Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
БелСЭ, т. 8, с. 351.
Убарць нагадвае Прыпяць. Вясною, калі невялікія палескія рачулкі напаўняюць яе, Убарць выходзіць з берагоў, затапляе прыбярэжныя лугі і пашы. Праляціш у такую пару на самалёце над рэчкай — і рэчышча не згледзіш: кругом, як сягае вока, адна вада.
Блізка ад Убарці — смалакурня. Ля яе даўно не відаць людзей, яна стаіць адзінока, пакінутая і забытая, і ўсе сцежкі каля яе заглушыла альхой і лазой. Убарць тады, як запалілі печы смалакурні, называлася інакш — Злодзінам. Гэта нядаўна далі рацэ другую назву.
На Злодзінскай смалакурні неяк увосень паявіўся інжынер Тонік Стахоўскі. Ён аказаўся замешаным у паўстанні, якое к таму часу да-кацілася да берагоў Прыпяці. Палеская смалакурня сталася для Стахоў-скага месцам яго ссылкі.
Стахоўскі выглядаў стомленым ад доўгага шляху з Мазыра, дзе яго, закаванага ў ланцугі, трымалі ў астрозе ў чаканні ваенна-палявога суда. Бяссонніца не пакідала Стахоўскага з часу арышту, і пад вачамі ў інжынера віселі «мяшкі», і, пэўна, ад таго твар здаваўся сухім і не-жывым.
Адразу ж, па прыездзе, Стахоўскага выклікаў да сябе ўладальнік сма-лакурні пан Ермаловіч.
Трапіўшы неяк у Мазыр, Ермаловіч не абмінуў тамашні ярмалак. На ярмалку заўсягды можна было купіць якой хочаш мануфактуры для дачок, хусткі-цыганкі... Там і сустрэў ён начальніка турмы ротмістра Чорнух-Паўловіча.
— Заглянулі б калі, Веніямін Усеваладавіч, у госці, пазвалі б з сабою сяброў-халасцякоў, — жартам сказаў Ермаловіч ротмістру, — у мяне ж дзве дачкі, як вішанькі, хоць сёння іх аддавай.
— Другім разам, пан Ермаловіч, другім разам, — аднекнуўся рот-містр. — Астрог перапоўнены бунтаўшчыкамі, трэба спяшацца са след-
108
ствам, a то, чаго добрага, смута і ў нас загуляе, а там, глядзіш, і да сма-лакурні дакоціцца.
Яны ўжо збіраліся развітвацца, як ротмістр успомніў:
— Сярод арыштантаў, пан Ермаловіч, нейкі інжынер. На допыце, наколькі мяне не падводзіць памяць, сказаў, што ў лесаводстве разбі-раецца, па вашай часці, значыць.
Дзеля чаго Чорнух-Паўловіч нагадаў пра таго інжынера — хто яго ведае. Мо ён знаў, што Злодзінскай смалакурні ой як патрэбен быў такі спецыяліст? Але дзе яго ўзяць? Хто захоча перціся ў палескія балоты? А тут такі выпадак...
3 кацельнай, якая ацяпляла смалакурню, дом пана Ермаловіча і служ-бовыя памяшканні, вырывалася чырвонае полымя, выхопліваючы з це-мені асобныя прадметы, адзінокага рабочага, асвятляючы раку, пракап-целыя чорным дымам нізкія карпусы смалакурні. У гэтых змрочных ценях трызніліся Стахоўскаму халодная турэмная камера, тупы выгляд жандара, яго кулакі, бы гіры, і Чорнух-Паўловіч, што дапытваўся: «Хто ў тваёй шайцы быў завадатарам?»
Пан Ермаловіч жыў паблізу, на беразе Злодзіна, непадалёк ад ці-хай затокі, якая ў маі пакрывалася шыракалістымі лілеямі. Дом быў новы, з ладнага сасновага бярвення, на дубовых падвалінах, з высокім ганкам.
Пан Ермаловіч прыняў Стахоўскага ў сваім паўцёмным кабінеце, на сценах якога зыбаліся цені ад дзвюх свечак. Стахоўскі хоць і нядаўна апынуўся на смалакурні, але паспеў пачуць, якія жорсткія парадкі завёў тут Ермаловіч. Чуць што, дык рабочых лупцавалі розгамі да крыві, да жывога мяса.
