Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды

Я адзавуся!

Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Выдавец: Лімарыус
Памер: 508с.
Мінск 2014
79.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Сем несамавітых з выгляду падпольных лісткоў «Мужыцкай праў-ды», выпушчаных на працягу года, — фенаменальная з’ява. Гэта была яго мара, любімае дзецішча, першае перыядычнае выданне, першая га-зета (своеасаблівая, вядома) на беларускай мове. Наступныя — «Наша доля» і «Наша ніва» — змаглі з’явіцца толькі праз сорак з нечым га-доў ва ўмовах першай расійскай рэвалюцыі. Каліноўскі апярэджваў час, зазіраў далёка наперад. Ён быў бліскучым публіцыстам, рэвалюцый-ным асветнікам свайго часу. Святло навукі і адукацыі ён называў най-
8
вялікшым шчасцем, вялікім дарам лічыў друкаванае слова. Яго ўмель-ства даходліва і пераканаўча гаварыць з народам па самых актуальных праблемах жыцця здзіўляе і захапляе. Для прыкладу прачытаем раз-ам адзін фрагмент: «Няма і куска зямлі на свеце, каб людзі былі адзін у другога ўсё добрыя, не хацелі жыці з крыўдаю свайго бліжняга, — пі-саў Каліноўскі. — Для таго каб была справядлівасць і праўда на свеце, а злыя людзі не збыткавалі і крыўды другім не рабілі, ёсць ронд (урад), што бярэ падаткі, робіць школы, наўчае кожнага, каб жыў па праўдзе, становіць суд, а калі гэта не памагае і робіцца несправядлівасць, то най-мае войска і так сцеражэ кожнага ад ліха і здзерства. От на што ронд па-трэбны. I як добры слуга глядзіць худобы гаспадарскай і слухае свайго гаспадара, так добры ронд глядзець павінен шчасця людзей, слухаць на-роду і рабіць так, як народу лепей. I не дзіва, бо не народ зроблены для ронду, а ронд для народу». Так папулярна тлумачыў, раскрываў Каліноў-скі дзяржаўны механізм. Ён нібы любаваўся ўсімі адценнямі народнага слова, што яшчэ не спазнала путы граматыкі, шырока выкарыстоўваў трапныя параўнанні, фальклорную сімволіку, не грэбаваў грубаватым народным гумарам. Пільны рэаліст і высокай пробы рамантык, ён раз-ам са сваім сучаснікам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам закладваў асновы маладой яшчэ тады беларускай літаратуры, літаратурнай мовы Новага часу. Народ ведаў і любіў Яську-гаспадара. Насенне «Мужыцкай праўды» прарасло ў 1863 годзе стрэльбамі і косамі ў руках народа-зма-гара.
Улады лютавалі. Паліцыі і жандармерыі прыйшлося перажыць з-за пякучых лісткоў «Мужыцкай праўды» нямала непрыемных хвілін. Пашыральнікаў расстрэльвалі, адпраўлялі на катаргу, а «бунтоўная газета» з’яўлялася зноў і зноў. Але ўладам так і не ўдалося разга-даць таямніцу з’яўлення небяспечных лісткоў. Толькі аднойчы ўлады натрапілі на след Каліноўскага, калі ён раскідваў «Мужыцкую праўду» на дарогах Слонімшчыны, едучы на паштовых конях. 3 гэтага часу Каліноўскі цалкам пераходзіць на нелегальнае становішча, хаваец-ца ў падполлі, выступае пад чужымі імёнамі: Макарэвіч, Чарноцкі, Хамовіч або Хамуціус, Вітажэнец.
У студзені 1863 года выбухнула паўстанне ў Польшчы. Нягледзячы на супярэчнасці паміж віленскімі і варшаўскімі канспіратарамі (апош-нія не ў дастатковай ступені паважалі суверэнітэт Літвы-Беларусі), Літоўскі правінцыяльны камітэт на чале з Каліноўскім вырашыў пад-трымаць паўстанне польскага народа, абвясціў сябе Часовым рэва-люцыйным урадам Літвы і Беларусі і заклікаў беларускі і літоўскі народы да зброі. Чакалася, што паднімуцца і сяляне Расіі. На месцы рассылаецца інструкцыя аб пакаранні найбольш лютых памешчыкаў,
9
прыгнятальнікаў народа. У гэты момант умеркаваныя элементы — «бе-лыя» — нанеслі ўдар у спіну паўстання, зрабілі пераварот і захапілі ўладу ў паўстанцкіх арганізацыях Варшавы і Вільні. Аднак зусім ад-хіліць Каліноўскага і яго аднадумцаў «белыя» не маглі. Каліноўскі атрымлівае пасаду рэвалюцыйнага камісара Гродзенскай губерні. Пакі-нуўшы Вільню, ён захаваў сувязь са сваімі аднадумцамі па ўсёй Бела-русі і Літве. «Чырвоныя» Беларусі і Літвы па-ранейшаму лічылі яго сваім правадыром.
