.
1983
НЯЎЖО...
I сёння над пакутнаю зямлёю Свабоды неба вараннём кішыць, I сёння Каліноўскага пятлёю Нас Мураўёвы хочуць задушыць?..
I Паўлюка Багрыма жырандолі, Як свечкі памінальныя, няўжо
Гараць і сёння над тваёю доляй, Радзіма на бяспамяцці крыжоў!
I сёння нашы стомленыя хаты Няўжо не дапытаюцца асноў! Няўжо ж парог бацькоўскі вінаваты, Што кліча — не даклічацца сыноў!..
Няўжо не быў народ пасіянарным, Калі меў лёс страшней за эшафот, I сёння,перакручаны пачварна, Няўжо душой не ўзвесніцца народ!
Ці будуць зноў, Радзіма дарагая, Бунтоўны рус і апраметны лях Святлом штыкоў, шпіцрутэнаў, нагаек Табе ў наступнасць выпраменьваць шлях!..
99
Зянон
ДЗЕНЬ ЖАЛОБЫ
Памяці Кастуся Каліноўскага
Устаньце, браты!
Сёння 22 сакавіка —
Дзень жалобы нашай.
He кажыце ні слова сёння.
Слухайма, як капаюць кроплі са стрэх
За тры дні да Звеставання
У Дзень жалобы нашай.
Слухайма, як рыпяць
зледзянелыя дрэвы
пад ветрам
У хвойных лясах
За тры дні да Звеставання
У ноч жалобы нашай.
Слухайма, што прарочаць героі на плошчах
У спутанай цішыні
За тры дні да Звеставання
У час жалобы нашай...
100
Анатоль Іверс
РОДНАЯ МОВА
Даюць нам зоркі і крыжы Пасля знішчальнага кастра... О, мова родная, скажы, Чаму мне добра сярод траў?
Чаму іду я ў гай густы Паслухаць песні салаўя?
А мо спяваеш гэта ты, Каб заблудзіўся ў нетрах я?
Ды не ўцяку я ад пакут, Мне трэба крыху адпачыць.
I ў нашу радасць — родны кут He дам, каб лезлі крумкачы.
Даўно не чуў, каб конь іржаў, А гэта — прызнакі дабра.
Знішчае дзесь касу іржа, Касу, што вораг адабраў...
Гуртуй жа, мова, на зары Ўсіх беларусаў навакол, Каб нашы душы азарыць, Каб вырвацца з бяды, акоў!
Цябе ж знявечвалі, пяклі, Каб ты крычала ім «ура».
Наш Каліноўскі і ў пятлі
3 «Мужыцкай праўдай» паміраў.
I Тарашкевіч так, як сцяг, Трымаў «Граматыку» ў руках...
I мова ўстане на касцях
I разліецца, як рака!
101
Сяргей Кавалёў
1863
Светлы месяц, зіхоткі дзень, А ў адплату — гады расстання. Для герояў вяселлі радзей, Найчасцей для герояў — паўстанні. Родны край патанае ў крыві, Ці ж цябе звон крыштальны звабіць, Калі свет кайданамі грыміць, Вар’яцее ад свісту шабель?! За народ і за мову сваю Шлях нялёгкі вядзе праз цемру. Ты каханне ў пякельным баі Загартуй у святую веру.
I калі папярэдзіць смерць, Зразумееш: было б забагата Сёння ўсмешку каханай мець, А назаўтра — усмешку ката.
102
Міхась Калачынскі
ДАЮГА НА ВІЛЬНЮС
Дождж звечара ішоў і, спорны, выліўся 3 набраклай вільгаццю балтыйскай хмары. Абдаў дарогу, што вядзе да Вільнюса, Сады, палеткі, сонныя імшары.
I раніцай дарога, добра ўмытая, Пасерабрылася, ў асфальце чыстым Адбіла сонца з яснымі блакітамі, Паркан гародчыкаў і лес расісты.
Над ёю, нахіляючыся, весела
Шумяць ільны і маладое жытца, А неба воблачкі свае развесіла, Прамоклыя, развесіла сушыцца.
3 чым параўнаць яе?
3 вясельнай стужкаю,
Што на траве пакінута нявестай?
3 ракой вясенняй, што зарніцы гушкае
1	вяжа петлі на лугах пярэстых?
Ці са стралой,
Што з цецівы напятае
Сарвацца хоча, прагне да палёту?
А можа, са струной, Якую вецер кратае, Забавамі збываючы самоту?