— Аб замене вам Сібіры або нават шыбеніцы на гэтую ціхую мяс-ціну я асабіста дакладваў у канцылярыю губернатара. Ад вас патрабу-ецца адно — сумленна выконваць абавязкі і заслужыць літасць улады, якая па-боску паставілася да вас, — Ермаловіч пільна ўзіраўся ў Ста-хоўскага, пэўна, хацеў зразумець, што яго, інтэлігента, прывяло ў стан бунтаўшчыкоў. — Будзеце верна і спраўна несці службу, то можаце і за-стацца тут назаўсёды, месца і заробак я гарантую.
— Я — ваш палонны, і вы як хочаце можаце распараджацца мною. Але заставацца добраахвотна — даруйце... Як вы можаце дапускаць, што з рабочым людам абыходзяцца, як з быдлам?
— He мая віна, што ў Расіі такія парадкі.
— Але як уладальнік смалакурні вы шмат што маглі б зрабіць для рабочых.
— Вы — закаранелы бунтар. Ну чаго, скажыце, вы дамагліся, падняў-шыся супраць бацюшкі цара? Стала больш удоў ды сірот.
109
— Памыляецеся. Я і мае таварышы змагаліся за свабоду, мы не ска-рыліся, не сталі халуямі, наша паўстанне — іскра надзеі для простага люду. Нас разбілі, але не паставілі на калені, і што будзе далей...
Ермаловіч не стаў яго слухаць: ён устаў, даючы знаць, што размова скончана. Ен толькі пажадаў Стахоўскаму хутчэй абжыцца і правёў яго да выйсця.
Пан Ермаловіч быў расчараваны: дзеля чаго ён дапамог гэтаму ін-жынеру выбавіцца на волю? Кланяўся перад Чорнух-Паўловічам, звяр-нуўся з прашэннем у канцылярыю губернатара... Спадзяваўся, канечне, што на смалакурні работы пойдуць хутчэй, спраўней, а значыць, і пры-быткі вырастуць, Дый малады ж ён, спраўны мужчына, хоць і з галоты. А ў пана Ермаловіча дзве дачкі. Але, мабыць, ніякім багаццем не зама-ніш Стахоўскага ў зяці, фанатык ён, сапсаваны чалавек — начытаўся крамольных кніжак, пракламацый... Дзеля чаго і каго ён бунтуе?
Падняўся вецер. Рака, шырокая і мнагаводная ў гэтых месцах, раптам паплыла, зашумела хвалямі. 3 лесу вецер даносіў скрып дрэва і моцны пах сасновай кары.
Толькі раніцаю, калі пасвятлела на ўсходзе, сціх вецер. Але Стахоўскі так і не змог заснуць у гэтую ноч. Ён сумаваў па сваіх сябрах, не пе-раставаў думаць пра Сцяпана Дубейку — каб не ён, ляжаць бы яму, Ста-хоўскаму, у сырой зямлі... Дзе ён цяпер, што з ім?
He спалася яшчэ і ад думак аб Караліне. Апошнімі днямі згадвалася яна вельмі часта.
Вясной, калі схлынуў са Злодзіна ледаход, Тонік Стахоўскі з некаль-кімі служачымі і дзясяткам рабочых паплылі на баржы па рацэ. Пан Ермаловіч выправіў яго ў гэтае падарожжа разведаць, дзе можна зрабіць падсочку, правесці ўзрыўныя работы па здабычы смаловага пня.
Дні стаялі пагодлівыя, ясныя, і Стахоўскі быў рад, што вырваўся з пракапцелай смалакурні ў шырокія палескія пушчы, што акружалі раку з абодвух бакоў.
Чыноўнікі і рабочыя, пакуль не даплылі да месца, не прасыхалі ад гарэлкі. Даставалі яе ў мясцовых шынкароў. Напіўшыся, яны ўпокат клаліся на палубе і з моцным храпам засыналі. На аголеных плячах рабочых Стахоўскі бачыў ружовыя пісягі-рубцы — сляды пастаян-ных пабояў. Стахоўскі пацікавіўся, хто завёў такое дзікунскае праві-ла — біць.
— Ды хто яго ведае, — з неахвотай адказаў яму адзін з рабочых, — з прыгонных часоў такая завядзёнка.
— To воля ж выйшла вам.
— Выйсці яна выйшла, а прыказчыкі яе не прызнаюць.
— А вы б паднялі бунт, няўжо вы не здольныя пастаяць за сябе?
110
— Як жа, і такое было, толькі дарма ўсё. Выклікалі з Мазыра войскі, а што мы супраць салдатаў?
— Значыць, у вас ёсць вопыт, і што ж — вы ўжо зняверыліся, апусцілі рукі? Волю трэба здабываць дубінай...
Доўга яны плавалі па Злодзіне. Стахоўскі паспеў пагаварыць з многі-мі рабочымі, зразумеў, што ў душы ў кожнага шмат накіпела з-за невы-носных парадкаў на смалакурні. Далей трываць нельга...