3 усёй страснасцю змагара аддаецца Каліноўскі арганізатарскай ра-боце на роднай Гродзеншчыне, шле надзейных людзей з інструкцыя-мі і парадамі ў іншыя губерні. Нягледзячы на сабатаж «белых», хутка паўстанне бушавала на ўсёй тэрыторыі Беларусі і Літвы ад Балтыкі да Прыпяці, ад Дняпра і Дзвіны да Буга і Нёмана. «За нашу і вашу свабо-ду!» — лозунг паўстанцаў.
На задушэнне паўстання царскі ўрад кінуў велізарныя сілы. У Віль-ню прыязджае з неабмежаванымі паўнамоцтвамі царскі сатрап генерал Мураўёў, празваны ў народзе Вешальнікам. Публічныя пакаранні смер-цю сталі звычайнай справай.
He вытрымаўшы рэпрэсій, «белыя» пачалі адыходзіць ад паўстан-ня. Улетку 1863 года Каліноўскі зноў вяртаецца ў Вільню і становіц-ца кіраўніком віленскага паўстанцкага цэнтра (так званы «Чырвоны жонд»). Артыстычна мяняючы сваю знешнасць, маючы ўсюды адданых сяброў, Каліноўскі працягваў кіраваць паўстаннем.
«Не дбаю анічога, то праз акно на дах, то іншымі спосабамі заўсёды шчасліва з іхніх рук выслізгваю. Бог апякуецца нада мной, а калі прый-дзецца павіснуць, то хай гэта будзе на пацеху ўсім літоўскім панам і прас-ветлай Маскве», — зухавата, з нейкім выклікам лёсу, пісаў ён аднаму з паплечнікаў. Пра яго адвагу хадзілі легенды. Казалі, што ён прыходзіў нават на кожнае пакаранне смерцю, каб развітацца з паплечнікамі.
Апошняя кватэра Каліноўскага была ў Святаянскіх мурах. Так на-зываўся тады комплекс універсітэцкіх будынкаў у цэнтры горада. У часы Каліноўскага ўніверсітэта не было, улады закрылі яго яшчэ пасля паў-стання 1831 года. У мурах змяшчалася гімназія, у некаторых іншых па-мяшканнях былі кватэры. Адну з такіх кватэр займаў Каліноўскі пад імем Вітажэнца. Цікава, што Святаянскія муры знаходзіліся якраз на-супраць генерал-губернатарскага палаца, дзе жыў Мураўёў.
Адрас і імя, пад якім хаваўся Каліноўскі, выдаў здраднік, арышта-ваны (і праз сто трыццаць гадоў адчуваеш ад гэтага калі не сорам, дык нейкую прыкрасць) у Мінску. У Вільню паляцела шыфраваная тэлегра-ма. Студзеньскай ноччу 1864 года ўвесь квартал Святаянскіх муроў быў акружаны паліцыяй і дзвюма ротамі салдат. Група салдат і паліцыянтаў
10
на чале з афіцэрам паднімаліся па лесвіцы будынка, дзе жыў Каліноўскі. Кастусь сустрэў іх на лесвічнай пляцоўцы са свечкай у руках. На пы-танне аб імені спакойна адказаў: «Вітажэнец», і ў той жа момант быў арыштаваны. Яго даставілі ў прыстасаваны пад турму будынак былога Дамініканскага кляштара. Тут, у камеры (колішняй манаскай келлі, па самой прыродзе сваёй прызначанай для ціхай малітвы), наш знакаміты бунтар пражыў свае апошнія дні, пакуль вялася яго справа. Гэта быў 41 дзень няспыннага змагання з царскімі следчымі за сваю чалавечую годнасць, за тое, каб не здрадзіць ідэям паўстання, свайму народу. Ён прызнаў, што кіраваў паўстаннем, але адмовіўся адказваць на пытанні, якія маглі пашкодзіць народнай справе, таварышам. «Усведамленне сва-ёй годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваля-юць мне ісці іншым шляхам», — рашуча заявіў ён следчым.