He, нельга параўнаць яе, пявучую,
Hi з поясам вясельным,
Hi з ракою,
Hi са стралой на цеціве бліскучаю, Hi з ветрыкам кранутаю струною.
Дык з чым тады?..
Пра дождж вячэрні помнячы, Мы сэрцамі здагадваемся ўранку:
103
Відаць, хмурынка кінула апоўначы На дол зялёны зыркую маланку.
Яна гарэла, сыпалася пырскамі
I на зямлі, агністая, застыла,
I нашы гарады
I нашы сэрцы блізкія,
Дарогай стаўшы, на вякі злучыла.
Бяжыць дарога праз палеткі мілыя,
Лясы, дзе зацвітае сіні верас, Спяшаецца зірнуць, як праходзіць Вілія Мяжу Літвы, імя ўзяўшы — Нерыс.
Пыл сцелецца кюветамі імшанымі, Лясы струменяць пах смаліста-свежы.
I ветліва на ўзгорках за Ашмянамі Глядзяць літоўскае сталіцы вежы.
Блішчыць асфальт, чысцюткі ўвесь, падмецены,
Абходжаны, як посціл на падлозе.
Заўсёды самымі адданейшымі ў свеце мы Страчаемся на віленскай дарозе.
Тут некалі —
У мудрых запытайцеся! — Адвага Каліноўскага палала, 3 нашчадкамі жывымі Данелайціса Душой дружылі Колас і Купала.
У нас адны дарогі з віядукамі,
I плыні рэк,
I неба над барамі.
Мы сходзімся і песнямі і думкамі
3	надзейнымі літоўскімі сябрамі.
Святлом садружнасці наш лёс напоўніўся, I паважаюць беларусы шчыра
Пятраса Цвірку, Нерыс і Яноніса, Святочным днём спяваюць песні Гіры.
104
Нам ёсць дружыць з кім.
Гляньце, падзівіцеся:
Між намі Венцлава, чый верш крануў нас, I Межэлайціс поплечкі з Цільвіцісам, I Матузявічус, і Мазурунас.
Бяжыць дарога...
Ледзьве распагодзіцца,
Сухі пылок па следу кружыцца.
Тут вольна ездзіцца,
Тут лёгка ходзіцца,
Тут па-братэрску добра дружыцца.
1960
105
Казімір Камейша
ВУЛІЦЫ ВІЛЬНЮСА
Мудрасць муроў задуменная, хмурая,
Водар пагоркаў кменна-камінны.
Можна у вечнасць
I можна ў мінудае
Глянуць з чырвонай гары
Гедыміна.
Бачыш, як дождж вераснёвы, гусцеючы, Дыні сівых купалоў апалосквае.
...Шабельны позірк вачэй
Каліноўскага, Крокі па вулцы Івана Луцэвіча...
Бачыш, над памяццю
над чалавечаю
Глуха сашчэплены рукі скляпенняў.
.. .Вокны ўглядаюцца позіркам
вечавым, Стыне ўчарнелы сланечнік каменняў. Помніць усё гэта памяць
каменная.
Што яна кажа? Паслухай, турысце! — Тыя заломы
Многакаленныя —
Ў сэрца гісторыі нашанскай выйсце.
Чуеш, грыміць (і не змоўкне ніколі),
Сэрца грымотна праз брук прарастае.
У світцы сялянскай
нашая Доля
Шаблі і вісельні ўбок адмятае.
106
Глуха над памяццю свішча свінчатка, Шрамы на небе гараць агнявыя.
Мы яшчэ там, на далёкім пачатку, Тыя ж нязломныя і жывыя.
Мы яшчэ там, на далёкім пачатку, Крылы выкройваем слову і славе, Справе сябе аддаём даастатку. Чуеце? Справе!
Мы яшчэ там, дзе бяда і галеча, Кажам рашуча:
— Даволі!
Волю гартуем табе, чалавеча.
Чуеце? Волю!
Хто там, сівенькі, брыдзе і пакульгвае Шляхам, дзе век рэактыўны шпарыць?
Хто там стагоддзе намацвае кульбаю? Памяць!..
1978
107
Іван Капыловіч
ПІСЬМЫ КАРАЛІНЕ Апавяданне
У канцы студз. 1863 у зах. паветах Бела-русі паявіліся першыя паўстанцкія атрады з Польшчы. Найбольшы з іх (атрад Р. Ра-гінскага) праз Пружанскі пав. дайшоў да Мінскай губ., разбіты ў Мазырскім пав.