А як толькі вярнуліся на смалакурню, Стахоўскі адправіў Караліне пісьмо:
«Дарагая Караліна! He ведаю — чакаеш ты мяне ці не. Пэўна, і ты, і твой бацька ўжо дазналіся, дзе я і які лёс спасціг мяне. Даруй, што я не гаварыў нічога пра сябе, бо не меў на тое права... Але хоць я і не расказваў, мне здаецца, што ты ўсё добра бачыла, разумела, амаль пра ўсё здагадвалася, і ўсё адно хацела, каб я часцей быў з табою. Я думаў, што тыя нашы сустрэчы каля Нёмана выпадковыя і забудуцца, як толькі я пакіну Гародню. Аж не. От ужо колькі я не бачыў цябе, а забыць не магу. Павер — каб мая воля, то я на крылах прыляцеў бы, абы пачуць твой голас. Смалакурня, на якой я за інжынера, — месца маёй ссылкі. Я спрабаваў дамовіцца з яе ўладальнікам, каб ён паклапаціўся аб маім пераводзе ў сплаўную кантору твайго бацькі. Але заўсёды, калі пачына-лася такая гаворка, Ермаловіч, мой гаспадар, успамінаў пра астрог. Я ўжо сядзеў і добра ведаю астрожныя парадкі. Людзей, што трапілі туды, на волю не выпускаюць. Мне, як бачыш, пашчасціла... Я прамаўчаў і на допыце ў турме, не сказаў і пану Ермаловічу, што ў мяне ёсць ты... Хаця, канечне, рана ці позна ўсё стане вядома: пісьмы, якія пасылаю табе, пэўна, чытаюцца не толькі цэнзурай...
Дарагая Караліна! Маё каханне да цябе моцнае, і я зразумеў — без цябе мне аднаму будзе цяжка.
Антак».
Яны пазнаёміліся незадоўга перад паўстаннем. Ён, Тонік Стахоўскі, малады інжынер з дыпломам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута, прыехаў у Гародню, на месца будучай работы. Асталяваўшыся ў двух-павярховым даходным доме, ён адправіўся ў рэстаран павячэраць. Быў канец лістапада, зямля ад першых замаразкаў прыкарэла, на дол ціха апускаліся сняжынкі.
У рэстаране было нешматлюдна, іграла скрыпка, навяваючы сум і адзі-ноту. Ён заказаў павячэраць і думаў аб Белавежскай пушчы, дзе дамовіліся сабрацца паўстанцы. Побач з яго столікам сядзела дзяўчына. Перад ёю стаяў кубак кавы, але яна быццам забылася пра яго — пазірала на скрыпача, слуха-ла журботную музыку, і ёй, пэўна, уяўлялася штосьці сваё, дзявочае.
111
Яна неўзабаве ўстала і падалася да выхаду. Ён хацеў пайсці за ёю следам, але чамусьці не адважыўся: што яна падумае пра яго?
Назаўтра ён быў на беразе Нёмана, ля сплаўной канторы. Яго згле-дзеў сярэдніх гадоў мужчына ў хромавых ботах, клятчастых штанах і пінжаку, шэрым капелюху, з арэхавым кіем у руках.
— Інжынер Стахоўскі? — спытаў ён і пры гэтым ссунуў кіем капя-люх на патыліцу.
— Адкуль вам вядома?
— Я — пан Глінскі, уладальнік сплаўной канторы.
Падкаціла раскошная брычка, дзверцы яе расхінуліся, на зямлю са-ступіла дзяўчына з сабалінаю муфтаю ў руках. Стахоўскі пазнаў яе — гэта была тая самая незнаёмка, якую ён бачыў учора ў рэстаране.
— Караліна! — падаў голас Глінскі. — Я ж прасіў цябе не перашка-джаць мне працаваць. Няўжо табе няма куды болей паехаць?
— А гэта хто? — спытала Караліна, зірнуўшы на Стахоўскага.
— Інжынер, з Пецярбурга ён.
Караліна загадкава ўсміхнулася:
— Наша Гародня — не Пецярбург, і пану інжынеру тут, мабыць, няма дзе і час пабавіць. Дык запрасі яго, бацька, да нас у госці.
I да Стахоўскага:
— Я спадзяюся, пан не адмовіцца?
— Я ўчора думаў, калі вы пакінулі рэстаран, што болей не пабачу вас, і дужа шкадаваў.
Яна зноў усміхнулася, села ў брычку, кучар нацягнуў лейцы, пагнаў коней.