Каліноўскі знаў, што з яго камеры толькі адна дарога — на эшафот. Ён знайшоў спосаб перадаць на волю развітальныя «Пісьмы з-пад шыбеніцы». Гэта апошні запавет любімаму народу, твор (або, хутчэй, на-ват цыкл твораў — своеасаблівы трыпціх) высокай публіцыстычнай сілы.
«Браты мае, мужыкі родныя! 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе! Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за тваю праўду...» — пісаў Каліноўскі. Змагар гаварыў аб вялікім значэнні школ і адукацыі, але лічыў, што святло навукі заз-зяе над родным краем толькі пасля заваявання свабоды. «Для таго, На-родзе... ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю родную». Палымяныя публіцыстычныя радкі арганічна перарасталі ў пісьме Каліноўскага ў верш, звернуты да любімай дзяўчыны (цяпер вядома яе імя — Марыська Ямант, сястра аднаго з паплечнікаў) і зноў да народа.
Бывай здаровы, мужыцкі Народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе.
I часам спамяні пра Яську свайго, Што згінуў за праўду для дабра Твайго.
10 сакавіка 1864 года Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі, якая была тады ўскраінай гора-да. Развітацца з ім прыйшлі тысячы віленцаў. «Каліноўскі ішоў на па-каранне смела», — пісаў сведка. Калі чыталі прысуд і назвалі яго імя — «дваранін Каліноўскі», ён усклікнуў: «У нас няма дваран, у нас усе роўныя!» Нават свой эшафот гэты нязломны чалавек здолеў ператва-рыць у трыбуну для выказвання свайго жыццёвага крэда, сваіх высокіх рэвалюцыйных поглядаў.
11
Гісторыкі лічаць, што цела Каліноўскага, як і іншых паўстанцаў 1863 года, пакараных смерцю ў Вільні, пахавана на вяршыні гары Ге-дыміна. Гара знаходзілася ў той час на тэрыторыі Віленскай цытадэлі, і ўлады ўпотай закопвалі там целы паўстанцаў, каб народ не мог аддаць пашану іх магілам. Гісторыя ўсё перайначвае, і занядбаная некалі гара з узноўленай вежай стала сімвалам непаўторнага Вільнюса, старажыт-най цудоўнай Вільні, сімвалам гераічных традыцый барацьбы і яднан-ня народаў. Разам з тым яна нібы маўзалей Каліноўскага, Серакоўскага і іншых герояў 1863 года.
Сваёй яркай індывідуальнасцю, адметнымі рысамі Кастусь помніўся ўсім, хто яго ведаў. Яго параўноўвалі з Маратам і Рабесп’ерам, зна-камітымі дзеячамі Вялікай французскай рэвалюцыі. «...Гэты чалавек адзін каштаваў сотняў...», «...Чалавека гэтага нельга было ні напало-хаць, ні збіць з толку...» — гаварылі пра яго сучаснікі і гісторыкі, нават самыя далёкія ад яго спраў і поглядаў.
Велізарную ролю адыграў Каліноўскі ў гісторыі вызвольнага руху, грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, літаратуры і культуры Бе-ларусі. 3 яго палітычнай і публіцыстычнай дзейнасцю звязана афарм-ленне на Беларусі рэвалюцыйнага дэмакратызму як самастойнай плыні. У аснове яго светапогляду ляжала вера ў магутныя творчыя сілы на-рода, у магчымасць рэвалюцыйным шляхам разбурыць свет насілля і эксплуатацыі і пабудаваць новае грамадства, заснаванае на прынцы-пах справядлівасці. У вельмі складаных падзеях 60-х гадоў на Белару-сі і Літве Каліноўскі пастаянна імкнуўся, каб былі не забыты, дастой-на прадстаўлены інтарэсы працоўных, сялянства. Менавіта народныя ўяўленні аб справядлівасці былі для яго галоўным крытэрыем у ацэн-цы ўсіх сацыяльна-палітычных з’яў. Цар «у паноў сто раз пытаў, якую яны хочуць даці вольнасць мужыкам, у мужыкоў і разу не спытаў, якой яны хочуць вольнасці», — пісаў Каліноўскі ў «Мужыцкай праўдзе». I працягваў: «А для таго, дзецюкі, каб ніхто вас не мог ашукаці, цяпер ужо талкуйце паміж сабою, якой вам вольнасці патрэба і якім адно спо-сабам мужык яе дастаць можа». Вопыт Каліноўскага вучыць гранічнай павазе да народа, да народнай думкі.